ець Еўфра-сіньня чэсны крыж у манастыры сваім у царкве Сьвятога Спаса, чэснае дрэва бяс-цэннае, што ёсьцьакована золатам і срэбрам і каменьнямі і жэмчугам ў грыўнах a ... Да не выноснтся із манастыра ніколі, таксама не прадаці, не аддаці. Калі гэтага хто не паслухае: вынясець Кяго> -Рэд.) з ма-настыра ды ня будзе яму памочнікам чэсны Крыж ні ў «гэтым> Рэд.) веку ні ў будучым і да будзе пракляты сьвятою жыцьцятворчаю Троіцаю і сьвятымі Айцамі і сям’ю саборамі сьвятых Айцоў і будзе яму лёс Іуды і « стане> ~Рэд.) перад Хры-стом. Хто-ж асьмеліцца: ці гэта уладар, або князь, або біскуп, або ігуменьня, або іншы каторылюбы чалавек, — то будзь яму клятва гэта. Еўфрасіньня-ж, раба Хрыстова, зрабіўшы крыж гэты, прыме вечнае жыцьцё з усімі сьвятымі.»—Рэд.) Крыж гэты, зроблены ў 1161 годзе і меў шы ў дліну 11 і 3/4 вяршка, папярэчы-націтла 3вяршка, 2-я папярэчына —4-і 5-восьмых вяршка, як бачна з надпісу. Аздоблены ён быў золатам. срэбрам, пэр ламі і каштоўнымі каменьнямі. Зроблены ён быў з такім мастацкім густам, што май-стар нават увекавечыў сваё імя ў выглядзе малітвы: «Господн помозмрабу твоему Ла-зарю нареченному Богшн сделавшему • крест сяй церквн святога Спаса н Офроснньн». Але не гэта складала галоўную духоў-ную каштоўнасьць крыжа. Бо інакйі не было б і сэнсу абараняць гэты крыж такім за-кляцьцем, забараняць камуб то ні было, выносіць гэты крыж зь сьцен манастыра. У чым-жа духоўная каштоўнасьць гэтай сьвя-тыні? Крыж — сымбаль нашага збаўленьня. 3 ганебнага сродка пакараньня самых вялікіх злачынцаў Рымскай імпэрыі крыж ператварыўся для нас у знак самаахвяра ваньня Сына Божага дзеля яго вялікай лю-бові да людзей. Пакуты на ім Хрыста пры носяць нам ачышчэньне ад граха, збаў-леньне й аслабленьне чалавека ад рабства граху. Гэтыя пакуты прынеслі людзям вы-куп, дараваньне нам віны ад нашых грахоў. Прымірэньне нас зБогам, узнаўленьне саюза паміж чалавекам і Богам і абяцаньне вечных радасьцяў, збаўленьне чалавека ад улады граха над ім, ад улады сатаны. 9 Для таго прэпадобная Еўфрасіньня і зрабіла гэты крыжа, паклала ў пабудаваным ёю храме і абараніла яго сваёю клятваю, бо хацела, каб гэты крыж не пакідаў храм і манастыр. Яна хацела, каб ён заўсёды на-гадваў сёстрам манастыра і прыходзячым ў яго палачанам аб гэтай вялікай ахвяры, якую прынёс за нас на крыжы Богачалавек Ісус Хрыстос. I каб мы заўсёды жадалі быць у еднасьці зь ім, бо толькі еднасьць зь ім зьяўляецца прычынаю нашага збаўленьня, напаўняе нас невычарпальнай жыцьцёваю сілаю, якая зыходзіць ад Хрыста, нашага шляху, нашай праўды і жыцьця (1н, 14,-6). Акрамя таго, што сам гэты крыж зьяў-ляецца сымбалем нашага збаўленьня, прэ-падобная зьмясьціла ў ім рэчавыя доказы пакут Хрыстовых—частку з сапраўднага жыватворнага крыжа Гасподня, нават з кропляю боскай крыві на ёй—з надпісамі: «Дрэво Жнвотьное» і «Кровь Хрнстова». Над той часткаю, дзе напісана:«Кровь Хрн стова», ёсьць залаты чатырохканцовы крыжык, а на баках яго — чатыры крыжыкі з надпісамі ў іх: IC ХС HI КА, што значыць — Ісус Хрыстос перамог. А над тым месцам дзе напісана «Древо Жнвотьное», залаты шасьціканцовы крыжык. Усе гэта — з правай стараны. Зьлева: «От гроба пресвятыя Бо-городнцы».Гэта значыць, што тут зьмясьцілі часьцінку камня з Гефсыманіі, ад гроба, у якім калісьці была пахаваная Маці Божая. Над гэтай часьцічкай камня — іконка прэ сьвятой Багародзіцы з прадвечым дзіцят кам. Затым надпіс: «Гроб Господень». Там часьцічка жыватворнага гробу Гасподня — каменчык зь яго. Затым-. «Моіце святого Стэфана», тагосамагаархідыякана і перша-пакутніка, якога пабілі камнямі ў Іеру-саліме за сьведчаньне аб яго боскай славе. Далей: «Кровь святого Днмнтрня» Са-лунскага вялікапакутніка, меўшага паку- ты за Хрыста. «Моіце святого Пантеленмо-на», таксама вялікапакутніка, лекара, які імем Хрыста цаліў хворых.За гэта грошы ня браў, але быў выданы на пакуты за Хрыста дактарамі-паганцамі.штозайздросьцілі яму Увесь крыж мае 20 іконачак: маленькіх, састаўленых з мазаічных каштоўных дро-бныхкамняў,знадпісамі,якая дзе іконачка. І .Уверсе крыжа—вобраз Ісуса Хрыста, які благаслаўляе, і надпіс: «ІО «ХС». 2 .На верхняй перакладзіне — іконка Бо-жае Маці з працягнутымі далонямі, з надпісам: МР ОУ— Маці Божая. З.Іан Хрысьціцель з працягнутымі да-лонямі, з надпісам. 4 .На вялікай перакладзіне іконка ар-хістраціга Міхаіла. 5 .Там жа іконка Архангела Гаўрыіла, кожны з ангелаў трымае ў руках шар -сымбаль зямлі. На вялікім міжкрыжоўі чатыры іконкі апосталаў евангелістаў, якія падаравалі нам апісаньне жыцьця і дзейнасьці на зям лі Госпада нашага Ісуса Хрыста: 6 ,7,8,9,— Іан Багаслоў. Мацьвей, Марк і Лука. У кожнага евангеліста ў руцэ Еван гельле. Ніжэй вялікай перакладзіны на дзяр-жальне крыжа: 10. «а.Ефроснн» —прэп. Еўфрасіньня Александрыйская — у гонар якой дадзена імя прэпадобнае. 11«А.Георгнос»—сьвяты вялікапакутнік і пераможца Юры у вайсковым адзеньні, з павязкаю на галаве, з чатырохканцовым крыжыкам у правай руцэ. 12. «а. Софня» — сьв. вялікапакутніца Сафія, на вачах якой закатавалі дачок: Веру, Надзею, Любоў. Яна гаксама з чатырох канцовым крыжыкам у правай руцэ. Зь левай стараны крыжа: 13. Уверсе крыжа «а. Хрстом» (Агіос Хрнзостом —сьвяціцель Іан Златавуст). На верхняй перакладзіне: 14. «а. Васнлйй»—сьвяціцель Васілій. Архіяпіскап Кесарыйскі. 15. Пустое месца. Мажліва, тут знахо-дзілася трэцяя іконка славутага сьвяціцеля Грыгорыя Багаслова. На вялікай перакладзіне: 16, 17. сьв. Першавярхоўныя апосталы Пётра і Павел. Л ік ап. Паўла сьцёрся, бачныя толькі адзежа і рука з кнігаю. 18. «а.Стэфан» — іконка таго самага архідыякана Стэфана, часьцічка мошчэй якога знаходзіцца ў крыжы. 19. «а. Днммтрнось» — кроў якога таксама ў крыжы. 20. — іконка сьв.Панцеляймона. мошчы якога таксама ў крыжы. Нельга не заўважыць, у якім строгім парадку разьмешчаны гэтыя іконкі і сьвя-тыні. Яны савакупна прадстаўляюць сабою амаль усю гісторыю новага запавету і першабытнай царквы сярод пакутніцтваў, якія ахоплівалі гэту царкву ў першыя стагодзьдзі яе існаваньня. Вось прыклад мэтанакіраванай духоўнасьці гэтага выдат-нага твору мастацтва. Усё накіравана на тое, каб абудзіць у вернікаў цягу да збаўленьня, да ачышчэньня сябе ад граху. Тут і сьведчаньне аб самаахвярнай любові Хрыстовай да нас, да роду чалавечага, сам крыж, кроў Хрыстова, за нас пралітая, часьцінка сапраўднага крыжа Збавіцеля, часьцінка яго гроба—сьведкі ўваскра-шэньня яго, часьцінка гроба яго мацеры і яе вобраз, благаслаўляючай нас на добрае, на нашую любоў у адказ на божью любоў да нас. I сьведкі ягозьяўленьня на зямлі— Іан Хрысьціцель, апосталы й евангелісты, прыклады для падражаньня—сьвятыя, сваім жыцьцём праведным, пакутамі за Хры ста, сваёй міласэрнасьцю і вераю, вучэнь-нем і летургіямі, сваімі посьнічаскімі і малітоўнымі подзьвігамі, запечатлелі сваю любоў да любячага нас Госпада — усё гэ-тае ўзятае савакупна, павінна і нас натхяць на сьвятое і праведнае жыцьцё. У гэгым і заключаецца сапраўдная духоўнасьць і духаноснасьць крыжа пр. Еўфрасіньні. 10 Крыж Еўфрасіньні Полацкай і ўзьвіжальныя крыжы XII—XIII стст Васіль Пуцко Каштоўны крыж, які зьяўляецца пада-рункам полацкай ігуменьні Еўфрасіньні, быў зроблены ювелірам Лазарам Богшам ў 1161 г., аб гэтым сьведчыць памяткова зроблены запіс на самым крыжы1. Выраб крыжа вымоўны доказ таго, што ён рабіўся, каб урачыста адзначыць асьвячэньне Спас кай царквы, збудаванай не раней 1150 г. у Еўфрасіньнеўскім мапастыры2. Немагчыма, каб да 1161 г. царква не была размаляваная фрэскамі. Калі пагаджаемся, што яна была размаляваная да гэтага часу, то павінны ўлічыць, што ў сыстэму росьпісу царквы належыць і росьпіс ахвярніка, дзе знахо дзіцца фрэска Багамацеры, якая іконагра-фічна адпавядае іконе, што атрымала прэ-падобная Еўфрасіньня ад бізантыйскага імпэратара Мануіла I Комніна (1143-1180) іад канстантынопальскага патрыярха Лукі Хрысаверга (1157-1170). Такім чынам, да-таваньне сьценапісу Спаскай царквы, ад-паведна з названымі дадзенымі, пажадана абмежаваць гадамі 1157-1161 гг.3 Крыж, безумоўна, быў урачыста ўнесены ў Спаскую царкву, бо гэткай пашаны патра-бавалі тыя хрысьціянскія сьвятасьці, якія былі закладЗены ў яго: частка крыжа Гас-подня (Древо Жнвотьное)4, частка дамавіны прэсьвятой Багародзіцы, мошчы архідыя-кана Стэфана, мошчы вялікапакутніка Панцеляймона, кроў Дзьмітрыя Салун-скага. Наколькі гэта была значная царкоў ная падзея, для параўнаньня можам мерка ваць з таго, як адбывалася асьвячэньне Ўсьпенскага сабору япіскапам Кірылам II у Растове Вялікім. Летапісец пад 1231 г. адзначае, што «паче же внесе в святую церковь кресты честныя, многы моіцн святых в раках прекрасных»5. Адсюль няма патрэбы сумнявацца, каб падобнай пышнасьці не аказалі крыжу прэпадобнай Еўфрасіньні. Крыж быў даволі вялікага памеру (51.5 х 21.5 см) і гэта вымоўны доказ, што яго нельга адносіць да звычайных напрастоль-ных крыжоў, якія ў старажытных царкоўных запісах вельмі часта называюцца крыжамі багаслаўленьня. Крыжы падобнага выка наньня, толькі значна меншага памеру, пераважна клалі ў спэцыяльныя скарбонкі —стаўратэкі. Тыя стаўратэкі. што зьбераг ліся, даюць мажлівасьць спазнаць дзеля якой мэты яны рабіліся, а пераважна яны былі робленыя бізантыйскімі майстрамі.6 Крыж Еўфрасіньні тыпалягічна адпавя дае грэцкім крыжам і падобна ім аздоблены па золаце перагародкавымі эмалямі і каш тоўнымі каменьнямі7. Накрыжы прадстаў-лены Дзеісус, пагрудныя выявы архангелаў, евангелістаў, апосталы Пётр і Павал, айцы царквы Васіль Вялікі. й Ян Златавуст, сьвя-тыя Еўфрасіньня, Юры і Сафія, таксама Стэ-фан і Панцеляймон, бо мошчы закладзены ў крыж. а кроў Дзьмітрыя адзначаецца ся род рэліквіяў, паміж якімі. асабліва неаб-ходна адзначыць, знаходзіцца I «Кровь Хрнста». Крыж, відавочна, быў рэстаўраваны і вынікам гэтага зьявіўся рэльеф з вобразам Багамаці Адзігітрыі. Стыль-жа й эпіграфіч-ныя прыкметы манаграм сьведчаць, што ў першапачатковую кампазыцыю крыжа яны не ўваходзілі. Ды было б і незразумелым, чаму зьявіліся басмы і засланілі міжкры-жоўе адварогнай стараны вырабу. Шасьціканцовая форма крыжа вядомая ў Бізантыі I ў Заходняй Эўропе з УН УІН стст., але шырокае распаўсюджаньне атры мала яна ў XII ст.. Менавіта ў той час. выявіліся вялікія за