Полацак №4, 1992

Полацак №4, 1992

38.41 МБ
. ў польскім г. Рацёнжу было аформленае чарговае мірнае пагадненьне з Прускім тэўтонскім ордэнам. Паводля гэтага пагадненьня, кароль Ула-дыслаў Ягайла на карысьць крыжакоў адрокся ад польскагаПамор’я і пацьвердзіў умовы прыгадванага Салінскага «вечнага міру». Жамойць зноў-жазаставалася разь меннай манэтай.
Дарэчы, выдатная перамога 1410 г. у Грунвальдзкай бітве належным чынам ня была выкарыстаная, што знайшло адлю страваньне ў Торуньскім мірным пага дненьні 1411 г. Паводля гэтага пагаднень ня, Жамойць адыходзіла да Вялікага княства Літоўскага толькі на адрэзак часу жыцьця на гэтым сьвеце кн. ВКЛ Вітаўта або польскага караля Ўладыслава Ягайлы.
Гэткая была рэчаіснасьць, патдтрымлі ваючы палітычныя інтарэсы крыжакоў, гэтай рэчаіснасьцяй вельмі добра маніпуляваў імпэратар сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Жыгімонт Люксембургскі. У тых палітычных спрэчках яму ў студзені 1420 г. былі дару чаныя абавязкі вышэйшага арбітражнага судзі ў г. Вроцлаве. Жыгімонт Люксембур гскі вынес судовы вырак на карысць Тэўтонскга ордэну. Аднблькава тычылася 23
22
гэта жамойцкай праблемы. Адсюль у адказ была вострая рэакцыя Вітаўта й ягоная згода падтрымацьрух гусітаў у Чэхіі. Вось чаму было ягонае пасланьне Жыгімонту Люксембургскаму, вытрымку зь якога мы ўжо цытавалі (Гл. Полацак, № 3(13), б. 27 ).
Увогуле, ад 1410 г. і да часу падпісаньня Мельніцкага пагадненьня ў 1422 г., адбыва лася зацятае дыпляматычнае змаганьне, якое ў сваёй кнізе «Ўладыслаў II Ягайла» на аснове архіўных дакумэнтаў грунтоўна апісалі прыгадваныя польскія аўтары Ядзьвіга Кжыжанякова I Ежы Ахманьскі. Прыгадалі яны таксама той факт, што каб вярнуць Польшчы землі польскага Памор’я, польскім дыпляматам даводзілася высоў-ваць этнічна моўны фактар. За гэтыфактар, давялося ўхапіцца і Вітаўту.
Аднак-жа ў тым сваім пасланьні кн. Ві-таўт скардзіўся, што ягоныя пасланцы, якія прысутнічалі на арбітражным працэсе ў Вроцлаве, не маглі толкам растумачыць, што такое Жамойць, і гэтым самым увялі імпэратара ў аблуду. Яны гаварылі перад судом, быццам існавала ажно «тры зямлі жамойцаў» ІтутВітаўтяшчэ разтлумачыў, што ёсьцьтолькіадназямля «Жамойцаў» і «ў літоўскай мове» яна называецца «Жа мойць» і значыць «квазі зямля ніжэйшая». А польскія паслацы тлумачылі на тым працэсе, што маўляў, «Жамойць... гучыць у літоўскай мове ніжэйшая Літва» 7|.
Гэта першае. Другое, у тым сваім пас-ланьні вялікі кн. Вітаўт скарзіўся, што імпэратар, ня будучы ў курсе справаў, перадаў крыжакам зямлю судаваў. Тым часам крыжамі, у абмен на Жамойць, выказа лі згоду, што зямля судаваў можа адыйсьці да Літвы. I тут Вітаўт ужыў гэткую фармулёўку: «terra Sudorum sive Gettarum, qua mediat inter terram Lythwaniam et Prussiam».Судавы-гэта тыя-ж яьцягі, і яны
належалі да групы заходнебалцкіх пля мёнаў. А «гэтамі» іх называў польскі хра ніст Вінцэнт Кадлубэк. Цікава, што гэтых судаваў—яцьвягаў ён не залічыў да «роаасных» ім ліцьвіноў, як гэта зрабіў ён у выпадку жамойцаў.
Трэцяе, вялікі князьВітаўт нямеўслу-шнасьці, калі цьвердзіў, што маўляў. «Жа-мойцы з даўнешых часоў называлі сябе Ліцьвінамі і ніколі Жамойцамі» Але ж ак рэсьленьні, як «народ Жамойцаў» «gens Samagitarum» можам знайсьці, напрыклад, у пасланьнях кн. Вітаўта і польскага караля Ўладыслава — Ягайлы да ўладароў (каралеў і князеў) краінаў Заходняй Эўропы. Тыя іхнія пасланьні былі датаваныя 9 верась-нем 1409 г. ,і ў іх была гаворка пра злачыныя ўчынкі крыжакоў у Жамойці, а таксама у дачыненьні да земляў Польшчы і ВКЛ72. Як бачна далей.у акрэсьленьні «народ Жамой-цаў» паўтараліся ў фундацыйных актах пры заснаваньні Медніцкай каталіцкай бі-скупіі для Жамойці, а таксама ў дакумэ-нтацыі наконтсправы,якая ў 1417 г. высы-лалася на Канстанцкі царкоўны сабор. Дык і ў гэтым выпадку жамойцы трымаліся як асобны народ, хоць, праўда і маючы, як выглядае, павучальнае настаўленьне ад Вітаўта, яны паведамлялі, што стрыжнёва, «целам і касьцямі», былі зродненыя з «народам Літоўскім»73.
Чацьвёртае, ня вельмі пераканальна гу чаў аргумэнт Вітаўта наконт таго, быццам ліцьвіны і жамойцы былі народам аднае мовы. У тым сваім пасланьні побач з лацін-скай назвай Жмудзі іжамойцамі Вітаў ужы ваў яшчэ тэрміналёгію "Samoyth", "terra Samaytarum", "Szomoyth", “Samoyte".
I вось чаму. Заснаваньне ў 1417 г. Мед ніцкай біскупіі для Жамойці ўзгаднялася з пастановамі Кансіанцкага царкоўнага сабору. Сабор даручыў гэтую справу спэ 24
цыяльнай камісіі, якую ўзначальвалі Львоўскі архібіскуп Ян і віленскі біскуп Пётра. Камісія гэтая прыбыла ў Вільню дзесьці ў кастрычніку 1417 г., бо 23 і 24 кастрычніка датаваліся два фундацыйныя акты Вітаўта 74і паведамленьні ў Канстнцу, што тычыліся справы заснаваньня Медніц-кай біскупіі для Жамойці й аўтарамі якіх былі прыгадваныя Львоўскі архібіскуп Ян і Віленскі біскуп Пётра 75
Дык у фундацыйных актах кн. Вітаўта га варылася, што Медніцкае біскупства зас-ноўвалася для «народу Жамойцаў», а про башч зь Вільні магістр Мацей, які быў кан-дыдатам на пасаду Медніцкага біскупа ха-рактарызаваўся як чыстакроўны ліцьвін 76.
Дарэчы, як асбоны народ, «gens Samaytarum» жамойцы ажно тры разы хара-ктарызаваліся ў пастанове наконт Жамой-ці і Кастанцкага царкоўнага сабору, якая датавалася 11 жніўня 1416 г 76а.
Пра тое, што Медніцкая біскуп ія засноў валася для «народуЖамойцаў»,агаворана ў дакумэнтацыі,высланай для азнаямленьня Канстанцкага царкоўнага сабору і да кан-грэгацыі кардыналаў Рымскай курыі, якая працавала тады ў Канстанцы. У паведам-леньнях пасланьнях адлюстраваліся немалаважныя рэчы.
Гэтак у пасланьні, прызначаным для азнаямленьня ўдзельнікаў Канстанцкага сабору, гаварылася: «Дастойнага мужа магістра Мацея, пробашча віленскага, мы высьвецілі на кафэдру ў Меднікі, чалавека чыстага жыцьця, беззаганных звычаяў і навукі дый іншых шматлікіх цнотаў. Ён выдатна валодае жамойцкай гаворкай...»77
Зноў-жа ў пасланьні да кардыналаў Рымскай курыі Львоўскі архібіскуп Ян і Віленскі біскуп Пётра пісалі: «Дастойнага спадара Мацея, магістра свабодных навук, пробашча Віленскага, Ліцьвіна, які поў-
насьцю валодае жамойцкай гаворкай, мы высьвяцілі на кафэдру...»78
Біскуп Мацей зь Меднікаў перайшоў на кафэдру Віленскую ў травені 1422 г. Таму ў студзені 1423 г. Вітаўт зьвярнуўся з просьбай да папы Марціна У, каб ён даў згоду прызначыць на пасаду Медніцкага біскупа кандыдата Мікалая, які дасюль быў пробашчам фарнага касьцёлу ў Новых Троках. У гэтым выпадку Вітаў паведамляў Ватыкан, што пробашч Мікалай. апрача іншых годнасьцяў і цнотаў ведаў яшчэ «гаворку народу жамойцкага»; «sciensque gentis Samaitice уdioma».79 Вось тут узь нікае вельмі важнае пытаньне: зь якое ра цыі «Ліцьвіны», атрымліваючы кафэдру Медніцкай біскупіі Жамойці, павінны былі ведаць «гаворку народу Жамойцкага»? Выглядае, што меў слушнасьць італьянскі гуманіст Энэй Сільвій Пікаламіні, калі пі саў пра Літву як славянскую краіну й яе мову залічаў да славянскіх моваў.
Пятае, ці адпавядае праўдзе, нібыта жамойцы, паводля Вітаўта, Літву называлі Аўкштотай, а калі 1 называлі, дык якую ейную тэрытарыяльную частку?
Ужо прыгаданы польскі гісторык Ста-ніслаў Заёнчкоўскі зьмясьціў у сваім дасьледваньні гісторыіЖмудзі цікавую карту, на якой больш-менш дакладна акрэслівалася тэрыторыя Аўшктоты. На гэтай карце, якую аправабаў сам аўтар, Аўкштота памяшчалася на поўнач ад ракі Вільлі крыху вышэй Вількаміра паабапал ракі Сьятой. Тым ня менш, у кантэксьце свайго дасьледваньня Станіслаў Заён чкоўскі Аўкштоту атаясамліваў з уласнай Літвой». Аўкштоту з «уласнай Літвой» атаясамліваў і гісторыкУладзімір Пашута, кнігу якога «Образованне Лнтовского госу дарства» мы ўжо цытавалі. Мікола Ерма ловіч не пагадзіўся з такім атаясамлі 25
ваньнем і пісаў у сваёй кнізе, што «Літва й Аўкштайція— розныя ў той час геагра фічныя паняцьці»80. Аднак і Мікола Ермаловіч на сваёй схэматычнай карце гэтую Аўкштайцію памясьціў у сэрцы Віленшчыны — на поўдзень ад ракі Вільлі і, як можна меркаваць, Вільня і Трокі знаходзіліся на тэрыторыі Аўкштоты.
Цікава. што гісторыкі, якія Аўкштоту атаясамлівалі зуласнай Літвой, падкрэсьлі-валі ня толькі геаграфічную, але і дзяржаў-ную ідэнтычнасьць гэтых паняцьцяў, не маглі назваць аніводнага архіўнага да-кумэнту, дзе хоць-бы адзін зь вялікіх кня-зёў ВКЛ характарызаваўся-б, як «князь» ці«кароль» гэтай Аўкштоты. Наадварот, ёсьць акты, часоў вялікага князя Гедыміна, у якіх прыгадваліся таксама землі Аўк штоты і Жамойці, але сам Гедымін тыту-лаваўся ў тых актах як «кароль Літвы».
Дзе знаходзілася зямля Аўкштота, дазваляюць, дарэчы, удакладніць паведа-мленьні нямецкага храніста з Рыгі Германа Вартбэрга. Сваю «Хроніку Лівоніі» ён пісаў ў другой палове ХІУ ст. і закончыў яе на 1378 г. У ягоным разуменьні, гэта была «вышэйшая зямля Л ітвы»81. Герман Вартбэрг канкрэтна два разы назваў Аўкштоту, апісваючы напады ў 1373 г. ,а затым у 1374 г. на гэтую зямлю прускіх крыжакоў. Першы з гэтых нападаў узначальваў вялікі магістр Тэўтонскага ордэну Вінрых з Кніпроду, a другі вышэйшы мершалак Рудыгер з Эльне-ру 8г. Напэўна, Вартбэрг меў на ўвазе так сама Аўкштойту, каб, паведамляючы пра напад, у 1375 на зямлю Л і цьв іноў Л івонскага магістра Вільгельма з Урымэрсгайму, ён канкрэтна назваў гэткія мясцовасьціУцяну, Таўрагіні, Больнікі, Малаты, Шашолы, Дубінкі і Гедройці83.
Але, каб акрэсьліць, дзе паводля Варт-бэрга, ляжала Аўкштота, дастаткова зьвяр-
нуцца да ягоных паведамленьняў пра на пад крыжакоў канкрэтна на зялмю Аў кштоту.атаксама на «вышэйшуюзямлю Лі-твы». У першым выпадку Г. Варгбэрг назваў Вількамір і Жэймы. Другі выпадак тычыўся 1367г.. калі, паводля Вартбэрга, вышэйшы маршалак Тэўтонскага ордэну Генінг Шын дэкопф спустошыў і спапяліў мясцовасьці ў «вышэйшай зямлі Л ітвы»: «Шаты і Ворлава і з поўначы падыйшоў да Коўны»84
Дарэчы, захавалася арыгінальная спра ваздача наконт таго, як дайшло да ведамай бітвы 2 лютага 1448 году над ракой Стрэ-вай. У справаздачы паведамлялася, што напярэдадні гэтай крывавай сутычкі крыжацкае войска на працягу 8 дзён пустошыла «зямлю Літвы, што звалася Аўкштотай» 85. У справаздачы. праўда, не гаварылася, дзе знаходзілся яна. Але ўдакладніць месцазнаходжаньне Аўкштоты дапамагае іншы дакумэнт. Гэта таксама крыжацкі дакумэнт, які тычыўся акрэсь-леньня межаў Жамойці і выкарыстоўваўся тэўтонскім ордэнам на арбітражным працэсе 1412 г. Дакумэнг грунтаваўся на апытаньнях людзей, пераважна былых слу-жакаў крыжацкага ордэну, сярод якіх былі немцы рыцары і іхнія пахолкі, прадстаўнікі старажытных прусаў, жа-мойцаў і куршаў. Справа тычылася таксама замку Вялёны, што ляжаў у Жамойці крыху далей на захад ад упадзеньня ракі Дубісы ў Нёман. Паводля гэтага дакумэнту, тыя сталыя людзі сьведчылі, што замак Вялёну калісьці, 40 гадоў гаму, трымалі паны Сурмін, Матэйка і Гаштоўт. Яны. аднак, былі ліцьвінамі, якіх звалі яшчэ аўкштотамі Нашчадкі гэтых паноў ліцьвіны яшчэ цяпер жывуць у Літ ве, а не ў Жамойцкай зямлі, жывуць у землях Кульвы і Вількаміра. У дакумэньце дадаткова яшчэ раз пераказваліся сьвед-чаньнітых сталых людзей, што замакВялё
быў перададзены кры-ж