існаваньня зьліквідавала сваю канцылярыю ды перанесьла адрас на прыватную кватэруМ. Ланкевіча. Ф. Фамін і М. Ланкевіч зь іншымі сябрамі прадаўжалі дзейнасьць ды рэпрэзынтацыю беларускае калёні іўАргентынебольш задзесятакга-доў. Уміжчасе адзіны па аднаму пачалі пакідаць гэты сьвет А. Літвінскі, ДКулік, С. Камар, інжынер Ф. Фа мін, М. Ланкевіч, А. Кулак і Гэйхорх ды інышя. Выязждаючы з Аргентыны Кастусь паабяцаў за пару год вярнуцца назад. На жаль, ёнзмог зьдзейсніць задуму толькі пасьля 32-х гадоў. У травені 1986 го дзе Кастусь і Ганна наведалі Буэнос Айррэс і правялі там два тыдні. У гатэлі «Панамэрыкано‘ 25 травеня яны наладзілі прыняцьцё, на якое прыбылі сем’і й адзіночкі: Ланкевіч, Фамін, Другавец, Паўловўскі, Кейзік, Карповіч, Грынкевіч, Пмпель, Гейхрох і Цяўлоўскі. Палова зь іх былі малодшае пакаленьне й ужывалі гішпанскую мову. Калі Кастусь з сваімі сябрамі прыехалі ў Ар-гентыну ў 1947-1948 гг. і пабачылі як іхнія папярэд нікі жывуць, думалі й казалі, што яны будуць жыць шмат ляпей. Аднак, пасьля 32-х гадоў, Кастусь зьме наў ен заўважыў —хаты з бляхі й саману на Вільля Жардзін як стаялі, так і працягвалі стаяць. Прыга далася, як сьв. памяці ін. Ф. Фамін пісаў Кастусю ў Амэрыку: «...Я ў сваім жыцьці зрабіў толькі адну па мылку—выбраў не адпаведную краіну на пасяленьне Але і ўсе іншыя ня выбіралі— іх лёс туды завёў. 38 Недабітыя рыцары Міхась Кавыль Час быў маршы пахавальчыя, Мы жылі, далей жыць нельга як... I маякамі ратавальнымі Замаячыла ў далечы Бельгія. Уздыхнула і брудам, і рудамі Поўным роздыхам статная готыка, Што ўратавалася цудамі Ад «фугасных» гарачага дотыку. Ёй было няпрыемна за хмарамі Выхваляцца космасу шпіцамі: Аўтастрадамі, тратуварамі Ходзім мы —недабітыя рыцары. А яшчэ дзесь зласьліва заенчылі Гастразубыя сьцены курантамі, Каб і далей мы ў немачы енчылі Перад аліянтамі: «У імя справядлівасьці, На аснове «Хартыі» -He аддайце бязьлітасьці Нас, нявінных...» Вартыя Узнагарод за пакуты, нябачныя, Як у трасцы трасьліся мы ў сполаху. Нашы сьлёзы — салодкія, смачныя Ненажэру крываваму Молаху. Мы давіліся белымі булкамі, Дні былі, як і ночы, чорныя. Уцякалі, хто куды, завулкамі Ад зялёных «чорных воранаў»... Пад зямлёй мы крывёй абліваліся, Надрываліся: бракла нам вопыту. Кпілі з нас «нунджакі» насьміхаліся, Учынялі бязглуздыя допыты: «А чаго вы, фашысты, прыехалі? На Радзіму чаму не жадаеце> У адказ мы спачатку кахекалі, А пасьля, акрыліўшыся, — маеце: He ўдзяўбці цьвёрдалобаму словамі, ІПто ня хочам мы вечна быць люмпамі, — He яны нас, а мы іх па-новаму Жыць вучылі жалезнымілямпамі... Іх няшмат з ахварбоўкай чырвонаю, Што узмроілі стаць Самасуямі. Пад бэльгійскай вольнай каронаю Можна стукацца лбамі з буржуямі. Нам знаёмыя гэтыя выбрыкі, Мы і зараз крывёй ад іх харкаем. Я жадаў-бы, каб гэтыя «бімбрыкі» Пабылі ў Сібыры з кухаркамі, Што павінны умець і дзяржаваю Кіраваць, як напісана ў Леніна. Ім ня ўцям, колькі дзесь пад Палтаваю, Ці ля Менску кухарак расстрэляна... Мы ўжо бачылі злыбедзь усякую. Жыць у згодзе зь Юдамі нельга...Я Ад імя «дэпістаў» Вам дзякую, Рулявыя вольнай Бэльгіі! Працягнулі Вы першыя рукі нам, He баяліся грознага волата. Будуць дзякаваць дзеці і ўнукі Вам. Што ўзрастуць не пад сэрпам і молатам. А пакуль загаворыць гарматамі Вольны сьвет з дыктатурныміклікамі, Як на фроньце, мы будзем салдатамі У капальнях з «мартапікамі»... 1947 1992 гг. Ля-Лювэр—Саўт-Рывэр. Тлумачэньні: «Нунджакі» — так ДП называлі бэльгійскіх «Бімбрыкі» —раўназначна «нунджакі» «Мартапік» забойны малаток. вуглякопаў. 40 41 Стаю на вулачцы знаёмай... Лявон Эміліт і * І & X & g & & * » X t & X * * # X * X * * & & X ф X * Стаю на вулачцы знаёмай I ба чу родны ціхі дом. Акно зацягнутае стомай 1 лаўку тую-ж пад вакном. Амшэлай брамы лік шчарбаты 1 расквітнеўшы буйна бэз. Мой дом ўжо, як грыб гарбаты, Ён яшчэ болей у дол улез. Ледзь чутна зарыпелі сенцы. Знаёмы водар дух заняў. Уцёк каток. Вось ля вакенца Вісяць сухія нізкі траў. Загаманіліў сэрцы звонка Гадоў мінулых галасы I зьніклі. Цьмяная іконка Усё лічыць божыя часы. Згусьцелі цені. Шэры вечар У дом крадзецца праз вакно. Яны—сябры і іх сустрэчу Хацеў пабачыць я даўно. Ледзь чутна маятнік хіснецца -Вісіць чугунны агурок. Няўжо мне маці усміхнецца I скажа ціха: «Ты, сынок?» Стаў нябачны мой сьлед на дарогах, А пралеглі яны скрозь мяне, Вось і боль прытупіўся патроху. Боль, што сэрца тваё не міне. Сьлёз няма. Толькі дзе-ж тыя межы, За якімі пакуты душы? Усе пачуцьці мае нібы вёжы Болю, смутку ў маўклівай глушы. Толькі дні карацей. Быццам вочы, Бачаць восень ужо на двары, Што. адчуўшы нядобрыя ночы, Паліць дзень у вячэрняй зары. I крывавыя блікі заранак Над зямлёй маёй ярка гараць. Шлях ня скончаны, рушым у ранак, Болей сэрца ня можа трываць. ІМІЬ здя Мая няволя Лявон Шыман На лесапавальных пунктах жанчын не было, працавалі толькі мужчыны. Жанчыны і мужчыны былі разам толькі ў лягерах, дзе выраблялі шырпатрэб. Яны рабілі сталы, крэслы, табурэткі, шылі целагрэйкі і рабочыя рукавіцы. Вось калі нас накармілі хлебам, нам захацелася жанчын. Выхад з гэтага знайшлі.З г. Горкагапрыязджалі да нас пад выглядам адведаць сына або мужа жанчыны. Мы ім загадзя рыхтавалі на лесасецы логава,а бесканвойныя ноччу за-водзілі іх туды. Калі раніцай мы прыходзілі на працу, нас ужо пад вялікім сакрэтам чакалі гэтыя жанчыны па адной у логаве. Кожны брыгадзір павінен быў забясьпечыць жанчыну вадой і ежай. Грашовае ўзнага-роджаньне павінен зрабіць сам хахаль. Гралі з жанчынамі па чарзе і па чыну. Пер шы—брыгадзір, пасьля павальшчыкі, рас-крыжоўшчыкі і г.д. Стаўка была дваццаць пяць ріблёў. Калі канчалася зьмена, мы ішлі ў лягер, а жанчыны, адляжаўшыся да вечару, ішлі на цяплушку і ехалі ў Горкі. Некаторыя, больш трывалыя, заставаліся яшчэ на адзін дзень. Калі гаварыць пра жанчын, то гэта паў-бяды. Быў і такі выпадак. Мужык прывёз на 'белай кабыліцы здаваць у ларок бульбу. Пакуль ён важыў бульбу ў загадчыка лар-ка, блатныя адвязалі кабылу і хутка завялі яе ў барак. Па лесьвіцы зацягнулі на другі паверх, налажылі на стол хлеба і пачалі па чарзе....Адзін трымае хвост, а другі, пры-тасаваўшыся, робіць сваю справу. Мужык выйшаў з ларка, а кабылы няма. Вакол ага-роджа, вартавыя, дзе кабыла? Паведамілі аб гэтым кіраўніцтву, ва ўсіх лягерах доў-га шукалі прапажу ва ўсіх кутах. Толькі з дапамогай сэкстотаў ўдалося напасьці на сьлед. Паспрабавалі бедную жывёлу зводзіць уніз па ступеньках, але яна не пайшла. Тады завязалі паміж сабой коўдры, кабылу спуталі і поцягам сьцягнулі ўніз. Гаспадар моцна лаяўся і казаў, што больш ніколі не прывязе нам бульбы. У двадцацішасьцігадовым узросьце я важыў 95 кг, быў дужым чалавекам. У той час не было побач мне раўні па моцы. За што ні вазьмуся, у маіх руках гнулася і ла-малася. I вось аднойчы прыехаў да нас зь інфэкцыйнай лягернай лячэбніцы адзін бры гаднік. Усе іншыя хваробы лячылі на месцы ў лягерных пунктах. А на такія хваробы, як сіфіліс, ганарэя, жаўтуха і кароста. была створана інфэкцыйная лячэбніца, і разьмяшчалася яна на тэрыторыі жаночага лягернага пункта, куды было сагнана да пяці тысяч жанчын розных нацыяналь насьцей з рознымі тэрмінамі зьняволеньня. (Жанчын, акрамя палітычных, калі яны нараджал 1 ў лягеры дзіцё адпускалі дамоў. Усе хацелі радзіць. Але не было мажлі-васьці). Вось гэты прыезджы і навучыў мя не, як трапіць ў лячэбніцу. Трэба было пакласьці пад нары некалькі кускоў цукру. Кускі павінны быць вялікімі, каб мышы поўнасьцю іх ня зьелі, атолькі памачыліся на іх. Ад кавалкаў такога цукру, ў мяне пажаўцелі вочы і стаўя жаўтушнікам.Цераз тры дні этапам быў я ўжо ва інфэкцыйнай лячэбніцы. Вылечылі мяне вельмі хутка -задва тыдні,але ў лягерназаднеадправілі. Сёстры міласэрнасьці, санітаркі, прачкі і сястра гаспадарніца папрасілі вольна наёмную дакторку Марыю Іванаўну па кінуць мяне санітарам. Абслугоўваючага пэрсаналу ў жаўтушачным корпусе было 14 маладых жанчын. Адной толькі сястры (Працяг. Пачатак ў №1(111-3(13) 43 42 гаспадарніцы было больш за сорак. Нас, няштатных санітараў, было дваіх. Па гіс-торыі хваробымы лічыліся хворымі. Мы вы-конвалі ўсю чарнавую мужчынскую працу, ды абслугоўвалі сваіх жанчын па чарзе. Санітарам я прабыў шэсьць месяцаў. Абрыдла насіць у морг памерлых, ды і свае сёстры міласэрнасьці паднадакучалі. He дапамагала ніякая смачаная ежа і нават спірт для апэтыту. 3 90 кг схуднеў да 65. Я часта ўцякаў у жаночую зону, каб па бачыцца з новымі людзьмі. Сёстры міла-сэрнасьці і санітаркі мяне перасьцерагалі: калі буду хадзіць за агароджу лячэбніцы, .паскарадзяцца дакторцы, ітая выпіша мя-не налесапавал. Спачатку я іх паслухаўся, а пасьля ня вытрымаў і пачаў ад іх ўцякаць зноў. Аднойчы мяне паклікала дакторка і сказала: «Не хочаш мірна жыць з нашымі дзяўчатамі, шукаеш лепшых, дык ідзі ад нас, знайдзі сабе на лесапавале белую мядзьведзіцу.» Так як я быў пасьля хваробы, мяне па-ставілі на шырпатрэб. На новым лягерным пункце было сем тысяч чалавек.На прад прыемстве мы рабілі сталы, крэслы, шах-матныя дошкі, табурэткі, тачылі шахматныя фігуры, фарбавалі іх і лакіравалі. У той час ежы, хоць і поснай, хапала. Спачатку мяне паставілі столярам. Цераз месяц брыгадзірам. Якбрыгадзір, я меў до ступ да лаку, якім лакіравалі крэслы. Мы прытасаваліся піць яго замест гарэлкі. Рэцэпт быў просты. Бярэш бутэльку лаку, выліваеш яе у кацялок, потым дабаўляеш бутэльку цёплай вады, жменю солі і пачынаеш мяшаць палкай. «Непатрэбшчына» згушчаецца і ўсплывае наверх. Яе трэба сабраць квачом і выкінуць. Атрыманую вад касьць працэжваеш цераз пясок зь бяро завымі вуглямі й атрымоўваеш галэлку 50%, праўда, моцна салёную. Аднойчы брыгада столяраў, якую пачалі карміць гнілой рыбай, зрабіла забастоўку. Раніцою мы ўсталі, але ў сталовую не пайшлі. Прыйшоўшы ў рабочую зону, селі на драўляную падлогу, прыбілі цьвікамі да падлогі свае порткі і так прасядзелі да самага вечара. Сядзелі да тых пор, пакуль не прыйшоў начальнік і не паведаміў, што гнілую рыбу закапалі ў яму і больш ёю карміць ня будуць. Тады толькі забастоў шчыкі выцягнулі абцугамі цьвікі й пайшлі ў сталовую есьці кашу. У брыгадзірах я хадзіў н