Полацак №4, 1991

Полацак №4, 1991

39.23 МБ
* ПЯЯІ|№
ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНА
АСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА
КЛ1УЛЕНД
ЗША
№4 1991
I
.;♦ <♦ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ♦♦♦ ♦♦♦ ♦♦♦ ♦♦• ♦♦♦ ♦♦♦ ♦♦♦ ♦♦♦ Ф ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ♦ ❖ ❖ ❖ ♦> ❖ ❖ *5* ❖ ♦♦♦ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ *♦♦ ❖ *♦* *♦* ^
Роіасак
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Друкуецца пры фінансавай дапамозе царквы Жыровіцкае Божае Маці, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, г. Кліўленд, штат Агаё.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, сябры  Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members  Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia LazarChanenka, Yanka Chanenka.
Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Анатоль Белы, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
Лазар Боппа.
Мастак Арлен Кажхурэвіч
All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
♦> ♦> ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ♦ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ❖ ♦ ❖ ^ ❖ ❖ ❖ ❖ ♦ ♦ ❖ ❖ ♦ ♦ ♦ ♦ ❖ ❖ ❖ ❖
Зьмест
Беларусы ёсьць і будуць!
Беларусы ёсьць і будуць!
Алесь Адамовіч	3
Анатоль Грыцкевіч	3
Зtpцaлo жнтнж
Уладзімір Арлоў. Вяртаньне сьвятыні	4
Аьветнікі
Анатоль Цітоў. Загадка герба Франьцішка Скарыны	8
Наша гісторыя
Вадзім Круталевіч. 25 сакавіка 1918 г.
у гісторыі самавызначэньня Беларусі (Працяг)	12
Эрнэст Ялугін. Сьвечкі на Дзяды. (Працяг)	15
Памяць зямлі
Віктар Новік. Лёс музыканта (Скарга)	22
Паўла Каруза. Раёк.	24
Аўген Гучок. Слова пра Міколу Ермаловіча	26
Вольга Іпатава. Падзьвіжнікі не перавяліся	27
Міхась Белямук. Лісты ад Міколы Ермаловіча	28
Мікола Ермаловіч. Пад пільным наглядам	30
Пачынальнікі
Ганна Сурмач. Музэй Івана Луцкевіча ў Вільні.	34
Леанід Лыч. Беларусізацыя (Заканчэньне)	36
Далёкае і блізкае
Міхась Белямук. Пачатак	39
Натальля Арсеньнева. Беларусь наша маці—краіна	41
Роднае слова
Масей Сяднёў. Парад душ. Мова	43
Сьвятлана Белая. Максімава Яраславія	44
Чарнобыльскі шлях
Ірына Кісялёва. Чарнобыль: спроба аналізу сітуацыі	49
Чарнобыльскі рэпартаж Віктара Барабанцава	54
Згукі Бацькаўшчыны
«А вясна ідзе на Беларусі...»
Тацьцяна Гуцаленка, Ала Шчадранак, Анатоль Дарожскі, Сяржук Плыткевіч.	55
0
Горача вітаю часопіс «Полацак», які дае магчымасьць умацаваць братэрскія сувязі, устанавіць трывалыя кантакты паміж беларусамі на Бацькаўшчыне і на эміграцыі, каб агульна ўплываць і актыўна садзейнічаць Адраджэньню нашай роднай Беларусі. Праз часопіс «Полацак» вітаю беларусаў, якія жывуць за межамі нашай рэспублікі, але захавалі сваю мову, звычаі, культуру й актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкіх і навуковых згуртаваньнях, стараюцца даказаць, што беларусы ёсьць і будуць, што гэта народ, які зойме пачэснае месца сярод іншых нацыяў. Шчыра жадаю Вам добрага здароўя, моцы, трываласьці, посьпехаў у пачатай справе выданьня часопіса «Полацак».
Жыве Беларусь!
Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафэсар, старшыня Менскай гарадзкой
Рады Таварыства Беларускай Мовы.
W
Часопісу «Полацак», Царкве Жыровіцкае Божае Маці. Кліўленд, ЗША.
Кліўленд у маёй памяці, як і ўся Амэрыка — Ноеў каўчэг усяго чалавецт ва, дзе «чыстыя» (і сярод беларусаў) адразу кідаюцца ў вочы, а «нячыстых» я не сустракаў. (Ведаю, Вы скажаце, што ўсялякіх хапае, але я сапраўды не сус тракаў у Вас дрэнных людзей). А што, пройдзе час, будзеце прысылаць нам ня толькі мэдыкамэнты, пасылкі, але і добрых людзей, у якіх на тварах усьмешка, дабрыня, гатоўнасьць папрасіць пра бачэньня. А можа і мы яшчэ маем шанс?! Мы ўдзячны стваральнікам часопіса «Полацак» — няхай будзе яшчэ адзін мост паміж намі. Жыцьцёвых радасьцей і здароўя чытачам «Полацака
Жыве БеларусьІ
Алесь Адамовіч,
пісьменьнік , народны дэпутат СССР, доктар філёлягічных навук, прафэсар, членкарэспандэнт АН БССР.
Андрэй Карпук. Мастацкае афармленьне макета вокладкі, пляката Іван Луцкевіч, шрыфтоў і заставак рубрык.
На першай бачынцы вокладкі: Сьв.Еўфрасіньня Полацкая.
Скульптар Паўла Вінчы. Срэбраная плякетка (12x16 см), выдадзеная Міхасём Белямуком з нагоды 800годзьдзя сьмерці Еўфрасіньні.
18811991
МЕНСКІ ГРАМАДСКААСЬВЕТНІЦКІ
КЛЮБ СПАДЧЫНА* ВІНШУЕ ВАС
3 ІООМІ ЎГОДКАМІ
КЛЯСІКА 6ЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
3 жыцьця эміграцыі
ЗФйда жнтнл
Вяртаньне сьятыні
Уладзімір Арлоў
Гісторыя мошчаў сьв. Еўфрасіньні—іх звароту на Бацькаўшчыну, блуканьняў па пакутах у гады «ваяў нічага атэізму» і канчатковага вяртаньня ў Полацкі СпасаЕўфрасіньнеўскі манастыр—бадай, ня меньш цікавая, як само жыцьцё асьветніцы.
Неўзабаве пасьля сьмерці знакамітай полацкай паломніцы й ейнага пахаваньня ў Фэадосіявым манастыры ў Ерусаліме—Сьвятой Зямлі пачалі пагражаць магамэтане. У 1187 годзе, рыхтуючыся да прыступу Ерусаліма, султан Саладзін за выкуп дазволіў хрысьціянам пакінуць горад разам з сваімі сьвятынямі. Як вялізарны скарб усходнеславянскія манахі везьлі з сабою раку зь нятленнымі астанкамі Еўфрасіньні.
Калі верыць паданьню, манахі меліся перанесьці рэліквію адразу ў Полацак, але гэтаму перашкодзіла адвечная варожасьць кіеўскіх і полацкіх князёў. Мошчы паклалі ў дальніх пячорах Кіеўскага Пячорскага манастыра ў падземным храме Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы.Тут рэліквіі давялося спачываць болей сямі стагодзьдзяў. На радзіме грымелі войны, занепадаў і зноў адраджаўся Спасаўскі манастыр, а тут, у пячорах, панаваў вечны спакой. Вечка срэбнай ракі было адчыненае і прымацаванае да сьцяны, астанкі сьв.Еўфрасіньні—закрытыя покрывам; над галавой вісеў абраз сьвятой і гарэла лампадка.
Першыя вядомыя нам спробы перанесьці мошчы заступніцы Бе
ларусі ў яе родны горад адбыліся ў цараваньне імпэратара Аляксандра ІІга. Пра гэта спачатку хадайнічалі жыхары Полацка, потым у 1864 г. насельніцтва 13 воласьцяў Полацкага павету. Пасьля трэцяга хадайніцтва полацкага япіскапа Савы ў 1871 г. з дазволу Сьвяцейшага Сыноду 23 травеня ст. стылю, на дзень памяці сьвятой, была ўрачыста перанесеная ў Спасаўскі манастыр частка мошчаў—сярэдні палец правай рукі.
Наступныя просьбы Пецярбург нязьменна адхіляў, а пры Аляксандры 111 палачанам наогул забаранілі зьвяртацца ў вышэйшыя інстанцыі з такімі хадайніцтвамі. Духоўная 1 сьвецкая ўлады былі супроць вяртаньня рэліквіі, бо ведалі, што паводле векавой традыціі Еўфрасіньню шанавалі як сваю сьвятую прыхільнікі скасаванай царызмам вуніі.
Тым ня меньш просьбы аб пераносе мошчаў прэпадобнейшай Еўфрасіньні працягвалі ісьці як з Полацка, так 1 зь іншых гарадоў беларускіх губэрняў. Два даклады на гэтую тэму былі прачытаны ў 1908 г. на Ўсерасейскім місіянерскім зьезьдзе ў Кіеве, удзельнікамі якога былі 30 праваслаўных герархаў і каля 300 сьвятароў. Зьезд прыняў рэзалюцыю аб неабходнасьці перанясеньня заступніцы Беларусі ў Полацак. Усьлед за гэтым аналягічныя пастановы пачалі прымацца на зьездах вернікаў і духавенства па ўсёй Беларусі. Сьвяцейшы Сынод стварыў адмысловую камісію, якая.
нарэшце, прыняла станоўчае рашэньне. Відаць, гэтаму ў нейкай меры паспрыяў і тагачасны дырэктар канцылярыі обэрпракурора Сынода В.Яцкевіч. Народжаны на Полаччыне, ён вывучаў жыцьцё Еўфрасіньні. 3 дакладам аб яе духоўным подзьвігу В.Яцкевіч выступіў на пасяджэньні Сынода.
Мікалай II згадзіўся даць аўгусьцейшы дазвол, але, відавочна, ня без засьцярогі. Бо і цар, 1 Сынод цудоўна разумелі, што маюць справу зь «нябеснаю апякункаю Беларусі». Так Еўфрасіньню часам называла расейская прэса, хоць сам назоў Беларусь у афіцыйных дакумэнтах, паводле царскага ўказа, быў ад 1840 г. забаронены і заменены на «СевероЗападный край». У друку чуліся галасы пратэсту праваслаўнарасейскіх патрыётаў. «Труды Кневской Духовной Академнн», у прыватнасьці, пісалі: «Католікі, як вядома зь гісторыі, сьхільныя прызнаць прыпадобную Еўфрасіньню сьвятою свае царквы. Таму можна нават баяцца, каб дзеля плянаванага пераносу мошчаў... зь Кіева ў Полацак не прычыніліся вялікія непрыемнасьці 1 шкоды праваслаўю». Адразу пасьля дазволу вярнуць нятленныя астанкі пачалася прапагандысцкая кампанія, ськіраваная на тое, каб будучая ўрачыстасьць паслужыла «умацаваньню праваславія ў Полацкім краі і барацьбе з каталіцызмам.»
19 красавіка 1910 г„ на другі дзень Вялікадня, у пячорным храме Дабравешчаньня, дзе спачывалі мошчы сьвятой, адбылося ўсяночнае богаслужэньне. Назаўтра, пасьля літургіі, сьв. Еўфрасіньню пераклалі ў новую кіпарысавую раку і вынеслі зь пячоры да багамольцаў, якіх у
Лаўры сабралася болей 20 тысяч. 22 красавіка Кіеў разьвітваўся з полацкай князёўнаю. Газэты паведамлялі, што жыхары горада запоўнілі вуліцы і сьхілы пагоркаў, гаўбцы і дахі дамоў. Уздоўж дарогі з Лаўры да Дняпра стаялі вайсковыя шпалеры.
Для перавозу мошчаў былі прызначаныя дзяржаўныя параходы «Галавачоў» —для самой рэліквіі, «Кіеў» і «Аляксандраўск» — для асобаў, якія яе суправаджалі. У насавой частцы, аздобленай кветкамі, маем 1 сьцягамі флагмана гэтай флатыліі стаяла капліца з люстранымі вокнамі, абапал яе—дзьве залатыя харугвы. Раку з мошчамі паставілі на карме сляпучабелага карабля пад балдахінам. Пад сьпевы трапара ў гонар Еўфрасіньні караблі адыйшлі ад берага 1 пачалі сваё ўрачыстае падарожжа.1
Флатылія з мошчамі прайшла па Дняпры ад Кіева да Воршы 695 вёрстаў, паўсюль сустраканая вернікамі. Асабліва маляўніча гэта выглядала ўначы, калі на берагах, ля самае вады, гарэлі яркія вогнішчы, параходы мігцелі сотнямі агеньчыкаў сьвечак, якія адбіваліся ў люстэрках капліцы. А на вяршыні
1. Варта зазначыць, што ў Кіева—Пячорскай лаўры засталася сымбалічная частка астанкаў сьвятой. Яна захоўваецца на старым месцы ў падземнай царкве і цяпер, як і раней, прываблівае праваслаўных паломнікаў. Але гэты факт, безумоўна, не дае падставаў сцьвярджаць, што мошчы сьв. Еўфрасіньні Полацкай спачываюць ў Кіеве, як паведамляюць некаторыя ўкраінскія публікацыі. На жаль, такую памылку зрабіла .й «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі».
4
фоксьлямгі флагманскага карабля зьзяў крыж.
У гарадах Любечы, Рэчыцы, Рагачове, Старым Быхаве, Магілёве і Воршы флатылія спынялася і служыліся ўрачыстыя богаслужэньні, якія зьбіралі велізарную колькасьць багамольцаў і паломнікаў з усяго Прыдняпроўя. 3 Воршы ў Віцебск рэліквію 65 вёрстаў несьлі на руках. Да роднага Полацка мошчы сьвятой везьлі сухаземьем, a ў Спаск’ манастыр — зноў у караблі па рацэ Палаце.