28—3 новай цікавай праграмай «Анталёгія беларускага раманса» з сэрыі «Вакальная музыка Беларусі ХУШ ст.» выступіў вядомы опэрны сьпявак Віктар Скарабагатаў. 29 Адбылося пасяджэнье Рады Таварыства Беларускай Мовы. Яно разьгледзела пытаньне аб правядзеньні 1415 чэрвеня II зьезда ТБМ. Спрэчкі разгарнуліся вакол пытаньняў рэформы беларускага правапісу і выкананьні ўрадам БССР Закона аб мовах. Ня гледзячы на прапанову асобных дэлегатаў у самы бліжэйшы час правесьці на аснове «тарашкевічыцы» рэформу беларускага савецкага правапісу, яна не знайшла падтрымкі ў Радзе. Паза ўвагай засталося і пытаньне аб справаздачы ўрада аб выкананьні Закона аб мовах у БССР. На жаль, гэтыя пытаньні, якія даўно ўжо неабходна вырашыць, зноў адкла даюцца. Рада зацьвердзіла вядомага пісьменьніка Беларусі Эрнэста Ялугіна рэдактарам газэты «Наша Слова». Жыві.Беларусь! 1—каб вольнай быць— на выбарах ладзь хаўтуры тым, хто на карку народным сядзіць: Партыйнай наменклатуры! (Зьніч) Красавік Анатоль Дарожскі Сяржук Плыткевіч 1 —«Мы стаялі ў чарзе па хлеб..» Сотні тысяч жыхароў Беларусі сьпяшаліся выкарыстаць апошні дзень перад павышэньнем цэн. У чэргах, лаянцы людзі забыліся, што сёньня —Дзень Сьмеху. Можа, у сувязі з гэтым у Менску зьнік хлеб. 2—Новыя цэны і...пустыя прылаўкі. Новых тавараў, як спадзяваліся, не зьявілася. 3—Успыхнулі першыя стыхійныя штрайкі. У сталіцы рэспублікі рабочыя электратэхнічнага завода імя Казлова, завода шасьцерань, завода аўтаматычных ліній выйшлі на вуліцы. У поўдзень да іх далучыліся рабочыя трох цэхоў трактарнага завода. На мітынгу вылучаліся эканамічныя і палітычныя патрабаваньні. 4—Калёны рабочых аўтамабільнага, трактарнага, мотавелазавода й іншых прадпрыемстваў накіраваліся на плошчу Леніна. Рабочыя не пажадалі слухаць выступленьне старшыні Савета Міністраў БССР В.Кебіча. Штрайкам упаўнаважаны весьці перагаворы зь кіраўніцтвам рэспублікі. У Міністэрстве народнай адукацыі БССР адбылася нарада з бацькоўскім камітэтам, прадстаўнікамі гарсавета і гарадзкога упраўленьня народнай адукацыі. Абмяркоўвалася пытаньне беларусізацыі ў навучальных установах рэспублікі. 5—Прынята пастанова Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета БССР «Аб сур’ёзных праліках пры правядзеньні рэформы розьнічных цэн I забесьпячэньні сацыяльнай абароны насельніцтва Беларускай ССР». Група народных дэпутатаў, сябраў Цэнтральнай Рады Беларускай Сацыял—Дэмакратычнай Грамады выступілі з прапановай правесьці «круглы стол» кіраўніцтва рэспублікі з прадстаўнікамі розных партыяў, рухаў, абмеркаваць шляхі вывядзеньня Беларусі з крызісу. У Салігорску спынілі працу каля 3 000 працаўнікоў вытворчага аб’яднаньня «Беларуськалій». 6—Прынята пастанова Савета Міністраў БССР «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай абароне насельніцтва Беларускай ССР у сувязі з павышэньнем рознічных цэн». У пастанове прадугледжана паэтапнае павышэньне зарплаты рабочым і служачым, павышаны выплаты на дзяцей, адменены 5ці % падатак з тавараў, якія выпускаюцца ў рэспубліцы й іншыя меры. 7—Вялікдзень.Тысячы і тысячы людзей упершыню ішлі ў цэрквы, касьцёлы, зь верай, што вярнуўшыся да Бога, яны стануць жыць лепей. 8—Сябры штрайкаму заявілі што яны знаходзяцца з афіцыйнымі прафсаюзамі па розныя бакі барыкады. 9—Надрукаваная пазыцыя па пытаньню «дэпалітызацыі адукацыі». ЦК КПБ, безумоўна, супроць любога зьмяненьня існуючага становішча. Старшыня Саветаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі У.Ганчарык заявіў на прэсканферэнцыі, што прафсаюзы падтрымліваюць рабочых, але лічаць іх палітычныя патраба ваньні заўчаснымі. Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР парушыў пагадненьне з штрайкамам аб прадастаўленьні таму эфірнага часу на беларускім тэлебачаньні. На некаторых прадпрыемствах Менска прайшлі ў сувязі з гэтым папераджальныя штрайкі. 10—Усе рэспубліканскія газэты друкуюць зварот Прэзыдыюма 56 Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР да Беларускага народу. Аднак каля 100 тысяч менчукоў усё роўна зьбіраецца на плошчы Леніна. Штрайк ў сталіцы і ў некаторых іншых гарадах рэспублікі ўзнаўляецца. Зварот клюба «Спадчына» да духавенства і вернікаў хрысьціянскіх канфесіяў Беларусі. «Мы зьвяртаемся да ўсяго духавенства з заклікам аб увядзеньні беларускіх царкоўных сьпеваў, беларускай мовы ў чытаньне Евангельля, казаньні..., просім духавенства ўсіх канфесіяў дазволіць на заканчэньне службы выконваць «Магутны Божа». 11—Друкуецца новая пастанова Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета. Але людзі зноў выходзяць на плошчу. У поўдзень аб’яўляецца, што, нарэшце, дасягнута дамоўленасьць аб пачат ку перагавораў. У Салігорску спынілі штрайк гарнякі. 12—Перагаворы ідуць вельмі цяжка. На брыфінгу для журналістаў прадстаўнік Савета Міністраў рэспублікі абвяргае чуткі аб увядзеньні ў Менск унутраных войск. 13—Адкрыўся пленум ЦК КПБ. Прайшоў ён пад лёзунгам «Сацыялістычная айчына ў небясьпецы!» Пленум палічыў, што рабочыя, якія выйшлі на вуліцы, аказаліся падманутымі «цёмнымі сіламі, эксірэ містамі, палітыкамі». У Менску са браліся прадстаўнікі штрайкамаў з усёй Беларусі (усяго іх ужо больш як 120). Абмяркоўвалася пытаньне аб арганізацыі рэспубліканскага штайковага камітэту з штабам ў сталіцы рэспублікі. Створана каталіцакя Грамада. 15—Адбылося сумеснае пасяджэньне Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў рэспублікі. На ім было вырашана, што склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савета няма ніякай неабходнасьці. 17—Працягваюцца перагаворы. Але калі па эканамічных пытаньнях ёсьць канкрэтныя вынікі, то палітычныя патрабаваньні Прэзыдыюмам Вярхоўнага Савета не прымаюцца. 18 —На пасяджэньні гарадзкога штрайкаму прынята рашэньне ўзнавіць палітычны штрайк 23 красавіка. Прадстаўнікі афіцыйных прафсаюзаў на сваім пленуме зноў спрабуюць даказаць, што яны разам з рабочымі, але... не падтрымліваюць палітычныя патрабаваньні. 19—He выкарыстаны апошні шанц: сумеснае пасяджэньне Прызы дыюма Вярхоўнага Савета, Прэзыдыюма Савета Міністраў і гарадз кога штрайковага камітэту закончы лася нічым. Сябры штрайкаму пакінулі яго, бо як і раней кіраўніцтва рэспублікі адмовілася склікаць нечарговую сэсію. 20— Суботнік. Hi ленінскі, ні чарнобыльскі, ды і не суботнік наогул, людзі на яго амаль не выйшлі. Створана Ліга жанчын Беларусі. 21—Рэспубліканская кан ферэнцыя прадстаўнікоў штрайкамітэтаў пастанаўляе: пачаць 23 красавіка агульнабеларускі палітычны штрайк. 23—У Менску, Воршы, Салігорску, Жодзіна, Слуцку й іншых гарадах людзі выйшлі на вуліцы. Ініцыятыўная група народных дэпу татаў БССР пачала збор подпісаў пад патрабаваньнем пачаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савета БССР. 24— Раніца. Людзі зноў вышлі на плошчу Леніна... 26 — Пяць гадоў пасьля Каля 30 000 тысяч людзей сабралося на плошчы Леніна, каб адзначыць гадавіну чарнобыльскай катастрофы. Па цэнтральным вуліцам Менска пайшлі ўдзельнікі жалобнай працэсіі «Чарнобыльскі шлях — 1991», арганізаванай Менскай гарадзкой Радай БНФ, Рэспубліканскай Радай ТБМ імя Скарыны і таварыствам «Мартыралёг Беларусі». Упершыню ішлі калёны рабочых з нацыянальнымі сьцягамі, з гербам «Пагоня», транспарантамі. Наперадзе несьлі ікону Божай Маці і званы. На плошчы Свабоды ля Кафэдральнага сабора адбыўся жа лобны мітынг. Выступалі прадстаўнікі духавенства, айцы Віктар і Алексій ад праваслаўнае царквы, ксяндзы Ян, Пётра і Міхаіл ад каталіцкае і вуніяцкае цэркваў. Прамаўлялі пісьменьнікі Уладзімір Арлоў і Алесь Адамовіч. Пасьля мітынгу калёна рушыла да парку імя Горкага, дзе паставілі памятны камень чарнобыльскай катастрофы. Чарнобыльскай трагедыі Калі пакрывала помніка зьнялі,асьвяціў яго праваслаўны сьвятар Георгій, казань пабе ларуску сказаў ксёндз Ул. Завальня, але малітву прачытаў папольску. Рабін Давыд Бельнік памаліўся пагэбрайску, ад татарскага культурнага таварыства мула Махімед маліўся па арабску. 58 59 27—Адбыўся народны трыбунал «Чарнобыльскі шлях». Яго праводзілі Юрась Хадыка, пісьменьнікі Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Вольга Іпатава, Васіль Якавенка, акадэмік Гарэцкі, інш. навукоўцы. За асобным сталом сядзелі прагрэсыўныя юрысты. Сярод іх ганаровы сябра «Полацака» прафэсар права Іосіф Юхо. Заслухаўшы й абмеркаваўшы экспэртныя даклады і паведамленьні Народны трыбунал прыйшоў да высновы: 1. Патрабаваць ад Пракуратуры БССР узбудзіць крымінальную справу па фактах злачынства супроць беларускага народу, якое выразілася ва ўтайваньні інфармацыі, недобрасумленным выкананьні службовых абавязкаў, выкарыстаньні службовай пасады ў карысьлівых мэтах, што прывяло да заўчаснай сьмерці тысячаў людзей.., пераўтварае ўвесь беларускі народ у аб’ект злачынных, мэдычных экспэрымэнтаў... 2. Зьвярнуцца да Вярхоўнага Савета БССР з патрабаваньнем прывесьці крымінальнае й адміністрацыйнае права ў БССР ў адпаведнасьць з нормамі міжнароднага права ў той яго частцы, якая датычыцца адказнасьці кіруючых асобаў за службовыя злоўжываньні, a таксама комплекс законаў, які рэгуляваўбы асобы статус забруджа най тэрыторыі й абараняў правы людзей, што пацярпелі ад катастрофы. 3. Патрабаваць ад Савета Міністраў БССР ня толькі выканаць зацьвержаныя пляны па адсяленьню насельніцтва з забруджанай зоны, але і значна паскорыць гэты працэс. 4. Патрабаваць ад Прэзыдыюма ВС і CM БССР устрымацца ад падпісаньня праекта саюзнага дагавору, пакуль ня вырашыцца пытаньне аб поўнай кампэнсацыі страт, ад вынікаў ЧАЭС. Травень Анатоль Дарожскі 21—Пачаўся ўсебеларускі палітычны штрайк. Дзесяткі тысяч рабочых зноў выйшлі на плошчу Леніна. Яны патрабуюць рашучых палітычных перамен, якія б вывелі Беларусь з крызісу. 22— 1 ООтысячны мітынг: «Далоў Дземяньцей! Далоў мафіёзную ўладу!» 1 рэха паўсюднае кліча: «Далоў!» Уладу —Народным Радам! (Зьніч) 23—Штрайк перанесены на пачатак работы сэсіі Вярхоўнага Савета БССР. 25—Пачаўся Першы ўстаноўчы кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Адбылося плэнарнае пасяджэньне і пачалі работы сэкцыі гісторыі, культуры, літаратуры, мовазнаўства, перакладазнаўства . 26—Першы ўстаноўчы кангрэс працягваў сваю працу. На арганізацыйным сходзе прыняты Статут Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Выбраны тайным галасаваньнем Міжнародны камітэт беларусістаў. Яго старшынёй стаў Адам Мальдзіс. 27—Заключны дзень кангрэсу. «Круглы стол». Цікавыя даклады зрабілі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Міхась Ткачоў, Вітаўт Кіпель і інш. удзельнікі . Заключнае плэнарнае пасяджэньне, на якім падведзены вынікі Першага ўстаноўчага кангрэсу Міжнароднай аса цыяцыі беларусістаў. Урачыстая ўзнагарода ўдзельнікаў дыплёмамі кангрэсу, памятнымі граматамі клюба «Спадчына». Банкет у рэстаране «Планета».