Полацак №4, 1991

Полацак №4, 1991

39.23 МБ
Аднойчы Оберфельд у час допыту прывёў мяне у кабінет да начальніка асобага аддзела, які назваў сябе Мікалаем Пятровічам. Той адразу пачаў крычаць і пагражаць, што я крывёю заплачу, але раскрыю свае сувязі з Польскай контрразьведкай. Тут мне не было нічога нават адказаць. Усе допыты я маўчаў. Пасьля гэтага адносіны да мяне адразу зьмяніліся. Кожную ноч мяне выклікалі на допыты, трымалі ўсю ноч без сну, днём ў камэры таксама не давалі спаць. Праз некалькі днён я быў у паўсьвядомым стане. Нарэшце,
Калі запярэчыў, што я зусім не добраахвотна прыехаў у Саюз, ён адказаў: «Об этом говорнть не будем, это для Вас будет лучше. Как Вы можете суднть по этому нашему протоколу, за Вамн не чнс лнтся ннкакнх серьезных преступленнй. Н еслн подпіішете этот протокол, то Вам грознт в худшем скучае несколько лет ссылкн, а в протнвном случае может быть хуже!» 1 гэты пратакол я падпісаў.
Мяне перавялі ў агульную камэру і да кастрычніка не выклікалі. Потым адправілі этапам у Маскоўскі Бутырскі астрог. Аб прыгаворы мне нічога не паведамілі. Аб тым, што я асуджаны на 10 гадоў па ч. 6 арт. 58 УК РСФСР я даведаў ся толькі ў лягеры ў г. Кемі, куды быў адпраўлены ў чэрвені 1935 г. У 1937 г. мяне адправілі ў Салаўкі. Але хутка ўсе, хто знаходзіўся там, былі пераведзены на астрожнае •становішча. Летам 1939 г. партыя зьняволеных, у тым ліку і я, была адпраўлена ў Нарыльск. Там я прабыў ў лягеры да сярэдзіны 1945 г., хаця тэрмін майго зьняволеньня канчаўся у першай палове 1942 г. (У ваенны час асуджаных па 58 арт., асабліва па ч.б і 8, не вызвалялі).
Пасьля вызваленьня я ў 1945—1947 гг. працаваў у г. Нарыльску дырыжорам, потым у Краснаярску на той жа пасадзе. Затым паехаў ў Беларусь, у Маладзечна. Там працаваў у Доме народнай творчасьці (дырыжорам Маладзечанскага абласнога ансамбля песьні і танца — В.Н.). У красавіку 1949 г. мяне зноў арыштавалі, і зноў пачаліся допыты. Следчы прачытаў мне пратакол, напісаны Берзьнем. Калі я хацеў выправіць недакладнасьці, той адказаў, што лепш не
Оберфельд заявіў, што ён перакананы ў тым, што я нічога не маю агульнага з Польскай контрразьведкай. Але сваёй дзейнасьцю прынёс некаторую шкоду Савецкаму Саюзу і таму, каб выкупіць сваю віну, я павінен ім дапамагчы: уласнаручна напісаць сьведчаньні аб тым, што выбары, у якіх удзельнічаў у Польскім Сэйме, праходзілі ўзгоднена з Польскім урадам і нават ім фінансаваліся. Ён растлумачыў, што мае сьведчаньні будуць выдадзены асобнай брашурай і змогуць дыскрэдытаваць сярод насельніцтва Заходняй Беларусі Ярэміча, Станкевіча і інш. Некалькі дзён я гэтаму супраціўляўся. Нарэшце, мне, даве дзенаму бяссоніцай да ненармальнага стану, стала усё абыякава, і я нешта стаў пісаць пад дыктоўку Оберфельда. Адкрыцьця там не было, але успаміналася аб асабістым знаёмстве Ярэміча з начальнікам дзяржаўнай бясьпекі ў Вільні.
У канцы ліпеня мяне выклікалі зноў на допыт, следчы быў ужо іншы. Сказаў, што ён латыш і назваўся Берзень. Ён пачаў допыты ад пачатку. Бо, як растлумачыў, дагэтуль я быў затрыманы неафі— цыйна, але зь сёняшняга дня атрымана згода пракурора, і я лічуся арыштаваным і падследственным. Пратакол допытаў я памятаю дрэнна. Спачатку шлі біяграфічныя дадзеныя, якія былі недакладныя.. Але Берзень сказаў, што неабходна пакінуць так, як мною было напісана пры Оберфельдзе. Я быў у такім стане, што ня мог спрачацца. Далей у пратаколе ўпаміналася аб маёй палітычнай дзейнасьці ў Заходняй Беларусі і аб тым, што я, не маючы магчымасьці атрымаць працу ў Польшчы, вырашыў прыехаць у СССР.
22
23
ўскладняць справу, бо мяне чакае толькі ссылка. Інакш справа зацягнецца і невядома, чым скончыцца. I мне прыйшлося пацьвердзіць усё занава. Мяне трымалі ў турме да канца кастрычніка 1949 г. У сакавіку 1950 я этапам прыбыў у Краснаярск. Адтуль быў высланы ў Краснаярскі край на пасяленьне, дзе знаходзіўся да жніўня 1954 г.
Зараз я працую у г. Вільнюсе ў школе мастацтваў настройшчыкам музычных інструмэнтаў. Здароўе маё моцна пагоршылася. Перайсьці на іншую музычную працу я не магу, бо ўсе дакумэнты аб маёй адукацыі ў час вайны згубіліся. Таму зьвяртаюся да Вас з просьбай аб рэабілітацыі, як незаконна асуджанага».
в!сей4і
За некалькі гадоў да выхаду на пэснію Павел Каруза становіцца дырыжорам Дзяржаўнага ансамбля польскай песьні і танца Літоўскай ССР. Жыцьцё гэтага барацьбіта і музыканта абарвалося ў студзені 1988 года. Але захавалася яго музыка, яго чароўныя песьні. У стара даўняй сьпеўнай манеры нашых продкаў напісаная і апрацаваная для хору сюіта «Беларусь мая сьпеўная». Яе склалі дзьве песьні на словы Л.Геніюш і 4 народныя (жніўныя і дажыначныя). Геніюшаўскія «Абразок» і «Заклік» выконваюць ролю ўступа да жніўных «Жніво», «Канец жніва», «Дажынкі», «Раёк». Прапануем адзін з гэтых твораў Вашай увазе.
^ <І> Л гоеіеад*ею*&
				—1						
				*		—		г	
		^а^  Л>4 /^ ^^ ' ^^	й/ /32 « & *ш" ASa ^ АЗ^о^ ^/£ уе 	^		
		42 			—	—г			7
1		1 на ^п e raser. • і А zC^ZA4С<	| р і ^Д/ сЛэ .*&/ І42 слг^ —	^^		<7
	—				
					
Ішоў раёк, ішоў раёк дарогаю.
Дарогаю, дарогаю шырокаю.
Ніхто раёк, ніхто раёк у двор ня кліча.
Абазваўся, абазваўся Іванічка.
Зайдзі, раёк, зайдзі, раёк, у наш дварок.
Нашы двары, нашы двары мяцёныя.
Нашы сталы, нашы сталы засланыя.
А кубачкі віном паналіваныя.
Зайдзі раёк, зайдзі раёк на наш дварок.
Раю.
25
24
Слова пра Міколу Ермаловіча
Аўген Гучок
Падзьвіжнікі не перавяліся.
Вольга іпатава
У в. Малыя Навасёлкі. 26.04 1921 г. нар. Мікола Ермаловіч. Калі ён хадзіў у 10 кляс, бацьку арыштавалі, а Міколу выключылі з школы. У 1948 г. М. Ермаловіч скончыў Менскі пэдінстытут. У 1952 г. паступіў у аспірантуру 1 хацеў напісаць працу пра беларускую літаратуру XIX ст., але яму сказалі: «Такая тэма неактуальная, пішыце аб прыназоўніках». М. Ермаловіч пакінуў аспірантуру 1 пачаў самастойна дасьледваць пытаньне ўтварэньня Вялікага княства Літоўскага.
Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе М. Ермаловіча зь юбілеем і жадае яму здароўя і далейшых посьпехаў у яго досьледах.
У сутарэньні, у «Спадчыне» Белага Няма дзе яблыку ўпасьці.
«Што тут сягодня?» — пытаю нясьмела: «Сёньня сустрэча —бы шчасьце».
Тут сёньня Мікола Іванавіч Аповяд вядзе гістарычны; Гартае мінуўшчыну нанава — Дорыць настрой крынічны.
А ён, не прызнаны ў колах, у тых, Дзе быццам глыбіннай заняты работай; Яго там зацята ганьбяць услых, Яму там зайздросьцяць употай.
А ён не належыць да тых удальцоў, Буяе ў каго пустацьвет ўва гародзе; Ён рэдка ўзыходзіць на круг выдаўцоў, Ён з душ юнакоў не выходзіць.
Мікола Іванавіч — не кандыдат, Ня доктар, не акадэмік па званьню; Каліж быць дакладным, калі ў акурат— Народны гісторык ён па прызваньню.
Ён пошук духоўны чуйна вядзе, Ён хоча сказаць ўсяму сьвету, Што Беларусь, як краіны ўсе, Дыхаць павінна з Сусьветам.
Ён хоча сказаць, што яднаюць людзей
Праўда 1 справядлівасьць;
Калі ж іх ня знойдзем у ходзе падзей, Страцім да роднага краю пачцівасьць...
А думкі, а словы яго над вякамі Лятуць, абуджаючы душ нашы скрыдлы... Калі мы таго не захочам самі, Ніхто і ніколі ня зробіць нас быдлам.
У век панаваньня антыідэй, Суцэльнай хлусьні і падману Ці, многа, Радзіма, у цябе дзяцей, Што служаць табе аддана?
Ня многа, ня часта ўдаецца пачуць Пра мужнай любові ўрокі...
А ён, каб відушчасьць табе вярнуць, Сябе за работай пазбавіў зроку.
У сутарэньні, у «Спадчыне» Белага
Няма дзе яблыку ўпасьці...
«Што тут сягодня?» —пытаю нясьмела;
«Сёньня сустрэча —бы шчасьце».
1985 г.
шлася імгненна й адразу дала дасьледчыку шырокую вядомасьць.
Дзе была Літва старажытная? Чаму гістарычныя крыніцы гавораць пра іншае, чым дасьледчыкі, якія стагодзьдзямі знаходзіліся ў нейкім здранцьвеньні, падобным да казкі пра каралеўну Шыпшынку? Што такое Беларусь у дачыненьні да Вялікага княства Літоўскага’ Якое значэ ньне для гісторыі маюць Мендоўг, Войшалк,якія дасюль прызнаваліся належнымі толькі да аднаго народу?
Беларуская моладзь — асабліва моладзь — чакала адказу на гэтыя пытаньні, але атрымала іх не ад афіцыйнай навукі, пошукі якой ішлі ў іншым, не нацыянальным кірунку.І менавіта таму яна аказалася такой удзячнай. Сьведчаньнем гэтаму лёс кнігі —«Старажытная Беларусь». Яе друкавалі ўжо ў часопісе «Мала досьць» — і, здаваласяб, павінна яна паляжаць у кнігарні хаця тыдзень—другі! He! Свае заказаныя экзэмпляры я ледзь забрала ў «Кнігарні пісьменьніка», бо спазьнілася на дзень...Яе чытаюць і тыя, хто любіць беларускую гісторыю, і тыя, хто ніколі дасюль ня браў у рукі беларускую кнігу. Яна разблытвае гістарычныя загадкі Горадні і Наваградка, Полацка і Руты, яна расказвае пра славу продкаў і аднаўляе іх цьмяныя, ледзь ужо зусім не прапашчыя, постаці...
А сам Мікола працуе, сьпяшаец ца. Гэтак цяжка было выжыць і выстаяць, не закласьці душу, не спакусіцца дробным. Гэтак цяжка цяпер —не тое здароўе і гады. Падзьвіжнікі ў Беларусі не пераводзяцца...
Год за годам, месяц за месяцам, у любое надвор’е, да самага позняга часу ў аддзеле беларускай кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна можна было бачыць сьхілёную над стосамі цяжкіх кніг постаць Міколы Ермаловіча. Сталелі і рабіліся вя домымі праз свае працы дасьледчыкі, якія сядзелі за суседнімі сталамі, ёнжа не друкаваўся і здаваўся адным з тых дзівакоў, што трацяць жыцьцё на цікавыя толькі сабе гістарычныя здабыткі, ды ўвогуле займаюцца «ня тым». Але... рэдкія, кароценькія публікацыі, рэцэнзіі пачалі патроху прыцягваць увагу інтэлігенцыі. У іх прысутнічала ня толькі гістарычная дасьведчанасьць, дзіўная для філёляга, але й апантаная любоў да Бацькаўшчыны — такая «нямодная», дый небясьпе чная па тых часах усеагульнага «інтэрнацыяналізму». Тады нешматлікіх аўтараў, што асьмельваліся зазірнуць за чорную заслону гістарычнага забыцьця, сустракала ці нямая варожасьць выданьняў, дзе за публікацыю маглі паплаціцца месцам і партбілетам і рэдактары, і начальнікі, ці тыя, якія вымушаныя былі адмаўляць аўтару, хаця і спачувалі яму. А што тычыць ідэялягічных наглядчыкаў, дык яны з асалодай душылі кожны парастак нацыянальнай самасьвядомасьці.
Аўтарытэт Міколы Ермаловіча ў пэўных колах вырастаў, але шырокі беларускі чытач яго ня ведаў. Публікацыі, якіх значна пабольшала, усёж не маглі даць уяўленьне аб значнасьці ўсяго зробленага ім. I вось — выхад кнігі «Па слядах аднаго міфа», якая ў Менску разый