даўгавата адсядзець на галіне, бо ў Клашы штосьці ня ладзілася: ніхто не адзываўся на пазыўныя. Нарэшце, Масква азвалася. Клаша паведаміла пра правалы Менскага падпольля. Просьбу пра «неадкладную дастаўку мінаў». У лягер вярталіся так, як і на заданьне: Васіль наперадзе з рацыяй на плячах, Клаша ззаду. Ішлі моўкна. Кожны думаў сваю думу, Клаша думала пра бацьку, брата Міхася, пра нябожчыцу маці. Цяжка ўздыхала Клаша, Васіль думаў пра сказанае Клашай: «Позна надумаўся. Чаму позна? Змагацца з ворагам ніколі ня позна. Але ўсёж спытаў у Клашы: «Таварыш Пятрова. Чаму ты сказала, што позна надумаўся ісьці ў партызаны? Клаша не хацела палохаць Васіля, рашыла пакуль што пачакаць, даведацца ў Аляксея, што ён думае рабіць, а таму адказала: «Пра гэта пагаварым калінебудзь другім разам. Ня праймайся вельмі. Усё будзе добра». —1 я так думаю. I табе, таварыш Клаша, хутка будзе добра: вы пабачыцеся зь Язэпам. —Адкуль ты ўзяў такую навіну? —Я па загаду таварыша начальніка напісаў сягоньня пісьмо Язэпу Лабачу,у якім клікаў яго ў лес, да нас. «Калі будзеш і далей адбрыквацца рознымі прычынамі, далей будзеш халуйнічаць перад фашыстамі, —на пісаў я Язэпу,—будзе табе «сякім башка». Клаша занепакоілася. Яна ведала, што ёсьць загад Сталіна: усіх, хто прыбяжыць у лес у 1943 годзе, расстрэльваць. «Васіля,—разважала Клаша, —Аляксей не расстраляў яшчэ, бо хоча заманіць сюды Язэпа, а тады загадае Васілю забіць Язэпа, а за Язэпам атрымае кулю ў патыліцу і Васіль. —Вася, амаль выгукнула Клаша, а што ты будзеш рабіць, калі Язэп паслухае цябе Працяг. Пачатак у №1(20)—2(32) 34 і прыйдзе сюды,а Аляксей загадае табе расстраляць Язэпа? Васіль ня ведаў, што адказаць, маўчаў аж пакуль ня прыйшло пытаньне: А за што Язэпа трэба будзе расстрэльваць? Я не разумею, Клаша. —А я разумею (Яна мела на ўвазе задуму Новіка пазбавіцца свайго саперніка) і таварыш Сталін «разумее». Крыху зразумеў цяпер і Васіль: —Дык і мяне тады расстраляюць? Так, даражэнькі зямляк. Я цяпер зразумела задуму начальніка Новіка. Калі Язэп будзе «выкручвацца», Новік пашле цябе ў Менск для «сякім башка». —Я ня думаю, што да гэтага дойдзе. —Дойдзе, Вася, дойдзе. I каб ты ня стаў забойцам свайго сябры, а майго першага і яшчэ не астыўшага каханьня, ведай, што і ты будзеш расстрэляны пасьля забойства Язэпа. Дык што я маю рабіць? Уцякаць назад да немцаў? Там мяне таксама чакае сьмерць. —Уцякаць пакуль што ня трэба. Чакай, пакуль ад Язэпа прыйдзе адказ. Тады, калі ізноў ня згодзіцца «сыйсьці зь няправільнай дарогі»,цябе адправяць зрабіць«сякім баш ка».Ты гэтага не зробіш. Праўду я кажу? —He зраблю. Тады скажаш Язэпу, што я кахаю яго і прашу, каб ён заапякаваўся табою. А яшчэ скажы, што я думаю пабачыцца зь ім —Дзякую, даражэнькая Клаша. Ты пачакай тут, а я зьбегаю ў пасёлак, растараюся нечага перакусіць, бо ў цябе, думаю, кішкі марш іграюць. —Хаця ў пасёлку, здаецца ні немцаў, ні паліцаяў няма, але на ўсякі выпадак вазьмі мой наганчык. Васіль узяў наганык засунуў у кішэню, зьняў зь плячэй рацыю, паклаў каля бярэзіны і пашыбаваў туды, адкуль толькі што яны прыйшлі. —Ня баўся доўга,—сказала Клаша. Клаша прысела каля бярэзіны. Падумала, што ня трэба было даваць Васілю наганчык, бо надумаецца ўцячы. А што тады скажу Аляксею?Ат, дурніца.Нікуды Васіль ня дзенецца. А калі пабяжыць, скажу, што наганчык, уцякаючыад Васіля, згубіла. Сядзела Клаша, прыслухоўвалася да шуму пушчы, задумалася пра свой партызанскі лёс. Яна заглыбілася ўсвае невясёлыя думы, што не заўважыла, як зьявіўся Васіль. Ён прынёс бохан чорнага хлеба і досыць вялікую каўбасу. —Нейкая добрая бабка ў крайняй хаце,— казаў Васіль,—пашкадавала «беднага хлопца» і раскашэлілася. Стаўшы на калені перад Клашай, Васіль разламаў хлеб і каўбасу на роўныя часткі. Елі яны, не саромяючыся, ажно давіліся, бо ня часта ім траплялася такая добрая бабка. Апошнім часам Віктар Лабач штосьці не падкідаў партызанам нічога, а Сечкін таксама мала што прывозіў ад «раскулачаных» калгасьнікаў. Васіль, аддаючы Клашы наганчык, спытаў: —А што мы скажам начальніку ў апраўданьне доўгага выкананьня заданьня? —He бядуй, Вася. Начальнік сёньня я. Так што пайшлі хутчэй у лягер,— скаман давала Клаша. Жывы подых гісторыі На сцэне Купалаўскага тэатру «Звон — не малітва» І.Чыгрынава Ванкарэм На сцэне —створаная фантазіяй мастака Барыса Герлавана агромністая, яб сказаў, графічная карціна, хутчэй лінаграфюра, сабраная з натуральных рэчаў: авечыя скуры, вырабы зь цяжкога дрэва, сапраўдныя паганскія ідалы і праніклівы позірк вачэй Боскай маці, што ўнізмаецца спачатку на задніку, а потым узносіцца ўсё вышэй і найвышэй у фінале гэтага відовішча. Дэкарацыя адна й таяж, і толькі невялічкія, амаль няўлоўныя яе зьмены і перамены сьвятла пераносяць гледача з покояў замкуна яго панадворак, з паганскага капішча — у лес, з Заслаўя ў стольны Кіеў. У цэнтры спэктакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Звон—не малітва» па гістарычнай драме Івана Чыгрынава, княгіня Рагнеда. Тэатр прывабіла магчымасьць ня проста зазірнуць у сівую гісторыю, а прымусіць гледача хоць крыху задумацца над яе вурокамі. Малады рэжысёрпастаноўшчык Генадзь Давыдзька пад кіраўніцтвам вопытнага Валерыя Раеўскага разам з акцёрамівыканаўцамі імкнуліся так паставіць гэты спэктакль, каб як мага бліжэй наблізіць яго персанажаў, да нас, прымусіць нас адчуць і зразумець іх натуральныя чалавечыя турботы, хваляваньні, пакуты, трывогі іх боль. А час тады быў дужа складаны. Да Рагнеды прыязджае ад яе мужа, кіеўскга князя Уладзіміра хрысьціянскі прэсьвітар Апанасій, каб распачаць хрышчэньне народу на гэтых землях. Княгіня ўстрывожана: як паставіцца да Нікіфаровіч гэтага, як прымяць патрабаваньне Уладзіміра, які ўжо раней у Полацку забіў яе бацьку Рагвалода і прымусіў яе пайсьці да яго ў жонкі? Драматург і абедзьве выканаўцы ролі Рагнеды—акрысы Лілія Давідовіч і Ала Ельяшэвіч найперш падкрэсьліваюць выключныя інтэлектуальныя здольнасьці гераіні, яе прыродную мудрасьць асобу, якую ні на хвіліну не пакідае думка пра свой народ, пра яго месца сярод іншых у сьвеце. Вядома, новая вера—хрысьціянства—зьява прагрэсыўная, гэта добра разумее Рагнеда, але яна ніяк ня хоча, каб людзі зусім забыліся на ўсе тыя лепшыя звычаі, што былі ўласьцівы паганству. I самае галоўнае, каб толькі не пралілася кроў! Дзьве асноўныя трывогі непакояць на працягу спэктакля сэрца Рагнеды. Першая: паганскі явун патрабуе прынесьці ў ахвяру Анею, дзяўчыну, у якую закаханы Ізяслаў, сын Рагнеды і князя Уладзіміра. Другая —Уладзімір загадвае прыслаць Ізяслава ў Кіеў, гэта значыць, адбірае ад маці ўлюблёнага сына, якога яна выхоўвала й у якога—часьцінка і яе, Рагнедавай душы. РагнедаДавідовіч—эмацыянальная, экспрэсыўная, неспакойная, ёй цяжка стрымліваць напал сваіх пачуцьцяў. Яна першнаперш жанчына, створаная Богам, каб кахаць, нараджаць дзяцей, узвышаць душэўна таго, хто побач. I ў тойжа час мы добра адчуваем яе моцны інтэлект, шырыню яе поглядаў. Калі актрыса Л. Давідовіч вядзе роспавядманалог сваёй гераіні пра тое, як 36 37 Ізяслаў —Ігар Дзянісаў Рагнеда —Лілія Давідовіч маленькі Ізяслаў у Полацку абараніў яе ад гневу Уладзіміра й яго пагрозы смерці, гледачу дакладна перадаецца незвычайне хваляваньне і ўзрушанасьць Рагнеды, неспакой за сына і яго лёс, і гэты роздум —неспакой пра будучае сына даволі тонка спалучаецца з балючай трывогай гераіні за лёс свайго народу. «Ува што верыць? У заўтра? — зь вялікай сілай эмацыянальнага напружаньня пытаецца РагнедаДавідовіч ' самажа дае адказ,—Ці будзе яно ў нас? Ззаду—цемра, наперадзе цемра, а вакол такая туга, разлад ва ўсім. Вось і сына забіраюць у мяне». Актрыса ў гэтыя хвіліны як мага імкнецца стрымаць сваю роспач, сваё ўзрушэньне, не паказаць жаноцкую слабасьць ,але гэта ёй яніяк не даецца, і менавіта, дзякуючы гэтаму «не даецца » і адбываецца чароўны акт высокага мастацтва. А мы, гледачы, думаем: «Няўжо і сёньня словы Рагнеды гучаць прароча»? Другая выканаўца гэтай ролі, актрыса Ала Ельяшэвіч, нібы сьціснуўшы сябе і ўзяўшы у кулак усе свае пачуцьці і хва ляваньні, перадае трагедыю Рагнеды мужна. эмацыяльнальна, стрымана, выдаючы звонку толькі неспакойную пульсацыю напружанай думкі гераіні. Але гледачы добра адчуваюць і разумеюць, што адбываецца ў сэрцы і душы гэтай неардынарнай жанчыны, якая фактычна стаяла ля вытокаў нашай беларускай дзяржаўнасьці, і вылучалася якраз маштабным, глабальным мысленьнем, разуменьнем працэсаў у сусьветных, у станаўленьня нацыі, што толькі нараджалася. А Ельяшэвіч падрэсьлівае, выключныя Злотнік —Уладзімір Рагаўцоў, Анея —Ала Паплаўская Думкі яе лятуць далёка, яна бачыць усю зямлю, дзе жылі продкі беларусаў, яе роздум пра тое, як жыць надалей, набывае глабальны, агульначалавечы маштаб. Але калі і Л. Давідовіч і А.Ельяшэвіч у кульмінацыйны момант разьвіцьця свайго пэрсанажу ўсьвядомілі, што сына ня вернеш, яны ўжо не могуць стрымаць сваіх пачуцьцяў — з сэрца вырываецца ўскрык, енк. I адначасова — усьведамленьне пэўнай сваёй маральнай перамогі: вялікі князь Уладзімір паслаў Ізяслава княжыць менавіта ў Полацак, на Радзіму, на зямлю ягонага дзеда. I мы з гонарам усьведамляем, што, напэўна, менавіта Ізяслаў садзейнічаў тысячу гадоў таму ўтварэньню першай беларускай хрысьціянскай япархіі. Дзьве актрысы ў купалаўскім спэктаклі ня проста іграюць адну ролю па чарзе, яны дапамагаюць больш шматфарбна і пераканаўча раскрыць веліч асобы такога пэрсанажу, як княгіня Рагнеда. Яб назваў гэта стварэньнем вобраза пражанчыны нашага беларускага нацыянальнага характару. Жывы подых гісторыі. Таму і ўспрымае глядач боль і пакуты тых, хто жыў тысячу гадоў таму, як вельмі блізкія й адчувальныя, як тыя, што могуць ўсхваляваць і тваё сэрца, і сэрца суседа, і кожнага, хто жыве сёньняна гэтайзямлі. Купалаўцы стараліся беражліва захаваць лепшыя якасьці гістарычнай драмы I. Чыгрынава «Звон—не малітва», дзе дзеяньне і канфлікт не ў вонкавым, а ў глыбінным выяўленьні, дзе кожнае імгненьне ня проста пражытая хвіліна, а часьцінка вечнасьці, поўная вялікага сэнсу. Ізяслаў—Ігар Дзянісаў Анея —Ала Паплаўская 38 39 Сэрцам і думкай Аўген Гучок