Полацак №4, 1991

Полацак №4, 1991

39.23 МБ
ў насьцярожанасьці, не дае адгукнуцца сустрэчнай душы, сказаць ёй: «Добры дзень!» Ну, і тая сустрэчная душа, канешне, таксама не расслабілася—пайшла сваёй дарогай. А, ідучыж на гэты парад душ, кожная хібаж хацела сустрэцца, разгаварыц ца, а можа і палюбіць адна адную. Дык не заціснутая ў маленькім вузялку, ду ша тая ня можа расслабіцца. адпусьціцца.
Штож не пушчае яе быць душой? Гордасьць? Усьведамленьне сваёй вышэйшасьці?
Але няма вышэйшых душ, ёсьць толькі нізкія.
сказаць, вывез з сабою беларускую мову ў ейнай «чысьціні», яшчэ не сапсаваную, такой, якой я вывучыў яе ў школе, успрыняў ад нашых клясікаў, пазнаў інтуітыўна. 3 такой закансэрваванай, зьберажонай мовай я і жыў увесь час, ёю карыстаўся, на ёй пісаў, яна была ў мяне адзіным сродкам выяўленьня сябе. У мяне не было спакусы паддавацца ўплыву блізкай мовы, спакусы, якая заўсёды цяжыць над беларускім паэтам і пісьменьнікам. Жывучы вонках Бацькаўшчыны, быў я пазбаўлены моўнай стыхіі, што, канешнеж, не ўзбагачала мае мовы, але затое быў я свабодны ад пабочнага ўплыву і ўчэпіста трымаўся за сваю, вывезеную мову, як за тое адзінае, што засталося ў мяне ад духоўнай спадчыны майго народу.
43
42
Сьвятлана Белая
«Я, бальны, бесскрыдлаты паэт...»
Гэта была не скарга. I не трызьненьне яго гарачай галавы. To крычала змучаная душа Максіма.
Ты ночкаю каляднай варажыла
I ў воду воск напоўправідны ліла, Цікавячы, што выхадзіла мне: Курганчык.. белы крыжык.. так, магіла!
У гэты рок я буду ўжо ў труне...
Адам Ягоравіч знайшоў гэты верш выпадкова: вечарам ён зайшоў у пакой сына, каб даведацца аб яго стане. Максім у той момант спаў. Каля ложка на падлозе валяўся скамечаны ліст паперы. Адам Ягоравіч падняў яго, разьвярнуў... і ўсё зразумеў. Сын пісаў гэтыя радкі ў кароткую хвіліну адлігі хваробы, якая, здавалася, ніколі не адступіць. Яго запаленьне лёгкіх стала выпрабаваньнем для ўсіх. Максім, змучаны высокай тэмпэратурай і кашлям, які не даваў спаць ні яму, ні сям’і, адчувалася, быў на апош няй мяжы адчаю. Арганізм, перамораны штоночнай працаю, тугою, па Бацькаўшчыне, адзіноцтвам ня мог больш спрачацца з хваробаю. A тая з кожным днём набірала ўсё большую ўладу над яго кволымі лёгкімі.
—Галоўныя лекі,— казаў сусед
лекар Бібікаў, — добрае харчаваньне і спакой. Так проста і так складана. Купляць у сьвяточныя дні на Мытным двары мёд, малако, масла, мяса было для сям’і Багдановічаў вар’яцтавам. Цэны ў пачатку 1913 г. падскочылі з надыходам калядаў, як ніколі. За збанок малака прасілі 20 капеек, за фунт масла — 60, за дзюжыну яек — 33 капейкі. Для сям’і Багдановічаў, у якой на той час было 8 асобаў і ў якой працаваў толькі бацька, — гэта было ні па кішэні. Грошай ледзь хапала на самае неабходнае. Да тагож фінансавай дапамогі патрабаваў і сын Лёва, які вычыўся на фізыкаматэматычным факультэце Маскоўскага унівэрсытэта.
Адам Ягоравіч перачытаў верш. У памяці ўсплыло, як за некалькі дзён памёр ад сухотаў старэйшы сын Вадзім. А такіж моцны і здаровы быў ён ў дзяцінстве, хто б мог падумаць! Вадзім вясёлы, рухавы, жвавы, быццамбы ртуць. А Максіма маці звала мямляй, таму што ён 'ледзь што—усё хныкаў. Зь ім таму ніхто зь дзяцей сябраваць не хацеў. А можа малыя не прызнавалі яго зусім па іншай прычыне? Маленькія асобы чамусьці не даруюць тым, хто не такі, як яны, хто вылучаецца зь іх агульнай кагорты. У дзяцінстве
Максім менавіта такім незразумелым для іншых дзяцей і здаваўся. У той час талент яго драмаў. Дарослыя аб ім не здагадваліся, і толькі чыстыя дзіцячыя душы тую нявытлумачаную для іх адметнасьць Максіма адчувалі добра.
Праўда, потым ён быццамбы перарос сваю замкнёнасьць. Хлапца, здаваласяб, падмянілі. Ён стаў такі спрытны, вясёлы. Крышачку спакайнейшы за равесьнікаў, але ўсё роўна душа любой кампаніі. А чытаў ён так шмат, што зь ім сябравалі і старэйшыя. Калі ў час вучобы ў ніжагародскай гімназіі пачаліся мітынгі гімназыстаў, ён стаў у клясе арганізатарам ўсіх сходак і нават лідэрам анархісцкай групы. Прыклад, пэўна, падаваў Вадзім, кіраўнік моладзі. Ён належаў да партыі эсэраў, шмат чытаў забароненай літаратуры, быў цудоўны прамоўца. Максімжа па гімназысцкай канстытуцыі ня меў права ўдзельнічаць ў сходах, на якіх зьбіраліся старэйшыя. Алеж яму надта хацелася не адставаць ад Вадзіма. Таму аднойчы ён, зьявіўшыся на чарговую сходку, закаціў прамову аб супрацоўніцтве й еднасьці ўсіх гімназыстаў. Але раззлаваныя слухачы сьцягнулі яго з стала, на якім ён палымяна прызываў да брацтва, і выштурхнулі за дзьверы. Толькі Максім не супакоіўся. Разам зь сябрам Крыловым, ня без удзелу братоў Вадзіма і Лёвы, ён стаў саўдзельнікам выбуху ў гімназыі. Пад лесьвіцу была падкладзена самадзейная бомба, якая аднак пры выбуху ніякіх пашкоджаньняў, акрамя разьбітых шыбаў, не прынесла. Але паліцыя зацікавілася той справай і пачала дасьледваньне. Хутка высьветлілася, што за некалькі хвілінаў да выбуху
зь месца здарэньня ўцякаў гімназыст Дз. Крылоў. Таксама стала вя дома, што да вобыску ў яго на кватэры пабываў М.Багдановіч, які, пэўна, хацеў схаваць сьляды, але не пасьпеў. Некаторыя доказы засталіся. I Максіма таксама абвінавацілі ў прыналежнасьці да выбуху. На шчасьце, справу палагодзілі хутка, хаця і не абыйшлося без выкліку бацькі да дырэктара. Максім, як і належыла анархісту, трымаўся на дапросе сьмела і даволі разьвязна. Увесь час спрачаўся з пэдагагічным камітэтам. Свой удзел у падрыхтоўцы выбуху адмаўляў і стараўся выратаваць сябра. Ня гледзячы на тое, што тон яго адказаў быў рэзкім і не спада баўся многім выкладчыкам, справа не выйшла за сьцены гімназыі.
Толькі пэрыяд бурнай рэвалюцыйнай дзейнасьці хутка прайшоў. Разам зь ім зьнікла і Максімава бестурботная вясёласьць. Засіалася толькі ўсьмешлівасьць і незвычайная натхнёнасьць твара.
Гімназыст М. Багдановіч. Яраслаўль.
45
44
Вось і зараз Максім сьпіць, a слабая крышку сумная ўсьмешка грае на яго неспакойных, напру жаных губах.
Ад яе Адаму Ягоравічу нешта павярнулася ў сэрцы.
—Нічога сынку. Усё будзе добра. Тыж у мяне такі моцны духам, як і твая высакародная мэта,~ціха прамовіў ён. I, быццамбы ў адказ, пачуў стогн Максіма. Цяжкі, працяглы. Нібы нешта разьдзіралася ў ягоных грудзях.
За Волгу сядала пурпуровае сонца. Белыя сьцены пакоя сталі ружовымі. А коўдра, якая ўкрывала Максіма, — чырвонай. Здавалася, што ён ляжаў у крывавай рацы. Раптам на твары хворага загарэліся два агеньчыкі — гарачыя і такія сьветлыя Максімавы вочы.
—Як добра, што ты тут,— сказалі яны бацьку і паспрабавалі ўсьміхнуцца. Але замест усьмешкі выбухнуў кашаль. Калі ён сьціх, Маскім ледзь чутна папрасіў ліст паперы і канверт.
—Навошта? Тыж не маленькі і ведаеш, што лекар забараніў табе пісаць.
—Гэта ты забараняеш, а лекар казаў толькі пра спакой,—Голас у Максіма быў жаласны і танюткі. Але вочы, цёмныя сумныя вочы, глядзелі непахісна.
— Пакуль ёсць сілы, хачу напісаць пісьмо ў рэдакцыю «Нашай Нівы». Трэба падзякаваць Ластоўскаму за паштоўку і клопаты аб зборнічку.
Адам Ягоравіч разумеў, што сыну зараз ні чытаць, ні пісаць нельга. Але пярэчыць хвораму і нерваваць яго не хацеў. Моўчкі прынёс ліст паперы і ціха выйшаў.
Максім напісаў некалькі слоў і
праглядзеў напісанае. Літары хісталіся ў розныя бакі. Зусім не яго почырк. Але што паробіш, калі рука так аслабла.
«Што да выданьня хніжкі,— працягваў ён,—дык бачу, што яно спыняецца галоўным чынам праз недахват грошы, але ніяк не прыдумаю, як Вам дапамагчы. Сам я не зарабляю, у бацькі прасіць, дык ён многа даць не можа, бо жыве ад 20га да 20га, да тагож і вінен шмат каму. Але вось што: калі я ачуняю, дык паспрабую заняць пад кніжку ў розных сваіх знаёмых грошы. Значыцца, прадасца колькі сот экзэмпляраў яе, вы мне надашлёце тыя грошы. Другое, Вы мне ня шліце аўтарскіх экзэмпляраў, я іх куплю і куплю шмат.
Калі вам тыя займы здадуцца прыдатнымі, дык напішыце мне.
Максім.»
Ён ўжо скончыў ліст, калі ўспомніў пра верш, які спалохаў бацьку. Падумаўшы, зрабіў прыпіску: «R.S. Я напісаў колькі новых вершаў. Ачуняю—надышлю». Паклаў пісьмо ў канверт, напісаў адрас рэдакцыі «Нашай Нівы» і раптам, нібы маланка, пранелася думка: ёнжа можа сабраць грошы, адкладаючы дзякло за артыкулы. Некалькі яго зацемак ўжо друкавалася ў грамадзкапалітычнай, літаратурнай газэце «Голос», і ён ведаў, колькі можна атрымаць нават за невялічкі артыкул.
ГОЛОС'Ь
[M^aotujt rum. njuiau #> лпслйл
Тое што, Максім вырашыў супрацоўнічаць з гэтай яраслаўскай газэтай, дзіўнага нічога не было. Яна лічылася адной з самых дэмакратычных і прэстыжных выданьняў у Яраслаўскай губэрні. Яе выдаўцом быў пляменьнік паэта Мікалая Някрасава—Канстантын Някрасаў. Ня гледзячы на дваранскае паходжаньне, за свае погляды слыў у горадзе лібэралам. Быў ён аматарам літаратуры і душэўным чалавекам. Усю маёмасьць, якая засталася яму ў спадчыну пасьля сьмерці маці, Някрасаў пусьціў на выдавецтва: добрую, але дарагую і зусім недаходную ў камэрцыі справу.Галоўным рэдактарам газэты запрасіў вя домага ў горадзе журналіста М.Дружыніна. Той, хаця і належаў да кадэцкай партыі, па перакананьню быў дэмакратам і мог прапусьціць у нумар матэрыялы, якія моцна перахіствалі ўлева супроць кадэтаў. Часамі, пад яго кіраўніцтвам у «Голосе» праходзілі артыкулы, якія пярэчылі лібэральнаму напрамку газэты. Таму цэнзар неаднойчы штрафаваў газэту на нямалую суму.
Сам рэдактар арыш тоўваўся, але кірунку «Голоса» не мяняў.
Супрацоўнікамі газэты былі журналісты, якія раней працавалі ў вядомых расейскіх выданьнях: «Северный край», «Речь», «Вестннк». Многія зь іх за сваю дзейнасць і ідэі пасядзелі за кратамі, некаторыя пабывалі ў ссылцы. У «Голос» іх прыцягнуў дэмакратычны ўхіл газэты.
Канстантын Някрасаў друкаваў ня толькі газэту, але і кнігі, мастацкі часопіс «Софня», шыкоўныя альбомы вершаў. Але выдавецкая дзейнасьць прыносіла яму толькі
страты. Таму ў 1915 годзе ён прадаў газэту супрацоўнікам «Голоса», a сам пераехаў у Маскву, куды і перанёс сваё выдавецтва. (У ім, між іншым, і выйшлі брашуры Максіма «Червонная Русь», «Братья чехн»),
Максіму ўспомніўся яго першы прыход у газэту. Ён толькі што паступіў ў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй і пад уражаньнем падзей, якія адбы валіся ў яго Alma mater, напісаў невялічкую нататку.