ЗША і пра-цаваў у шпіталі як тэхнік анэстэзіста, бо ангельскай мовы тады добра ня ведаў. Працаўнікі шпіталю ўсё распытвалі мяне, адкуль я й якой нацыянальнасьці. Цяжка было растлумачыць ім, дзе знаходзіцца Беларусь, бо яны ня мелі ніякага ўяленьня аб нашай зямлі. Адной раніцы. калі мы рых-таваліся да апэрацыі мой «бос» др. Шорц запытаўся мяне: «А якая сталіца тваёй Беларусі?» Я каж.у: «Менск». Тады ён усклікнуў: «Менск, Пінск, Смаленск. Ты ж ёсьць літвак». Я зьдзівіўся і запытаўся, адкуль ён ведае, што я ліівак, а не бела рус. Др.Шроц адказаў: «Мой дзед вучыўся ў Чыкагскім унівэрсытэце. Там было шмат студэнтаў, якія гаварылі між сабой па польску. Аднаго разу мой дзед пасварыўся з адным з гэтых студэнтаў і назваў яго: «Дэм полак».Той схапіў дзеда за грудзі і кажа: «Паб’ю цябе, калі яшчэ раз назавеш мяне паляком. Памятай. шю я літвак». Пазьней дзед зь літваком пасябравалі. й да таго часу літвак часта расказваў дзеду Шорца пра Літву і яе гісторыю. Я таксама пасябраваў з унукам сіа рога літвака Шорца. 1 ён ужо ведаў, дзе знаходзіцца Беларусь Беларусы ў Аргентыне Кастусь Мерляк \wvwww» Новы 1953 год традыцыйна распачаўся Каляднім вечарам 10 студзеня. У праграме былі дэклямацыі й сьпевы, а самае галоўнае Дзед Мароз, які раздаваў для малых і старых падарункі. Гэтым разам Управа ЗБА 'выдала чарговы камунікат з навагоднімі прывітаньнямі і пажаданьнямі для бе-ларусаў у Аргентыне. 12 красавіка 1953 годзе а гадзіне 10:30 дэлегацыя беларускай калёніі ў Аргентыне ўшанавала памяць жонкі прэзыдэнта Эвы Пэрон, складаючы вянок кветак ля яе магілы. Гэтым актам распачалося падвойнае сьвята: 35-я ўгодкі абвяшчаньня незалежнасьці БНР і 5-я ўгодкі існаваньня й дзейнасьці Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. Бе-ларскую дэлегацыю прыняў шэф цырымоніі, які кіраваў прабегам акту. Прабег цырымоніі фатаграфавалі прадстаўнікі аргентынскай прэсы. Сымбалічная магіла Эвы Пэрон была ўладжаная ў будынку фундацыі яе імя. Тут, пасьля яе сьмерці, на працягу цэлага году ўшаноўвалі памяць дастойнай дамы прадстаўнікі краінаў цэлага сьвету. Пасьля злажэньня вянка ўсе паехалі да Ўкраінскае Праваслаўнай Царквы, дзе ад быўся малебен за беларускі народ. . Заля Летувіскага клюба была ўдакара-ваная Аргентынскім і Беларускім сьцяга-мі, абапал якіх віселі партрэт Прэзыдэнта Пэрона й гербПагоня. А гадзіне 18-й госьці й сябры ЗБА занялі месца за добра застаў-ленымі сталамі. К. Мерляк прывітаў гасьцей і коратка пазнаёміў з падзеямі, якія давялі да абвешчаньня незалежнасьці Беларусі актам 25 сакавіка, за ажыцяўленьне якіх змагаецца беларускі народ, У. Другавец расказаў пра 5-ці гадовую дзейнасьць Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. Тут-жа ўсім прысутнум была раздана кніжка «Беларусь і Беларусы ў Аргентыне» (Bielorrusia у 1os Bielorrusis en 1а Republica Argentina), выдадзеная ў гішпанскай мове Згуртаваньнем Беларусаў у Аргентыне. Падчас банкету выступленьні прад-стаўнікоў перапляталіся беларускімі песьнямі з кружэлак, награных беларускімі студэнтамі ў Лювэне. 3 прывітаньнямі вы ступіў др. М.А. Рубінэц, генэральны сакратар Украінскага прадстаўніцтва ў Аргентыне, сп. Гашас, старшыня Латвійскага Аб’яднаньня ў Аргентыне, сьвятар А. Ледніцкі сябра Камітэту Вызваленьня Сла ваччыны, інжынер С.Слівінскі, заступнік старшыні Саюзу палякаў у Аргентыне, генерал Тодар Даўкантас —былы міністар абароны Летувы, рэпрэзэнтуючы Лету віскую калёнію ў Аргентыне. Ад імя прысутных гасьцей Аргентынцаў выступіў Мануэль Канівано, які адзначыў, што 5-ці гадовая дзейнасьць ЗБА зьмяніла пагляды аргентынцаў адносна беларускае эміграцыі, паказала беларускі народ і яго імкненьні, а перадусім здабыла давер у афіцыйных ко-лах Ураду. Ад сяброў ЗБА выступіла Вольга Гейхрох, якая дзякавала папярэднай і ця-перашняй Управе за праведзеную працу. Госьці мелі нагоду аглядаць выстаўку беларускае прэсы на чужыне, зладжаную М.Ланкевічам. Кніжка «Беларусь і Беларусы ў Арген тыне» рассылалася на працягу цэлага 1953 году ва ўсе краіны Цэнтральнай і Паўдзён най Амэрыкі, у міністэрствы замежных і ўнутраных справаў, унівэрсытэты, біблія тэкі, навуковыя ўстановы, і галоўныя газэты (Заканчэньне. Пачатак ў 1 1(10)—3(13)) 37 36 кожнай краіны. Кастусь асабіста наведваў амбасады кожнай краіны, уручаў ім па 3 экзэмпляры кніжкі й ад культурных аташэ атрымоўваў адрасы для яе рассылкі. Кніжка атрымала некалькі прыхільных рэцэнзыяў на эміграцыі за выняткам каментарыя а. Льва Гарошкі, якому не спадабаліся зьмешчаныя ў ёй фатаграфіі. 31 травеня 1953 году адбыўся чарговы агульны сход ЗБА, на якім быў разгледжаны абшырны парадак дня. У новую ўправу былі выбраныя: Васіль Казлоўскі,—старшыня і сябры: А. Літвінскі, М.Ланкевіч, Л. Петраш і А. Карповіч. У рэвізыйную камісыю ўвайшлі К.Мерляк, С.Камар і П. Кудрэз. На гэтым сходзе абгаварвалася справа «рэгістрацыі жадаючых выяжджаць у ЗША, якая праводзілася амэрыканскім кансу-лятам ужо некалькі месяцаў. Каб выехаць ў Амэрыку пачалі запісвацца сябры ЗБА і наогул беларускае грамадзства. Пасьля доўгай дыскусыі, сход дайшоў да выснавы, што бяручы пад увагу існуючы палітычны й эканамічны стан у Аргентыне, трэба не перашкаджаць, а пры партэбе дапамагаць у афармленьні дакумэнтаўнавыездуЗША Да канца 1953 годзе ладзіліся некалькі вечароў зьлекцыямі. Так, 2 жніўня інжынер Ф.Фамін прачытаў лекцыю на тэму «Эт-награфічныя межыБеларусі», a 19 верасьня «Агульны ўступ да беларусаведы». 7 лістапада ў армянскім клюбе была зла джаная вечарына з народнымі высту пленьнямі й беларускім буфэтам. 29 лі стапада ўсьвятліцыЗБА адбылася акадэмія з нагоды ўгодкаў слуцкага паўстаньня. У пачатку 1953 году была закончаная акцыя зьбіраньня вестак аб ахвярах баль-шавіцкага тэрору ў Беларусі. Сабрана да-кладных дадзеных аб 109 сем’ях. Ліста была выслана ў Нью Ёрк, у Прэзыдыюм Рады БНР на рукі сп. М.Панькова Як заўсёды новы 1954 год распачаўся традыцыйным Калядным вечрам 9 студзеня з праграмай, у якой былі прадбачаныя вячэра, сьпевы, падарункі для дзяцей і неспадзеўкі. Старшыня ЗБА Васіль Казлоўскі прывітаў гасьцей ды пажадаў усім шча сьлівага новага году. Дзеці дэклямавалі вершы, якія развучылі з Аленай Зарэцкай. братам і сястрой Сакалоўскімі. Сьвяткаваньняе 36-х угодкаў абвя шчэньня незалежнасьці БНР ўпершыню на эміграцыі распачалося радыёперадачай праз радыёстанцыю «Эксцэльёр» 28 сакавіка 1954 года, а гадзіне 9:30 раніцы. Напачатку поўгадзіннай праграмы прагучала малітва «Магутны Божа». Затым з прамовай у гіш панскай мове выступіў К. Мерляк. Разам з інфармацыяй, прысьвечанай ўгодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, ён паінфармаваў пра акупацыйную палітыку расейскага бальшавізму, пра ЗБА й яе дзей насьць ды падзякаваў ўраду й Аргентын скаму народу за гасьціннае прыняцьцё беларускіхэмігрантаў. Далей перадаваліся песьні студэнцкага хору ў Лювэне з тлу мачэньнем народнага фальклёру і зьместу песьняў, якія сьпяваюцца пры розных на годах жыцьця ў Беларусі. Праграму. якая была вельмі цікавая, паўтарылі 3 красавіка дзьве радыястанцыі «Дэль Пуэблё» і «Пор тэнё». 28 сакавіка быў адслужаны малебен за Беларусь, а па абедзе адбылася ўрачыстая акадэмія. прысьвечаня 36 м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. У травені 1954 году Управа ЗБА зладзіла адмысловы абед у прыватнай вільлі Лазара Майко для прадстаўнікоў Мінсістэрства унутраных справаў. Падчас абеда была па рушаная патрэба сталых радыёперадачаў для беларускае калёніі. Праз тыдзень К.Мерляк атрымаў афіцыяльнае паве дамленьне, што Міністэрствам інфарма цыі адпускаецца раз на тыдзень 30 мінут часу длябеларускіх перадачаў праз радыё «Эксцэльёр». Паведамленьне пачыналася словамі: «Разглядаючы вашую просьбу мы ўзялі пад увагу пазытыўную працу ЗБА, a перадусім выдатную кніжку «Беларусь і Беларусы ў Аргентыне» ды астатнюю перадачу праз радыё «Эксцэльсёр». УІІ агульнысходЗБАадбыўся ЗОтравеня 1954 году. Пасьля справаздачаў і ўдзя-леньня абсалюторыюма ўступаючай управе, была выбраная новая. На старшыню быў вы-браны У.Другавец зь сябрамі: А.Літвінскім, М. Ланевічам, Л. Петрашам і Ак. Карповічам. У справаздачы старшыні было падана, што ў архіў Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, на рукі яго кіраўніка М. Панькова былі высланыя ў 1953 і 1954 годзе 110 дакумэнтаў і беларускія календары за 1941,1942, 1943, 1974 і 1948 гады. Разьвітальны банкет спадарству Мер-лякам з нагоды іх выезду ў Амэрыку 1 лі-пеня зладзіла ЗБА 17 чэрвеня 1954 году у Летувіскім клюбе ў Буэнос Айрэс. У банкеце ўзяў удзел заступнік шэфа Коордынасіон Фэдэраль дон Хозэ А.Колёдро з сваімі калегамі. Падчас свае прамовы ён уручыў Кастусю ліст ад свайго шэфа палкоўніка Хорхэ М. Осіндэ. Прысутныя прадстаўнікі ад нацянальных арганізацыяў прамаўлялі й жадалі Мерляком шчасьлівага падарожжа і ўсяго найлепшага ў Амэрыцы. Ад імя ЗБА і ўсіх прысутных ўзяў слова старшныя У.Другавец, а Лявон Петраш уручыў Кас-тусю на памяць Грамату, падпісаную ўсімі прысутнымі. Кастусь, разьвітваючыся, пад-зякаваў прадстаўнікам за пажаданьні, за-клікаў іх да аб’яднаньня, каб разам вызва-ліцца з-пад расейска-камуністычнага па-наваньня. Падняў тост за аргентынскі народ і яго Прэзыдэнта ды разьвітаўся словамі: «Запэўніваю вас, нягледзячы на тое, што разлучаюся з сваёю другою Бацькаўшчынаю. яна застанецца назаўсёды ў маёй памяці. Бо немагчыма бацьку забыцца пра бацькаў шчыну свайго сына —Аргентыну» Пасьля выезду Кастуся, пачынак'чы ч 1955 году, пачаўся «экзодус» беларусаў з Аргентыны. Перш па чалі ехаць ла «Радзіму» беларускія эмігранты між-ваеннагапэрыяду (1923-1933), каб «зажыць шчасьліва -ў Савецкай Беларусі. Выехала іх нямала. Каб да ведацца, якое было іх жыцьцё пасьля павароту, трэба было чакаць 10 гадоўна тых, хто ўсё-такі вярнуўся назад у Аргентыну ды ўсё расказаў. А вярнулася ня шмат. Саветы назад пускалі толькі тых, хто нарадзіўся ў Аргентыне і толькі ў вынятковых абставінах. Пачынаючы з 1957г., пачалі выежджаць беларусы ў Амэрыку, але тыя, якія прыехалі ў Аргентыну пасьля другое сусьветнае вайны. Між першымі прыехаў у 1958 гУладзімір Другавец. (Па выезьдзе Кастуся, ён стаў на чале кіраўніцтва грамадзкага' жыцьця ў Аргентыне), дзьве сям’і Бычкоўскіх, тры сям’і Дзе-мідзенкаў, дзьве сям’і Губартоў, Дубоўскія, Зарэцкія, Снысько, дзьве сям’і Саўчынцаў, Каленік, пратаэрэй Васіль Вячорка з сям’ёю ды іншыя. ЗБА па некалькіх гадох