Полацак №4, 1992

Полацак №4, 1992

38.41 МБ
ядоўга, цераз тры месяцы назначылі мяне майстрам цэ ха. Жыў я ў асобным пакоі, есьці мне са сталовай насілі шасьцёркі. Вечар поўнасьцю праводзіў у канторы разам з вольнанаём нымі нарміроўшчыкамі, эканамістамі і бухгалтаркамі. У асноўным гэта былі жонкі нашых ахоўнікаў. Амаль усе яны былі жан чыны разбэшчаныя, падкія да грошаў. Му жоў сваіх не любілі—нават ненавідзелі.
Аднойчы,калібыўя ўжомайстрам, па-клікаўмяне да сябе.начальнік лягера. (Гэ та было ў 1952 годзе). Ён пазнаёміў мяне з Андшылерам Ісакам Маркавічам. На чальнік лягера быў жыд і па маім прозь вішчы думаў, што ясвойчалавек. Начальнік сказаў Андшылеру: «Восьтабе будзе пісар». Мне было дзіўна чуць гэта, бо такой штат най адзінкі ў лягеры не было. Потым начальнік зьвярннўся да мяне: «Будзеш жыць зь ім у адным пакоі й глядзець яго, шанаваць, як роднага брата».
Ваеннае званьне Андшылера было палкоўнік. Быў ён калісьці намесьнікам ка мандзіра па гаспадарчай часьці. Служыў пасьля вайны ва ўсходняй Нямеччыне, дзе і пагарэў, загнаўшы дзьве баржы тавараў у Заходнюю Нямеччыну. Тэрмін яму далі 25 гадоў зьняволеньня і пяць гадоў паражэньня ў правах. Адным словам, да
канца жыцьця. Але Андшылер моцна не хваляваўся. За год да сьмерці Сталіна ён неяк сказаў мне: «Сталін хутка памрэ, і мяне выпусьцяць на волю. Ты яшчэ будзеш сядзець, а я ўжо буду вольным казаком» У далейшым так і адбылося. Запомнілася мне, што калі да яго прыязджала жонка, то пакой для прыезджых, дзе былі клапы ісмурод, пабрызгалі духамі.Пасьля ад’езду гаспажы Андшылер, жонкі нашых афіцэраў на працягу двух тыдняў хадзілі туды, каб адчуць пах гэтых парфюмаў.
Адразу пасьля сьмерці Сталіна Ан-дшылер быў выпушчаны на волю.
Калі я быў на шырпатрэбе, прыехала да мяне ў адведкі маці. На гэты раз на спат каньне я выйшаў чыста апранутым, не галодным і здаровым. Спатканьне нашае працягвалася трое сутак. Ніхто нам не перашкаджаў. Жылі мы ў адным пакоі, дзе была пліта і можна было зварыць ежу. Сустрэча з маці абвастрыла мае ўспаміны ' аб дзяцінстве і яшчэ выразьней замільгала надзея, што ўсё-такі прыйдзе той час, калі я закончу сваепакуты і вярнуся дамоў, на сваю радзіму. Жанюся, абзавядуся сямёй і стану жыць з сваім народам. Маці расказала, што мяне ўспамінаюць усе аднавяскоўцы. Жадаюць мне здароўя і чакаюць, калі ўжо я вярнуся. Маладыя дзяўчаты пытаюцца мой адрас, каб напісаць мне ліст і вы-казваюць жаданьне на сяброства са мной, кажуць, што ў далейшым будуць чакаць мяне, пакуль я не вярнуся зь няволі. Ба льшавікі вакол нашай сям’і зрабілі нясь церпную атамсферу і на кожным кроку па пракалі маіх бацькоў і радню за мяне —ворага народу. Але простыя людзі гэтага не рабілі.
Разьвітаўся я з маці і зноў пайшоў працаваць на сваё месца, на якім ужо пры-жыўся і на якім мне хацелася дабыць
тэрмін свайго зьняволеньня. Крыўдна было за перакрэсленыя гады. Пайшлі яны на тое. каб проста выжыць. Толькі чым цяжэй ў няволі, тым больш хочацца жыць. Добра, калі ўсё добра, але маё «дабро» скончылася пасьля сьмерці Сталіна
На ўсёжыцьцяя запомніў дзеньЭсака віка 1953 году, калі па радыё абвесьцілі, што адняло мову Сталіну. Праз тры дні ён памер.Усе палітычныя ўздыхнулі лягчэй. Думалі, што і ў нашым лёсе, што небудзь зьменіцца.
У дзень пахаваньня мудрэйшага з муд рэйшых бацькі ўсіх народаў я быўна бю летэні і ляжаў у бараку. Калі пачаліся пяць хвілін жалобнага маўчаньня, я ня ўстаў з нараў. Убеглі наглядчыкі, сьцягнулі мяне з нараў, пачалі моцна біць і пытацца, чаму я не ўстаў, калі хавалі вялікага Ста-ліна. Пасьля гэта мне доўга яшчэ псавалі жыцьцё, калі я што небудзь дрэннае ка заў пра яго.
Пасьля сьмерці бацькі ўсіх народаў зра білі вялікую амністыю й адпусьцілі на волю ўсіх бандытаў і злодзеяў. Палітычных-жа амністыя не тычылася. Лягер апусьцеў і не стала каму пілаваць лес. А новы набор працоўнай дармовай сілы не так хутка нахапаеш. Усіх нас, у каго быў 58 пункт кодэксу, забралі з шырпатрэба йадправілі на лесапавал. I зноў я трапіў на вольны штрафны лягерны пункт, дзе пановаму ўзяўся за лучок і пачаў па ранейшаму валіць лес. Ежы хапала, хоць ўсё было і поснае. Хлеба пачалі даваць да 1110 грамаў на дзень.
Цераз месяц пасьля амністыі зноў пайшлі этапы. Некаторыя злодзеі далёка не ад’ехалі. За новыя злачынствы яны пачалі вяртацца ў лягер.Але тут яны свой зло дзейскі закон ужо не ўзаконілі. Рабацягі згуртаваліся і пачалі іх біць і душыць, каб
44
45
выжыць у гэтым пекле. Аднойчы мы з брыгадай пайшлі на працу, а ў бараку пакінулі свайго днявальнага. Ён пале-наваўсямыцьпадлогу і папрасіў за кавалак хлеба злодзея зрабіць гэтую працу. Сам днявальны адлучыўся ненадоўга, а яго памочнік застаўся адзін. Ён украў і зьеў кіло каўбасы з тумбачкі нашага мужыка, які нядаўна атрымаў пасылку. Вярнуў шыся з працы, адразу заўважылі прапажу. Пачалі дапытвацца ў днявальнага, дзе дзелася каўбаса. Днявальны як мог вы-кручваўся, што ён ня браў. Мы спыталіся, а ці быў у яго хто-небудзь у гасьцях. Тот прызнаўся, што яму памагаў мыць падлогу Мішка-злодзей па клічцы Квач. Мы зрабілі Мішку допыт. Той ад усяго адмаўляўся. Тады адзін наш брыгаднік ўнёс прапанову аб мэдычнай экспэртызе. Завялі Квача ў прыбіральню, памачылі пальцы ў дзярмо, савалі яму іх ў горла, пакуль яго не званітавала. Калі вырвала — усе ўбачылі, кавалкі каўбасы. Больш ніякіх довадаў было ня трэба. Тут-жа ўчынілі над ім самасуд. Вынесьлі яго на вуліцу, і тры разы, ўзяўшы за рукі і ногі, стукнулі аб зямлю. Больш да яго ніхто не падыходзіў. Другія злодзеі яго знайшлі і аднеслі ў стацыянар на лячэньне. Яны хацелі нам за гэта ад-помсьціць, але нічога не атрымалася. Мы былі больш за іх згуртаванымі і фізычна мацьнейшымі.
Пасьля сьмерці тырана я напісаў у Ваенную калегію Вярхоўнага Суда заяву аб разборы маёй справы і просьбу аб памі лаваньні. Чакаў адказу два гады і тры месяцы.
10 кастрычніка 1955 году, апоўдні на лесасецы падыйшоў да мяне вольнанаёмны начальнік, інжынер па тэхніцы бясьпекі і сказаў: «Леанід Юстынавіч, я рады табе паведаміць, што ты ўжо вольны чалавек».
Сказаўшы гэта і не даўшы мне апомніцца. зьнік за агароджу. Калі я прыйшоў у сябе, то не паверыў гэтаму, палічыў ягоныя словы за жарт. Вечарам. калі мы прыйшлі з працы. вартавы паклікаў мяне да начальніка. Я хуцевька пераапрануўся і, невячэраўшы. пайшоўда яго ў кабінэт. Як толькі я пера крочыў парог, начальнік, чаго ніколі не бывала, падняўся з-за стала і пайшоў мне насустрач. Ён падаў мне руку і сказаў: «Добры вечар, таварыш Шыман». Калі ён назваў мяне таварышам, у галаве пап лыло, валасы сталі дыбам, і я павольна сеў на канапу. У галаве пачуўся шум, і я амаль ня бачыў свайго начальніка маёра Ту-ставалава. Апрыпомніў я ад найіатырнага спірту. Цераз дзесяцьхвілін яўжопрыййюў у сябе. Начальнік наліў дзьве чаркі га-рэлкі, мне даў і сам выпіў. Дастаў са стала ліст паперы і зачытаў мне рашэньне Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда аб маім датэр-міновым вызваленьні зь зьняцьцём судзі масьці і паражэньня ў правах. Пасьля гэ-тага чытаньня паміж намі пайшла гу тарка. Начальнік, ведаючы мае арганізацый ныя здольнасьці, доўга мяне ўгаворваў застацца тэхнічным кіраўніком на прад прыемстве, вядома, вольнанаёмным. Га варыў, што для пачатку дадуць мне фінскі домік з трох пакояў, дапамогуць за кошт прадпрыемства абзавесьціся гаспадаркай. вопракай і мэбляй. А калі я неспадзявана заплакаў і сказаў, што даўно не бачыў ма ці, ён спахмурнеў, але сказаў: «Ну калі ня хочаш, едзь на радзіму. А калі там дрэнна сустрэнуць, вяртайся да нас, твая пасада будзе цябе чакаць».
Адзінаццаць гадоў я ня быў на радзіме. Зь іх 8 гадоў і 4 месяца быў катаржанінам. a 2 гады і 8 месяцаў салдатам Савецкай Арміі.
(Заканчэньне ў наступным нумары)
46
У музэі я сус-трэў ўпершыню Сяргіевіча, які ўжо далей знаёміў мя-не з астатнімі больш маладзей шымі працаўніка-мі, што сядзелі ў маленькім пакой-чыку. Іх было ўтрох. Яны сустрэ-лі мяне спачатку ня вельмі ветліва, але калі даведа ліся, што я зяць Уладзіслава Га-лубка, дык уся гаворка пайшла па-іншаму, шчыра і даверлі ва.
Кожны дзень я заходзіў у беларускі краяведчы музэй, а адтуль зь Сяргіевчам абходзілі касьцёлы, дзе мелася шмат абразоў італьянскіх майстроў, якіх, на думку Сяргіевіча, мне трэба ўбачыць абавязкова, бо можа другога выпадка ўжо больш ня будзе ніколі. Напружанасыдь у горадзе кожны дзень павялічвалася. Горад жыў прадчуваньнем нечага вельмі важнага, вельмі страшнага. Гэта можна было меркаваць наваі па таму, што ўсе касьцёлы служылі безь перапынку.
Звычайна Сергіевіч вёў мяне адразу да службовага ўваходу ў царкву абокасыдёл. Ён даваў касьцёльнаму служаку ў рукі тры рублі і па-польску прасіў дазволу паг-лядзець разам з панам зь Менску цар-коўнае малярства. Мы заходзілі ў Божы храм, Сяргіевіч станавіўся на калені. пе ражагнаўся далоньню і толькі пасьля дазваляў сабе прайсьці далей разам з мною.
Аднойчы Сяр-гіевіч запрасіўмЯ' не ў сваю мансар ду, якую ўзяў у арэнду ад старога мастака. Майстэр-нямалая, але уту льная. Там мы разглядалі пар тэты дзеячоў бела-рускай культуры. Карціны мне па-дабаліся.але адчу-валася нейкая су хаватасьць у фар бах і аднолька-васьць фарматаў. што рабіла ўра жаньне царкоўных абразоў.
Між тым тыпажы былі розныя — кант-растныя—і гэта выручала кожны партрэг ад таго, каб параўноўваць іх паміж сабою.
Гэта былі партрэты вядомых дзеячоў нашага адраджэньня. Запомнілася мне вялікае палатно ксёднза Станіслава Гля-коўскага (Глякоўскі аказаў моцны ўпылў на Сяргіевіча і быў ягоным добрым прыя-целям —Рэд.)
Падканец Сяргіевіч паказаў мнекраціну «На той бераг»(?), поўную сымболікі. Беларус змагаецца на сваім невялікім ветразі з марскою бураю. Хвалі накрываюць яго мо-цную фігуру, але ён хватка трымае мачту ў руках, інакш можна згінуць разам з ветразем у марскім бяздоньні.Кампазыцыя была настолькі пераканаўчая. што нічога не дадаць, не адняць. Усё на мейсцы, фарбы адпавядаюць таму драматызму, але самае галоўнае і каштоўнае ў задуме. штогледач верыць у перамогу моцнага маладога беларуса.
(Працяг. Пачатак ў №5-3(13))
47
Карціна выконвалася ў пачатку трыц-цатых гадоў. Шкада, што найлепшы твор беларўскага мастака не знайшоў месца ў нашым дзяржаўным мастацкім музэі. Дарэчы скажам, што ў памяненым музэі няма нацыянальнага беларускага выяў-ленчага мастацтва ў гістарычным разь-віцьці. Ёсьць вялікі аддзел расейскага ма -стацтва, які нагадвае філіял Трэцьякоўкі ў Маскве ці Рускага музэю ў Пецярбурзе, ёсьць беларускі аддзел часоў Айчыннай вайны, а што датычыцца больш ранейшых часоў, то такога аддзелу няма. Усе творы знаходзяцца ў сховішчах, далёка ад вачэй сучаснага гледача, быццам і не было іх ніколі.
На разьвітаньні Сергіев