рэквізыцыі, наладзіць дзейнасьць хацяб у элемэнтарных сфэрах грамадзкага жыцьця. У рэчышчы гэтых плянаў трэба разглядзець тэлеграму некаторых сябраў Рады БНР (канец красавіка 1918) нямецкаму кайзэру Вільгельму 11у з удзячнасьцю за вызваленьне Беларусі ад бальшавікоў і з выказа най надзеай на заступніцтва Нямецкай імпэрыі ў дасягненьні цэлас насьці і незалежнасьці Беларусі. Цяжка сказаць, наколькі гэта тэлеграма была шчырай. Але відавочна, што рабіліся любыя захады, каб атрымаць ад нямецкіх ўладаў прызнаньне БНР, пераданьне ёй ўладных функцыяў. Былі і прыклады. Літоўская краёвая тарыба (савет) 11.12. 17. абвесьціла Літву незалежнай дзяржавай, зьяднанай зь Нямеччынай «вечным цьвёрдым саюзам». Нямеччына адгукнулася на «просьбу аб дапамозе ў будаўніцтве вольнай, незалежнай Літоўскай дзяржавы» і прызнала яе «незалежнасьць». Выбраная тактыка мела скрытыя маральнапалітычныя страты для Рады БНР, для ўсёй «беларускай справы». Рада БНР, пакліканая сымбалізаваць пачатак нацыянальнай дзяржаўнасьці, апынулася ў крызысным стане. Мяняўся яе склад у карысьць кансэрватыўных элемэнтаў. Некаторыя арганізацыі адклікалі сваіх прадстаўнікоў у знак пратэсту супроць палітыкі большасьці Рады. 3 свайго боку нямецкія ўлады былі раззлаваныя тым, што сацыялісты, спасылаючыся на міжнароднае пра ва, пратэстуюць супроць жорсткасьці акупацыйнага рэжыму, а некаторыя зь іх зьвярталіся з скар гамі да Савецкага ўраду з просьбамі рэагаваць на нямецкія злачынствы. (Заканчэньне ў №5) Эрнэст Ялугін Публіцыстычная аповесьцьхроніка ў дыялёгах на місар па справах нацыянальнасьцей Дзеючыя асобы Зьміцер Жылуновіч.кіраўнік Белару скага нацыянальнага камітэта, а ў бліжэйшым будучым—Старшыня першага Беларускага ўрада. Чарвяк оў, Д ыла.Лагун,Шантыр, яго паплечнікі— прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага камітэту. Дзеючыя асобы Мясьнікоў, Кнорын, Іваноў, Разэнталь, Рэйнгольд, кіраўнікі Заходняй вобласьці й Смаленскай абласной партыйнай арганізацыі бальшавікоў. Сталін, народны ка Сямён, з рабочых, дэлегат УІ Смаленскай абласной партыйнай канфэрэнцыі. Кірэй, зь сялянбеднякоў, у нядаўнім салдат. Мікола, таксама селянін і салдат, які на вайне згубіў нагу. Яфім, кухар і гаспадар перасоўнай харчэўні «Яф.Нобель». Радавец, нядаўні дзеяч Беларускай Народнай рэспублікі, актывіст. Казімір, інжынер, які таксама спачувае БНР. Алеся, яго жонка, настаўніца малодшых клясаў. 22 гады, ня болей. Жакоўскі, менскі акцёр, 20 гадоў. Першы салдат, з Румыскага фронта. Другі салдат, з Прыбалтыйскага фронта. Быкоўскі, напалоханы шляхцюк. Бывалы, доктар яшчэ тых навук. Яму гадоў пад 70, але ён яшчэ энергічны. Нябіты. Малады чалавек у тужурцы чыгуначніка, магчыма зь «нефармалаў». А таксама: Дзяжурны па станцыі, Чырвонаармеец зь вінтоўкай, прадаўцы газэт, пасажыры і людзі з натоўпу. 15 Да тэлефона рашучым крокам падыходзіць Жылуновіч. Ж ы л у н о в і ч.Таварыш Сталін7 Жылуновіч. Па даручэньню Беларускіх камуністычных сэкцый і Белнацкама... С т а л і н: Аа, снова вы... В чем дело? Жылуновіч:Я зноў з ранейшым пытаньнем. Вам Цэнтральны Камітэт бальшавікоў даручыў займацца Беларусьсю... С т а л і н: (стрымліваючы раздражненьне) Вам там что, больше заняться нечем7 Нстннные борцы раздувают пожар мнровой революцнн, а вы — как бы выгороднть свон нацнональные стены... Откуда у вас, пролетарня, как вы о себе говорнте, такой дремучнй сепаратнзм? Боюсь, массы вас не поддержат... Ж ы л у н о в і ч: Масы зараз так націскаюць на нас, што сапраўды хутка давядзецца падаваць у адстаўку, калі да іх не прыслухаемся. С т а л і н: Беженскне массы, хотнте сказать7 Ж ы л у н о в і ч: He толькі! Вось прыслалі ў«Дзяньніцу» рэзалюцыю беларусы маракі Ваеннага Балтыйскага флоту. С т а л і н: Успелн уже, значнт, н братншек морячков настронть... Н что же онн? Ж ы л у н о в і ч: Рашуча пратэстуюць супроць спробаў суседзяў захапіць беларускія землі. Абяцаюць абараняць іх зброяй. 1 Горадню, і Гомель, і Тураў, і Беласток... С т а л і н: Ншь ты, с оружнем... Жылуновіч:А яшчэ яны — за неадкладнае вылучэньне Беларусі ў асобную дзяржаўнаправавую дзяржаву. Цэнтр прапануюць зрабіць у Смаленску, а потым у Полацак перанесьці, як старажытны цэнтр беларусаў. С т а л і н: Ктото нз Белнацкома помог нм. Жы л у н о в і ч: Самі. Далібог! А каб вы чулі, што ўцекачы нам гавораць! С т а л і н: Что ж падумаем, обсуднм. Есть дела н поважнее. He знаете, что возле Перьмн заварнлось? Ж ы л у н о в і ч: Алеж і нам чакаць няма як... Так што хачу паведаміць: Белнацкам сумесна зь Беларускімі камуністычнымі сэкцыямі пасьлязаўтра зьбірае аб’яднаную канферэнцыю. Запрашаем. С т а л і н: Время не позволяет... Co смоленскнмн товарніцамн связалнсь? Ж ы л у н о в і ч: Запрасілі. Алеж самі ведаеце, як тыя да нас.. Мы і сэпаратысты, і самазванцы, і акупанты, амаль што клясавыя ворагі. С та л і н: Смотрнте, Жнлуновнч, с огнем нграете... Ж ы л у н о в і ч: Я, таварыш Сталін, быў і застаюся з пралетарскімі масамі... Да сустрэчы. Вешае трубку. У гэтыж час на пэрон выходзіць Алеся, да яе сьпяшаецца Казімір. К а з і м і р: Алеся, галубка, нарэшце! (Цалуе ёй руку) Ну, дзякаваць Богу, здабыў! Але ведаеш, білеты — ні за якія грошы! Hi за керанкі, ні за маркі. У сувязі з сусьветнай рэвалюцыяй патрабуюць сьпекулянты муку альбо золата. Яшчэ, праўда, даляры. Я аддаў залаты гадзіньнік... Ліха зь ім . Затое — едзем. Цягнік пададуць праз паўгадзіны. Даведаўся ад надзейнага чалавека. Усё! Ад гэтага тлуму вавілонскага... Далей, далей... I больш я ў гэтыя гульні палітычныя... А дзе твае рэчы? (Працяг. Пачатак у № 23) А л е с я: Казік, куды ты хочаш мяне везьці? К а з і м і р: Галубка, яж казаў: спачатку дабярэмся да Рыгі, адтуль у Швэцыю. Праз Бэрлін нельга. Там — рэвалюцыя. Нам сваёй досыць. Алеся, любая, дзеля таго новага жыцьця, якое ты носіш пад сэрцам... А л е с я: Казік, яж не падобная на ласіху? К а з і м і р: Галубка, пры чым тут ласіха? А л е с я: Кажуць, яна забрыдае ў які лясны гушчар і там раджае... ёй не патрэбны дом... Казік, я не магу, не хачу, каб маё дзіцё згубіла Айчыну! Вырасьце і спытае: мама, чаму? К а з і м і р: Тут для яго таксама месца ня будзе. Алеся, падумай. Вось, глядзі, людзі стаяць у чарзе за міскай баршчу бяз мяса і мараць пра сусьветную рэвалюцыю. А вакол крывавы хаас, заводы сталі, вёска чакае, хто наступны зьявіцца вытрасаць зь яе рэквізыцыі. А я інжынер. Я машыны абавя заны будаваць, вось у чым мой грамадзянскі абавязак. А л е с я: А сам уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду... К а з і м і р: Нячысьцік зблытаў. Захапіўся, музыкай рэвалюцыі. Якжа — Дэклярацыя правоў народаў Расеі... Хацеў дамовіца з бальшавікамі наконт шляхоў разьвіцьця Беларусі...А Мясьнікоў загадаў арыштаваць на зьезьдзе, які сабраўся з дазволу ррэвалюцыйных менскіх чырвоных улад. Але ўдзячны. Навучылі. I болей я ў гэтай гульні... Алеся, а табе, думаеш, бальшавікі даруюць удзел у школьнай радзе, што вучыла дзяцей размаўляць пабе ларуску? Ня ведаю, на якой яны там зьбіраюцца размаўляць у сваёй сусьветнай камуніі — на эспэранта?. А л е с я : Маё дзіця павінна мець Айчыну. К а з і м і р: Мы дадзім яму сям’ю. Айчына ня можа існаваць без сям’і. А л е с я: У мяне яшчэ ёсьць дзеці... К а з і м і р: Што ты такое кажаш, галубка, якія дзеці? А л е с я: Добра, вучні. К а з і м і р: Ах, вуучні... У кожнага зь іх ёсьць бацькі. Няхай і думаюць. А л е с я: Я так не магу. К а з і м і р: Галубка, няўжо ты спадзяешся, што табе дазволяць нават зьявіцца ў школе, калі яе нехта адчыніць? Прачытай, што пішуць смаленскія газэты. А л е с я: А «Дзяньніца»? К а з і м і р: I ёй ня веру. Алеся, нам засталося дваццаць хьвілін! Можа, апошні цягнік... Быццамбы ў пацьвярджэньне яго слоў звоніць звон. Уваходзіць Мясьнікоў і накіроўваецца да тэлефона. Мясьнікоў: Москва! Я Смоленск.. Мясннков. Товарніца Свердлова... Нет? Тогда товарніца Сталнна... Товарнш Сталнн? Что же это такое?! Мне передают, што Жнлуновнч н его компання... Этн ...Червяков... Да, которого вы лнчно выдворнлн нз Белнацкома... Дыло, да Драко—Дракон... С т а л і н: Знаем, товарнт Мясннков. Почему так волнуетесь? Мясьнікоў: Что же это получается! Онн, можно сказать, у вас под боком собнрают свою так называемую обьеднннтельную конференцню. Это что же, фактнческн сьезд? Мннчане тоже хорошн, нх поддержалн. Нзбнрают 17 16 Центральное бюро... Нет, вы подумайте! Ну снделн бы себе в Москве! Так нет, прокламнруют, что едут в Мннск, внднте лн... Провозглашать республнку! A как нам теперь? С т а л і н: He горячнтесь, Мясннков, Жнлуновнч ведь еіце у нас, а не в Мннске. А проезжать туда ему чераз Смоленск. Мясьнікоў:Ону меня проедет. С т а л і н: He делайте глупостей. Должен сообіцнть, что ЦК партнн решнло по многнм соображенмям белорусов всетакн поддержать. МясьнікоўгНе выслушав сначала нас?! С т а л і н: У нас есть вашн депешн. Мясьнікоў:Но как же поддержать, еслн... С т а л і н (перапыняе): Товарнш Мясннков, об этом теперь говорнть не прнходнтся. Какне еіце вопросы7 Мясьнікоў: Мне передалн, Ковенская н Внленская губерннн отходят лнтовскому правнтельству... Снова с намн не посоветовалнсь... С т а л і н: Поннтересуйтесь у товаршца Свердлова. М я с ь н і к о ў: Да уж что теперь! Так что же наш Облнсполкомзап расформнровывается, значнт? А куда нас? С т а л і н: Как это куда? Вам просто прндется перестонться. Впрочем, вот что, Вам н Кнорнну нлн Алнбегову нужно явнться в Москву ко мне. Для разговора. Мясьнікоў:А тем временем Жнлуновнч с компанней заявятся в Мннск? У гэты час да тэлефону побач падыходзіць Жылуновіч. Звоніць. Сталін зьнімае трубку. Жылуновіч: ТаварышСталін? С т а л і н ( Мясьнікову): Одну мннутку подожднте у аппарата. Ннкуда не отлучайтесь... Я слушаю. Ж ы л у н о в і ч: Таварыш Сталін. Шукалі мяне? С т а л і н: Совершенно верно, товарніц Жнлуновнч. Как двнжутся дела? Помоіць требуется7 Ж ы л у н о в і ч: Усе нашы рвуцца ў Менск! У «Дзяньніцы» друкуем заклік: «Беларусы— дадому!» Зварот да народу Беларусі ў дуркарні. Пайшла справа! С т а л і н: В добрый час. Ж ы л у н о в і ч: Дзякуй. Мы заўсёды верылі, што рэвалюцыйны пралетарыят СаветРасеі нам дапаможа.