Полацак №4, 1991

Полацак №4, 1991

39.23 МБ
Вось такі суровы прысуд далі сваім сябрам па пяру ўдзельнікі агульнага сходу «Узвышша». На шчасьце, час для нанясеньня такой цяжкай кары, як прасілі ў рэзалю цыі, яшчэ не надыйшоў. Усё горшае, што наканавана было зьведаць беларусізацыі й яе прыхільнікам, зас тавалася наперадзе. Але кожны ра зумеў, што падзеі разьвіваюцца менавіта ў гэтым напрамку. Калізіі ў асяродзьдзі мастацай і навуковай інтэлігенцыі абвастрыліся.
7. Узвышша. 1928. № 9—10. б. 167.
Існавалі й іншыя перашкоды і цяжкасьці на шляху беларусізацыі, якія даводзілася пераадольваць праз вялікія намаганьні. Тут можна ўказаць на даволі значную тэрытарыяльную стракатасьць лексікі і фанэтыкі беларускай мовы, адсуі насьць уніфікаванай беларускай літаратурнай мовы, уніфікаванай тэхнічнай, палітычнай, юрыдычнай, пэдагагічнай, мэдыцынскай тэрміна лёгіі. 3 прычыны ўсяго гэтага ўкараненьне беларускай мовы ў гра мадзкае жыцьцё рэспублікі адбывалася значна цяжэй, чым яўрэйскай і польскай, паколькі апошнія дзьве зьяўляліся добра ўніфікаванымі, мелі багатую практыку абслугоўваньня розных сфэр дзейнасьці чалавека.
I калі ў такіх неспрыяльных умовах беларусізацыя ўсёж выйшла на даволі высокі рубеж, дык толькі таму, што сам народ паверыў у свае сілы, нястрымна пацягнуўся да гістарычных карэньняў і духоўнай спадчыны, праявіў жаданьне да свай го нацыянальнакультурнага адраджэньня. Пэрыяд 20х гадоў— гэта пэрыяд сапраўднага, беларускага Рэнэсансу. На жаль, ён аказаўся вельмі кароткім па часе. Беларусізацыю, як і шмат якіх іншых прагрэсыўных пачынаньняў, задушылі сталінскаяжоўскабэрыяўскія рэпрэсіі 30х гадоў. Яны прычынілі такую велізарную шкоду беларускаму нацыянальна кулыурнаму адра джэньню, што мы яшчэ па сёньняшні дзень не ў стане забясьпечыць усе неабходныя ўмовы для нармальнага разьвіцьця беларускага народу, спыніць шкодны і балючы працэс адміраньня роднай мовы. Як палеп шыць сітуацыю, нам можа дапам агчы вывучэньне беларусізацыі ў пэрыяд яе сапраўднага росквіту.
М6 І БЛІЗКЛ6
Пачатак
Міхась Белямук
Паведамленьне, што трэба неадкладна зьявіцца ў эміграцыйнае бюро, мяне ўстрывожала. Я пайшоў да Дэмара, каб парадзіцца зь ім. Аказалася, што ён быў праінфармаваны, што эміграцыйныя пра цаўнікі правяраюць ашурансы, высыланыя праз ЗУДК. Я запэўніў Дэмара, што ўсю віну вазьму на сябе, ня гледзячы, што мне пагражае дэпартацыя. Той з свайго боку прыабяцаў бараніць мяне ад дэпартацыі. Падчас нашае размовы зайшоў у кабінет Васіль Валянскі, Старышыня Ўкраінскага Злучанага Камітэту. Дэмар паведаміў яму, што мяне выклікаюць у эміграцыйнае бюро. Пачалася дыскусія, ці пажадана Валянскаму ісьці са мной як перакладчыку ці не. Запрасілі Яна Тарнаўскага, дырэктара ўкраінскага банку. Вырашылі, што лепей будзе, калі я пайду адзін, але спашлюся, што знаёмы з Валянскім ІТарнаўскім. Я запытаў, ці варта паведаміць, што я знаёмы з др. Ф.Грушэўскім, рэдактарам газэты «Словэнске новіны». Усе выказалі адабрэньне й адзначылі, што знаёмства з Грушэўскім ёсьць важная справа, бо ён сябруе з Андрыкам, сябрам рэдкалегіі газэты «Кліўленд Прэс». Я, падбадзёраны, прамовіў, што меў нагоду асабіста пазнаёміцца з Андрыкам некалькі тыдняў надзад. Што да Андрыка, ра дзілі мне на допытах не ўспамінаць пра знаёмства, бо ў выпадку дэпартацыі ён змогбы больш эфэктыўна
праз прэсу бараніць мяне.
Раніцой пайшоў ў эміграцыйнае бюро. Калі ўвайшоў і назваў сваё прозьвішча, сказалі зачакаць. Пазьней запыталі, якія мовы ведаю. Я адказаў, што апрача беларускай ведаю ўкраінскую, польскую, расейскую, разумею чэшскую, славацкую, нямецкую. Пасьля нейкага часу прыйшла асоба і загаварыла папольску. Яна хацела праверыць, як добра валодаю я польскай мовай.
Паклікалі мяне ў пакой, дзе за сталом сядзелі мужчына і жанчына. Пачалі распытваць мяне, дзе працую, колькі зарабляю, як праводжу час. Мой субяседнік Ян быў перакладчыкам. Пасьля гэтых роспытаў аб жыцьці задалі пытаньне, хто такі Янка Раковіч, якому я выслаў запросіны. Я сказаў, што пазнаёміўся зь Янкам у 1947 г„ у беларускім лягеры, у якім была гімназыя Янкі Купалы. Былі мы ў адной клясе. Належылі да скаўтаў, я быў сьцяжным, Янка зьвязовым (Гл. 6.41). Гімназыя і скаўтынг спрычыніліся, што мы пася бравалі і, прыехаўшы ў Кліўленд, вырашыў дапамагчы Я.Раковічу пераехаць у ЗША. Я выслаў яму запросіны. Зацікавіліся, ці толькі Я.Раковічу я выслаў запросіны. Я не ведаў, як на гэтае пытаньне адказаць, мой перакладчык парадзіў нічога не ўтайваць. Я сказаў, што выслаў больш запросінаў, каля 20ці. На запытаньне, хто гэтыя запросіны падпісваў, адказаў, што гэта рабіў я
39
38
сам. Тады мяне запыталі, дзе гэтыя асобы будуць жыць і працаваць. Я сказаў, што многія зь іх знойдуць землякоў, зь ліку старой эміграцыі, якія прымуць на пару дзён, пакуль знойдзецца кватэра. Прывёў, як прыклад сям’ю а.Лічко. Адносна працы справа цяжэйшая, але не безна дзейная, у любым месцы будуць з ахвотай працаваць. А прахарчавацца мы адзін аднаму будзем дапамагаць. Мужчына запытаў, ці ўсе 20 запросінаў выпаўніў я так, як запросіны Я.Раковічу? Я адказаў, што ўсе яны выпаўненыя аднолькава. Мужчына асьведчыў, што я парушыў закон, бо падаў фальшывыя інфармацыі адносна закватэраваньня і працы, дзеля гэтага падлягаю дэпартацыі ў Нямеччыну. Я анямеў на нейкі час. Але потым, калі прый шоў у сябе сказаў, што ніякага прыступства я не зрабіў.«Кожная нацыя нальнасьць мае камітэты дапамогі сваім людзям у Нямеччыне. Няма толькі беларускага камітэту ў 3LUA, бо нашых людзей запісвалі расейцамі, калі яны прыязджалі ў Амэрыку. Камітэт, які ўзначальвае Баранава дапамагае толькі расейцам, а мы не расейцы, не белагвард зейцы, мы беларусы, асобая нацыянальнасьць. Мы маем сваю мову, культуру. Дапамагаць людзям не ёсьць крымінальнае злачыства. Каліб у Кліўлендзе была арганізацыя дапамогі беларусам, я запросіны не падпісваў, а перадаўбы прозьвішчы людзей ёй, каб разшукалі спонсараў. Такой арганізацыі, наколькі мне вядома, у Кліўлендзе няма. Так што вы маеце права мяне дэпартаваць за маю гуманную дапамогу».
Падчас маёй прамовы ў пакой увайшоў сталага веку мужчына . Kajii я скончыў, задаў мне некалькі
пытаньняў адносна беларускай старой эміграцыі, аб колькасьці беларусаў у Нямеччыне, аб беларускім скаўтынгу. Стараўся на ягоныя пы таньні адказваць коратка. Прыкмеціў яго зацікавіў беларускі скаўтынг, і я больш падрабязна расказаў яго гісторыю. Калі скончыў, ён падыйшоў да мяне і, вітаючыся паскаўцку, сказаў: «Я стары скаўт і мяне цешыць, што ты, прыехаўшы, хочаш зьберагчы скаўцкую салідарнасьць».
Мяне адвялі ў асобы пакой, паведамілі, каб пачакаў, а калі заклікалі зноў, пажылога мужчыны не было. Адразу запыталі, хто мяне яшчэ апрача Дэмара ведае. Я назваў прозьвішчы Валянскага. Тарнаўскага і Грушэўскага. Пасьля таго, як яны пачулі прозьвішча Грушэўскага, пацікавіліся, ці ня ён зьяўляецца рэдактарам славацкай газэты. Я ад казаў, што так. Жанчына паглядзела ў тэлефанічную кніжку і пазваніла. Гаварыла паангельску. Я разумеў, што яна размаўляе з Грушеэўскім, бо некалькі разоў чуў; «Доктар Грушэўскі». Гаварыла жанчына доўга, сваю размову пераказала потым мужчыне, зь якім разам выйшлі з пакою. Я зноў застаўся адзін. Нарэш це, увайшоў мужчына і сказаў: «Да канца 1950 г. ты не маеш права быць спонсарам. Але высланыя ашурансы, у тым ліку і Раковічу, эміграцыйнае бюро ліквідаваць не стане».
Я ішоў дамоў у радаснасумным настроі. Цешыўся, што застаюся ў Амэрыцы і мае сябры таксама змогуць сюды прыехаць. Але цяжка было на сэрцы ад таго, што мне забаранілі быць спонсарам. Ведаў, што сярод старой эміграцыі спонсараў цяжка будзе знайсьці, бо камуністычныя прыхільнікі і прарасей скія паплечнікі з а.Капанадзі пра
водзілі антыбеларускую агітацыю.
Я яшчэ ня ведаў, што адхіленьню дыцызіі аб дэпартацыі, я абавязаны др.Ф.Грушэўскаму. Маё знаёмства зь ім адбылося дзякуючы Старшыні Рады БНР М.Абрамчыку. 9. 02. 1950 г. ён прыехаў у Кліўленд і закватэраваўвася ў мяне. На наступны дзень мы паехалі ў славацкі манастыр бэнедыктынаў сустрэцца з Ф.Грушэў скім. Абат Тэадор Койіс зладзіў пры няцьцё. Падчас яго паступіла прапанова аб супрацоўніцтве.
Група скаўтаў Шостага сьцягу. 1949 г.
У амэрыканскай акупацыйнай зоне Нямеч чыны беларуская моладзь арганізавала скаўтынг. Паўстала 6 хлапецкіх сьцягаў і дзявочы. Сьцягі аб’ядналіся у штандар «Баварыя». Найбольшым быў спачатку Першы сьцяг, пазьней Шосты, які налічваў каля 150 асобаў.
БеларусьІ Наша Маці—Краіна!
Ты з нас моцных зрабіла людзей.
He загінулі мы і ня зьгінем,—
Пакуль Ты нас наперад вядзеші
Пастаім за Цябе, як асілкі,
Нашы сэрцы палаюць агнём, Дружна, мужна за лёс свой расцьвілы
Супроць Чорнае Моцы мы йдзём.
У панядзелак, 13га лютага, дзя куючы Грушэўскаму адбылося спатканьне з Т.Андрыкам. Калі жанчына з эміграцыйнага бюро размаўляла па тэлефону з Грушэўскім, у яго кабінет прыпадкова зайшоў абат Тэадор і даведаўся аб маіх праблемах. Яны вырашылі, даць гарантыю, што манастыр заапякуецца прыбыўшымі, калі я імі не змагу заапекавацца. Гэтая гарантыя і ўзьдзеяла на дыцызію эміграцыйных урадаўцаў.
Шосты сьцяг складаўся зь зьвязаў малодшых і старэйшых скаўтаў, зьвязу скаўтак, грамадаў пралесак і ваўчанятаў. Зьвяз дзяліўся на дружыны, у якіх было ад 7мі да 10 асобаў. Гімнам стаў верш Н.Арсеньевай «Беларусь наша маці краіна», музыку да якога напісаў кампазытар М.Куліковіч.
He шкада нам жыцьця маладога,
He шкада нам гарачай крыві, Абы толькі праменнай дарогай Крочыў горда народ наш жывы!
Прысягаем Табе мы сягоньня, Што пакуль хоць адзін з нас жыве,—
Нашай слаўнай Крывіцкай пагоні Мы ня зганьбім, мы ўславім яе!
41
40
ДЭС(. вы.
»6 сжя
Парад душ
Масей Сяднёў
Нядзеля. Добрая, сонечная па года. Зіма была хоць і кароткая і цёплая, яе, можна сказаць, і зусім ня было, але ўсётакі яна доўга трымала чалавека ў ягоным закрытым жыльлі. 1 вось сёньня, у першы дзень вясны, рушылі людзі ў парк, вынесьлі свае душы на прывольле, вызвалілі іх з клеткі, у якой іх доўга трымалі, — снуюць туды і сюды. Глядзіш —быццам гэта вялікі парад душ, кожны вынес сваю любімую на сьвет Божы, якбы на паказ іншым. Але пры сустрэчы, кінуўшы кідкі пог ляд адна на адну, гэтыя душы разыходзяцца, кожны яшчэ трымае сваю
Мова
Падчас майго выступленьня на сходзе літаратурнай супалкі «Крыніца» пры газэце «Чырвоная зьмена» нехта запытаўся ў мяне, як і чаму ў далечыні ад радзімы я зьбярог родную мову. Я тады ня даў колькінебудзь выразнага адказу на гэтае пытаньне. Вяртаючыся думкай да яго, я прыйшоў да досыць на першы пагляд парадаксальнай высновы, а менавіта: беларускую мову (наколькі я ведаю яе) я захаваў, зьбярог дзякуючы таму сумнаму факту, што амаль паўстагодзьдзя я ня жыў на радзіме і ня быў такім чынам падуладны працэсу асыміляцыі, працэсу дэнацыяналізаціі, які адбываўся й адбываецца цяпер ў Беларусі, і які ахапіў усе слаі грамадзтва, у тым ліку—і можа най — больш — інтэлігенцыю. Я, так— бы