*Сябры клюба *Спадчына» дасылаюць самыя лепшыя пажаданьні ўсім удзельнікам акадэміі, якія сабраліся з гэтай нагоды ў беларускім цэнтры «Полацак», зычаць ёй усялякіх посьпехаў. Спадчынцы духоўна далучаюцца да Вас. Старшыня клюба «Спадчына» Анатоль Белы». Ціха йграла музыка ў залі, павольна гучаў аповяд аб жыцьці і творчасьці клясіка нашай літаратуры. 3 старажытных фотаздымкаў, з гравюраў мастакоў паўстаў сьветлы вобраз Максіма. У сваім дакладзе Сьвятлана Белая выкарыстала фрагмэнты з рукапісу кнігі «Максімава Яраславія». А таксама урыўкі зь невядомых артыкулаў Максіма Багдановіча, знойдзеных ею падчас пошукаў у Яраслаўскім архіве. I запісы песьняў на словы Максіма Багдановча ў выкананьні хору беларускіх студэнтаў пад кіраўніцтвам М.Равенскага ў Лювені. Сп я Лідзія Лазар—Ханенка вельмі прыгожа прачытала некалькі вершаў Максіма Багдановіча паангельску. На заканчэньні акадэміі ўсім прысутным былі дараваны памятныя граматы ў гонар 100годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча, выдадзеныя Менскім клюбам «Спадчына». У гэтыж дзень архэоляг Сяргей Тарасаў прачытаў даклад «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці». Цікавае выступленьне дапоўніў прыгожы слайдфільм. Полацак з высаты птушынага палёту, раскопкі замчышча, ювелірныя вырабы майстра Лазара Богшы, Сафійскі сабор і Барысаў камень,— пабачылі прысутныя. Пасьля даклада сп р Тарасаў адказаў на шматлікія пытаньні. Хведар Жычка Зноў на гары Траецкай, там, дзе гуляў малым, Менск прапісаў навечна цябе, наш Максім. Ясені і каштаны памаладзелі зусім. Вершы на памяць чытаем твае, наш Максім. Вечар зямлю лагодзіць. Моўчкі ў абшар глядзім: зорка Вэнера ўзыходзіць твая, наш Максім. Дрэвы шапочуць вецьцем... Тчэцца зары кілім... Дзень залацісты прывецім табой, наш Максім. I ўжо нікуды болей, нават у цёплы Крым, мы не адпусьцім ніколі цябе, наш Максім. Клюб «Спадчына» На Траецкай гары, у Менску стаіць, бронзавы Максім Багдановіч. Ён сочыць зоры, Слухае нашыя словы. Скульптар Сяргей Вакар Надзяліў той помнік душою. Такойжа вялікай і шчодрай, як і душа самога Мастака. Бо Вакар— Паэт таксама, Паэт бронзы, дрэва, мармуру. Скульптар Сяргей Вакар Піша свае вершы—партрэты Перш за ўсё пра асобаў, што як і ён, ня здрадзяць нашай Пагоні. I, дай Божа, хутка, у Яраслаўлі, ўбачым мы зноў Максіма, Помнік Сяргея Вакара, Помнік ад Беларусаў. Менскі гарадзкіасьветніцкі клюб «Спадчына» зьвяртаецца да ўсіх патрыётаў Бацькаўшчыны стаць дабрачыннымі ахвярадаўцамі — фундатарамі помніка Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі. Прозьвішча кожнага, хто ахвяруе 20 даляраў 1 болей, будзе адзначана ў спэцыяльнай кнізе. Прозьвішчы тых, хто ахвяруе 50 даляраў і болей, будуць адліты на бронзавай дошчы пастамэнта помніка. Шчыра спадзяёмся на пасільную дапамогу з боку патрыётаў Беларусаў— у стварэньні музэя і помніка клясіку нашай літаратуры. Свае ахвяраваньні просім дасылаць у рэдакцыю часопіса «Полацак» з паметкай «На помнік Максіму Багдановічу» або непасрэдна на разьлікавьі' рахунак 700720 Белзамежэканомбанка СССР з паметкай « На помнік Багдановічу». 64 Спаса—Еўфрасіньнеўскал царква ў Полацку 12 стагодаьдая.