Полацак №4, 1992

Полацак №4, 1992

38.41 МБ
дрэй Стрэчын, Міхась Страпко, Алесь Барскі (Баршчэўскі).
Андрэй Стрэчын нарадзіўся ў вялікай сям’і Дзяміда й Ірыны Стрэчыняў ў вёсцы Лахва, штонедалёка Лунінца, Эліпеня 1916 г. Ягоны бацька быў земляробам і меў даволі вялікую гаспадарку. Паколькі было ў сям’і 10 дзяцей : 8 сыноў і дзьве дачкі,— дык ня ўсе дзеці змаглі працаваць на гас падарцы. Некаторыя мусілі пайсьці на іншыя працы. Андрэй таксама пайшоў на свой 'хлеб. Стаў будаўніком і пачаў будаваць
хаты ды школы.
Вольга нарадзілася 18 лютага 1922 г. ў гэтай-жа самай вёсцы, што й Андрэй, у сям’і Рыгора і Аляксандры Кот. Сям’я яе
Стрэчыняў
Калоша ^t>
была таксама вялікая, 8 дзяўчаг, а гаспа дарка малая.
У 1939 г. Андрэй і Вольга ажаніліся. Першы сын Міхась нарадзіўся ў 1940 годзе, а другі, Мікалай, у 1944 г. Калі нямецкая армія адступала назахад, сям’я Стрэчыняў, якмногія іншыяз гэтай ваколіцы, выехалі ў Захаднюю Нямеччыну й пасяліліся каля Ляйпцыгу, дзе і нарадзіўся трэці сын Вік тар.
У 1945 годзе Андрэй выехаў у Бэльгію, а пазьней перавёз туды і сям’ю. Ён дастаў працу ў капальні вугля. У гэты час у Бэль гію пачалізьяжджацца беларусы зь іншых краінаў. Прыехалі ў Лювэнскі ўнівэрсытэт студэнты, кампазытар Мікола Равенскі. У 1950 годзе разам заклалі беларускую арга нізацыю, мужчынскі хор і пачалі право дзіць нацыянальную працу, ладзіць мастац кія выступленьні. Сям’я Стрэчыняў далу чылася да гэтай арганізацыі, гэта была іх першая актыўная грамадзка нацыяна льная праца на эміграцыіі.
У 1955 г. сям’я Стрэчыняў пераехала ў Амэрыку й пасяліся ў Кліўлендзе. Заахво чаныя грамадзкай працай ў Бэльгіі, спа дарства Стрэчыняў адразу далучылася да ўсіх арганізацыяў кліўлендзкай беларус кай калёніі. У тут, у Кліўлендзе існавалі арганізацыі, пачынаючы ад 1950 г. 3 таго часу і па сёняшні дзень Андрэй і Вольга Стрэчыні безь перапынкаў, шчыра й ахвяр на працавалі на карысьць беларускай калёніі ў Кліўлендзе.
Найбольш ахвярнай працы Андрэй і Вольга уклалі пры будаўніцтве парафіі Жыровіцкае БожаеМаці,Беларускай Аўта-кефальнай Царквы. Пачалі яны з пара
60
61
фіяльнага дома, дзе Андрэй шмат працаваў пры адбудове й пашырэньні падвалу, які ужывалі кліўлендцы для першых зборак і імпрэзаў. Потым праз цэлы час праводзіў у хаце рамонты, як у сярэдзіне, так і на вонках.
Маючы практыку ў будоўлі хатаў. най большую працу Андрэй Стрэчын паклаў пры будоўлі царквы ў 1958-1960 гг. Пад яго кіраўніцтвам і пры асабістым удзеле былі зробленыя кровы і пастаўлена страха, затым пабудавана башня — купал царквы, залітыя цэмэнтовыя сходы пры ўваходзе і ў падвал У сярэдзіне храма зроблена пад-лога у алтары, іканастас, пастаўлены дзьве-ры, сходы на хоры й у падвал. У царкоўнай залі падвалу пабудавана сцэна й адгаро-джана кухня.
Праз цэлы час Андрэй праводзіў у цар-кве рамонты. Даглядаў за царкоўным пля-цам: ставіў платы, касіў траву. чысьціў 'сьнег.
Вольга прыймала меншы ўдзл у будоўлі, але яна заўсёды была прысутная й дапа-магала Андрэю. Чысьціла, малявала, пра-цавала на кухні пры на кожнай імпрэзе. У адміністрацыйнай галіне Аднрэй амаль праз цэлычас быў сябрам у парафіяльнай радзе, а найбольш заступнікам старшыні. Андрэй і Вольга ніколі не прапусьцілі ні-воднай імпрэзы, што ладзіліся ў царкоў-най залі, і ніводнай царкоўнай службы, за выняткам, толькі калі выяжджалі з гораду.
Багата працы спадарства Стрэчыняў ук-лала ў грамадзкі цэнтр «Полацак». Яны працавалі на будоўлі будынкаў для пікні-коў, кватэраў. Андрэям былі зробленыя печкі для смажаньня парсюкоў, вяндлярня. Ён увесь час быў сябрам камітэту гра-мадзкага цэнтру «Полацак».
Андрэй і Вольга Стрэчыні прымалі ак тыўны удзел у працы Беларускага Амэры
канскага Задзіночаньня, у ладжаньні роз ных імпрэзаў, сакавіцкіх угодкаў, сус трэчаў, пікнікоў, дэманстрацыяў. Андрэй доўгі час быў сябрам камітэту аддзелу БАЗА ў Кліўлендзе.
Таксама належыў ён да аддзелу Бела руска-Амэрыканскіх вэтэранаў і заўжды прымаў актыўны ўдзел у ладжаньні ўгодкаў Слуцкага паўстаньня.
Быў Андрэй Стрэчынь і кіраўніком гру пы сяброў Беларускае Народнае Рады (БНР) доўгі час рабіў падпіску і распаўсюджваў газэту «Беларус» сярод беларусаў Кліў ленду.
Вольга належала увесь час да аддзела Жаночага Задзіночаньня. Дапамагала ў арганізацыі пікнікоў, базараў, выставак. Доўгі час разам з Андрэям працавалі «на варэніках», якія зьяўляюцца добрай фінан савай дапамогай для беларускіх аргані зацыяў.
На працягу 36 гадоў Андрэй і Вольга Стрэчыні ўклалі шмат вялікай ахвярнай працы на карысьць нашай калёніі. Цар коўная рада прыхода Жыровіцкае Божае Маці пастанавіла падзякаваць і ўшанаваць Андрэя й Вольгу Стрэчыняў за іх шматга довую адданую працу, з сувязьзю з ады ходам на пэнсію.
Іхнія праца паспрыяла ня толькі разь віцьцю беларускай калёніі ў Кліўлендзе, але агульнай беларускай справе на ка рысьць Бацькаўшчыны.
Навіны з Чыкага
Агульны справаздачны гадавы сход парафіі «Сьвятога Юрыя» ў Чыкага, адбыўся 15 сакавіка 1992г. Сход быў прызначаны таксама вырашыць пытаньнеадноснаадзначэньня 35-гадовага юбілею, які прыпадае на наступны год.
У сваёй прамове выконваючы абавязкі старшыні царкоўнай Рады М.Каленік паведаміў, што рамонт царквы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мельнічыка. Мікалая Латушкіна й Аўгена Макарэвіча закончаны. У фінансавай справаздачы прагучалі наступныя лікі: прыбытак $29. 956, выдаткі 3:25. 231.У касе з папярэдніх гадоў засталося $ 49. 978. У спэцыяльным фондзе на пабудову царквы маецца $134. 209. Сход даў абсалюторым з падзякай царкоўнай радзе і выбраў новую у складзе: Алесь Шышка —старшыня , Мікалай Латушкін -сакратар , Анатоль Новік-заступнік старшыні. Міхась Каленік-заступнік старшыні , Даніла Шфэфаль сябра , Мікалай Валатоўскі -старшыня «Будавальнага фонду», Аўген Макарэвіч арганізатар культурых імпрэзаў, Пётар каленік -сябра, Кастусь Пуп-царкоўны стараста.
24 травеня ў царкоўнайзалі сьв. Юрыя адначалі 50 годзьдзе Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Рады. 3 Нью Ёрку прыехалі на сьвяткаваньне: амбасадар Рэспублікі Беларусь пры ААН Генадзь Бураўкін з жонкай Юляй, жонка беларускага консуля Эма Сакалоўская. Ад беларускага асяродка ў Саўт Рывэр: Віталь Цярпіцкі, Міхась Сенька, і Леў Высоцкі, ад беларускага асяродку ўКліўлендзе Сьвятлана Белая, Міхась Белямук і Славік Карніловіч, ад Рады БНР Язэп Сажыч, з шт. Мічыган Мікола Прускі. Прынялі ўдзел госьці з Бацькаўшчыны, прадстаўнік БНФ Сяргей Мурог і старшыня Згуртаваньнян «Бацькаўшчына» Аўген Лецка.
Акадэмію адчыніў М.Каленік як старшыня БАНР. Вёў акадэмію М.Латушкін, які прадставіў гасьцей і папрасіў Міхася Белямука зачытаць даклад.
М.Белямук расказаў, што калі аб дзейнасьці БНАР даведаліся ў Маскве, то даручылі Кузьме Кісялёву павядоміць сябраў БАНР аб сытуацыі ў Беларусі, каб яны, калі наступіць камітуляцыя Нямеччыны, не аказывалі дапамогі беларусам, бо тыя нямецкія калябаратны. Аднак, нягледзячы на стараньні К.КІсялёва, БАНР шмат каму дапамагла прыехаць у Чыкага.
Г.Бураўкін прывітаў словамі: «Такі лёс чалавека, што над галавой неба, а пад нагамі зямля.Чалавек, калі пад нагамі роднай зямлі не мае, ён яе павінен мець у сэрцы. Вось тыя, хто закладаў БАНР мелі ў сэрцы беларускую зямлельку зь яе жыхарствам, гарадаміі вёскамі, лясамі і палямі. Любоў да Бацькаўшчыны мелі тыя, хто прыехаў пазьней, стаў сябрам і спрычыніўся разьвіцьцю арганізацыі.» Г.Бураўкін расказаў таксама аб сёняшняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі, адказаў на пытаньні, а таксама перадаў кіраўніцтву парафіі падарункі.
3 прывітаньнямі выступалі: А.Лецка, С.Мурог, М.Сенька, В.Цярпіцкі, М.Прускі, В. Вярбоўская, Я.Сажыч, А. Шышка. Акадэмія закончылася адсьпяваньнем беларускага на цыянальнага гімну. На сьвяце прысутнічала багата моладзі, штодае падставу спадзявацца, што арганізацыя БАНР не памрэ, што яна яшчэ будзе сьвяткаваць сваю 75 гадавіну.
62
Калі Вашыя сваякі або сябры жывуць ў ЗША
яны могуць падтрымаць Вас матэрыяльна ў гэты цяжкі час.
Вашыя сваякі і сябры могуць заказаць для Вас праз кампанію B.I.G. Trading Corporation лепшыя ўзоры тэхнікі вытворчасьці былога СССР: каляровыя тэлевізары, халадзільнікі, радыёпрыёмнікі, відэамагнітафоны, мікрахвалевыя печы, пральныя машыны, мэблю, посуд, вырабы з шкла і хрышталь па цэнах, якія значна таньней чым на амэрыканскім рынку.
У B.I.G. Trading Corporation Вашыя сваякі могуць купіць для Вас:
Каляровы тэлевізар «Рэкорд» ВЦ-381Д або «Электрон»	$ 170.00
Халадзільнік «Знл» або «Мнр»	$ 180.00
Пральную машыну «Малютка»	S 90.00
Кароткахвалевы радыёпрыёмнік	$ 80.00
Відэамагнітафон	$ 170.00
Мікрахвалевую печ	$ 85.00
Усе прыборы працуюць на 220 вольт.
Таксама яны змогуць замовіць у B.I.G. Trading Corporation для Вас:
Мэблю: гасьцінны, спальны, кухонныя гарнітуры Фарфоравы, шкляны посуд і хрышталь
ад $ 250.00 да $ 350.00 ад $ 100.00 да $ 150.00
B.I.G. Trading Corporation гарантуе дастаўку данага тавара на працягу 2 3 тыдняў, а таксама ўсталяваньне яго і гарантыйны рамонт на працягу 1 году.
Праз B.I.G. Trading Corporation Вашыя сваякі і сябры змогуць адправіць пачку з новай і ўжыванай адзежай, абуткам па самай нізкай цане1 доляр 25 цэнтаў за кожны фунт весу. Вы атрымаеце Вашую пачку на працягу 6 тыдняў.
Калі Вашыя сваякі або сябры жывуць ў ЗША і хочуць дапамагчы Вам; няхай яны зьвяртаюцца ў B.I.G. Trading Corporation па адрасу:
3301 Monroe Avenue Cleveland, Ohio 44113
Tel. (2 16) 28 1-834 1
#1