...Стаяла позьняя восень 1911 года. 3 раніцы крапіў дождж. Максім ужо некалькі разоў абыйшоў вялікі двухпавярховы будынак па Духаўскай вуліцы і ня мог рашыцца ўвайсьці ў сярэдзіну. Нарэшце, ён адчыніў дубовыя дзьверы, і апынуўся ў цішыні. У рэдакцыі нікога не было. Хацеў ужо вяртацца, але нечакана заўважыў яшчэ дзьверы. Пагрукаў і пачуў: «Уваходзьце» У кабінеце сядзеў малады мужчына, даволі прывабны тварам, з шчырай усьмешкай сініх вачэй. Апрануты быў густоўна, але шырокія, грубыя далоні выдавалі сялянскае паходжаньне. Ён зь цікавасьцю глядзеў на маладога чалавека ў вільготным ад восеньскага лёгкага дажджу плашчы, зпад якога выглядала новенькая ліцэйсцкая тужурка з бліскучымі гузікамі. —Серж Кан, — чамусьці сваім псэўданімам назваўся журналіст.— Чым магу быць карысным? Прыемная гаворка, шчырая ўсьмешка сьхілялі да размовы. Максім проста без усялякай сарамлівасьці расказаў Сяржуку, што ён студэнт Дзямідаўскага ліцэю, захапляецца літаратурай. Піша вершы, апавя даньні. I хацейбы супрацоўнічаць з газэтай. 47 46 —Цудоўна,— адказаў Каныгін — Маладыя людзі, здольныя да літаратуры, нам патрэбныя. Можа Вы штонебудзь прынеслі з сабою сёньня? Разамбы і праглядзелі. Максім працягнуў ліст паперы, сьпісаны дробнымі літарамі. Гэта была невялічкая нататка пра ліцэй. Сяржук прафэсыйна хутка прачытаў яе і падбадзёрыў Максіма, які крышку хваляваўся. —Вельмі добра напісана. Думаю, што рэдактар хутка надрукуе Ваш матэрыял. Ён павінен прыйсьці пазьней. Гэта я сёньня сьпяшаюся дахаты дык рана прыйшоў на працу. Астатнія зьявяцца праз гадзіну— дзьве. Вы можаце пачакаць іх. A лепш, прыходзьце да мяне на наступным тыдні. I абавязкова прыня сіце свае апавяданьні. Праз некалькі дзён, 26 кастрычніка 1911 года ў газэце «Голос» на трэцяй бачынцы зьявілася невялічкая нататка Максіма Багдановіча «У ліцэі», Як і большасьць храні кальных зацемак, што зьмяшчаліся ў газэце, яна была без подпісу. Але Максім быў задаволены. На наступ ным тыдні ён зноў прыйшоў у рэдакцыю. Кан сустрэў яго, як добрага змаёмага. Ён усяго на 13 гадоў быў старэйшы за Максіма, але розьніца ва ўзросьце не стала пер шкодаю для іх сяброўства. —А ты ведаеш,— неяк успа мінаючы іх першую сустрэчу, сказаў Каныгін, — я таксама не адразу рашыўся прыйсьці ў рэдакцыю «Голоса», хаця ўжо і друкаваўся ў газэце «Северный край». Дапамог выпадак. Знаёмы патаемна ад мяне аднёс мой фэльетон у рэдакцыю. A калі яго надрукавалі, прымусіў пайсьці на размову з рэдактарам. Той ужо недзе чуў маё імя і жадаў пазнаёміцца. Пасьля сустрэчы Дружынін прапанаваў застацца мне ў газэце. 3 тых пор я і працую тут. Думаю, і ты зь цягам часу зможаш знайсьці працу ў «Голосе».Таленаві ты ты, браце, ды і працаўнік вялікі. Адчуваецца, ты штодзень займаешся літаратурнай працай. А я, братка, зараз яе закінуў, часу зусім няма. Хаця раней часта ў часопісах друкаваліся мае апавяданьні. —Вось таму я і не хачу быць прафэсыйным журналістам. I мой вам, Сяржук, савет: кіньце газэту, яна зьнясіліць вас, а ў белетрыстыцы вы знойдзеце славу. He, Максім, не змагу я так проста разьвітацца з газэтай. Звыкся так, што і нялёгкі журналісцкі хлеб мне ў радасьць. А падругое, дзе я яшчэ знайду іншы, зьвязаны зь літаратурнай дзейнасьцю кавалак хлеба? Буду працаваць, пакуль хопіць моцы. А табе раю: будуць парэбны грошы, прыходзь у рэдакцыю. Тут ты заўсёды зможаш падзарабіць пару рублёў на свае патрэбы. Максім успомніў савет Кана і на душы стала весялей. Нейкая цёплая хваля расплывалася па целу. Трэба, не марудзячы, брацца за працу. Аб чым толькі напісаць у газэту? Зрабіць рэцэнзію на новую кніжку або.... Думаць далей ўжо не хапіла моцы. Нібы вычарпаўшы ўсе сілы, апусьціліся веі. Пачаўся кашаль. Усё паплыло перад вачыма. Зноў падымаўся жар. Рэдкая для зімы такая яркая зараніца дагарала ў марозным небе. W0MI шлях Чарнобыль: спроба аналізу сітуацыі tўf, Ірына Кісялёва. ддд д Рэспубліка рыхтавалася да змаганьня за новы ўраджай. Араліся забруджаныя землі, разам з пылам механізатары ўдыхалі радыенукліды, з бруднай адзежай іх прыносілі ў свой дом, сваім дзецям. На забруджаных палетках пасьвіліся статкі, і вечарам каровы прыносілі забруджанае радыенуклідамі (у параўнаньні з дааварыйным узроўнем болей чым у 10 тысяч разоў) малако. А мы, жыхары? Мы ўсе карысталіся нейкімі неафіцыйнымі урыўкамі інфармацыі: ці мажліва купляць шклоўскія агуркі, пухавічаўскую парэчку? А журавіны або дурніцы, якія растуць на тарфяніку? (Яны сьхільны актыўна назапашваць радыяцыю). Ужо восеньню 1986 г. мы даведаліся аб грашовых даплатах, якія адразу сталі называць «грабавымі». Даплаты (15 рублёў), растлумачылі нам, выдаюцца насельніцтву на палепшаньне харчаваньня, вітаміны і вялікі грэх называць іх «грабавымі». Аднак аб якім палепшаным харчаваньні можна гаварыць, калі ў людзей, якія былі на пенсіі, атрымлівалі меньш за 30 рублёў і жылі пераважна за кошт зямельных участкаў, на гэтых участках забаранілі штонебудзь сеяць'і’ Па ініцыятыве Саюза пісьменьнікаў БССР у Доме літаратара ў травені 1987 г. адбылася сустрэча (Працяг. Пачатак у № 23) пісьменьнікаў і журналістаў з прадстаўнікамі ўрада рэспублікі. Гэта была, бадай, першая падобная сустрэча. Яе вяла намесьнік Старшыні Саўміна Н.Мазай. Каля Дома літаратара стаялі аўтобусы з надпісам «Тэлебачаньне», у залі былі ўстаноўлены тэлекамэры: сустрэчу рыхтаваліся запісываць для тэлеперадачы. Але вельмі хутка пасьля пачатку нарады юпітэры патухлі: у Дом літаратара патэлефанаваў загадчык аддзела прапаганды ЦК КПБ С. Паўлаў і загадаў: «Ніякіх перадач!» Даклад на той сустрэчы рабіў сябра нацыянальнага камітэту па радыеахове, дыплямаваны вучоны, які адразу пасьля аварыі пачаў працаваць у Гомелі, масквіч Віктар Кніжнікаў. Сёньня мы гаворым аб тым, што даведаліся аб Магілёўскай пляміне толькі вясной 89га, але Кніжнікаў казаў аб гэтым ужо ў травені 1987. Акрамя раёнаў Гомельскай вобласьці, сярод забруджаных земляў ён назваў Клімавіцкі, Крас напольскі, Слаўгарадскі, Чэчэрскі, Чэрыкаўскі раёны і пасёлак Быхоўскі Магілёўскай воб. А таксама папярэдзіў, што забруджаны Валожынскі раён Менскай воб. Але ў агульным, тон яго прамовы быў прымушана бадзёрым: «...ну памрэ ад рака кожны пяты, але штож з таго? У сьвеце зараз ад гэтага памірае кожны пятышосты жыхар.» 48 49 Аптымістычна быў настроены і В.Улашчык, былы міністр аховы зда роўя БССР. «Галоўнае, — адзначыў ён,— гэта добрае харчаваньне, вітамін С і група вітамінаў В.» Як бачым, ураду ўжо тады было вядома, што на забруджанай зямлі будуць і забруджаныя прадукты, ён добра разумеў, што насельніцтву гэтых зонаў неабходна даць чыстае харчаваньне. Ведаў, але нічога не прадпранімаў. Віктар Барабанцаў «Забароненая зона.Пудзела» У чэрвені 1986 г. ствараецца Бе ларускае рэспубліканскае кааператыўнадзяржаўнае аб’яднаньне па сельскаму будаўніцтву пры Дзяржаграпроме БССР. Страшынёй кіраўніцтва становіцца А.Кічкайло. Зьявілася на нейкі момант надзея: пач нецца будаўніцтва на чыстых землях, дзе перасяленцы змогуць працягваць займацца сваёй працай, але ўжо без рызыкі для здароўя. A рэспубліка пачне атрымліваць чыстую прадукцыю. На жаль, будаўніцтва пачалося на забруджаных тэрыторыях Веткаўскага, Жлобінскага, БудаКашалёўскага, Чэрыкаўскага й інш. раёнаў Магілёўскай вобласьці. Вядомы пасёлак Майскі пачаў будавацца менавіта летам 1986 г. на тэрыторыі калгаса «Знамя», вядомага сваімі вёскамі Чудзяны і Малінаўка, на зямлі з шчыльнасьцю забруджаньня 7 кюры на км . (Гэты пасёлак абышоўся рэспубліцы 11 млн. рублёў). На Гомельшчыне, на Нараўлянскай, перанасычанай радыенуклідамі зямлі, шматмільённымі новабудоўлямі кіраваў А.Камай. Ужо летам 1986 г. на тэрыторыі Гомельскай воб. было пабудавана о 250 тыс. м зборнашчытавых хатак. В.Еўтух, які сёньня ў друку заяўляе, што яму няма за што чырванець, любіць пры выпадку на гадаць, што ўрад у першыя месяцы пасьля аварыі перасяліў жыхароў 30ці кіламэтровай зоны. Але куды? «Советская Белоруссня» 18.06.86: «Переселенцев радушно прннялн под свой кров жнтелн Дворніц, Сельцов, Углов, Скуратов н другнх деревень Брагннского, Наровлянского, Хойннкского районов...» Тыя, хто «клапаціўся аб здароўі людзей», у студзені 1988 г. прынялі пастанову перасяліць Малінаўку і Чудзяны ў Краснапольскі рн, які сёньня амаль увесь належыць да перасяленьня. He ўдалося іх туды перасяліць толькі таму, што ўрад рэспублікі да лета 1989 г. цягнў з пастановай аб кампэнсацыі перасяленцам, мабыць, спадзяваўся, што людзі разьедуцца і без яе. Пасёлак Майскі вырашылі аддаць чудзянцам ужо потым. Будавалі яго для іншых мэтаў—для вахтавікоў. Відаць, спадзяваліся вечна сеяць на зямлі з шчыльнасьцю забруджаньная 350, 600, 1000 кюры на км^. А газэты у тойжа час пісалі. «Советская Белоруссня» 18.02.87: «В Совмнне БССР подводнлнсь нтогн соцсоревновання. По повыше нню урожайностн н продаже государству сахарной свеклы побе днтелем вышел Лунннецкнй район (Брестская обл.); средн спецхозяйств н жнвотноведческнх комплексов по выраіцйванйю телят—колхоз «Заря» Могнлевского района». «Советская Белоруссня»8.06.87: «На бюро ЦК КПСС рассматрнва лмсь вопросы, связанные с уснленнем работ по мобнлнзацнн трудовых коллектнвов агропромышлённых комплексов на увелнченне пронзводства продуктов за счет «макснмального нспользовання заболоченных земель». Гомельская вобласьць на чале з А.Камаем актыўна адгукнулася на гэты заклік. У саўгасе імя Калініна плян малака з 3 280 000 кг у 1986 г. узрос да 4 500 000 кг у 1989г.; у калгасе «Прыпяць» з 960 000 кг да 1 980 000 кг. Саўгас «Сутково»,які стаіць на мяжы зоны адсяленьня, плян па мясу павялічыў з 350 000 кг у 1985 г. да 525 000 кг у 1989г. (Вучоныя АН БССР даказваюць, што чыстае малако нельга атрымоўваць нават пры забруджаньні зямлі ў 5 кюры на км .) Хойніцкі раён па нарыхтоўцы мяса 1 малака выйшаў пераможцам Усесаюзнага спаборніцтва за 1990 г. Брагіншчына, як і да аварыі, пас таўляе дзяржаве больш за 20 тысяч кг забруджанага мяса. За павелічэньне вытворчасьці і продажу дзяржаве бульбы Брагінскі раён у травені 1990 г. быў узнагароджаны Чырвоным Сьцягам ЦК КПБ, Саўміна БССР, Белсаўпрофа. Штотыднёвік «Аргументы н факты» ў лістападзе 1990 г. зьмя сьціў фотаздымак радыеактыўнай карты ў раёне Барталамееўкі Веткаўскага раёна Гомельскай во бласьці. Матэрыял называўся «Там жнть нельзя».