Віктар Барабанцаў «Забароненая зона» Але зьбіраць радыеактыўнае збожжа на корм для кароў Беларусі (вынітак каровы саўгаса «Атолнно» Упраўленьня ЦК КПБ), відаць, можна. Магілёўская воб., дзе зараз 12 радыеактыўна—забруджаных раёнаў, за першыя тры гады пасьля Чарнобы ля, павялічыла аб’ём прадукцыі ў параўнаньні зь мінулай пяцігодкай на 29%, збожжа —у 1,3 разы, малака—у 1,2 разы. На трэць павялічыўся продаж мяса. 50 51 «Не спадзявайцеся, што з Магілёўскай вобласьці мы будзем каго небудзь перасяляць,—казаў мне ў верасьні 1989 г. А.Фаміч (у мінулым старшыня Дзяржаўнага камітэта па працы БССР), — у нас там і так працоўных рук не хапае!» Працоўныя рукі...Мы даўно перасталі быць для партыйна саўмінаўскага апарата людзьмі. Таму нас можна пасылаць зьбіраць рукамі (толькі ў палатняных рукавіцах) у вядро кускі графіту, які выляцеў з рэактару, як гэта было на ЧАЭС. Нашых дзяцей можна атручваць нітратнымі буракамі, калі нітраты ў некалькі разоў павя лічваюць узьдзеяньне радыяцыі на арганізм... «Колхоз нм. Нльнча Черннковского района Могнлевской областн доказал, что даже на ооочень плотно загрязненной террнторнн можно получать чнстую продукцню,—з радасьцю дзяліўся Хусаінаў з тэлегледачамі восеньню 1989 г. Мы на 72 тысячы тонны соктатмлн поставкн мяса Союзу н теперь отдаем его свонм людям». Сёньня Хусаінаў—пэрсанальны пэнсіянер саюзнага значэньня. Сваёй мэтодыкай ачысткі бычкоў ад цэзію ён забрудзіў усю Беларусь. Для ачысткі забруджаных радыеактыўнымі рэчывамі (РР) бычкоў перавозяць на чыстыя землі і ставяць іх на чысты корм. Ар ганізатараў ачысткі не цікавіла, што ў гэтую чыстую зямлю разам з гноям трапляюць РР. На нашае пытаньне аб гэтым А.Грышагін адказаў, што гной захоўваецца ў спэцыяльна падрыхтаваных магільніках Але гэта казка нават для дзяцей дашкольнага ўзросту: хто ў нашых умовах будуе магільнікі пад гной? Іх не будуць нават пры захараненьні вёсак. Мэтодыка ачысткі бычкоў ад цэзію (іншыя РР у іх застаюцца) прывяла Хусаінава у стан эйфарыі. Восеньню 1989 г. ён казаў, што для вывядзеньня цэзію, бычкоў патрэбна на 4—5 месяцаў перавесьці на чысты корм. (Мабыць, забыўся, што вясной гагож года для гэтай працэдуры, па яго словах, патрабавалася 3 4 месяцы). Зь «мяснога» ураджаю 1986 г. нічога дарэмна не загінула. 3 29 тысяч т забруджанага мяса было закапана толькі 3,9 тыс. т, 5 тыс, пайшло на нарыхтоўку сухіх кармоў, 15 тыс. т — адпраўлена ў іншыя рэгіёны краіны, 400 т — на гадоўлю пушных зьвяркоў. Карміць людзей радыеактыўным мясам дапамагаў Беларусі Дзяр жаўны аграпрамысловы комплекс СССР. Кіраўнікі мясакамбінатаў атрымалі ў чэрвені 1986 г. яго рэкамендацыю: выкарыстоўваць мясную сыравіну, якая мае РР, на вытворчасьць каўбас. Рэкамендацыі падпісалі намесьнік старшыні Дзяржаграпрама СССР Л.Кузьнецоў, галоўны дзяржаўны санітарны док тар СССР А.Зінчэнка. Аналягічныя загады былі ў 1987 г. (№ 402/13), у 1988 г. ( № 40). У 1986 г. зьявіліся і рэкаменда цыі Ўсесаюзнага навуковадасьледчага і канструктарскага інстытута мясной прамысловасьці. Яны дазвалялі выкарыстоўваць забруджанае мяса для кансэрваў «Сьнеданьне турыста», «Каша зь мясам», «Паштэт асаблівы» й інш. «Выкарыстаньне рэкамендацыяў...гарантуе атрыманьне бясьпечнай прадукцыі, — сцьвярджаў Хусаінаў.— Забруджаная зямля ўрадлівая, яна можа карміць людзей, калі земляробы на ёй будуць працаваць граматна». Для будучыні заставаўся ход: калі прадукты атрымаюцца забруджа нымі, заўсёды можна спаслацца на тое, што земляробы ў гэтым вінаватыя, бо яны не выконвалі рэкамендацыяў. «Мы пронзводнм по 142 кг мяса на душу населенмя., а на потребленне ндет только 63 кг...Мы получаем до 60% загрязненнога молока, а в ннднвндуальном секторе —до 79%..Мы уже потерялн 48 тысяч коров,...еіце почтн 40 тысяч коров держйм в зоне, в которой уже 3 года молоком не пользуются»,— казаў А.Камай вясной 1989г. аб зоне, дзе ўзровень забруджанасьці меньш за 9 15 кюры на км . У пачатку сьнежня 1990 г. у штотыднёвіку «7 дней» прайшла інфармацыя, аб вяртаньні нам мяса з Грузіі. 3 гады назад 518 т яго было адпраўлена ў гэтую рэспубліку з Гомельскай воб. У Грузіі мяса не прынялі, вагоны недзе блукалі, a зараз вярнуліся ў Беларусь. I сёняшнія дапушчальныя нормы РР у прадуктах патрабуюць захаваньня мяса у спэцыяльным магільніку. Нават вагоны сталі крыніцай радыеактыўнасьці. Узровень некато рых зь іх дасягае 1700 мікрарэнген у гадзіну. Такое мяса мы і дзеці елі 4 гады! I ня толькі мы адны. «Советская Белоруссяя»: «14 августа 1990 г. на железнодорожную станцню «Красное Знамя» Смолевнческого района Мннской областн 4 вагона радноактнвнога мяса грузнлн для отправкн в Ленннград. Однако, как поясннл заведуюіцнй отделом радноцнонной гнгнены Мннской областн СЭС Н.Валетко, мясо ведомственнымн раднометрнческнмн службамм было забраковано. Его отправнлн в другой район страны, но пока не удалось выясннть, куда». Нас заўсёды запэўніваюць, што прадукты, якія паступаюць у крамы, правяраюцца, а таму чыстыя ад РР. Але правяраецца прадукцыя там, дзе выпускаецца (у крамах, нават сталічных, спэцыяльнай апаратуры няма), і ў лепшым выпадку яна адпавядае стандартам Часова дапушчальнага ўзроўню (ЧДУ), з жніўня 1990г,— Рэспубліканскі кантрольны ўзровень ( РКУ). ЧДУ разлічаны на аснове канцэпцыі 35 бэр за жыцьцё. Паглядзім як мяняліся дапушчальныя ўзроўні напрацягу 4 гадоў. Малако і малочныя прадукты: 12 да аварыі: 1x10 з 1 студзеня 1988: 1x10 $ з жніўня 1990: 5x10 10 Мяса: да аварыі: няма дадзеных 3 1 студзеня 1988: 8x10 $ з жніўня 1990: 11,6x10 $ Бульба: да аварыі: 1x10 19 з 1 студзеня 1988:1х10'8 з жніўня 1990 lx 10'9 3 студзеня 1988г. малако было ў 10 тыс. разоў больш бруднае, чым дазволенае, бульба ў 100, мяса ў 5 разоў. ВДУ зацьвярджаўся Камісіяй па ліквідацыі вынікаў аварыі пры ЦК КПБ і Саўміне БССР, а таксама Мінздравам БССР. Першыя аварыйныя узроўні (ЧДУ) былі прынятыя 15. 12. 87 г. ( № 1292521 ) і зацьверджаны Кандрусевым. (Працяг у наступным нумары) 53 52 Чарнобыльскі рэпартаж Віктара Барабанцава «Вунь расьце на гары ля атрутнай крыніцы мёртвае дрэва,—кажуць людзі падарожнаму. Калісьці мы маліліся таму, хто пасадзіў гэтае дрэва, а цяпер плюём на яго магілу...» (Уладзімір Арлоў. Мёртвае дрэва) Зьмярцьвелая студня gKIБЭДШЫНЫ «А вясна ідзе на Беларусі...» 1 пабачыў ён мёртвае дрэва, мёртвую крыніцу і мёртвую зямлю. I ні ў жахлівым сну, а на яве, на роднай Гомельшчыне. I заплакала душа Мастака. I там, дзе ліліся яе сьлязінкі, зьявілася смутныя вобразы зямлі Чарнобыльскай. Менавіта пасьля лаездкі ў 1987 у зону Чарнобыля, дзе Віктар Барабанцаў зрабіў шмат замалёвак з натуры, і нарадзіўся гэты трагічны мастацкі рэпартаж. У ім мастак з фатаграфічнай дакладнасьцю і мастацкай назіральнасьцю адлюстраваў трагедыю XX стагодзьдзя. Віктар Барабанцаў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Гомелі. У 1978 скончыў тэатральнамастацкі інстытут аддзяленьне манумэнтальнаджаратыўнай росьпісі. Удзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выставак. Працуе ў галіне росьпісу інтэр’ера. Свае погляды на трагічныя падзеі, зьвязаныя з Чарнобылям, мастак адлюстраваў у палотнах «Зона», «Студня», «Шлях на станцыю» і інш. Карціны зь нізкі «Чарнобыль» дэманстраваліся на спэцыяльнай мастацкай выставе, прысьвечанай Чарнобылю. Сакавік Тацьцяна Гуцаленка Ала Шчадранак 1—Двухгадзінная забастоўка на Менскім маторным заводзе. 2—У Менску прайшоў Устаноўчы зьезд Беларускай СацыялДэмактратычнай Грамады. Дэлегаты зьезда былі аднадушны ў тым, што СДГ будзе левацэнтрысцкай партыяй парляменцкага тыпу, партыяй адраджэньня нацыянальнай самасьвядомасьці, самавызначэньня народу на аснове Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. «Не». Былі прыняты Статут і Праграмная заява, адбыліся выбары Цэнтральнай Рады БСДГ. Старшынёй яе стаў Міхась Ткачоў, намесьнікамі—М.Крыжаноўскі,А.Трусаў,І. Ча рняўскі, рэдактарам друкаванага органа Грамады А.Сідарэвіч. 3—Чарговае пасяджэньне адбылося ў Менскім культурнаасьветніцкім клюбе «Спадчына». Пісьменьніца Вольга Іпатава апавядала аб «Жанчынах ў гісторыі старажытнай Беларусі». 16—Тысячы людзей прыйшлі на плошчу Леніна ў Менску. Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Антончык, Грыбанаў, Заблоцкі, Новікаў, Пазьняк, Трусаў, дэпутаты Саветаў іншых ўзроўняў з Менску, Маладзечна заклікалі сказаць рэферэндуму: 17— Рэферэндум ...чорт груба ціскае мяне: ці ўхвалю ягоны выбар?.. Хрыстовай веры дух ня вымер! .. і я адказваю — He!... (Зьніч) 55 54 У апытаньні ў Беларусі прыняло ўдзел 83,3% выбаршчыкаў. На пытаньне рэферэндуму «так» — адказалі 82,6% удзельнікаў галасаваньня. «Не»— 16%. 19—Адкрыцьцё выстаўкі «Адраджэньне» творчай суполкі мастакоў «Пагоня». Гэтая першая выстаўка «Пагоні» дэманструе ня толькі творчыя крокі майстроў беларускага мастацтва, як А.Марачкін, М.Купава, У.Крукоўскі, П.Драчоў, У.Маркавец, Г.Скрыпнічэнка, Ю.ГерсіменкаЖызьнеўскі, Я.Кулік, А.Лось, А.Шатэрнік, А.Пашкевіч, А.Лапіцкая, В.МІкіта, К.Харашэвіч, Ю.Піскун, У.Сулкоўскі, М.Назарчук, А.Сьвістуновіч, У. Батальёнак, У.Хадаровіч, Л.Кальмае ва й інш., але і сьвядомае разьвіцьцё традыцыяў беларускага народнага, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, прынцып стварэньня сапраўднай мастацкай гісторыі Беларусі. 23—24 Адбыўся II зьезд БНФ. Быў прыняты новы Статут, які замацоўвае, што БНФ і на далей застаецца масавым і адкрытым грамадзкапалітычным рухам, але ўводзіць фіксаванае сяброўства з афармленьнем улікавых картак, выдачай асабістых пасьведчаньняў і абавязковай платай складак. Новы Статут таксама замацоўвае іншы парадак фарміраваньня кіруючых органаў БНФ, у прыватнасьці Сойма. Лідэрам руху зноў быў абраны 3. Пазьняк. Разам з Ю. Хадыкам, які таксама быў перавыбраны, заступнікам старшыні Сойма сталі народныя дэпутаты БССР В. Голубеў, У. Заблоцкі. 24—У Траецкім прадмесьці менчукі гукалі Вясну. Увесь ход правядзеньня сьвята ад упрыгожаньня дахаў дамоў белчырвона белымі сьцягамі і да адкрыцьця —падкрэсьліваў ідэю нацыянальнага адраджэньня беларусаў. Таму ар ганічна гучалі ў старажытнейшым кутку Менска «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «У гушчарах». Менчукі вадзілі карагоды, пускалі «стралу», скакалі. А вечарам гэтага ж дня ў Доме літаратараў адзначалася 73я гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі.