27 Лісты ад Міколы Ермаловіча « Міхась Белямук ^^^ Прозьвішча Міколы Ермаловіча было мне вядома даўно. Асабліва зацікавіла яно мяне, калі прачытаў у «Тезнзах докладов н конференцнй по археологнн Белорусснн» яго артыкул «Где была летопнсная Лнтва?» (Мн. 1969 , б. 233238). У 1971 г. неспадзявана атрымаў ад Міколы Ермаловіча паштоўку. Я сьпяшаўся навязаць карэспандэнцыю зь ім і, пішучы ліст, затытулаваў: «Яго Міласьці спадару дасьледчыку Міколе Ермаловічу». Прайшло некалькі месяцаў і ад М.Ермаловіча атрымаў ліст: «Вельмі не падабаецца мне, што Вы мяне называеце «спадаром». Я лічу, што гэтае слова ніколі ня будзе агульнаўжывальным сярод беларусаў». Гэтак слова «спадар» дало пачатак нашай дыскусіі і двац цацігадовай карэспандэнцыі. На заўвагу М.Ермаловіча аб «спадару» я спаслаўся на Літоўскую мэтрыку, Баркулабаўскі летапіс, Статут Казіміра й адзначыў, што гэтае слова не прыдуманае эміграцыяй, а сустрэтае ў дакумэнтах часоў Вялікага княства Літоўскага. М.Ермаловіч у лісьце ад 13 студзеня 1973 г. пісаў: «Наконт слова «спадар» вось што скажу. Слова гэтае сапраўды нашае й яно старое слова. Я, у прыватнасьці, яго таксама сустракаў. Аднак тое, што слова даўняе і нашае, яшчэ ня значыць, што яно можа ўжывацца ў наш час. Словы, як і ўсё іншае ў сьвеце, могуць паміраць і не было ў сусьвеце такога цудатворцы, якіб змог уваскрэшаць зь мёртвых. Мне здаецца, што нельга ўваскрэсіць і слова «спадар». Сёньня слова «спадар» уваскрэсла. Сам М.Ермаловіч, ігнараваны дзяржаўнымі выдавецтвамі, стаў вядомы. Ягоныя кніжкі тутжа разыходзяцца ў кніжных кра мах, пра яго загаварыла грамадзкасьць як аб выдатным дасьледчыку. Пажадана пазнаёміцца зь ягонымі думкамі і клопатамі, выказанымі ў лістах. У лісьце ад 15 студзеня 1973 г. ён пісаў: «Дасьледчык ня можа дзяліць факты на тыя, якія яму падабаюцца, і на тыя, якія яму не падабаюцца. Усе факты ён павінен дасьледваць і ніводнага не адкідаць або замаўчываць. Менавіта ўсё гэта заставіла мяне перагледзець пытаньне ўтварэньня Вялікага княства Літоўскага. Калі я вывучыў усе даступныя матэрыялы, то я ўбачыў, што ранейшыя дасьледчыкі шмат гавары лі аб так званым літоўскім заваяваньні Беларусі, але не пака звалі самога факта заваяваньня, ніколі не гаварылі, калі і як гэта адбылося. Адны гаварылі, што ў 30я г„ другія, што ў 40я гг. ХІП ст. Другое, чаго я не мог уцяміць, дык гэта тое, чаму менавіта Літва перш за ўсё падначаліла Наваградак. Глянуўшы на карту, гэта цяжка зра зумець. Ствараецца ўражаньне, што ніводны дасьледчык не глядзеў на карту і не задумоўваўся, а як гэта можна было з тэрыторыі сучаснай Літвы заваяваць Наваградак». У лісьце ад 2 га жніўня 1973 г. М.Ермаловіч пісаў: «Наконт канцэпцыі Яніна—Аляшкоўскага, то Вы самі заўважылі, што яна непераканаўчая, і ўжо ў гэтым яе заганнасьць і непрыймальнасьць для нас. Хапае нам прыдуманых схем і тлумачэньняў нашае гісторыі, каб прыймаць яшчэ новую. Ня мог Усяслаў ставіць перад собай такія шырокія задачы. Штож гэта за мудры дзяржаўны дзеяч, які хоча дасягнуць таго, на што ў яго не хапала сілаў? Калі кіеўскія князі маглі нанесьці паражэньне Полацку, то яны не былі ў сілах пакарыць яго і трымаць яго пад сваёй ўладай... Полаччына ў сваю чаргу не магла перамагчы кааліцыю, але яна магла аслабіць яе. Паколькі Кіеў быў далёка ад Полац ка, а Ноўгарад і Смаленск пад бокам, то Ўсяслаў (перад ім Брачыслаў) рабіў на іх набегі, разбураючы і прыводзячы адтуль палонных. Пры тым нельга забывацца. што ўсё гэта Ўсяслаў рабіў тады, калі Кіеў быў заняты міжусобнай барацьбой, ці вайной са стэпнякамі. Янін з Аляш коўскім сваёй канцэпцыяй робяць нам мядзьвежую паслугу, прадстаўлючы Ўсяслава не рэалістам—палітыкам, а нейкім ваяўнічым фантазёрам, які, дарэчы, дарэмна праліваў людзкую кроў. Апроч таго, Наўгародчына не была крывіцкай, яна была заселена славенамі. Часткова крывіцкай можна лічыць Пскоўшчыну. Так, робячы напад на Ноўга рад, Усяслаў ня мог змагацца за крывіцкае адзінства. У Я.Длугаша ёсьць зьвестка, што Брачыслаў у 1021 г. пасадзіў у Ноўгарадзе пасаднікаў. Магчыма. Але ўсе пісьмовыя зьвесткі пра Ўсяслава не даюць падставы рабіць такое дапушчэньне. Апроч таго, я лічу, што Нямігская бітва не была вынікам набегу на Ноўгарад, а на Наваградак. Наконт таго, ці быў Усяслаў бандытам, то мушу сказаць, што ў тыя жорсткія часы, ён ня мог ды не павінен быў уступаць у жорсткасьці сваім ворагам... Тое, што Гедымін быў жанаты з полацкай князёўнай Еўнай, яшчэ не доказ, што ён быў полацкага роду. Гэта можа даказваць адваротнае: звычаёва не браць адзінакроўных жонак. Іншая справа — гербы. Яны, вядома, могуць у некаторых адносінах праясьніць справу й я жадаю Вам посьпеху тут, як і ў адносінах атаясамліваньня Пагоні й Усяслава, крыжы на шчыце і крыж Еўфрасіньні Полацкае. Магчыма, варта былоб параўнаць між собою выявы крыжоў на Барысавых і іншых полацкіх камянях. Я зьдзіўлены іх неаднатыпнасьці, бо ёсьць сярод іх чатырохканцовы і шасьціканцовы. У маёй «Гісторыі...» Ўсяславу Чарадзею адведзена 50 машына пісных старонак. Выкарыстаў усё, што можна было выкарыстаць. Здаецца, што не прапусьціў ніводнай драбніцы. Бяда вось толькі, што не магу нідзе надрукаваць, хацяб ў значна скарочаным выглядзе. Ф.Гурэвіч пакрыўдзілася на мяне за рэцэнзію ў «Нёмане», на яе кнігу. Яна прыслала ў рэдакцыю ліст на 7 друкаваных старонак, а я даў адказ на 13 старонак. Яна настайвае на тым, што летапісная Літва была не там, дзе я яе паказаў, а на тэры торыі сёняшняе Літвы. Яна таксама адмаўляе значэньне Наваградка як першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Вось так мне прыходзіцца ваяваць на ўсе бакі». (Працяг у наступным нумары) 28 Пад пільным наглядам Мікола Ермаловіч Калі старшыня клюба «Спадчына» Анатоль Белы ў сакавіку 1986 г. прапанаваў мне выступіць на пасяджэньні клюба зь лекцыяй на гіста'рычную тэму, я ахвотна згадзіўся. Аб гэтай суполцы ўжо га варылася, што яна робіць важную справу ўзнаўленьня нашай гістарычнай памяці і культуры. Я стаў рыхтавацца да лекцыі, падбіраць патрэбныя матэрыялы. 1 вось ў па чатку карасавіка, за дзень да майго выступленьня, вечарам ў маю кватэру пазванілі. Я адчыніў дзьверы —перада мной стаяў незнаёмы чалавек. Ён пераступіў парог, прывітаўся і, убачыўшы маё зьдзіўленьне, сказаў : «Я працую тамжа, дзе і знаёмы ўжо вам..» Ён назваў прозьвішча чалавека, які ў пары з другім ў пачтаку 1984 г. дапытваў мяне ў Маладзечанскім камітэце дзяржаўнай бясьпекі (КДБ). Значыць, перада мной супрацоўнік гэтай адыёзнай установы. Што яна была вельмі зацікаўленая маёй асобай, я ўжо добра ведаў. Упамянёныя ўжо дзьве асобы два гады назад вельмі былі занепакоены тым, што я па іх зьвестках (г.зн. даносах), якія дайшлі да іх, пішу гісторыю, у якой хачу даказаць «нзвечную самостоятельность Белорусснй». Я сказаў, што сапраўды пішу гісторыю Бе ларусі, праўдзівую, якой яна была. 1 назваў ім выданьні, у якіх былі надрукаваныя яе паасобныя фрагмэнты. Праўда, іх гэта не задаволіла, і яны яшчэ двойчы выклікалі мяне на допыт. А ў 1986 г. начальнік Мала дзечанскага КДБ Іваноў, выступаючы на нарадах агітатараў, характарызаваў мяне, як «жнвотное нскопаемое» (відаць таму, што я заўсёды гаварыў на беларускай мове, якую ён лічыў канчаткова забітай і пахаванай і та му выкапнёвай). Апроч таго ён, у па цьвержаньне маёй шкоднасьці для савецкага ладу, прывёў шэраг маіх выказваньняў, якімі я дзяліўся ў гу тарках з знаёмымі з 1948 па 1966гг. —Што цікавіць вашую ўстанову зараз?—спытаўся я ў Мікалая Мікалаевіча (так адрэкамендаваўся ён, не называючы свайго прозьвішча). —Аб чым Вы будзіце заўтра гаварыць ў «Спадчыне»? Інтэрв’ю будзеце даваць ці што?—запытаўся ён. 3 гэтага пытаньня мне стала ясна, пад якім пільным наглядам знаходжуся я і «Спадчына». Я сказаў, што ніякага інтэрв'ю даваць ня буду, што лекцыя мая будзе насіць акадэмічны характар, што ў ёй ніякай палітыкі ня будзе. I сапраўды, мая лекцыя такой і была. Аднак гэта больш за ўсё і непакоіла маіх на глядчыкаў. Як я пасьля даведаўся, сакратар Менскага гаркама КПБ Я.Юферава ў ліку іншага дакарала старшыню клюба «Спадчына» Анатоля Белага, чаму ён не даў адпору маім нацяналістычным поглядам. Пад апошнім разумелася, што я адвяргаў тэзіс аб бездзяржаўнасьці Беларусі да 1919 г., паказваючы на існаваньне ўжо ў старжытныя часы на тэрыторыі Беларусі такіх дзяржаўных утварэньняў як Полацкае, Тураўскае, Наваградскае і інш. княствы. Асаблівы націск я зрабіў на Вялікім княстве Літоўскім. Пака заўшы, што яно было тыповай беларускай дзяржавай, што ў ёй нічога Літоўскага ў сучасным значэньні гэтага слова не было. Але вось гэта і было ў вачах афіцыйных гісторыкаў і ідэялягічных наглядчыкаў найбольшым ідэйным злачынст вам. Між іншым, неапраўдана пры пісваючы ўсю гісторыю Вялікага княства Літоўскага ' літоўскім князям і фэўдалам, яны ў значнай меры садзейнічалі нацыянальнаму ўздыму ў Літве, які зараз так шальмуюць. Вынікі маёй лекцыі ў шэрагу зь іншымі былі даволі сумныя для «Спадчыны». МІКОЛ* ЕРМіЛОШЧ «ЯКО АУНА СОАНЕЧНАЯ...» М I ЕРМАЛОВІЧ слядах аднаго міфа Мкода ^МАЮВІЧ СТАРАЖЫТНАЯ БЕААРУСЬ У яе адабралі памяшканьне. He ведаю, магчыма гэта супадзеньне, але пасьля маёй лекцыі ў суполцы «Сумоўе» пры інстытуце этнаграфіі АН БССР, яна была забароненая. Усё гэта вельмі добра характарызуе той страшэнны ідэялягічны тэрор, які існаваў у Беларусі. Нават бяскрыўдныя навуковыя лекцыі кідалі ў страх усіх тых, хто меў неабмежаваную ўладу над розумам і душамі людзей. 31 30 КЛІЎЛЕНД зшагчасопіс пяынжікі Музэй Івана Луцкевіча ў Вільні Ганна Сурмач । \1 Дзьвюма знамянальнымі датамі адзначаны сёлятні год для беларускага народу—1 Югодзьдзе аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэньня на пачатку XX ста годзьдзя, выдатнага палітычнага і культурнага дзеяча Івана Луцкевіча і 70 гадоў з часу, калі быў закладзены ў Вільні Беларускі музэй. Івана Луцкевіча мы можам з поўным правам лічыць заснавальнікам беларускай музэйнай і архіўнай справы менавіта ў яе нацыянальным значэньні. Ён дае нам добры прыклад таго, як ашчадна трэба ставіцца да захаваньня гістарычнай спадчыны свайго народу. Крапатлівая, самаахвярная праца Івана Луцкевіча па збору гістарычных каштоўнасьцей прынесла плённыя вынікі, яго зборы і паслужылі для стварэньня Беларускага музэя ў Базыльянскіх мурах. Адчынены ў 1921 годзе музэй стаў сапраўдным цэнтрам культурнага, навуковага і грамадзкага жыцьця беларусаў у Вільні аж да заканчэньня другой сусьветнай вайны. Як вядома, у 1946 годзе ён быў зьліквідаваны. Большая частка скарбаў трапіла ў літоўскія музэі, архівы, бібліятэкі. Але значная частка рукапіснага аддзелу музэя ўсётакі апынулася ў Бе ларусі. У пачатку 60х гадоў зь літоўскіх дзяржаўных архіваў была перададзена частка дакумэнтаў з збораў музэя імя Івана Луцкевіча. Гэтыя дакумэнты зараз знаходзяцца