ў Цэнтральным дзяржаўным архівемузэі літаратуры і мастацтва Бе ларусі і зьяўляюцца найбольшым каштоўным здабыткам. Менавіта вывучэньне іх і дапамагло нам пазнаёміцца зь гісторыяй стварэньня і дзейнасьцю музэя. 3 пажоўклых лістоў дакумэнтаў паўстаюць вобразы людзей, якія не шкадавалі ні сілаў, ні сродкаў, ні часу на тое, каб штодзённа праца ваць на ніве захаваньня беларускай гісторыі. Музэй дзейнічаў на грамадзкіх пачатках. Захаваўся сьпіс складчыкаў грамадзкага фонду музэя. Сярод іх Франьцішак Алях новіч, Вячаслаў і Янка Багдановічы, Эдвард Будзька, Лявон Дубейкоўскі, Вінцук і Франук Грышкевічы, Станіслаў Глякоўскі, Вінцук Гадлеўскі, Ва цлаў Іваноўскі, Балеслаў Грабінскі, Язэп Малецкі, Фабіян Ярэміч, Міхась Машара, Янка Пазьняк, Марьян Пецюкевіч, Уладзімір Самойла, Пётра Сергіевіч, Адам, Янка і Станіслаў Станкевічы, Рыгор Шырма, Янка Illy товіч, Браніслаў Туронак, Антон Трэпка, Вітаў Тумаш, Максім Танк, Міхась Тулейка й інш. Усяго ў сьпісе 122 прозьвішчы людзей, хто непасрэдна дапамагаў у арганізацыі і дзейнасьці музэя. Сродкі на ўтрыманьне музэя дабываліся й іншымі шляхамі. Музэйная Рада ў складзе старшыні Антона Луцкевіча, кс. Уладзіслава Талочкі, сакратара Рады Уладзіміра Самойлы й Антона Неканда—Трэпкі ў красавіку 1936 года зьвярнулася зь лістом да нейкай княгіні з прось баю пра ахвяраваньне для музэя. На жаль, захаваўся толькі апошні ліст пісьма і таму адрасат застаўся невядомым. Можна меркаваць, што гэта была Магдалена Радзівіл. Многія зь беларускіх дзеячоў, што жылі далёка ад Вільні, стараліся дапамагчы музэю. К. Дашэўскі, які заставаўся на той час у Літве, у Коўна пісаў 2. 02.39. А. Луцкевічу: «Даражэнькі Антон. Мне, як беларусу, дужа цяжка адчуваць, што я тутака ў Літве карыстаюся нармальнымі ўмовамі жыцьця і заработку, а ты, які аддаеш усе свае сілы і час нашай агульнай культурнай рабоце, г. зн. музэю, прымушаны цягнуць свае жыцьцё напалову галоднае. Пасылаючы музэю што месяц 400 літаў, думаю, што мы, г. зн. сябры музэю, павінны табе плаціць мінімум хоць 250 літаў у месяц. Мне дужа прыемна хоць гэтым маленькім ўзносам палегчыць становішча музэю. Хочу думаць, што гэтым мая дапамога не скончыцца і наш беларускі асяродакмузэй Івана Луцкевіча яшчэ больш разрасьцецца». Але разрасьціся яму так і не ўдалося. У 1939 г. быў арыштаваны яго кіраўнік А Луцкевіч. Пераглядаючы сёньня запісы пратаколаў пасяджэньняў Рады Музэя за 19321935 гг. бачна, што арганізацыйная яго дзейнасьць была наладжана на высокім ўзроўні. Кіраўніцтва было калегіяльным. Найбольш важныя пытаньні вырашаліся на пасяджэньнях Рады і ўсе яны абавязкова запісваліся ў пратаколы. Музэй выдаваў значныя сродкі на набыцьцё кніг, музэйных экспанатаў, на ўтрыманьне памяшканьня. У лістападзе 1932 г„ напрыклад, была закуплена фігура Хрыста за 250 зло тых, 300 злотых заплачана скульптару ў лютым 1933г. за бюст І.Луцкевіча, што быў устноўлены ў музэі. Такіх запісаў мноства. Напрыклад, даход музэя за 1933 склаў 5 594 зл., а расход—5 570 зл. Гэта значыць, на пачатку 1934 г. у касе было 24 зл. Мэтодыка захаваньня музэйных матэрыялаў, іх улік таксама можна высока ацэніць. На жаль, не зусім добра была прадумана сыстэма апісаньня калекцыі фотаздымкаў. На фота ставіліся інвэнтарныя нумары, а апісаньне выявы рабілася толькі ў кнізе. Сёньня ў нас ёсьць частка фотаздымкаў з музэя, а інвэнтарных кніг няма. Таму зараз мы не можам на іх ўстанавіць імёны людзей Цікава, што Беларускі музэй імя І.Луцкевіча ўваходзіў як поўнамоц ны сябра ў склад «Саюза музэяў у Польшчы», які налічваў у 1933 г. 75 устаноў. Афіцыйны сьпіс яго сябраў падцьверджае гэты факт. У сьпісе Беларускі музэй прадстаўляў Вільню разам зь музэямі этнаграфічным і археалягічным пры унівэрсытэце імя С. Баторыя. Можна зрабіць выснову, што ён быў адным з 3х найбольш значных музэяў тагачаснай Вільні. Сабраны і ўпарадкаваны коштам вялізарнай працы й ахвяр музэй вельмі мала паслужыў беларускаму народу. Сёньня, калі настаў час новага беларускага адраджэньня, трэба былоб падумаць і аб адраджэньні гэтай нацыянальнай сьвя тыні. Сумеснымі намаганьнямі цяперашніх віленскіх беларусаў, a таксама беларусаў з Бацькаўшчыны, можна былоб узнавіць музэй у Базыльянскіх мурах. Неабходна выдаць яго інвэнтарныя кнігі. Так былаб прадоўжана справа, распачатая I. Луцкевічам і яго паплечнікамі. 35 34 ^^ Беларусізацыя Леанід Лыч W^ Зь лёгкай рукі першага сакратара ЦК КП(б)Б В. Кнорына з усіх бакоў пасыпаліся зласьлівыя артыкулы на беларускую гісторыю і культуру, маючы мэтай адарваць народ ад яго духоўных традыцыяў. Зьдзіўляе, што такой ганебнай справай заняліся і людзі, якія мелі пэўныя заслугі перад сваім народам. He устаяў ад спакусы паваяваць з надуманай нацдэмаўшчынай і былы ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў 1905—1906 гг. у Беларусі, адзін з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага зьезду ў Менскай губэрні ў 1906 г., а з 1928 г. рэктар Камуністычнага унівэрсытэта Беларусі імя У.і.Леніна А.Сянькевіч. У артыкуле пад гучнай палітычнай назвай «За ленінскую лінію ў нацпалітыцы» («Полымя»,1930 г. № 1112 б. 159—175) ён катэгарычна не падзяляе пазыцыю тых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія імкнуцца да нацыянальнасамабытнага ў беларускай культуры, заклапочаныя чысьцінёю беларускай літаратурнай мовы. У іх змаганьні «за самабытнасьць беларускай мовы» А.Сянькевіч бачыць ня больш, як «змаганьне з рэвалюцыйнаю пра летарскаю сучаснасьцю». 1 Пасьля таго, як сродкі масавай інфармацыі выдалі народу вялікую колькасьць фальсыфікаваных матэ рыялаў на найбольш нацыянальна сьвядомую беларускую інтэлігенцыю, надыйшла пара выйсьці з гэтым пытаньнем і на самы высокі ўзровень Заканчэньне. (Пачатак у №№ 23) 1. Полымя. 1930. № 11 — 12. 6.165. 36 афіцыйнай палітыкі. Напэўнаж веры лі, што перадавыя, пабальшавіцку настроеныя, як тады было модным пісаць, рабочыя і калгасьнікі горача падтрымаюць усё, што скажуць партыя і ўрад пра «варожую» ідэям Кастрычніцкай рэвалюцыі творчую інтэлігенцыю. «Важкі ўклад» у вырашэньне нацыянальнага пытаньня ў Беларусі ўнёс кастрычніцкі (1930 ) пленум ЦК КП(б)Б. У рэзалюцыі Пленума па дакладу першага сакратара ЦК КП(б)Б К. Рэя даволі падрабязна выкладзена, якую небясьпеку нясуць для бе ларускага народу вялікарасейскі шавінізм і мясцовы нацыяналізм У гэтым дакумэнце значна перабольшана небясьпека апошняга. Нацдэмам адкрыта і катэгарычна ставілася ў віну, што яны імкнуцца да капіталістычнай рэстаўрацыі, арыентуюцца на фашысцкую Польшу, а не пралетарскую Маскву, прыкладаюць «усе сілы да таго, каб накіраваць культурнае будаўніцтва БССР па шляху стварэньня культуры буржуазнай па сваім зьмесьце і нацыянальнай па сваёй форме», стаяць «на глебе прызнаньня няўхільнасьці змаганьня дзьвюх культур—расейскай і беларускай».2 Добра прыклалі руку да барацьбы з беларусізацыяй некаторыя вучоныя, асабліва філосафы, што найбольш блізка стаялі да партыі, афіцыйнай улады рэспублікі. За гранічна кароткі тэрмін яны ў якасьці выкананьня сацыяльнага 2. Рэзалюцыі кастрычніцкага плену му ЦК КП(б)Б Мн„ 1930, с.24. заказу дзяржавы і партыі выдалі вельмі шкодную паводле сваіх вынікаў кнігу,3 у якой у крывым люстэрку былі паказаны многія важныя падзеі, выкліканыя да жыцьця беларусізацыяй. Творчай інтэлігенцыі ставілася ў віну нават яе імкненьне сьцвярджаць нацыянальны стыль у літаратуры, тэатральных пастаноўках, жывапісу, скульптуры, музыцы й архітэктуры,4 а стаўка музэяў на старажытнасьць расцэньвалася, як спроба «на зрыў будаўніцтва сацыялізму, барацьбу з дыктатурай пралетарыяту і рэстаўрацыю капіталізму».5 На жаль, упярэдадзень набліжэньня трагічнага часу для будучага беларусізацыі не на належным узроўні грамадзянскай і нацыя нальнай самасьвядомасьці знаходзілася і пэўная частка мастацкай інтэлігенцыі. Калі пачаліся небывалыя па жорсткасьці рэпрэсіі, дык вялізарную ролю ў самазьнішчэньні творчай інтэлігенцыі адыгрываў страх быць без віны пакаранаму. У імя захаваньня ўласнага жыцьця, здаваласяб і самыя сумленныя прадстаўнікі мастацкай інтэлігенцыі, браліся за пяро, каб абылгаць калегу. Гэта было вельмі наруку супра цоўнікам НКУСа. Паасобныя аўтары ўжо ў 1927 г. у сваіх артыкулах заклікалі да бязьлітаснай барацьбы з «нацдэмамі», «нацыяналістамі», канкрэтна называючы іх прозьвішчы. Адным зь першых трапіў у такую варожую для Савецкай дзяржавы катэгорыю людзей пісьменьнік А.Воль ны. Але ўціхлі паклёпы на яго, і ён 3. «Навука» на службе нацдэмаўскай конррэволюцыі. Мн., 1931. 4. Тамсама. 6.35. 5. Тамсама 6.238. 37 сам прыняўся граміць на старонках друку «нацыяналістаў», «нацдэмаў». Ахвяраю паклёпу ў сваімжа асяродзьдзі стаў пісьменьнік М.Зарэцкі, якога на адкрытым сходзе ячэйкі КП(б)Б Белдзяржвыдавецтва 6га сьнежня 1929 г.выключылі з партыі, назваўшы прадстаўніком і прапагандыстам нацыяналдэмакратычных і шавіністычных поглядаў. Сярод тых, хто вельмі горача абураўся дзейнасьцю М.Зарэцкага, быў і М.Чарот. На гэтымжа сходзе добра перапала і А.Дудару за прапаганду ідэй самабытнасьці Беларусі. У лютым 1930 г. па ініцыятыве паэта А.Александровіча камуністычная фракцыя сакратарыяту Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў разглядала і сурова асудзіла паводзіны ўжо высланага зь Беларусі А.Дудара за, як сказана ў пастанове, «антысавецкі ўчынак»: напісаньне верша «Пасеклі наш край». Пастанова заканчвалася словамі: «Камфракцыя сакратарыяту БелАПП заклікае пісьменьніцкую і ўсю пралетарскую грамадзкасьць даць як сьлед па руках контррэвалюцыйным элемэнтам, якія ў сваім азлабленьні зарываюцца надта далёка».6 I шмат каму сапраўды далі як сьлед па руках. Неўзабаве ў стан агентаў міжнароднай буржуазіі, контррэвалюцыянераў і нацыяналдэмакртаў загналі пісьменьнікаў А.Бабарэку, Я.Пушчу, У.Дубоўку. Менавіта такімі варожымі элемэнтамі яны значыліся ў рэзалюцыі агульнага сходу творчага аб’яднаньня беларускіх пісьменьнікаў «Узвышша» ад 30 лістапада 1930 г., якую падпісалі М.Лужанін, Т.Кляшторны, С.Дарожны, К.Чорны, К.Кра 6. Чырвоная зьмена. 1930, 11 лютага. піва, А.Мрый, 3. Бядуля, П.Глебка, Л.Калюга. У часопісе «Узвышша» (1929, № 9—10) яна была надрукавана пад загалоўкам «Патрабуем жорсткай кары агентам міжнароднай буржуазіі ў Савецкай Беларусі —бе ларускім контррэвалюцыйным нацыянал дэмакратам». Ахарактарызаваўшы шкодную сутнасьць беларускага нацдэмакратызму, аўтары рэзалюцыі адкрыта заяўляюць, што, дзякуючы стараньням былых лідэраў «Узвышша» Бабарэкі, Пушчы, Дубоўкі, ён пранік і ў гэтае літаратурнае згуртаваньне. «Мы вітаем,—заяўлялася ў рэзалюцыі сходу, — дбайнага вартаўніка рэвалюцыі — АДПУ, які выкрыў контррэвалюцыйную нацдэмаўскую арганізацыю. Мы патрабуем самай суровай кары тым, хто імкнуўся адарваць БССР ад сусьветнай бацькаўшчыны пралетарыяту — СССР, хто сваёй агіднай здрадніцкай дзейнасьцю падрываў сацыялістычнае будаўніцтва і хто, будучы лёкаем сусьветнае буржуазіі і польскага фашызму ў прыватнасьці, імкнуўся аднавіць капіталістычны лад і крывёю рабочых і сялян заліць агонь Вялікага Кастрычніка, зруйнаваць вынікі сацыялістычнага будаўніцтва ў Савецкай Беларусі».7