Полацак №3, 1994

Полацак №3, 1994

44.33 МБ
3. Драхма Сасанідаў Хосроя II (590628) 4. Дэнар бізантыйскага імп. Яна Цімісхія (969976)
Сярэдзіна 20х—30е годы ў гісторыі беларускай нацыі займаюць выключную ролю. Побач з несумненнымі дасягненьнямі ў разьвіцьці народнай гаспадаркі, культуры й адукацыі, адраджэньні беларускай нацыя нальнай ідэі, самавызваленьні нацыянальнаабнаўленчага руху, у жыцьці грамадства мелі месца такія зьявы.як усеагульны жах, падазронасьць, «цывілізаваны» гвалт, ідэялягічны тэрор, беспадстаўныя масавыя рэпрэсіі супраць розных пластоў грамадзян рэспублікі.
У якасьці галоўнай перашкоды і небясьпекі на шляху пабудовы сацыялізму кіруючыя ўлады «адзінага і непадзельнага» СССР бачылі ў беларусізацыі,(як дзяржаўная палітыка ў БССР яна фактычна праводзілася з 20х гадоў), рост нацыянальнае самасьвядомасьці.
Органы палітычнага вышуку і дзяжаўнай бясьпекі зь сярэдзіны 20х гадоў пачынаюць заводзіць дасье на вядомых беларускіх нацыянальных дзеячоў, трымаюць пад сваім тайным канторлем іх дзейнасьць, прафэсыйна кантраляваць сам працэс беларусізацыі, каб не дазволіць яму зьбіцца ў непажаданым (нацыяналістычным —па іх ацэнкам)напрамку.
На тыя зьявы свой уплывовы адбітак
адкладавала тое, што ў сярэдзіне 20х гадоў пад ціскам Сталіна й яго блізкага асяродзьдзя пачала складацца новая структура кіраўніцтва партыі бальшавікоў, і падпарадкованай ім улады. Па іх схемах і планах сама партыя (а дакладней—яе вярхі) павінна была адыграць галоўную ролю ў ажыцьцяўленьні задуманнага «рашаючага павароту ва ўсёй палітыцы», «вялікага пералому» * ў жыцьці грамадства. Кіруючы апарат цэнтра быў пастаўлены над усёй партыяй. Сама яна ператваралася ў строгую герархію камітэтаў, цалком падначаленых сакратарыяту ЦК, дзе галоўная роля належыла першай асобе. Жорсткай сталася кіраўніцтва прэсай і выдавецтвамі: любы крытычны матэрыял аб дзейнасьці партыйных камітэтаў, аддзелаў дзяжаўнай бясьпекі і пракуратуры дазвалялся друкаваць толькі з дазволу вышэйшых асоб. Сувязь паміж самімі каміэтэмі рэзка звужалася: яна набыла характар закрытых лістоў, сакрэтных дырэктыў і цыркуляраў, шыфраваных тэлеграм, пасылкай на месцы спэцыяльных эмісараў.
* Выраз гэты зьявіўся 7 кастрычніка 1929 г. у «Праўдзе» у артыкуле Сталіна «Год вялікага пералому».
22
23
Характэрнай рысай таго часу становіцца зрошчваньне партыйных і дзяржаўных структур. У тэорыі і на практыцы ўлада пачала адыходзіць назад ад тых папулярных лозунгаў і ідэялаў, што раней зіхацелі на рэвалюцыйных штандартах. Аб’еднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленьне (АДПУ) павінна было дапамагаць вышэйшым органам партыі ў кіраваньні грамадзтва. Адным зь яго галоўных абавязкаў стала сыстэматычнае інфармаваньне першых асоб аб палітычным становішчы на месцах, бягучых хваравітых працэсах і зьявах і на іх выснове выходзіць з канкрэтнымі рэкамендацыямі, падштурхоўваць першых асоб да прыняцьця рашэньняў, патрэбных цэнтру.
Галоўным арыенцірам у набіраўшых моц пераменах у грамдзтве станавіўся адыход ад НЭПа, вяртаньне да апрабаваных грамадзянскай вайной і палітыкай «ваеннага камунізму» надзвычайных форм кіраваньня. Партыя зноў мілітарызвалася і станавілася, згодна выразу Сталіна,«ордэнам мечаносцаў унутры савецкай дзяржавы».1 Новая ацэнка й адпаведная ёй структура поўнасьцю адпавядала паняцьцю «дыктарура партыі». Яна мэтадычна і пасьлядоўна падмінала пад сябе ўсе дзяржаўныя структуры. Пануючымі станавіліся формулы рэваюцыйнага гвалту, тыпу: «Іншага не дадзена» (апрача «адзінага вернага курсу УКП(б)», «хто не з намі, той супраць нас», «калі вораг не здаецца, яго зьнішчаюць».
Трэба мець на ўвазе яшчэ і тое, што інтэлект і менталітэт тагачаснага грамадства ў значнай меры быў дэфармаваны.Тыя, хто некалі «быў нікім, а стаў усім», выдзеляліся рэвалюцыйным нецярпеньнем, ні з чым не параўнальным максімалізмам, імкненьнем надзвычай шпарка дасягнуць пастаўленай мэты (пабудовы сацыялізму) любым коштам. У вогнішчах трох рэвалюцыяў і гра
мадзянскай вайны выкрышталізаваўся той тып будаўніка «новага грамадства», якому былі ўласьцівы уседазвол і жорсткасьць, даходзячыя да першабытнай лютасьці: маральныя нормы і кошт чалавечага жыцьця фактычна былі растоптаны. Шырокае распаўсюджваньне ва ўладавых структурах набылі такія зьявы,як разбэшчанасьць, п’янства, блудніцтва, хапаўніцтва і г.д. Усё гэта адпаведным чынам адбівалася на палітыкамаральным стане грамадства ў цэлым.дзе мноства было заблытанага, закручанага, дзе перапляталіся дабро і нянавісьць, злачынства і самаахвярнасьць, акты й ахвяры, класавая помства і не зьнішчаная да канца міласэрднасьць.
На падставе «крутога павароту» барацьба з так званым і «буржуазнымі перараджэнцамі», «нацдэмамі», «двурушнікамі »,кулакамі ў канцы 20хпачатку 30х гадоў зьмяняецца ліквідацыяй «антысаветчыкаў», «агентаў варожых разведак», «ваюючых тэрарыстаў», «пракляненых шпіёнаў», дыверсантаў» і г.д. У тых стасунках такія чалавечыя каштоўнасьці, як мараль, права, адвечныя народныя традыцыі, набыткі нацыянальнай культуры, набажэнства, адкідаюцца ўбок. У абстаноўцы «вакханаліі ўлады» і самавых рэпрысіяў грамадзкая сьвядомасьць была дэзарыентавана. Частымі зьявамі сталі ўзаемны недавер, падазронасьць, шпіёнаманія, даносьніцтва самаагаворы, «самавыкрыцьцё».У працэсе палітычных і грамадзкіх «чыстак» вынішчаліся іншадумцы і «хістаючыся». Іх месца займалі «надзейныя, ідэйна вытрыманыя людзі», здатныя без усялякіх разважаньняў успрымаць і любым коштам праводзіць у жыцьцё дырэктывы й указаньні цэнтра.
Наступленьне на іншадумства творчай інтэлігенцыі і грамадзкіх дзеячоў Беларусі практычна пачалося з 1924 г. Падзеі разь
віваліся наступным чынам. Адна з самых уплывовых у рэспубліцы партыяў—Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, асноўным сваім складам улілася ў склад КП(б) Б. Такіж крок зрабілі прадстаўнікі іншых партыяў левых плыняў (бундаўцы, грамадаўцы), што якасна адбілася на зьмяненьні палітычнай і маральнапсыхалягічнай атмасфэры ў грамадстве. 3 аднаго боку, працягваўся працэс беларусізацыі, з другоганабірала моц палітыка ўсталяваньня аднапартыйнай сыстэмы. Праўда, сама партыя бальшавікоў ставілася не зусім маналітна. Дастаткова мець на ўвазе, што выхадцы зь іншых партыяў у рэспубліканскім актыве складалі на той час да 40, а ў акружным —каля 25%2. I хоць увайшлі яны ў Кампартыю Беларусі на ўмовах поўнага прызнаньня бальшавіцкай платформы, ідэйнаму перавыхаваньню яны падлягалі ў першую чаргу. Вырашэньне гэтай задачы бралі на сябе ЦК КП(б)Б й адпаведныя «кампетэнтныя» ворганы.
Дакументальна гэта даволі яскрава прасочваецца па аб’ёмістай запісцы» намесьніка паўнамоцнага прадстаўніка ДПУ у Заходнім краі А.К.Апанскага ад 28 сьнежня 1924 г. на імя тагачаснага першага сакратара ЦК КП(б)Б A. I. Крыніцкага. Змест запіскі адлюстроўвае намер яе аўтара дапамагчы нядаўна накіраванаму ў рэспубліку першаму сакратару зарыентавацца ў існуючай абстаноўцы і палітычна падрыхтаваць яго да неабходнасьці прыняцьця рашучых мер у нацыянальным пытаньні, асабліва пры правядзеньні беларусізацыі і ва ўзаемаадносінах зь мясцовай «дробнабуржуазнай» інтэлігенцыяй, якую даводзіцца выкарыстоўваць як прывадны рэмень у практычнай рабоце з масамі.
Да найбольш значных уплывовых літаратараў шэф ДПУ адносіў Я. Купалу, Я. Ко
ласа, Я. Лёсіка, Зм. Бядулю, Ц. Гартнага, М.Чарота. «Калі Ц.Гартны і М. Чарот уяўляюць сабой рэвалюцыйную плынь, адлюстроўваючы ў сваіх творах настрой сучаснай рэвалюцыйнайэпохі, —зазначаўА. Апанскі, — то першыя чатыры ярка выражаныя інтэлігентышавіністы. Яны ўносяць у літаратуру настроі, непрыхільныя рэвалюцыі, a часамі контррэвалюцыйныя тэндэнцыі. Найбольш цьвёрда старыя погляды на беларускасьць адстойваюць Лёсік і Колас. У іх творах надзвычай характэрнымі рысамі зьяўляецца ўхіл у бок нацыяналшавінізму, зпоўнымадсутнічаньнем якіхнебудзь адлюстраваньняў перажываемага рэвалюцыйнага моманту».3
Пералічыўшы безідэйныя творы Коласа («У палескайглушы»,«Адгукнуўся», «Беларускія народныя казкі»), А. Апанскі засяроджаваў увагу А. Крыніцкага на творчасьці « другога сьветача беларускай літаратуры— Лёсіка». Пры гэтым ён падкрэсьліваў, што ён «працягвае відавочна кансераватыўныя, наскрозь шавіністычныя погляды на ўсе грамадзкія зьявы». Далей давалася ацэнка асноўных твораў пісьменьніка: «Кнігу «АўтаноміяБеларусі» мы забаранілі адраспаўсюджваньня як шавіністычную», яго кніга «Наша крыніца» вытрымана ў рэлігійнашавіністычных напрамках; кніга «Беларуская мова—правапіс» дазволілі друкаваць толькі пасьля выкіду зь яе фатаграфіі Алеся Гаруна, —мацёрага праціўніка Савецкай улады і выкрэсьліваньня з гэтай кнігі звыш бОасобных безідэйных тэрмінаў. Наступная кніга Лёсіка «Як Мікіта лес бараніў»: таксама недапушчана да распаўсюджаваньня, «Сінтаксіс» дазволен на выданьне пасьлян 80 выкідаў. «Асноўны матыў у творчасьці М. Багданові ча » прызнаны шкодным як пра ваднік відавочна контррэваюцыйных ідэяў' «Беларускі првапіс» быў надрукаваны толькі
пасьля 20 выкідаў.»
Адзначыўшы, што такіяж тэндэнцыі назіраюцца і ўтворчасьці Зм. Бядулі, прадстаўнік ДПУ казаў: «Чаго можна чакаць ад гэтых рэакцыйных пісьменьнікаў, калі усе іх творы... аднесены да катэгорыі цалкам забароненыхнараспаўсюджваньне». На падставе гэтага «можна лічыць, што беларуская інтэлігенцыя яўна імкнецца зьвязвацца зь сялянствам і адлюстроўваць у сваіх творах нялепшыяяго бакі, а самыя дрэнныя ідэялягічыя тэндэнцыі. Гэта дробнабуржуазная творчасьць зусім не падвяргаецца строгай партыйнай крытыцы» 4
Апанскі дакорліва папракаў папрэднікаў А. Крыніцкага за тое, што яны парушалі прынцыпы «бальшавіцкай вытрымкі», пры падборы кадраў, не вялі барацьбу «з антысавецкімі праяўленьнямі ў розных нацыянальных меншасьцях», у прыватнасьці з палякамі, якія складаюць 2%, асабліва яўрэямі (10%), а таксама латышамі, літоўцамі, немцамі і інш.
Раскрытыя з рознай супеньню паўнаты пастаўленыя пытаньні з чэкісцкай спецыфікай іх бачаньня, асабліва працэсаў духоўнага жыцьця нацыі, яны тым ня менш адлюстроўваюць пачатак вынішчэньня нават нязначных каранёў плюралізму й іншадумства, якім НЭП даваў пэўную прастору. Разам з тым яны сымбалізуюць высьняваньне ідэялягічных рэпрэсіяў,— дасье на нацыянальных дэмакратаў «кампетэнтныя» ворганы накаплівалі даволі мэтанакіравана і з густам.