Полацак №4, 1991

Полацак №4, 1991

39.23 МБ
Данія забавязана Готфрыду ван Глемену тым, што ён надрукаваў першую кнігу на нацыянальнай мове —Дацкую рыфмаваную хроніку (Den Danske Rilmkr/nike) У 1495 г. У ёй пададзеная ўся гісторыя краіны ад міфічнага караля Гамбілы да Крысьціяна Іга. 5 У адрозьненьне ад дацкага першадрукара, Ф.Скарына спалучыў дзьве асобныя эмблемы герба — зорку і месяц у адзін суцэльны герб.
5. Mitchel, Р. М. a history of Danish Literature, Copenhagen, Gildental, 1957, p.46, Nordisk Konversations Lexikon. K/benhavn. 1967, Bind IY, p. 342.
Герб Ф.Скарыны пасьля набілітацыі.
Цяжка ўявіць сабе, што абодва вучоныя, жывучы ў адным горадзе, не былі знаёмыя ці ня ведалі адзін аднаго і не сустракаліся. Магчыма, служба ў караля Ганса Іга давала толькі сродкі для існаваньня і вучэньня. Каб мэтай жыцьця Ф.Скарыны было толькі забесьпя чэньне ўласнага дабрабыту, ён змогбы задаволіцца службай пры двары й атрыманьнем шляхецтва. Але Скарына больш увагі надаваў набыцьцю ведаў. Нам здаецца, што пасьля 1510 г. (год сьмерці друкара Готфрыда ван Глемена) абрываецца галоўная ніць, што зьвязвала Скарыну з Капэнгагенам, і ён накіроўваецца ў Падую і, магчыма, у Венецыю. Але сувязі з Капэнгагенам не былі згубленыя і, думаецца, невыпадкова адзіны поўны экзэмпляр Скарынінскай «Малой падарожнай кніжыцы», выдадзенай ім у Вільні каля 1522 г., захоўваецца зараз у Дацкай Каралеўскай бібліятэцы.
Размова аб гербе Ф.Скарыны былаб няпоўнай, каліб мы пакінулі паза ўвагай два гербы ў верхняй частцы гравіраванага партрэта ўсходнеславянскага першадрукара. Зь яго правага боку прадстаўлены т.зв. «шалі»—«вагі», а зь левага «друкарскі прэс». Гэтыя назвы, дадзеныя па схэматычнаму знадворнаму падабенству з арыгіналамі, ні ў якім разе не адпавядаюць зьместу гэтых гербаў. У фармальным сэнсе ўвогуле, яны ня гербы, хаця і разьмяшчаюцца на геральдычных, турнірных шчытах (тарках). Выявы асабістых клейнаў,
якія былі ў тыя часы таксама ўласна—распазнаўчымі знакамі і мелі тую ролю, што і шляхецкія гербы, клейны, пярсьцёнкі. Яны былі ва ўжытку бюргерства і нават сялянства. Клейно, як уласна рас пазнаўчы сродак, перадавалася ў спадчыну. Часам, сыны дадавалі да іх адну ці дзьве рысачкі, каб мелася адрозьненьне ад бацькоўскага клейна, ці іншых, жывучых асобна, дарослых з тойжа сям’і. Незалежна ад саслоўнага становішча ўладальніка, клейны у паўсядзённым жыцьці часта зваліся гербамі. Больш таго, некаторыя зь іх зь цягам часу набылі нязьменны выгляд і сталі гербамі. Іншыя, у сувязі з ваеннымі ліхалецьцямі, эканамічным заняпа дам уладальнікаў, згубіліся ў нетрах гісторыі.
Мы лічым, што так званыя «вагі»,— гэта ёсьць бацькоўскае клейно, якое належыла Л. Скарыне. Зьвяртае ўвагу тое, што гэтае клейно вельмі часта ўжываецца Франьцішкам побач з сваім уласным гербам, часта на першым мес.цы . Такое разьмяшчэньне адпавядае таму культу пашаны да бацькоў, якое выкладзенае ў адпаведным біблейскім запавеце. Некалькі радзей сустракаецца й іншае клейно—герб —т.зв. «друкарскі прэс». Па логіцы гэта клейно матчынага роду першадрукара. Яно займае меней пачэснае месца на партрэце — зь левага боку ад постаці першадрукара. У мастацкай аздобе скарынінскіх выданьняў яно сустракаецца вельмі рэдка ў параўнаньні з папярэднім клейнам, што здаецца цалком зра зумелым. Франьцішак зьяўляўся носьбітам прозьвішча і прадаўжальнікам роду бацькі—Лукі Скарыны. На матчына клейно ён ня мог мець
ніякіх правоў, бо па жаночай лініі, клейны не перадаваліся, таксама як і прозьвішчы. Толькі сыноўская пашана была прычынай таго, што ён ужыў ня толькі бацькоўскае, але і матчына клейно ў аздобе сваіх кніг.
Зьлева: Бацькоўскае клейно (герб)
Справа: Матчына клейно (герб)
Такім чынам, варта адзначыць, што сам партрэт выдатнага беларускага першадрукара дае сучасным дасьледчыкам яшчэ генэалягічную і геральдычую падказку аб пахо джаньні і сувязях роду Ф.Скарыны.
НМ №18
25 сакавіка 1918 года ў гісторыі самавызначэньня Беларусі Вадзім Круталевіч
Ідэялёгія дыктатуры пралетарыяту, якая прадугледжвала бязьлітасную клясавую барацьбу, сусьветную рэвалюцыю, адхіліла вартасьці старога сьвету. Таму асьведчылі, што сапраўдны Ўстаноўчы сход—гэта Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, a эскплуататарскім элемэнтам няма месца ў ворганах Савецкае ўлады.
Варта адзначыць, палітычныя сілы, якія зараз прыйшлі да ўлады ў Літве, Грузіі, Латвіі, Эстоніі, рэабілітавалі тыя дзяржаўныя інстытуты, што ўзьніклі ў барацьбе з Саветамі ў пачатку рэвалюцыі, і ад іх вядуць адлік гісторыі нацыянальнай дзяржаўнасьці. Напрыклад,літоў скі «Саюдыс» і афіцыйныя ўлады прызнаюць за «сапраўдную» Літоўскую дзяржаўнасьць, тую, што ўзьнікла ў1918 г. ва ўмовах акупацыі Літвы Нямеччынай і зь яе дапамогай.
Калі абстрагавацца ад гістарычнай канкрэтыкі, акцыі Рады БНР маглі быць успрынятыя, як выклік дзяржавам, якія падпісалі Брэст—Літоўскі мірны дагавор. як своеасаблівы пратэст супроць акупацыі, супроць зьневажаньня правоў беларускага народу. Дагавор падпісалі без удзелу прадстаўнікоў Беларусі. Тэрыторыя краю была падзеленая. Чатыры пятых прасторы занятыя Нямеччынай, войскі якой 21 лютага 1918 г. занялі Менск, а потым
(Працяг. Пачатак у № 3)
выйшлі на рубяжы Дняпра і 'Сожа. Абвяшчэньне сувярэннай рэспублікі на тэрыторыі, занятай чужаземнымі вайскамі, даволі адважны крок, калі на самой справе ён выказваў імкненьне і рашучасьць сьмела ісьці да дасягненьня пастаўленых мэтаў.
Як сьведчыць гісторыя, ажыцьцяўленьне вызваленчых ідэяў у залежнасьці ад гістарычных умоваў і іншых фактараў дало мноства варыянтаў дзеяньняў, улучна зь бязьлітаснай узброенай барацьбой. Пасьля столь рашучых акцыяў — дэклярацыі ўстаноўчых граматаў— Рада БНР стала перад адказным вы барам: якую тактычную лінію паводзінаў выбраць далей у дадзенай сітуацыі. Маглі быць два шляхі: ісьці на канфлікт з акупацыйнымі ўладамі, пры гэтым аб’ядноўваць і спалучаць патрыятычныя сілы, або дабівацца пагадненьня з акупантамі і, нарэшце, прызнаньня Рады з боку Нямеччыны й яе саюзьнікаў як дзяржаўнага інстытута. Быў выбраны другі ватыянт, і Радзе прыйшлося зьведаць нямала зьнявагаў. Рада, менавіта партыі, якія стаялі за ёй, і слаі насельніцтва, якія спачувалі ёй, былі далёкі ад таго, каб стаць рэальнай «трэцьцяй сілай» (Нямеччыне і Расеі), каб даць адчуць, што з гэтым фактарам трэба лічыцца. Занадта абмежаванымі былі сілы, на якія маглі абапірацца кіраўнікі БНР .
Партыі, якія аб’ядноўваліся вакол Рады БНР, не пасьпелі (ды
наўрад ці маглі) ператварыцца ў масавыя арганізацыі. Яны аб’ядноўвалі пераважна інтэлігентаў, нацыянальная самасьвядомасьць якіх адрозьнівалася ад нацыянальнай самасьвядомасьці іншых слаёў насельніцтва і, найперш, сялянства, якое лічыла, што нават мова, на якой яно размаўляе, адзнака бескультурнасьці.
Сацыяльны прагрэс інтэлігенцыя спалучала з нацыянальнадзяржаўным самавызначэньнем. Вышэйшым выяўленьнем яго павінна быць сувэрэнная нацыянальная дзяржава, без якой немагчыма нацыянальнае адраджэньне. Адсюль, між іншым, вынікала й азначэньне тактычнай лініі паводзінаў: ісьці да запаветнай мэты, нават калі сродкі і мэтады будуць непапулярныя.
Публіцыстыка Янкі Купалы 1919—1920 гг. адлюстроўвае настрой беларускай інтэлігенцыі. У ёй зьмешчана шмат меркаваньняў паэта аб гістарычнай прадвызначанасьці нацыянальнай дзяржаўнасьці, аб мажлівасьці і перадумовах стварэньня дэмакратычнай беларускай дзяржа вы на традыцыйнай аснове. Бальшавіцкія ідэі сусьветнай рэвалюцыі, клясавай канфрантацыі, пралетарскі інтэрнацыяналізм, падпарадкаваньне нацыянальных праблемаў задачам дыктатуры пралетарыята,—паэт лічыў несумяшчальным зь дзяржаўнай самастойнасьцю нацыянальнасьцей Расеі. Гэта, на яго думку, узаемавыключаныя зьявы. Між іншым, кіраўніцтва Захадняй вобласьці не змагло сумясьціць клясавае з нацыянальным, але ўжо зь іншых прычынаў.
Рада БНР і арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, былі занадта слабыя, каб дзейнічаць зь цьвёрдых пазыцый, а тым болей стаць «трэцяй
сілай». 1 сапраўды, даволі абмежаваныя былі мажлівасьці, на якія магліб разьлічваць прыхільнікі БНР.
Беларуская шляхта, якая лічыла сябе палякамі, марыла толькі аб аднаўленьні незалежнасьці Польскай дзяржавы. Гарадзкую прамысловую і гандлёвую буржуазію (гэта пераважна яўрэі) цікавіла, гаворачы сучаснай тэрміналёгіяй, агульнарасейская эканамічная і палітычная прастора. Зьбяднелае падчас вайны сялянстава ў барацьбе за выжы ваньне мела свае сацыяльнаэканамічныя і палітычныя арыентацыі. Аса бліва акупацыйны працэс адчула на сабе вёска, зь якой акупанты бязьлітасна вывозілі сыравіну і прадукты харчаваньня.
За рабаўніцтва, рэквізыцыю сяляне адказвалі непадпарадкаваньнем, стыхійнымі ўзброенымі выступленьнямі. Ніякі мірны дагавор ня мог «забараніць» супрацьдзеяньне чужаземным прыгнятальнікам, барацьбу за збаўленьне ад гвалту, грабежу і тэрору. Пачаўся партызанскі і падпольны рух, які арганізавалі бальшавікі пад лёзунгам зьяднаньня з Расеяй. Толькі адтуль і чакалі дапамогі. У Смаленску быў створаны спэцыяльны цэнтр па кіраўніцтву партызанскім рухам, ня гледзячы што гэта супярэчыла ўмовам мірнага дагавору.
Паднімалася народнае змаганьне з захопнікам, якое стварала новую палітычную сітуацыю ў Беларусі. за барацьбу сялян акупацыйныя ўлады адказвалі карнымі экспэдыцыямі, жорсткімі рэпрэсіямі. Тры гады імпэрыялістычнай вайны, разбурэньні, пакуты уцекачоў—ўсё гэта зьвязвалася з палітыкай Нямеччыны, яе акупацыяй Беларусі і ўзьдзей нічала на і сьвядомасьць люду.
12
Грамадзянская вайна, інтэрвен цыя ўскладнілі сітуацыю ў краіне. Адбывалася палярызацыя сілаў. Палітычныя групіроўкі змагаліся за ўладу, за прыдатны грамадзкі лад, што прадвызначыла розныя кірункі да вырашэньня праблемаў дзяржаўнага ладу і нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва.
Акупацыйныя ўлады не зьбі раліся караць Раду БНР за «дзёрзкасьць», тым больш спрычыняць уціск лаяльнай да яе бе ларускай прэсе. Архівы дэпартаменства замежных справаў Нямеччыны, штаба Х~й нямецкай арміі, якая аку павала Беларусь, магліб асьвятліць ярчэй гэтую сітуацыю. Але і з тых пасьведчаньняў, якія маем, відаць, што Нямеччына аднеслася да грама таў БНР вельмі спакойна. Сталася гэта, бо, папершае, кіраўнікі Рады з самага пачатку заявілі, што яны не зьбіраюцца аказваць якоенебудзь супрацьдзеяньне нямецкаму войскіу. Падругое, рух, які ўзначалілі бела рускія народныя партыі, быў рэзка апазыцыйным кастрычніцкаму перавароту. У барацьбе з бальшавікамі сацыялістычныя партыі спадзяваліся на падтрымку і разуменьне Нямеччыны, якая сьведчыла, што зьяўляецца сябрай паняволеных Расеяй народаў. Патрэцяе, Рада БНР ня мела ўзброеных сілаў, якія б змаглі абараняць яе ідэі. Надзеі ўскладаліся на ўзаемаразуменьне зь нямецкімі ўладамі — на тое, што яны згодзяцца перадаць Радзе і На роднаму Сакратарыяту БНР грамадзкую адміністрацыю, што дазволілаб гаварыць аб БНР, як аб дзяржаве. Карысьць такога супрацоўніцтва бачылі і ў тым, што яно дазволілаб зьмягчыць акупацыйны рэжым, прыдаць нейкі парадак нямецкай