цікаўленьні хрысьціян скімі старажытнасьцямі, што ўзьдзеяла на мастацтва. Такім чынам, тыпалягічныя ад знакі крыжа прэпадобнае Еўфрасіньні (гл. бач. 10) роўна й ягоныя памеры поўнасьцю дазваляюць уважаць яго прызначэньне як узьвіжальнага крыжа. На пацьверджаньне нашае высновы можам спаслацца на аналягічныя крыжы, што зьберагліся ў Ноўгарадзе.8 Адзін зь іх, які датуецца пер-шай паловай ХП ст., мае драўляную аснову, абкладзеную срэбранай басмай, з прыма-цаванымі да яе некалькімі каменьнямі і з крыжападобным паглыбленьнем на міжкры жоўі длясхаваньня частачкі дрэваз крыжа Гасподняга. Ноўгарадзкі ўзьвіжальны крыж. Першая пал. XII ст. Другі ноўгарадзкі крыж з другой паловы XII ст. блізкі прапорцыямі полацкаму кры-жу, абкладзены срэбранай басмай з пры-мацаванымі дробнымі каменчыкамі. прычым частка Сьвятога Крыжа знаходзіцца ў між крыжоўі пад крышталам. Асаблівасьцямі ягонага дэкора былі частачкі перагарод-кавых эмаляў. Ноўгарадзкі крыж з другой паловы XII ст. У Ноўгарадзе знаходзіўся трэці ўзь-віжальны крыж, ахвяраваны каля 1211 г. архіяпіскапам Антонам Сафійскаму сабору. У цэнтральнай частцы гэтага крыжа быў малы крыжык з частачкай Сьвятога Крыжа.9 Уласна кажучы, бізантыйскія ўзьвіжа-льные крыжы з ХП-ХПІ стст. не зьбераг-ліся. Але-ж такі, традыцыйны выгляд іх за-мацаваўся ў грэцкай царкоўнай практыцы, сьведчаньнем чаго зьяўляецца выдатны крыж, прывезены ў Італію патрыярхам Рыгорам (1443-1450) і падараваны ў 1463 г. кардыналам Візарыёнам у Скуола дэльля Капіта, дзе паклалі яго ў рэліквары '°. На фоне параўнаўчага матэрыялу крыж прэпадобнае Еўфрасіньні засіаецца як самы 13 12 каштоўнейшы і самы ўдасканалены выраб, бо ўжо з ХУ ст. крыжы галоўна ўпрыгож-валіся дэлікатнай філіграньню. Аб тым, што менавіта такія крыжы ў Бі-зантыі былі ўзьвіжальнымі, сведчаць мі-ніяцюры грэцкіх рукапісных зборнікаў з X XII стст. Яны дастаткова наглядна знаёмяць з цырымоніяй Узьвіжаньня Крыжа. Гэта Ватыканскі Меналёгій (Грэц.1613, 6.35), грузінскі кодэкс Сінаксара япіскапа Захарыя Валашкертцкага з 1030 г. (выкананы ў Кан-стантынопалі), Евангельле з Сінаксарам трэ-цяй паловы XI ст.(знаходзіцца ўВатыканскай бібліятэцы (Грэц. 1156), Евангельле ў ма-настыры сьв.Панцеляймона на Афоне (№11) датуемае XII ст." Узьвіжаньне Чэснага Крыжа. Мініяцюра Ватыкап скага Меналёгія. Каля 985 г. Узьвіжаньне Чеснога крыжа. Мініяцюра Евангельля зь Сінаксарам. Рым. Ватыканская бібліятэка. Трэцья чвэрць XI ст. Узьвіжаньне Чэснага Крыжа. Мініяцюра грэцкага Евангельля XII ст.ў манастыры св. Панцеляймона на Афоне. Крыж гістарычна зьвязаны з Полацкам, служыць адной з рэаліяў. дапамагаючай усьведаміць, наколькі дакладна царкоўнае дзеяньне перададзена мастацкім пэндзалям грэцкіх ілюмінатараў, працаваўшых у Кан стантынопалі.Прыкладамі, прыведзенымі вышэй, можна ўважаць. што мэта вырашана. Хаця ня так шмат захавалася старажытных узьвіжальных крыжоў. Да іх могуць зь не-каторымі агаворкамі яшчэ быць далучаныя: крыж, які паходзіць з Усьпенскага сабору ў Яраслаўлі, і крыж з калекцыі аддзелу каштоўных мэталаў Пстарычнага музэя ў Маскве. Пры тым захаваліся вельмі цікавыя рэ-прадукцыі старажтыных рэліквіяў, адна зь іх спалучана з паданьнем аб прэпадобным Авраме Растоўскім. Крыж ягоны дайшоў да нас, дзякуючы гэтым пазьнейшым рэпрадукцыям, а самая старэйшая датуецца ХІУ ст. Рэпрадукцыя захавала шматлікія дэталі арыгінала, улу чаючы форму крыжа і рэльефныя выявы на ім. 14 15 Бронзавы крыж прэпадобнага Аврама Растоўскага. Бронзавы адбітак ХІУ ст. Асабліва гэтае стала бачна пасьля таго. як стаў вядомы фрагмэнт крыжа з XII ст., што быў выцягнуты ў другой палове мінулага стагодзьдзя з руінаў Спаскай царквы ў Старым Галічы. зруйнаванай у 1241 г. Мяркуючы па вобразу крыжа, у верхнім міжкрыжоўі была зьмешчаная частачка Сьвятога Крыжа ў гэтым рэліквары, вонкавы выгляд якога атрымаўся шляхам бронзавага адліцьця. Нявыключана, што гэта быў менавіта ўзьвіжальны крыж Усьпенскагасабора ўГалічы,пабудаваным ў сярэдзіне XII ст. на тэрыторыі Галіцыі. Менавіта з ваколіцы вёскі Яксаманічы, па-ходзіць такі-ж шасьціканцовы крыж, да таваны 1181 г. Бронзавы крыж з в.Яксаманічы. 1181 г. На ягонай паверхні не заўважана вобразу сьвятых. Толькі ў верхнім перакрыжаваньні відаць контур той-жа формы крыжа, ус-коснае паказаньне на месца захаваньня часткі Сьвятога Крыжа, што сугучна з тра дыцыяй. Затое на ім, апрача звычайных манаграмаў, ёсьць надзвычайны надпіс: «Победа на бесь», які высьвятляе значэньне аднаго із галоўных хрысьціянскіх сымбалеў. Адначасова варта адзначыць, што калі ў Pace! ў сучаснай багаслужбе перавага ад-даецца драўлянаму ўзьвіжальнаму крыжу з намаляваным Расьпяцьцем, у Ўсходняй Украіне заўважаецца імкненьне ўзносіць драўляны разьбяны крыж. У Галіцыі ад часоў вуніі замацаваўся звычай у сьвята выносіць драўляны крыж без выяваў, часта арнамэнтаваны расьлінным арнамэнтам, і ў веЛьмі рэдкіх выпадках у міжкрыжоўе пад шкло ўкладалі драбнюсенькаю частачку Сьвятога Крыжа. Наўрад ці ёсьць патрэба гаварыцьабстаражытнасьці гэтай традыцыі. Яна, дарэчы, захавалася таксама ва ужытку Армянскае царквы. Гэта дае падставу мер-каваць, што вытокі трэба шукаць у пэрыядзе самага раньняга сярэднявечча. У сувязі з надзвычайным надпісам на галіцкімбронзавымкрыжыз 1181 г., нельга абмінуць замалёвак такога-ж тыпу на двух Барысавых камнях з шасьціканцовым крыжам у Беларусі.13 На трэцім Барысавым камні, які ўмоўна датуецца 1128 г., выбіты тонкі падоўжаны крыж з пашыранымі кан-цамі згодна бізантыйскай тыпалёгіі. Трэці Барысаў камень Але на Рагвалодавым камні, што да туецца 1171 г. ‘5, крыж другога ва рыянту. Ён нагадвае бронзавыя крыжы, аб якіх узгадвалі раней (гл. ст. 17) і таксама крыж прэпадобнае Еўфрасіньні. Рагвалодаваў камень Закругленыя выступы ў верхнім і ніжнім перакрыжаваньні абумовілі выключны характар зьмяшчэньня там рэліквій. Вя-дома, што існуюць розныя тлумачэньні адносна прычынаў выбіваньня Барысам крыжоў на камнях. Адны зь іх разглядаюць як пагранічныя знакі полацкага княства 16, другія тлумачаць выбіваньне хрысьціян-скіх сымбалёў ліквідацыяй паганскіх алтароў. 17 Успомнім, што кароткі запіс на бронзавым крыжы з 1181 г. сваім унівэрса-лізмам пакрывае гэтыя супярэчлівыя трак-тоўкі. Такі-ж сэнс уласьцівы ўсім крыжам, бяз розніцы, ці ён такі-ж пышны, як крыж прэпадобнае Еўфрасіньні. зроблены Лазарам Богшам, ці як і той, сьціпла намаляваны на камнях. Жаданьне ўдакладніць богаслужэбную функцыю крыжа прэпадобнае Еўфрасіньні Полацкай прывяло да іншага матэрыялу, які храналягічна спалучаны з той жа эпохай, надзвычай цікавай і так мала дасьледаванай. Адпаведна з магчымасьцямі пранікненьня ў старажытныя матэрыялы, становіцца відавочным, што часамі перад намі зьяўляюцца разасобленыя факты, якія некалі былі ўзаемасьвязаны ў такой сту-пені, у якой была ўзаемасьвязаная ў сваіх праявах духоўная культуры ў агульным. Бібліяграфія І.Рыбаков Б.А. Русскне датнрованные надпнсн XI—ХІУ веков. М., 1964, № 27, 6.32-33, т.ХХХІ 2. Раппопорт П.А. Русская архнтектура X-XIII вв. Каталог памятннков. Л., 1982, с. 96-98. 3. Фрэскі звычайна датуюць сярэдзінай XII ст. Гісторыя беларускга мастацтва ў шасьці тамах, т. 1. Мн., 1907, с.79-84. 4. Frolov A La reliquede la Vraie Croix, Paris, 196 I, * 341. 5. Полное собранне русскнх летопнсей. т. 1, стб 458. 6. Les reliquaires de la Vraie Croix, Paris, 1965. 7. Падрабязней аб крыжу гл.: Алексеев Л.В. Лазарь Богша—мастер-юве-лмр XII в. Советская археологня, 1957, № 3, С. 224-244. Макарова Т.Я. Перегородчатые эмалн Древ ней Русн, М„ 1975,с. 70-73,97, 118-121, таб. 19-20. Поўная бібліяграфія і адлюстраваньне ў колеры зьмешчаны у выд.: Высоцкая Н.Ф. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII —ХУІП ст. Мн, 1984, № 6, 227. 8. Бочаров Г.Н. Торевтнка Велнкого Новгорада XII—ХУ веков. В кн. Древне-русское нскусство. Художественная куль-тура. М, 1968, с. 286-290. 9. Рыбаков Б.А. Русскне датнрованные надпнсн XI—ХІУ веков, № 35 с. 37, табл. XXXII. 10. Cozza Lusi С Croce del Bessarione donate a Venezia Roma, 1 904, Moschini Marconi S. Calleria dell'Academia di Venezia Opere d'Arte dei secoli XIU, XU, Roma, I 955.pp.191-194. 1 1. Der Nersessian S. La fete de L'Exaltation de la Croix. In Annuaire de llnstitut de d'Histoire orientale et slave, tX Bruxelles, 1950, p 193-1948 Пуцко B. Чнн воздвнження Креста в вмзантнйской жнвопйсн— Revue des etudes sud-set europeennes. tXUI, Bucarest, I97B, S.647-66 1 Moran N K Singers inLate Byzantine and Slavonic Painting. Leiden. 1986, p. 59-65, fig. 22-24. 1 2 Свенціцкі I. Провідннк no Національнім музееві y Львові. Жовкава, 1913, c.ll, м.6. 13. Тарановнч В.П. К вопросу о древннх лапндарных памятннках с йсторнческнмн надпнсямн на террнторнн Белорусской ССР, —Сов.Археологйя, т.УІІІ, 1946, с. 249-260 (3 указаньнем больш ранейшай літаратуры). 14.Рыбаков Б.А; Русскпе датпрованные надпнсн XI—ХІУ веков, № 20, с. 26-27, табл. ХІУ). 15 . Там-жа. № 29, с. 33, таб. ХУ, мал. 1. 16 Мадыфікацыю гэтай вэрсіі гл.: Ермаловіч М. Старажытная Беларусь По-лацкі і Новагародскі перыяды. Мн.. 1990, с.158-162. І7 .Рыбаков Б.А. Русскне датнрованные надппсн XI—ХІУ веков. с.27 эдв ’ ея» М і н с к -3 бібліягэка імя Адама Міцкевіча 3 '* * 2 77^ v 16 ^ ™ мя ^ Эмблема на шчыце герба «Пагоня» Міхась Белямук У Беларусі шмат вялікіх валуноў, на якіх сустракаюца высячаныя крыжы, пераважна яны шасьціканцовыя. Найбольш вядомымі зьяўляюцца Барысавы камні, на іх маюцца надпісы: «Господн помозн рабу своему Борнсу». Такія камні былі каля вёсак Накоўнікі і Балоткі, недалёка горада Дзісны, мелішасьціканцовыя крыжы. У1818 г. былі Дебоналем узарваныя. Камень вёскі Накоўнікі разьляцеўся на дробныякавалкі, а камень у Балотніках пашкоджаны част-кова, верхняя частка камня з верхнім пе ракрыжаваньнем разарвалася, засталася ніжняя частка крыжа зь ніжнім пера крыжаваньнем. Каля вёскіДруйкі, недалёк Друі ў Дзьвіне знаходзіцца камень з шасьцікан цовым крыжам, які мае пашыраныя канца-віны перакрыжавньняў. Падобны крыж на камні быў каля вёскі Высокі Гарадзец, Талачынскага р-на, але ў 1936 годзе быў узарваны. Вядомы каменьз шасьціканцовым крыжам быў каля Дзятлаўкі, Аршанскага р на, ён меў высечаны надпіс: «1171 г. 7 (Працяг. Пачатак ў 8 3(1