У змураваным некалі на заказ ігуменьні Еўфрасіньні Спаса Праа бражэнскім храме заступніцу Беларусі зьмясьцілі ў рацы з кіпарысу, абкладзенай срэбрам, аздобленай пазлачонымі чаканнымі барэльефамі, а таксама эмалевымі выявамі крыжоў і арнамэнтаў. Рака была зроб леная ў бізантыйскім стылі за добраахвотныя ахвяраваньні вернікаў і каштавала велізарныя на той час грошы —12 тысяч рублёў. Аб тым, якое значэньне надавалі пераносу мошчаў царскія ўлады, сьведчыць удзел у працэсіі ў храм Спаса вялікага князя Канстантына, які прадстаўляў самога імпэратара, і вялікай княгіні Елізаветы, роднай сястры царыцы. Так 23 травеня 1910 г„ у дзень памяці сьвятой Еўфрасіньні, яе нятленныя астанкі вярнуліся ў Спасаўскі манастыр. Да ўрачыстае падзеі гарадзкое царкоўнае брацтва выдала «Путеводнтель по городу Полоцку». Сярод зьмешчаных у гэтым даведніку разнастайных зьвестак знаходзім і паведамленьні пра дзейнасць Спаса—Еўфрасіньнеўскага жаночага эпархіяльнага вучылішча,а таксама царкоўнага брацтва ў імя сьв. Мікалая і прэпадобнейшай Еўфрасіньні. Брацтва працягвала дабрачынныя традыцыі знакамітае палачанкі, утрымлівала жаночую багадзельню і дзіцячы сіроцкі прытулак, на карысьць якога і быў выпушчаны «Путеводнтель». Тадыж у полацкай друкарні Х.Клячко выйшаў таксама прысьве чаны да пераносу мошчаў кароткі гістарычны нарыс «Мннувшее н настояіцее г. Полоцка». Яго аўтар Н.Зорын выкарыстаў урачыстасьць, каб нагадаць землякам пра заняд баньне Сафійскага сабора, дзе некалі жыла сьвятая: «Суровый упрёк несется к нам с высот Верхнего замка от храма Св.Софнн Премудростн Божьей. Печальный, обезглавленный стнхней, почтн оставленный н полузабытый (службы в нем совершаются только в теченне однога мая месяца), разрушенный беспоідадным временем—этот храм, дорогое сок ровніце н сердце древнего Полоцка, теперь с находяіцнмся вокруг него развлннамн когдато краснвого н велнчественного здання, пронзводнт самое тяжелое впечатленне на наблюдателя н вызывает краску стыда н чувство горькой обнды...» Звычайна мошчы сьвятых выяўляюць цудадзейную сілу. Пра адно зь дзівосаў, што адбылося падчас пераносу астанкаў Еўфрасіньні, пакінулі зьвесткі полацкі краязнаўца Н.Кайгародаў і доктар А.Мансьве таў. Паводле іх, у Спасаўскім манастыры жыла чарніца, якая цяжка хварэла на верад страўніка і праз цяжкія нутраныя крывацечы і крывавыя ванііы так зьнясіліла. што ўжо амаль не падымался з ложка. Доктар страціў усялякую надзею выратаваць хворую; ейнае цела было ў пролежнях, а боль сунімалі наркотыкамі. Калі ў манастыр прыбылі нятленныя астанкі Еўфрасіньні, іх спачатку паставілі ва Ўздзьвіжанскай царкве. Пасьля ўсяночнай вернікі стварылі да рэліквіі велізарную чаргу. Манастырскія сёстры, выконваючы просьбу хворай, прынесьлі яе ў храм і ўзьнялі на памост, дзе яна прыхінулася да мошчаў і пацалавала руку сьв.Еўфрасіньні. Пасьля гэтага манашка адчула такі прыліў сіл, што здолела падняцца й ісьці без усякай дапамогі. Назаўтра, у часе чарговага візыта да хворай, Мансьветаў сустрэў пацыентку на двары, прычым яна ўжо ня мела ніякіх відочных прыкметаў немачы. Доктар прызнаецца, што ў гэтым выпадку сустрэўся зь зьяваю, якая пераходзіць межы людзкога разуменьня. Пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г., калі пачалася бязьлітасная вайна супроць рэлігіі, сьвятыя мясьціны і рэліквіі зазналі на сабе варварства і нечуваныя зьдзекі новае ўлады. Драма не абмінула і СпасаЕўфрасіньнеўскага манастыра. (Заканчэньне ў №5) Малітва на чужыне да сьв. Еўфрасіньні 0, сьвятая і слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці нашая Еўфрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоўю і надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты не асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць ў сьвятынях сваіх сьвятога імені твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага. I мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам аддаваць хвалу Трыадзінаму Богу і табе, апякунцы нашай. Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові і падзякі да цябе, у захапленьні сьпяваюць: Радуйся! Радуйся, заступніца, апякунка і малельніца наша' Радуйся, радаваньне Полацкай і ўсёй зямлі нашай! Радуйся, дзеваў чысьціня і зьзяньне! Радуйся, прамень веры нашае! Радуйся асьвячэньне любае Беларусі нашае' Радуйся, пашыральніца дабра, праўды, красы і згоды ў краіне нашай! Радуйся, памочніца пакрыўджаных, сумных пацяшэньне! Радуйся, удоваў і сіротаў заступніца! Радуйся, кветка з райскага саду нясьмягнучая! Радуйся, у веры нашай на выгнаньні і ў пакутах падтрыманьне! Радуйся, хворых і паміраючых пацеха і выздараўленьне! Радуйся, да малітвы Хрыс товай зь сьвятымі духмянасьцямі прыхо дзячая! Радуйся, усё Хрысту ахвяраваўшая! Радуйся, сьвятых угоднікаў Божых краіны нашае зьзяньне, веліч і славаі Радуйся, сьвятая маці нашая, Еўфрасіньня! Прыймі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і сёстраў тваіх, як нашую нявымоўную падзяку, любоў і хвалу табе — надзея, слава і пацеха наша! Усе мы з радасьцю аддаём сябе пад сьвятую апеку тваю. Маліся і далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся верным і набожным, выбраным народам Ягоным! Каб ён духам Сваім Сьвятым узмацьніў і прасьвятляў душы і сэрцы нашых пастыраў і правадыроў, пацяшаў і радаваў нашых удоваў і сіротаў, a ўсім нам паслаў спакой і радасьць на чужыне і прывёў нас на вольную зямельку нашу, каб мы ўсе разам маглі славіць цябе і пяяць хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца ў валадарстве славы Ягонай на вякі вякоў. Амін. Ікона сьв.Еўфрасіньні ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. ВТЙІКІ Загадка герба Франьцішка Скарыны ^чЛ^^^ічЛ’ Анатоль Ціто.ў ’^‘^’Оуі Ужо больш стагодзьдя цікавіць навукоўцаў загадкавыя выявы на гравіраваным партрэце ўсходнеславянскага першадрукара. Гэтыя выявы, асабліва маладзіка з сонцам, т.зв. «шалей» сустркаюцца і ў якасьці заставак кампазыцыі скарынінскіх гра вюр. Сёньня маецца 4 вэрсіі, якія тлумачаць іхняе значэньне і пахо джаньне.1 Але ні з адной мы не можам згадзіцца. Як нам здаецца, паходжаньне скарынінскіх сымбаляў мае наступнае тлумачэньне . 1. Цікаўных адсылаем да энцыкляпэдычнага даведніка «Францыск Скарына і яго час», Мн„ БелСЭ, 1988г„ 6.296, 309310, 340, 403, 490. Пасьля заканчэньня Кракаўскага унівэрсытэта (кастрычнік 1506 г.) Ф. Скарына губляецца з поля зроку гісторыкаў да лістапада 1512 г. Узьнікае пытаньне, дзе быў Скарына гэтыя шэсьць гадоў? Як нам здаецца, адказ дае скупы радок у біяграфіі Скарыны, які ўспамінае аб тым, што ён быў сакратаром дацкага караля. У гэты час у Даніі правіў Ганс I (Іаан) Альдэнбургскі (1455, 1481 — 1513 г.). Менавіта ён узняў краіну ў зяніт магутнасьці і славы. Кароль Ганс I выйграў вайну з Ганзэйскімі гарадамі, з 1484 г. ён далучае да сваіх валоданьняў Нарвэгію, у 1497—1501 гг. — кароль Швэцыі. Менавіта ў яго і працаваў Франьцішак Скарына. 3 сталіцай Даніі—Капэнгагенам, зьвязана ня толькі служба ў якасьці каралеўскага сакратара. Ф.Скарына, як нам здаецца, працягваў сваю адукацыю. Менавіта тут атрымаў ступень доктара вызваленых навук, a таксама і падрыхтаваўся ў галіне мэдыцыны. Капэнгагенскі унівэрсытэт быў заснаваны ў 1479 г. бацькам караля Ганса Іга —Крысьціянам Ім. Хаця, як мяркуюць дасьледчыкі, агульная колькасьць студэнтаў у гэты час была параўнальна малая, унівэрсытэт меў чатыры факультэты. (На жаль, першыя рэестры студэнтаў згарэлі у полымі пажару 1728 г.) Трэба адзначыць, што пачатак дзейнасьці унівэрсытэта быў даволі складаным: ён не карыстаўся вялікай папулярнасьцю як у мясцовых, так і замежных студэнтаў. Гэта вымусіла караля Ганса Іга выдаць ардананс аб забароне дацкім студэнтам выязджаць за мяжу, пакуль яны ня пройдуць двухгадовы курс навучаньня ў Капэнгагене.2 Але нашаму земляку, пры яго абмежаваных матэрыяльных сродках і ня меўшаму падтрымкі з далёкага Полацка, мусіць. не прыходзілася шукаць больш прэстыжныя навучальныя ўстановы, а скарыстоўваць тое, што наканаваў лёс. Падставы для меркаваньня аб тым, што Ф.Скарына вучыўся ў Капэнгагенскім унівэрсытэце, наступныя. Як вядома, 5 лістапада 1512 г. віцэпрыёр калегіі Падуанскага унівэрсытэта —Фадзей Мусаці, выступаючы перад сябрамі калегіі сказаў: «Ёсьць нейкі вельмі вучоны, але бедны юпак, які ўжо мае ступень доктара мастацтваў», які жадае аддацца заняткам мэдыцыны.3 Далей, у дакумэнтах Падуанскага унівэрсытэта Скарына яшчэ два разы называецца «доктарам»4. Гэта не было нейкай рытуальнай далікатнасьцю, бо таяж самая калегія па мэдыцыне называе Скарыну «магістрам Францыскам», што адпавядала яго навуковай ступені ў галіне мэдыцыны. Нагадаем. што ў Кракаўскім унівэрсытэце ён атрымаў (10 каст рычніка 1506 г.) толькі ніжэйшую ву 2. Stybe, Sven Erik. Copenhagen univercity, 500 years of sciene and scholarship. K^benhavn, 1979, pp. 2425. 3. Францыск Скарына. Зборнік дакументаў і матэрыялаў.Мн., 1988, б. 64. 4. Там жа, б. 64, 70 чоную ступень бакаляра (бакалаўра). Наступныяж ступені — магістра мэдыцыны, доктара мастацтваў (вызваленых навук) былі ім атрыманы ў іншым месцы і, як нам здаецца, гэта мусіла адбыцца ў Капэнгагене. Падругое, варта адзначыць, што асобы не шляхетнага паходжаньня, паводле старадаўніх звычаяў эўрапейскіх унівэрсытэтаў, пасьля атры маньня навуковай ступені доктара праходзілі набілітацыю. г. зн. атрымлівалі асабістае шляхецтва. Вось чаму ў дакумэнтах Падуанскага унівэрсытэта няма ніякіх сьлядоў аб набілітацыі Ф.Скарыны, бо яна магла адбыцца й адбылася раней, у Капэнгагене, а двойчы гэтая працэдура не праводзілася. Наданьне шляхетнай годнасьці цягнула за сабой абдараваньне набілітаванага ўсімі правамі і прывілеямі шляхты, таксама 1 правам карыстацца асабістым гербам. Скарынінскі герб — сонца зь месяцам— маюць непасрэдную сувязь з Капэнгагенам. Гэта элемэнты гарадзкога герба. Герб места Капэнгагена. 9 Цікава адзначыць, што падобную сымболіку выкарыстоўвалі нідэрландзкі тыпограф і дацкі першадрукар Готфрыд ван Глемен з Брабанта, і пазьней друкар Мадс Бінгард (15621600). (ijrpiht і H^tnljaffn І)віЯ Cmfrio aft gtxme Хппо Dili rn.rrtcc.ot np in yfcflo faniti vaientini martnb Тытульны аркуш з выявай герба Даніі на каранаваным шчыце і на маленькіх тарках элемэнтаў Капэнгагенскага герба.