зь жыць’я эыіігацыі 73я ўгодкі абвяшчэньня Незалежнасьці ўрачыста сьвяткаваліся 24 сакавіка зь ініцыятывы Беларуска—Амэрыканскай Нацыянальнай Рады ў Чыкага й яе старшыні Міхася Каленіка. Пасьля сьв.Літургі ў Беларускай праваслаўнай царкве «Сьв. Юрыя» а. Мячаслаў Кулік адслужыў малебен за беларускі народ. Падчас малебну Пётра Нягода й Андрэй Кулік трымалі амэрыканскі і беларускі дзяржаўныя сьцягі. Урачыстасьць пачалася сьпевам Амэрыканскага нацыянальнага гімну. Праклямацыю губэрнатара штату зачытала асыстэнт губэрнатара па этнічных пытаньнях Пат Міхальскі а праклямацыю ад мэра горада Richard Daley — Юрка Каленік. Прывітаньні ад Беларускіх асяродкаў зачытаў Міхась Каленік. Валік Пацэвіч прачытаў рэферат. Ён у скарачэньні расказаў гісторыю Вялікага княства Літоўскага, крануў пэрыяды польскай і расейскай акупацыі беларускіх этнаграфічных абшараў. Шырэй ахапіў пэрыяд першай сусьветнай вайны, працэс самавызначэньня беларускага народу ў дэмакратычную рэспубліку. Галіна Карпюк, беларуская настаўніца зь Беласточчыны, расказала аб нялёгкім змаганьні за сваю нацыянальную ідэнтычнасьць, мову, культуру беларусаў, якія жывуць на беларускіх землях, далучаных да Польшчы. У мастацкай частцы праграмы выступілі сьпявак і кампазытар Уладзімір Варачай. Мікалай Латушкін і Міхась Каленік прадэклямавалі вершы Я.Купалы «Прарок» і А.Гаруна «Ты мой брат». Акадэмія скончылася агульным сьпевам Беларускага гімну. Пасьля адбыўся банкет. 21 красавіка Беларускі Каардынацыйны Камітэт Чыкага ладзіў акадэмію, прысьвечаную 73угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Павіншаваць беларусаў з нацыянальным сьвятам Незалежнасьці прыйшлі прадстаўнік ад мэра Чыкага Richard Daley , сэнатар штату Judy Baar Topinke, Стар шыня Тыдня Панявольных Народаў Casimir Oksas, Старшыня Украінскага Кан грэсовага Камітэту Орэст Баранык, прадстаўнік ад сябрыні Усходня—Цэнтральнай Эўропы па штату Ільліной, каталіцкі сьвятар М. Anhel, прапаведнік украінскай баптысцкай царквы Алекса Гарбузук. Афіцыйную частку акадэміі адкрылі малітвай «Магутны Божа» й Амэрыканскім гімнам. Пасьля прывітаньняў гасьцей і ўручэньня ганаровай граматы сэнатару штату Judy Baar Topinke сп. Васіль Валатоўскі прадэклямаваў верш. Студэнт зь Беласточчыны Валік Сельвясюк прачытаў даклад, прысьвечаны Дню незалежнасьці Беларусі. Паўлюк Сінкевіч зрабіў даклад паангельску. Адначасова адзначылі таксама і 100я ўгодкі зь дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Літаратурнамузычную кампазыцыю на вершы беларускага клясіка Багдановіча падрыхтавалі скрыпачка зь Львова Алена Прна і Вітаўт Рамук. У іх выкананьні прагучалі вершы «Зорка Вэнера», «Астры», «Непагодны вечар», «Слуцкія ткачыхі». Пасьля акадэміі адбыўся банкет. 60 61 Змагары «Адраджэньня» Зянон Пазьняк, Уладзімір Заблоцкі і Лявон Баршчэўскі гасьцілі 2628 красавіка ў Кліўлендзе. 27 красавіка адбылася сустрэча шаноўных гасьцей з кліўлендскімі беларусамі. 28 красавіка ў залі «Полацака» пасьля нядзельнай богаслужбы ладзіўся банкет. Старшыня Кліўлендскага аддзелу БАЗА Янка Ханенка вітаў гасьцей: «Толькі сьмелыя пачынаюць змаганьне з камуністамі за незалежнасьць. Я маю гонар прадставіць вам Старшыню БНФ Зянона Пазьняка, лідэра апазыцыі ў Вярхоўным Савеце БССР. Адначасна зь ім прыехалі яго сябры: дэпутаты Ўладзімір Заблоцкі і Лявон Баршчэўскі.» —Мы прыехалі, каб зламаць інфармацыйную блякаду вакол Беларусі, вакол нашага змаганьня, вакол нашага народу. Другое — навязаць палітычныя кантакты з грамадзкімі, палітычнымі і дзяржаўнымі інстытуцыямі ЗША і Канады. Трэцяе — навязаць сталыя кантакты з нашай эміграцыяй і падключыць яе ў палітычны працэс вызваленьня Бацькаўшчыны, які зараз адбываецца ў Беларусі. Фактычна толькі тут, толькі на эміграцыі была палітычная думка за часы няволі, яна тлела, яна жыла і тут перахоўваліся тыя сьвятыя традыцыі, якія ў краю былі растаптаны.Тут перахоўваўся нацыянальны белчырвонабелы сьцяг, які сёньня разьвіваецца над Менскам і іншымі гарадамі Беларусі. Пад гэтым сьцягам выступаў БНФ, пад гэтым сьцягам выйшлі рабочыя на штрайк, пад ім сёньня наш народ змагаецца стаць вольным і незалежным. Мы павінны адчуваць, што гэты сьцяг злучае нас і паказвае бальшавікам, што мы народ адзіны. Бальшавікі хацелі разьмежаваць нас, яны лілі ўсякі бруд на нашу эміграцыю і прышчаплялі гэтае паскудства нашым дзецям. Цяпер нам трэба шмат высілкаў, каб пераканаць многіх нашых людзей, што гэта не так, што тут жывуць такіяж людзі як і мы. Больш таго, яны захавалі тое, што мы страцілі на Бацькаўшчыне, хаця страцілі і не па сваёй волі. Самае галоўнае, мы сёньня павінны пачувацца адзіным народам, і нашае даручэньне на Бацькаўшчыне зламаць гэтую хлусьню наконт вас. 3 прывітальным словам да кліўлендцаў зьвярнуліся Лявон Баршчэўскі й Уладзімір Заблоцкі, На заканчэньні хор «Васілёк» (кіраўнік Кастусь Калоша) у складзе: Сьвятланы Белай, Любы Блізьнюк, Кацярыны Валюкевіч, Ірыны Врэціч, Надзеі Каваленкі, Ніны Кертыш, Вольгі Лукашевіч, Марыі Патапенкі, Любы Северанюк, Ірыны Сьмірновай, Натальлі Страпко, Вольгі Стрэчань, Валянтыны Ягоўдзік, Валянтыны Яцэвіч, — выканаў некалькі беларускіх песьняў. Банкет скончыўся агульным сьпевам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...» Усю сустрэчу сп. Міхась Калядка адсняў на відэастужку. Добры настрой, усьмешкі, кветкі спадарожнічалі шаноўным прыхажанкам беларускай царквы ў Кліўлендзе ў дзень Маці. Па амэрыканскай традыцыі ён сьвяткаваўся 12 травеня . У царкве Жыровіцкае Божае Маці пасьля богаслужэньня адбыўся пачастунак. Ад імя усіх мужчын і царкоўнага камітэту прыгожых і шчасьлівых бабуляў, матуляў, усіх жанчын павіншаваў заступнік старшыні царкоўнага камітэту Віктар Страпко. Пад вясёлы гоман прадстаўніцам прыгожага полу мужчыны даравалі кветкі. А прырода падарыла ім прыгожы веснавы дзень: сонечны, з беларужовымі букетамі яблыневых пялёстак і тонкім водарам бэза. Парафіяльнае сьвята Жыровіцкае Божае Маці ўрачыста сьвяткавалася 19 травеня ў Кліўлендзе ў беларускай царкве. 3 гэтай нагоды адбыўся малебен і хростны ход вакол царквы. Пасьля богаслужэньня ў залі «Полацак» ладзіўся сьвяточны банкет. Настаяцель царквы Жыровіцкае Божае Маці а. Міхась Страпко у сваёй прамове расказаў, як закладалася парафія Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. — У пачатку 1951 г. быў створаны часовы царкоўны камітэт. У яго ўвайшлі Міхась Белямук, Якаў Кузьміцкі, Міхась Страпко. Камітэт запрасіў у Кліўленд япіскапа Васіля. Падчас візыту Ўладыкі камітэт павялічыўся яшчэ на дзьве асобы. Яго сябрамі сталі Тамаш Ламака, Сымон Яраховіч. Дзякуючы стараньням камітэту, у Пілгрымскай царкве выарэндавалі памяшканьне. Першая служба адбылася 20 сьнежня 1951 года. Першым настаяцелям стаў а.Яўхім Якіменка. На заканчэньні сьвята выступіў хор «Васілёк» Калі ўтварылася Полацкая дзяржава? Адкуль пайшла назва Заслаўе? Дзе працаваў майстра Лазар Богша? Гэтыя й іншыя пытаньні закрануў 17 красавіка ў сваім дакладзе архэоляг Сяргей Тарасаў. Дзякуючы спву Веры і Вітаўта Рамукоў у Чыкагскай царкве Хрыста Збаўцы было арганізавана прыняцьцё. Падчас яго аповяд пра раньні пэрыяд беларускай гісторыі расказаў малады вучоны Сяргей Тарасаў, ёнжа вядучы тэлеперадачы «Скарбы беларускай гісторыі», а таксама сцэнарыст кінафільма «Да вас, сучасьнікі». Разам з рэжысёрам Віктарам Шэвелевічам, кінааператарамі Валерыям Буадыкам, Паўлам Барскім створаны неардынарны фільм аб нашай мінуўшчыне і сучаснасьці. Гэты фільм — прытча аб нашай шматпакутнай гісторыі. Яе расказваюць Старшыня савецкага Фонда культуры, акадэмік Дз. Ліхачоў і Патрыяршы Экзарх Беларусі, Мітрапаліт Менскі 1 Горадзенскі Філарэт. Пасьля даклада адбыўся прагляд першага фільма, прысьвечанага полацкай князёўне Рагнедзе і Еўфрасіньні Полацкай. «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці» так называўся даклад, зь якім архэоляг С.Тарасаў пазнаёміў прыхажан царквы сьв.Юрыя 19га травеня. Пасьля сьв. Літургіі сп. Тарасава, яго жонку Ганну, сп. Віталя Цярпіцкага, які прыехаў наведаць Чыкага, для аўдыторыі прадставіў сакратар прыходу Мікалай Латушкін. Першым з прамовай выступіў заступнік Старшыні Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі Віталь Цярпіцкі, які расказаў пра жыцьцё Беларускай Калёніі СаўтРывэра. Пасьля выступіў сп. Тарасаў, які свой даклад ілюстраваў дадзеным навейшых навуковых архэолягічных знаходак, знойдзенымі на Полацкай зямлі. Былі паказаны два кінафільма з сэрыі «Да вас, сучасьнікі». 3 кінастужак паўсталі вядомыя беларускія праваслаўныя асьветнікі з Турава, Пінску, Полацка, Смаленска, Кіева, якія закладалі падмуркі праваслаўя і славянскай культуры. На разьвітаньне з сп.Тарасавымі сакратар прыходу Мікалай Латушкін падарыў брашуры, выдадзеныя к адзначэньню 25годзьдзя прыходу сьв.Юрыя, і кнігу 1. Любачка «Беларусь пад савецкай уладай 19171957 гг.» 62 63 Ой, скацілася зорачка, скацілася, ты ўшла ад нас — і не прасьцілася, He прасьцілася, не разьвіталася, I куды ўшла — не сказалася. Як тапяткая сьвечка згасла ясная Максімава зараначка.У няпоўныя 27 гадоў абарвалося яго жыцьцё. Жыцьцё Беларуса і Паэта, Публіцыста і Крытыка Максіма Багдановіча. Але тое, што ён пасьпеў зрабіць за столь кароткі час назаўсёды стала радасьцю для многіх людзей, іх шчасьцем, сумам і на памінам. Акадэмія, прысьвечаная памяці Максіма Багдановіча, адбылася ў Кліўлендскім «Полацаку» 26 травеня. У малой залі экспанаваліся дзьве выстаўкі: «Вянок» Максіма Багдановіча» з твораў вядомых беларускіх графікаў Аўгена Ціхановіча, Тацьцяны Лапіцкай, Генадзя Грака і «Максімава Яраславія» з фотаархіва Сьвятланы Белай. Напачатку вядучая спчня Сьвятлана Белая зачытала прывітаньні, якія даслалі з Бацькаўшчыны з нагоды акадэміі. «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» шчыра вітае ўдзельнікаў акадэміі ў Кліўлендзе, прысьвечанай сотай гадавіне з Дня нараджэньня слаўнага сына зямлі Беларускай... Старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Аўген Лецка» «Беларускі ПЭНцэнтр* сардэчна вітае акадэмію...Жадаем плёну і духоўнай еднасьці, посьпехаў на ніве Беларусістыкі. Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Карлас Шэрман.» «Калектыў газэты «Набат» шле сваё чыстае прывітальнае слова з выпадку выдатнай падзеі ў культурным жыцьці беларусаў ... — 100годзьдзя з дня нараджэньня... Максіма Багдановіча....Галоўны рэдактар Васіль Якавенка»