С т а л і н: Очень правнльно. Как с кандндатурамн в Белорусскнй Совнарком, наметнлн? Ж ы л у н о в і ч: I зацьвердзілі. С т а л і н: Вот как, утверднть даже успелн... Ж ы л у н о в і ч: На сумесным пасяджэньні Цэнтрбюро камсэкцыяў і Белнацкама. Абмяркоўвалася семдзесят кандыдатур на пятнаццаць месцаў. С т а л і н: Хорошнй конкурс! А шестндцатое место — председателю Белорусского Совнаркома? Вы, конечно? Ж ы л у н о в і ч (не без ганарлівасьці): Тайным галасаваньнем, а ведаеце — аднагалосна. С т а л і н: Поздравляю... Кроме того, Вы же н председатель Центрального Бюро комсекцнй? Жылуновіч:3 учарашняга дню.Таксама тайным галасаваньнем. С т а л і н: Постойте, н Вы же собмраетесь брать портфель наркома по делам нацнональностей? Жылуновіч: Так вырашылі таварышы. С т а л і н: He слншком лн много сосредоточнтся властн у одного человека, как счнтаете? Ж ы л у н о в і ч: Калі што якое, дыкжа таварышы па партыі паправяць. С т а л і н: Еслн не окружнте себя угодннкамн н карьернстамн. Ж ы л у н о в і ч: Дыкжа не я іх буду зацьвярджаць, а зьезд. С т а л і н: Ну, хорошо, будуіцее покажет. Мне сказалі, смолянам всего два места в правнтельстве далн. Жылуновіч: Затое вельмі важныя.Наркамата дзяржкантролю й унутраных спраў. С т а л і н: Маловато. Пожадннчалн, Жылуновіч: Так вырашыла наша грамадзкасьць... Затое на парытэце ўвойдзем у Цэнтрбюро кампартыі рэспублікі. С т а л і н: Значнт, от смолян больше ннкого? Ж ы л у н о в і ч: Ад іх яшчэ Шантыр. Ды ад Менска наркомам прамысловасьці і гандлю — Рэйнгольда Ісака. С т а л і н: Смотрнте, как бы co смолянамн дракн не получнлось. Обндягся товарніцн. Ж ы л у н о в і ч: Урэшцеж, канчаткова справу вырашыць Усебеларускі зьезд Саветаў. Вось прыедзем у Менск і адразу пачнём рыхтаваць...Вы абяцалі дапамагчы з транспартам, таварыш Сталін. С т а л і н: Вопрос решен. Будуіцему белорусскому правнтельству выде лены два мягкнх вагона.Так что поедете с комфортом... Да, вот еіце что: во нзбежанне возможных недоразуменнй загляннте с товарніцамн ко мне. Говорю это по порученню товарнша Свердлова. До встречн, товарніц Жнлу новнч! Ж ы л у н о в і ч: Усяго добрага! (Вешае трубку і паціскае плячыма. Выходзіць). С т а л і н: Товарніц, Мясннков, заждалнсь? Мясьнікоў: Слушаю, товарніц Сталнн! С т а л і н: Ннтересный разговор у меня был... Даа. Слушайте, очевндно, прндется на несколько дней отложнть вашу конференцню. В Мосвке когда можете быть7 Мясьнікоў: Будем послезавтра, раньше не получнтся...У меня во прос: куда денутся Могнлевская н Внтебская губерннн? С т а л і н: Слушайте, что вы все co свонмн губерннямн? Мясьнікоў:Як тому. это также белорусскне будут нлн как? С т а л і н: Мясннков, об этнх губерннях н о многом другом поговорнм, когда прнеднте. До послезавтра! Мясьнікоў:До свндання. (Кладзе трубку і ў задуменьні выходзіць). 18 19 Зьяўляюцца Сямён, Кірэй, Мікола. С я м ё н (да Кірэя): Гатова! Твой мандат у мяне. Ад’езд праз гадзіну. (Заўважае Казіміра) А а, панграмадзянін інжынер? К а з і м і р: Сямён? Адразу і не пазнаць. Усё мітынгуеце? Як сышлі ў сьнежні з завода... С я м ё н: У падпольлі быў, грамадзянін інжынер. Вам вядома, што гэта такое? Але вас бачыў. Нават слухаць прывялося. Горача заклікалі падтрымліваць раду. К а з і м і р: А каго трэба было, немцаў? Ці вашых маскоўскіх сяброў, што падпісалі зь германцамі пагадненьне за кошт беларусаў? Дык хто ж ведаў, што яны вернуцца? Б ы х ў с к і: Пан кухар, чым плаціць, можа, керанкамі? Я ф і м: Якімі керанкамі, пан Быхоўскі! Дзе цяпер і свае падзець .Але выпіце гарбаты яшчэ. Божухна, яшчэ ўчора была кава. Баюся, цяпер мне вас доўга не частаваць кавай. Нават, калі прыйдуць палякі. С я м ё н (насьцярожваецца і падыходзіць бліжэй): Гэта хтож распускае варожыя чуткі? Я ф і м: Каму чуткі, а каму давядзецца плакаць. Быкоўскі: Дык вось вам маркі ды я пайшоў, пане кухар. A то ж там у мяне конь, дык каб хто не зьвёў. Жакоўскі: Бальшавіка спалохаўся: А панжа без шаблі. Прысутныя сьмяюцца, але насьцярожана паглядаюць на Сямёна. С я м ё н: Так, ясна. Грамадзянін кухар, мы з таварышам таксама сьпяшаемся. Дык хуценька арганізуй міску баршчу і што там у цябе яшчэ? Гарбата?I мёд? Я ф і м: Гэта штучны, германскі. С я м ё н (падміргвае Алесі, чым выклікае шалёную злосьць Казіміра); Бач, штучны. Ня трэба і пчол. Што значыць індустрыялізацыя, а, грамадзянін інжынер? Пакаштуем і мы — чым гэта германцы нашым панамбеларусам на чале з панам Ськірмутам губы мазалі? Чаму каля захопнікаўбы мухі віліся7 (Сьмяецца) Грамадзянін інжынер дык тое, відаць, ведае. А л е с я: Як вы можаце гэтак— на незнаёмага чалавека? Ці гэта новы пралетарскі звычай? С я м ё н: Незнаёмага? Мы з грамадзянінам інжынерам яшчэ за царскім часам на «ты» былі. Ён мяне — «ты», а я —ваша благародзьдзе, навошта зноў штрафуеце, мнеж дзетак нечым карміць трэба? К а з і м і р (ледзьве стрымліваючыся): Я вас штрафаваў? Ну, нічога, вось цяпер вашы дзеткі будуць—такі сытыя. Камандаваць, бачу, навучыліся. Значыць, пры бальшавіках ня меней як дырэктарам завода будзеце. Але чамусьці думаю, канец у вас будзе незайздросны. Так што распараджайцеся пакуль тым, што іншыя нажылі. К і р э й: Ды што ты з гэтай контрай дыпляматыю разводзіш? Спытаўбы лепш, куды ён дзёру дае. С я м ё н: У эміграцыю, значыць, панграмадзянін інжынер, надумалі? Штож вольнаму воля. Рэспубліку і без вас пабудуем. Жакоўскі:Я так разумею, вы нейкі ці не дэлегат? С я м ё н: He нейкі, а бальшавік ад Менскай губэрні. К і р э й: (падазорна) Табе што за справа? Ты хто? Жакоўскі: Акцёр я. Пралетар сцэны. К і р э й: Бачыў я гэтакіх пралетараў... А шапка, бач, панская. С я м ё н: He чапай, ён сапраўды за сялянства. Праўда, затуманілі галаву панскія апладысмэнты. Нічога, зараз тэатр будзе толькі для пралетараў. Жакоўскі:Ая мушу тады йграць, што загадаюць новыя гаспадары? С я м ё н: Дык і ты ж будзеш гэткі самы гаспадар, як і ўсе астатнія працоўныя людзі. Вось толькі гэткіх, як пан інжынер, не слухай. Жакоўскі:Я адно слухаю — маці—праўду. С я м ё н: А праўда зараз адна— у пралетарскай рэвалюцыі. Мы яе дзеці. Жакоўскі: Усё ж вырашылі пакінуць Беларусь, пан інжынер. К а з і м і р: Зь сёньняшняга дня грамадзянін Берсан сваім загадам закрыў яе канчаткова. С я м ё н: А калі я скажу, што Беларусь будзе, толькі пралетарская? He верыце? Расейскі Савет народных камісараў за гэта прагаласаваў. Жакоўскі: Слухайце, а пры чым тут Расейскі Саўнаркам? С я м ё н: Дык ад кагож нам яшчэ чакаць падтрымкі? Ад Пілсудскага? Працоўны народ за еднасьць з Савецкай ІРасеяй. Вось ты, Кірэй, як? К і р э й: Чаму гэта аддзяляцца? Сказана: пралетары ўсіх краін, яднайцеся! Дык а мы? Раптам раздаецца гудок цягніка. Казімір з роспаччу глядзіць на Алесю. А л е с я: Табе заставацца нельга, Казік. Я бачу. Я буду меньш хвалявац ца, калі даведаюся, што ты дзенебудзь у Стакгольме.. (Цалуе) Бяжы. Можа апошні такі выпадак. Казімір пабег да дзьвярэй на пэрон, Алеся глядзіць яму ўсьлед 1 бязгучна плача. Ж а коўс к і (Ледзьве стрымліваючы сьлёзы): Такую жанчыну кінуць... А л е с Я f3 абурэньнем): Што вы разумееце ў жыцьці? Што? Жахоўскі: Прызнацца, ані д’ябла не разумею... Вы ўсе жывяце, сумуеце, сьмяецеся, зноў пакутуеце, гінеце нават чорт ведама за якія грахі. ... А я толькі хто? Я — ваша люстэрка! Я прагну паказаць вам вашы душы. Таму пытаю: браты, чаго некуды едзеце— хто на захад, хто на ўсход, — калі тое, пра што мараць беларусы, павінна й адбывацца на іх зямлі, тут? К і р э й: Чаго паніку разводзіш? Чаго дабіваешся? Жакоўскі: Толькі аднаго: каб пачулі глухія, а сьляпыя сталі відушчымі, — адно трэба — не прыніжаць сябе і ня ганьбіць Айчыну. Зьвініць звон... I ўлевым кутку пачынае працаваць тэлеграф. Да яго паважна падыходзіць Сталін з паперамі. С т а л і н: Смоленск! Смоленск! Я Москва. У аппарата — Сталнн, народный комнссар по делам нацнональностей РСФСР. Руководнтелям Западной Коммуны. Мясннкову, Кнорнну, Алнбегову, Калмановнчу. Еіце раз й окончательно сообіцаю: Облнсполкомзап перестранвается. Как условллмсь, ллнлю Цэнтра проводлт Мяснлков, Смоленская облпартконференцля обьявляет себя первым сьездом Компартлл Белорусской советской республлкл. Московскне белорусы пока задержлваются. Желаем успехаі! (Працяг у №5) 21 20 плыяпь 301 Лёс музыканта Ф ф Віктар Новік **«»«?« (Скарга) «У Менску «Іосіф» закватэраваў мяне ў гасьцініцы па вуліцы Камсамольскай, даў талоны на харчаваньне ў сталоўцы на некалькі дзён. Было гэта напярэдадні 1га Мая. Ён мне параіў не паказвацца людзям на вочы. Пасьля сьвятаў «Іосіф» павёў мяне ў ЦК КПБ у аддзел па культурным пытаньням. Там незнаёмы мне чалавек пачаў распытваць, штоб я жадаў рабіць далей. Я адказаў, што наогул не прыйшоў у сябе ад спосаба дастаўкі мяне сюды і ня ведаю, як далей быць. «Еслн бы Вы оказалнсь нам там полезным, то мы моглн вернуть вас в Польшу»,— адказаў мужчына і дадаў: «Но что Вы моглн бы там делать?». Ён запытаўся, ня могбы я арганізаваць у Польшы новую палітычную партыю. Я адказаў, што зрабіць гэтае не ў стане, бо я не палітык, а культурны работнік. Тады той заявіў, што мне лепей застацца ў Саюзе, мне дадуць працу і я буду займацца фальклёрам. Ён сказаў «Іосіфу», каб завёў мяне да Антона Грыневіча, вядомага беларускага фальклярыста, якога я ведаў яшчэ па 20х гг. у Вільні. Той быццамбы ўзрадаваўся мне і сказаў: «Добра, што ты трапіў сюды». Праз дзень вечарам да мяне ў гасьцініцу зайшоў «Іосіф» і прапанаваў «поехать в одно место». У нейкім памяшканьні ён перадаў мяне чалавеку ў ваеннай форме. Хутка я апынуўся ў вялікім кабінеце перад сівым чалавекам, які назваў сябе начальнікам Асобага дзяржаўнапалітычнага ўпраўленьня (АДПУ) Беларусі й адразу спытаў, зь якой мэтай я прыехаў у Савецкі Саюз. Калі я адказаў, што яму павінна быць аб гэтым вядома, той закрычаў: «Бросьте выкручнваться, лучше прнзнавайтесь сразу, кто Вас послал н с какнм заданнем?» У падобным тоне размова працягвалася каля паўгадзіны. Потым мяне зьмясьцілі ў нейкім пакоі гэтагаж будынка, а на наступны дзень мяне ўжо дапытваў следчы АДПУ — яўрэй з горада Лодзі па прозьвішчу Оберфельд. На следствіі ён увесь час дапытваўся, ці быў я зьвязаны з польскай разьведкай. Допыты цягнуліся даволі доўга, але я ўсё, безумоўна, адмаўляў.