лясе больш не выкладаў. 4 чэрвеня 1930 году Луцкевіч атрымаў паведамленьне Бацькоўскага Камітэту Віленскай Беларускай гімназіі. «Прымаючы пад увагу. адначалася ў ім. што сучасны Дырэктар Віленскай Бе ларускай Гімназіі грам. Р.Астроўскі даў сваю згоду поўніць абавязкі Дырэкагара Гімназіі толькі на 1929 1930 школьны год і дагэтуль справа дырэктарства ў гімназіі на наступны школьны год яшчэ ня вырашана, Бацькоўскі Камітэт, як канцэсіянэр В.Б.Г., гэтым лічыць сваім абавязкам паведаміць Вас, што ня можа ўзяць на сябе адказанасьці засклад вучыцельскага пэрсаналу гімназіі ў наступным школьным годзе і дзеля гэтага папераджае Вас, што з днём 1. УІІ. 1930 г. Выможаце сябе лічыць вольнымі ад спаў-неньня абавязку вучыцеля ў В.Б.Г.».' Р.Астроўскі хутка падшукаў замену А.Луцкевічу, у асобе Алены Сакаловай. Але ў 1930 годзе Луцкевіча з працы ня звольнілі. Ён яшчэ адзін год працаваў у гімназіі. Пасьля Луцкевіча з намі нейкі час працавала Алена Сакалоўская, пасьля яе — прафэсар Ігнат Дварчанін, аўтар «Хрэ стаматыі новай беларускай літаратуры ад 1905 г.)», вядомы дасьледчык Скарыніяны. Яго доктарская дысэртацыя, якую ён аба раніў у Карлавым Унівэрсытэце ў Празе ў1926 г. называлая «Франьцішак Скарына, як культурны дзеяч і гуманіст на бела Ігнат Дварчанін 1. А.Сідарэвіч. 3 жыцьця Антона Луц-кевіча. ЛІМ,1 лютага 1991 г. ст. 13 Хаця Антон Луцкевіч больш і не выкладаў у нас, я сустрэкаўся ў зь ім у Беларускім Музэі, пры якім было арганізаванае Беларускае навуковае таварыства. стар шынём якога быў ён. У Таварыстве зьбіраліся ня вучнёўская аўдыторыя, а больш салідная публіка. На ягоных паседжанаьнях чыталіся даклады і рэфэраты, адбываліся дыспуты. Сьвяткавалі мы ў Таварыствы і ўгодкі Скарыны. Даклад пра дзейнасьць вялікага вучонага і друкара чытаў Тарашкевіч. Беларускае навуковае таварыства вы-дала некалькі «Гадавікоў» —зборнікаў, у якіх былі сабраныя матэрыялы па гісторыі, культуры Беларусі. Антон Луцкевіч таксама пісаў туды сваі артыкулы. Аднойчы я зайшоў з нейкай нагоды ў музэй. Луцкевіч, нешта рабі ў у гэты час, але працу прыпыніў і пачаў з мною гаворку. Ён сказаў. што зьбіраецца выдаваць зборнік навуковых артыкулаў і рыхтуе ад яго артыкулы.Збо-рнік будзе называцца «Запісі Беларускага навуковага таварыства». —А не лепей-бы назваць ягоне «Запісі», а«3апісы», —прапанаваўя. «Запісі» гучыць неяк па-расейску . Луцкевіч ідэю гэтую падхапіў адразу. —Так, кажа, трэба назваць «Запісы». Так і «Запісы» івыйшліўсьвет. Здаецца, у іх друкаваліся лісты Багдановіча, якія захаваліся зь асабістайперапіскі Луцкевіча зьбеларускімпаэтам інекаторыя Багдано-вічаўскія творы. Пасьля гэтыя лісты пера-друкоўваліся ў Менску, але імя Луцкевіча, які на той час быў забароненай для савецкай цэнзуры асобай, было выкрэслена. Вось ад тых, Луцкевічаўскіх «Запісаў», можна сказаць, і пайшлі на эміграцыі «Запісы» Беларускага Інстытуту Літарагуры й Мастацтва. (Працяг будзе) 56 57 SI БЯЦШЫНЫ 1993 год — Год беларускай мовы клюба «Спадчына» да Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Ліст Сябры культурна-асьветніцкага клюба «Спадчына» зьвяртаюцца да Вас з гэтым лістом, каб засяродзіць Вашую ўвагу на наступным. Ужо больш за два гады дзейні-чае Закон аб мовах. I што мы назіраем? Дзе беларускія школы, беларускія падручнікі, пашпарты ў беларускай мове? Бясконца доўжыцца гаворкаабстварэньні канцэпцыі нацыянальнай адукацыі. Аднак ні нацыя-нальнай школы, ні нацыянальнага выха-ваньня ў рэспубліцы як не існавала. так і не існуе. Прыняцьцё Міністэрствам народ най адукацыі рашэньня аб скасаваньні зь пераліку безумоўных патрабаваньняў да выкладчыкаў пры праходжаньні атэс-тацыі такога пункту, як неабходнае вало-даньне беларускай мовай, паказвае, што дзяржава не падтрымлівае мову народу, які стварыў яе і даў ёй імя. Дзе ў сьвеце, у якой краіне такое магчыма? Мыжывем зараз унезалежнай дзяржаве. Неад’емным атрыбутам дзяржаўнасьці, та 'кім жа як сьцяг, герб, уласныя грошы зьяў ляецца і дзяржаўная палітыка, у прыват-насьці, ў галіне інфармацыі. Між тым пры ходзіцца канстатаваць, што нашая дзяржава ня мае ўласнай інфармацыйнай службы. Няма нацыянальнага тэлебачаньня. Боль-шасьць рэспубліканскіх пэрыядычных вы даньняў, дзе Савет Міністраў зьяўлецца заснавальнікам, выдаюцца на расейскай мо-ве, другія друкуюць па-беларуску адну толькі назву. Нягледзячы на запэўніваньне аб фінансавай падтрымцы беларускамоў нага друку, па-ранейшаму выданьні па гісторыі і культуры Беларусі маюць абмежа ваныя мізэрныя наклады і незадавальняюць попыт чытачоў. Усё гэта, як і наяўны не дахоп слоўнікаў і дапаможнікаў. ня кажучы пра спэцыяльную літаратуру, прымушае і надалей нашае грамадзтва на выкарыстань не расейскай мовы або сурагату, трапна названага народам «дземяньцееўкай». Таму гэта вымушае нас зьвярнуцца да Ураду Беларусі й ягонага Старшыні з за клікам — усьвядоміць сваю адказнасьць за лёс нашай мовы і пачаць на справе пра водзіць моўную палітыку ў Беларусі. Акрамязьместу гэтай палітыкі немалое значэньне адыгрывае і форма, у якой гэтая праца будзе праводзіцца. Шырока вядома традыцыя, якой прытрымліваюцца як ЮНЕСКА, так краіны сусьветнай суполь насьці, праводзячы палітыку ў галіне куль туры — наданьне каляндарнаму году най меньня, прысьвечанага вялікім здабыткам культуры, адметным постацям і падзея.м гісторыі. Таму, зыходзячы з вышэй адзна чанага, мы зьвяртаемся да Ураду з пра пановай: абвесьціць 1993 год Годам беларускай мовы. Той час, які застаецца, дазваляе распрацаваць на дзяржаўным уз роўні адпаведныя навуковыя і мастацкія праграмы, якія павінны ўключаць, напрык лад, выдавецкую дзейнасьць, фэстывалі бе ларускай духоўнай іхаравой мызыкі, фаль клёрныя сьвяты, стварэньне цэнтраў бела рускай культуры, Нельга адкладаць надалей і рэформу беларускага правапісу. Усё гэта, а таксама шмат іншага, можа быць здейснена ў межах Года беларускай мовы. Кожны чалавек мае сваю Радзіму. Пра цуючы ва ўмовах, маючага адбыцца рэфэ рэндума, Урад Беларусі, кіруючыся адказ насьцю за лёс народу і яго нацыянальную будучыню .павінен выканаць і свой абавязак перад беларускім народам. Старшыня клюба Анатоль Белы 1 ждя змныі BYELORUSSIAN-AMERICAN ASSOCIATION, INC. Branch of Cleveland West 25th Street, Cleveland, Ohio 44109 Tel. (216) 749-5756, 781-7231 FAX..NUMBER...216-621-1658 3517 JOHN CHANENKA PrttHtal ANDKEJ STRECZYN Viet Prttidenl LYDIA LAZAR-CHANENKA Stertiary OSTAP JAKACHOVIC Trtatartr Membtrt: MARY KOWALENKO VALERIE GAYHAROCH JOHN RAKOVICH February 25, 1992 President George Bush The White House, Washington, D.C. Dear President Bush: We Americans of Belarusian descent, ask your help for the 800,000 sick children or Belarusia suffering as the innocent victims of the Chernobyl catastrophe. These helpless children are in dire need of medicines, vitamins, and food for their very survival. Belarusia at this time is inder-going difficult economical hardship in which it's territories are contaminated with 70% of the radioactive fall-out from the Chernobyl disaster. We implore your assistance, Mr. President, in helping to obtain aid for these desperate children of Belarusia. Thank You, Sincerely Your, John Chanenka,President Belarusian-American Association Reverend Michael Strapko, Mother of God of Zyrovichy Church, Reverend Jacob Piruta, Mother of God of Zyrovichy Church Serge Kamilovich, President Church Church Council, Mother of God of Zyrovichy Church. Andrew Kononczuk, Vice-President,"Polocok", Belarusian-American Community Centre. Дзень маці ў Кліўлендзе Штогод беларуская калёнія ўКліўлендзе ўрачыста ўшаноўвае сьвята Маці, на які.м выказваецца падзяка мацяркам за іхнюю вялікую ахвярную працу, як у сямейным. так і грамадзкім жыцьці калёніі. Сёлета парафіяльная рада ЖыровіцкаеБожае Маціладзіла прыняцьцё 10 травеня. Пасьля сьв. Літургіі быў адпраўлены малебен за беларускіх мацярок. У канцы службыпрат.МіхасьСтрапкорасказаўаб заснаваньніДня маці ў Амэрыцы, падкрэсьліў. што беларускія маці шмат перажылі пры ўзгадаваньні сваіх дзяцей у часе вайны і за часы камунізму й пажадаў ім усяго найлепшага ды добрага здароўя. Іераманах Якуб зазначыў, што ў гэтым годзе Дзень маці зьяўляецца асабліва ўрачыстым, бо ён супаў разам зь вялікодным сьвятам Жанчын міраносіцаў. Іераманах а.Якуб таксама злажыў шчырыя пажаданьні мацяркам і іхнім сем’ям. Затым у царкоўнай залі адбыўся пачастунак для мацярок, які падрыхтавалі мужчы ны й іхнія дзеці. Гасьціннасьць прадаўжалася доўга пры добрым настроі. Усе маці (а іх было каля 40 асобаў), прыгожа апранутыя і ў вясёлым сьвяточным настроі не сьпяшаліся ісьці да дадому. У канцы сьвята старшыня парафіяльнай рады Сяргей Карніловіч прывітаў мацярок зь іхным днём, падзякаваў за іх самаахвярную працу ў калёніі ды пажадаў добрага здароўя у будучым. Кожнай маці былі падараваны пры гожыя веснавыя кветкі ў вазонах. К.П. Парафіяльнае сьвята Жыровіцкае Божае Маці прыгожа адзначалася 17 травеня ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. На ягонае сьвяткаваньне прыехалі Ўладыка Мікалай, Прэзыдэнт Рады БНР Язэп Сажыч, госьці з Таронта і Дэтройта: Алесь Палескі, Кацярына Мазура, сп-я Бакуновіч, сп ва Пляскачоў. Пасьля Сьв. Літургіі, якую адслужылі Уладыка Мікалай, пратаярэй а.Міхась, іераманах аЯкуб адбыўся хросны ход вакол царквы. Ікону Божае Маці, выкананую мастакам Янкам Салавянюк (гл. часопіс «Полацак« № 3 за 1991 г) несьлі Лёля Міхальчык і Лізабэт Макдэрмот. Потым ў царкоўнай залі ўсе прыхажане былі запрошаны на сьвяточны абед, у час якога адбылося ўрачыстае ушанаваньне ахвярнай працы ў Кліўлендзкай беларускай калёніі спадарства Стрэчыняў, якія шмат гадоў самааддана працавалі на карысьць беларускае калёніі. Цёплае сяброўскае слова пра Вольгу й Андрэя Стрэчыняў сказалі Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, а.Міхась Страпко. 3 прамовай аб неабходнаьсці ахвярнасьці для беларускай справы выступіў Уладыка Мікалай. Ён таксама уручыў Андрэю Стрэчыню ганаровую грмату БАПЦ Ад Жаночага камітэту з словамі ўдзячнасьці выступіла Тацьцяна Кананчук. Ад імя царкоўнае рады і Жаночага камітэту спадарства Стрэчыняў было ўзнагароджана грашовымі падарункамі. Спадарства Зьлева направа: А