якімі доказамі аперавалі пры абвінавачваныіі З.Жылуно-віча, паглядзім некаторыя вытрымкі з дакумэнтаў таго часу. Так. у якасьці пра мога пацьвярджэньня арыентацыі Жылу новіча на Захад .разглядаліся яго крытыч-ныязаўвагі абвыглядзе вуліц Менска (бруд на вуліцах) у параўнаньні з Рыгай і Бэрлінам, транспартным забеспячэньні горада аў-гобусамі. Пастаўленая ім ў сярэдзіне 20 х гадоў задача перад Белдзяржвыдавецтвам па павялічэньню выпуска кніжнай прадукцыі у інтэрпрэтацыі абвінаваўцаў атрымала нядобры сэнс толькі таму. шю ён зрабіў адно параўнаньне, сказаўшы, што «нейкая нікчэмная фірма ў Празе выпускае пра дукцыі больш, чым нашае выдавецтва» (ІІПА КПБ' а. 15, по 28. дп. 10, л.104) Абражаны, раздаўлены маральна, дыс-крэдыіаваны палітычна, 3. Жылуновіч выму-шаны быў адыйсьці ад актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьці, сканцэнтравацца на літаратурнай творчасьці. Уходзіў з палітыкі З.Жылуновіч, але на літаратурным небасхіле па ранейшаму зьзяла зорка пісьменьніка Цішкі Гартнага. У ліку першых 33 чалавек рашэньнем Усебеларускай камісіі пісьмень-нікаў па прыёму ў Саюз пісьменьнікаўБССР 8 травеня 1934 году ён быў прыняты ў ягоны склад. Заключны трагічны фінал яго нелёгкага лёсу набліжаўся. 15 лістапада 1936 г. 3. Жылуновіч быў арыштаваны ворганамі НКВД фактычна па тым-жа абвінавачвань-ням, якія інкрымінаваліся яму ўжо ў па-становах ЦКК КП(б) ад 16 студзеня 1931 г. Знаходзячыся ў Менскай турме, ён, не вы-трымаўшы маральных і фізычных зьдзекаў, прыйшоў у стан сурьёзнага псыхічнага расстройваньня. 7 красавіка 1937 г. яго пераводзяць для лячэньня ў Магілеўскую псыхіятрычную лячэбніцу. дзе праз 4 дні, 11 красавіка ён і памёр ад гангрэны легкіх. Пастановай НКВДБССРад 20сьнежня 1937 г. справа ў адносінах яго была пера-пынененая ў сувязью сьмерцьі абвінавач-ваемага. Так бязьлітасна таталітарная сыстэма расправілася з адным з яркіх, самабытных дзеячоў культуры, стойкім барацьбітом за справу сацыяльнага вызваленьня і нацыя нальнага адраджэньня беларускага народу. I хаця з афіцыйных выданьняў да 60-х гадоў імя Жылуновіча практычна зьнікла, але памяць аб ім як аб адным з ствараль нікаў беларускай дзяржаўнасьці, пісь меньніку, грамадзкім дзеячу жыла ў сэрцах мільёнаў людзей. 1955 г. справа З.Жылуновіча па просьбе жонкі разглядалася пракуратурай БССР і пастанаўленьнем ад 16 кастрычніка было прыпыненае за недаказальнасьцю злачын-ства. Гэта быў адзін з першых крокаў яго грамадзянска прававой рэабілітацыі. I хаця ў пастанове парткамісіі ЦК КПБ ад 10 сту дзеня 1963 г, якая разглядала пытаньне аб рэабілітацыі З.Жылуновіча, было указана, што ў сьледчай справе «няма ніякіх матэ-рыялаў, якія-б пацьверджвалі абвінавач-ваньне ў адрас З.Жылуновіча, як актыўнага ўдзельніка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі, знойдзенай ўМенску», тым ня менш тады яго грамадзка палітычная рэабілітацыя так і не адбылася. У 1969 г. пытаньне зноў разглядалася парткамісіяй ЦК КПБ у сувязі зь лістом В.Якутава і А. Клачко. У рэабілітацыі зноў-такі было адмоўлена. I толькі ў 1988 г. З.Жылуновіч быў поўнасьцю рэабілітаваны. Памяць аб ім, нарэшце, належна ўвекавечаная. 3 ЛШІЖ I паны гаварылі нашай мовай Язэп Язэп Сажыч. 1935 г. Я радзіўся, хрысьціўся. рос і вучыўся ў Наваградку. Пад час вучобы я наткнуўся на некалькі эпізодаў, якія прымусілі мяне прызадумацца і пагадзіцца з тым, што я з паходжаньня «ліцьвін». Над ракой Валаўкай, датокам Нёману, у нізіне, уздоўж гасьцінцу з Наваградка на Любчу да Валожына разьмешчаны прыгожы пасёлак Гарадэчна, які цяпер амаль злу-чыўся з Наваградкам. Тыя, хто з-за Нёману ехалі ў акруговы суд у Наваградак пе-раважна затрымоўваліся ў Гарадэчніна-чаваць. Нашыялюдзіназывалі іх «ганакамі», бо замест «гэты» яны гаварылі «гэны». Ча ста адгэтых людзейя чуў незнаёмыя сло-вы, як: «Вось кадзе ўстаў і ледзь знайшоў свае нагавіцы». (нагавіцы замест порткі» Ваколіца вакол Наваградка належыла ў мінулыя стагодзьдзі магнатым Хрэбтовічам. Керсноўскім і Шпілеўскім. Аб Керсноўскім успамінаў Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» Таксама ўзгадваецца паэтам і панХрэбтовіч, маёмасьці якога зьсядзібаю ў Шчорсах былі разьмешчаны ў нізіне над Сажыч Нёманам. Цікава тое, што пасьля вайны маёмасьці Хрэбтовічаў польскі ўрад раз-даваў польскім асаднікам, бо Хрэбтовічы былі праваслаўнымі й эмігравалі ўФранцыю. Керсноўскія былі апалячаныя беларусы, і польскі ўрад дазволіў ім распрадаць сваю маёмасьць. У Гарадэчні застаўся невялікі маёнтак, ўласьніцай якога была Яніна Шпілеўская. Старыя людзі казалі. што род Шпілеўскіх вельмі старадаўні. Адзін з Шпі-леўскіх Міхал быў у 1700 годзе наміно-ваны кашталянам у Мсьціслаў, але не пае хаўтуды,застаўсяўГарадэчна. У маёнтку Шпілеўксіх, здаецца, часта прабываў А.Міц-кевіч, калі ён жыў івучыўся ўНаваградку. А.Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» успа-мінае двор на горцы на другі бок рэчкі Валаўкі і лес за дваром. Усё гэтае нагадвае мне тыя мясьціны, дзе я правёў сваё ма ленства. Бліжэй пад Наваградак разьмяшчаўся фальварак Гарадзілаўка, уласьніцай якога была Ванда Керсноўская, нашчадак старога роду. Яна выйшла замуж за Бэкэра, які з паходжаньня быў немец і прыйшоў да яе ў прымакі. Пані Ванда і не захоўвалася як «памешчыца», апраналася заўсёды сьціпла і была актыўнай у грамдзкім жыцьці. Кож ны тыдзень, часамі пехатой прыходзіла яна ў Гарадэчню. у школу. А адлегласьць ад яе фальварку да школы была 2 км. Яна дзяцей католікаў вучыла рэлігіі. Мы, праваслаўныя дзеці, маглі ў гэты час выходзіць зь клясы і гуляць на дварэ або ісьці дамоў. Можна было заставацца і ў клясе, толькі трэба было сядзець ціха на задняй лаўцы, слухаючы, што яна рас-казывае сваім вучням. Я часамі заставаўся на яе лекцыях. Аднаго разу яна папытала сваіх вучняў аб тым, што расказвала па-пярэднім разам, і ніхто ня здолеў ёй ад-казаць. Я падняў руку й яна дазволіла мне адказаць на яе пытаньне. Паўтарыў я яе папярэднююлекцыюдакладана, ігэта спры-чынілася, што пані Ванда зацікавілася мной. А калі я скончыў 5 клясаў гарадэ-чанскай пачатковай школы і захацеў ву-чыцца далей, пані Ванда сама завяла мяне ў семігодку паўшэхнае школы імя Г.Піра мовіча ў Наваградку і запісала ў пятую клясу. Школа імя Г.Пірамовічабыла на высокім узроўні і давала добрую адукацыю. Так як мне было 11 год і зімою я ня змог-бы ха дзіць 4 км у школу, якая была ў цэнтры На-ваградка, бацькі з дапамогаю пані Ванды закватэравалі мяне ў старэнькага пана Рычарда Керсноўскага. У вельмі кароткім часе ён мяне спадабаў, бо я старанна вы -конваў усе ягоныя даручэньні. Ён прывучыў мяне даваць яму «застрыкі» пад скуру нейкіх лекаў. Часта прыходзіла адведаць мяне маці, прыносячы мне розныя ласункі. Мы паміж сабой гаварылі па-свойму пры цішаным голасам. Аднаго разу, калі маці пайшла дамоў, заклікаў мяне ў свой салён пан Керсноўскі і кажа: «Я чуў як вы размаўляеце на сваёймове імнесорамна, што не магу размаўляць на ёй. У мінулым мае продкі былі вялікім панамі, літоўскімі магнатамі. Ян Керсноўскі ў 1670годзе быў нават ваяводай наваградзкім. I размаўлялі продкі мае па-літоўску, так як ты з мат-кай размаўляеш. Аб гэтым я чуў ад пра-дзеда, калі быў падлеткам. Жаліўся той, што пачалі паны лутоўскія размаўляць па-польску, цураюцца сваёй літоўскай мовы, але ты, сынок, не саромься літоўскай мовы і памятай, што Наваградак быў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага». Ён заплакаў, гаворачы: «Мы былі й ёсьць ліцьвіны. мы мелі магутную дзяржаву і страцілі яе, бо мы, паны. з сваім народам разыйшліся. Народ сваёй мовы ня выракся, а мы, літоўскія паны, гэтай мовы забылі-ся».Ён устаў, падыйшоў да куфра, адчыніў і выняў гафраваны сьцяг з рыцарам на кані. Ёнсказаў: «Гэта наш літоўскі герб Пагоня, а гэты малы ў куце наш радавы герб». Радавы герб Керсноўскіх Гэта быў невялікі шчыт,у ягоным чы-рвоным полі стаяў зьвернуты ў левую ста-рану белы баран. Пан Рычард пацалаваў сьцяг і сказаў: «Пад гэтымсьцягам калісьці продкі мае ваявалі, а сёньня ён ляжыць у куфры». Я стаяў і слухаў яго, якзачарованы. Я толькі часткова зразумеў яго, але нека-торыя словызапамятаў на ўсёсваёжыцьцё, менавіта тое, што я не паляк, а ліцьвін , і літоўскія паны, магнаты, гаварылі гэтак, як мы гаворым ў Гарадэчна. Я расказаў аб гэтым свайму старэйшаму брату Ўладку, які закончыў гарадзкое вучылішча. Той любіў чытаць і меў шмат кнігаў. Браг вы-слухаў уважліва мяне і сказаў: «Так. мы 35 34 ліцьвіны. Раней тут была Л ітва і Наваградак быў сталіцай. Але нам у школе аб гэтым не гавораць, не вучаць нашае гісторыі, нам у школе кажуць, што мы палякі. што была тут Польшча.» У 1943 годзе, калі арганізавалася «Бела руская Самаахова» ў Наваградку, я спат-каўся з нашчадкам наваградзкіх магнатаў Мішкам Хрэбтовічам. У размове ён мне сказаў: «Продкі мае называлі сябе ліць-вінамі, а мы сябе сёньня называем бела русамі і гэтым адарваліся ад мінуўшчыны, ад гістарычнай спадчыны». Ён быў вялікі энтузіяст нацыянальнае партызанкі. Ён і мяне хацеў завэрбаваць, але паколькі я згодынедаў, нашае знаёмства абарвалася. Калі я ў 1940-1941 гг. вучыўся ў Лвоў-скім унівэрсітэце, пасябраваў зукраінскім студэнтам Влодымірам Гаўрылюком. Той часта вадзіў на сяло да свайго заможнага «стрыйка». 1 вось, калі першы раз ён прадставіў мяне свайму дзядзьку: «Цэ мой добры прыятэль білорус», той запытаўся: «А з відкіля Вы?» Пачуўшчы, што я родам зНаваградкаадразу заявіў: «Які цэ білорус, та цэ-ж Вы лытвін». У 1945 г. я паступіў ва ўнівэрсытэт у Марбургу. У вольныя гадзіны любіў ў гістарычным аддзеле бібліягэцы шукаць старыя кніжкі. Аднойчы заўважыў на хрыбце адной надпіс «Уладыслаў Ягайла». Я раз-гарнуў кнігу і пабачыў партрэт князя Ягай лы. Тадыя стаў перагортваць яе, затрымоў ваючыся на ілюстрацыях. Хутка знайшоў невялікі малюнак, на якім карольстаяў на каленях у сваёй капліцы. На сьценах капліцы былі праваслаўныя іконы, а пад малюнкам па-нямецку напісана: «Кароль быў пабожным, кожны вечар маліўся ў сваёй капліцы ў Кракаве на сваёй роднай мове («муттэ прахэ»), На насгупнай ста-ронцы нямецкі гісторык лацінскімі літарамі падаў зьмест малітвы Ягайлы: «Божа мі ласьцівы, пайшлі здаровечка маёй княгіне Ядзьвісе». Гэтыя словы ўрэзаліся мне ў памяць. але ўся малітва была даўжэйшая й я не запамятаваў яе. Зараз шкадую. што тады не перапісаў нават аўтара і назову кнігі. Гэта была вельмі каштоўная для мяне кніга, бо аўтар даваў прыклады, што Ягайла ніколі добра не валодаў польскаю моваю, гаварыў «па-літоўску». Аднаксловы малітвы ды іншыя прыклады сьведчылі, штопаміжтагачаснайлітоўскай і сучаснай беларускай мовамі розьніцы не было. У 1950 годзе я апынуўся ў