Полацак №4, 1993

Полацак №4, 1993

43.18 МБ
спартыўны зьлёт сабралася шмат моладзі, каб прадэманстраваць сваю згуртаванасьць у самой сталіцы. Яе кранала да сьлёз гэтая адданасьць, патрыятызм, якія йшлі ад глыбокага нацыянальнага ўсьведамленьня адказнасьці за лёс дзяржавы. Бачачы, як кожны чэх або чэшка, трымаючы ў руках паведамленьне аб адарванасьці адРэспублікі Судэцкага краю. плакалі з ropy, яна пазьней часта згадвала, што тады плакаў «весь гэты харошы, пакінуты ўсімі,народ. Гэта не была Рэспубліка, а дом іх дарагі, гасьцінны, сям’я адзіная, на якую тупым маршам йшоў іх адвечны вораг, і зьнікуль не відно было ратунку. Прагна адскубла сабе з жывога цела Рэспублікі й ачумелая Польшча, быццам, ня думаючы аб тым, што чакае яе безабаронны, няшчасны народ. Адна толькі Румынія засталася ў тыя страшныя дні чалавечнай і дружнай. Нездарма. значыць, румынскія жанчыны на сакольскім зьлёцце крычалі перад трыбунай ураду аб сваёй аддансьці і аб дружбе».23
(Працяг у наступным нумары)
Бібліяграфія
1	Маладосць, 1990 №2, с. 154
2	Беларусь, 1991, №3, с. 11
3	Геніюш Л., Белы сон, Мн., 1990, с.290
4	СССР Гсрмання 1939 1941, Документы н
матермалы о советскогерманскнх отношенмях с апреля по октябрь 1939 г. т. 1. Ввльнюс, 1989, с.7120.
5	СССР—Германня 19891941, Документы й матерналы о советскогерманскмх отношенмях с сентября 1939 г. по нюнь 1941 г. т.2. Внльнюс, 1989, с.З 188, Маладосьць, 1990, №3, с. 100
6	Геніюш Л., Белы сон, Мн., 1990, с.300.
7	Маладосць, 1990 № 1, с. 143
8	Там жа. с. 145 146
9	Тамжа. с.146.
10	Там жа. с.150.
11	Tomaszewski Jerzy. Ojczyzna nie tylko
polakow. Wniejszosci narodowe w Polsce w latach 19181939. Warszawa. 1985. s. 85
12	Тамжа.
13	Маладосць, 1990 №2, c.133
14	Маладосць, 1990 №2, c. 134
15	Маладосць, 1990 №2, c.153
16	Маладосць, 1990 №2, c.142.
17	Маладосць, 1990 №2, c. 142
18	Маладосць, 1990 №2, c. 142144
19	Маладосць, 1990 №2. c. 144
г°ГеніюшЛ.Адродныхніў. Прага. 1942, c.58.
21	Геніюш Ларыса. Невадам з Нёмана,
Мн„ 1967, с. 4252
22	Тамжа. с. 47.
23	Маладосць, 1990 №2, с. 145
Князь Усяслаў Чарадзей Ларыса Геніюш (Урываю
...У кіеўскім замку Ўсяслаў Чарадзей змагаецца з духам бурлівым і ўздох гладзінёю калыша грудзей, бы вецер дасьпелаю нівай...
Вось зь вязьніцы сумнай на княжы пасад яго ўвесь Кіеў паклікаў, — а ён, ані ўладзе, ні волі ня рад— ня хоча тэй чэсьці вялікай.
Мілейшы той Полацкі край дарагі і пушчы з пахучай жывіцай...
Нядаўна Нямігі ціхой берагі крывёю зьліліся крывіцкай...
Ён чуе, як рвецца Дьзвіна ў берагох, бароў сваіх гоман адвечны, ён чуе, што ў полацкіх гордых мурох шуміць ўсхваляванае веча.
Цьвіце ўжо неба, як тыя ляны, і дзень ўжо над Кіевам сіні— князь слухае сэрцам—б’юць, звоняць званы у полацкай роднай сьвятыні.
Вялікае сярца мець трэба ў грудзёх і духа магутныя чары.
каб чуць, як у полацкіх гордых мурох у звон сьвятой Зофіі ўдараць.
Агнём палымяным трэ’ край свой кахаць трэ вырасьці зь ніваў, загонаў, каб славу, багацьце— усё кінуць, аддаць. за кліч свайго роднага звону.
41
t№6M t
Зь інцінскіх «ксіў»
Да Ларысы Геніюш Васіль Супрун
Зь інцінскіх «КСІў» Часамі бывае нясказана цяжка, на сярцы —бы кошкі шкрабуць. Хоць слова, сяброўка, скажы, калі ласка. Хачу тваё сэрца пачуць.
Я ведаю.тут пра пачуцьці дарэмна і можа ня час гаварыць;
ўсё ж хочацца — верыш?
і ў цемры турэмнай пяшчоту камусьці дарыць.
Душа агрубела, пакусаны губы ад болю, цярпеньня н мук.
А ўсёж усміхнуцца так хочацца любай, адачуць цеплыню яе рук.
Ах жаль1
Іак кароікім было маё лета— ні ласкі, ні радасьці той, што ўсімі паэтамі шчыра апета, што кажуць, бывае свьятой.
Прайшло мімаходам юнацтва ў гарэньні, мігнула н згасла ў зубах крывавага ката.
Кайданы, цярпеньні. пакуты, этапы і жах...
Відаць, адзьвінела надзеяю вера ў сьвятую вясну барацьбы.
А ўсёж яшчэ рана нам яміну мераць. Нявольнікі мы  не рабы.
І"іа, 1953 г
He тужы
Не тужы, сяброўка,
за акном астрога, не ламай з адчаю закаваных рук. знаю —мучаць сэрца
за свой край трывога.
за братоў, што млеюць
зь непасільных мук.
He тужы, галубка, па забранай волі, па сыночку, што пакінуты чужым, па лясах гаючых.
па жытнёвым полі; наш дэвіз — змагацца
для таго, каб жыць!
I ў змаганьні гэтым гартаваць сяброўства, верыць ў сілу духа, сілу праўды той, што вяла народ наш праз вякі няпростай пуцявінай славы, велічнай, сьвятой.
Памятай — за ноччу прыйдзе дзень ўсё роўна Мыж яму сустрэчу рыхтаваць цяпер мусім, хоць і вельмі цяжка, безумоўна.
Гэта наша мэта, Тыж таксама вер.
42	Інта, 1953 г.
Ларысе Геніюш
0 даруй!
Што і зноў не наведаў парог тваёй сьціплай сьвяточнае хаты, не прыйшоў прывітаць з запалярных дарог распачаты Табой сорак пяты.
He прынёс падарункаў хоць вельмі хацеў. каб з букетам духмяных півоняў, да чароўных грудзей мой прывет даляцеў менавіта ў сьвяточнае сёньня.
Ах, даруй!
Я прашу. што адзначыць ня змог разам гэтую круглую дату.
Хай жа мары твае і мае добры Бог зьдзейсьніць годам тваім сорак пятым!
Варкута, 27 ліпеня 1955 г.
На «ксіву» Л.Г.
Сапраўды ў кожным вершы тваім адчуваю знаёмага многа.
Пэўна йсьці давялося дваім амаль тою ж жыцьцёвай дарогай.
Вывучалі, відаць, мы дваіх тыяж камеры, турмы, этапы, бо на сэрцы, на вершах тваіх тыяж раны драпежнае лапы.
Інта, 1953 г.
* * * л.г.
Ад цябэ ні слова не прынёс мне вечар. вестка не кранула стомленых надзей. А чакаў паперкі, як самой сустрэчы, ціснучы ўспаміны да худых грудзей.
Пасьля шахтнай зьмены. у жылую зону. бы на крыльлях дзіўных да Цябе ляцеў не зьвяртаў увагі на мароз шалёны. атрымаць хоць слоўца ў адказ хацеў.
Знай, што твае весткі — гэта водар Краю, васільковы россып, песьня салаўя.
I кажнюткі вечар толькі іх чакаю і жыву тут імі, родная мая.
Інта, 1954 г.
43
Із агню ды ў полымя
^лз^
Міхась Кавыль
Быліца дзявятая

Калі разьведчыкі ўсхапіліся й атрэсьлі з штаноў і шынэляў саломеную пацяруху, Грубнікаўзагадаў:«Лабач.Буглай і Анохін, вазьмеце каністру, мяшок і ідзецеўВялікую Шабялінку па прадукты».
Ішлі тымжа раўчаком, па якім ішлі ўчора ўвечары. Сьлядоў учарашніх ня было і ў паміне: пазасыпала сьнегам. Як і ўчора, ішлі бяз зброі. Вінтоўку меў толькі Хахлоў. Буглака, бадай, так, як і Лабача, непакоіла думка наконт зброі, бо ён запытаў у Хахлова: «Ці і ты хадзіў на фроньце бяз зброі так, як, вось, мы ідзём?» Хахлоў пачухаў праваю рукою нос, кашлянуў і буркнуў: «Зброя, нямецкая зброя,ляжыць пад сьнегам... Трэба яе знайсьці» Хахлоў болей нічога не сказаў, а Буглак ды і Язэп не дапытваліся, чаму ды як. Дайшлі да Вялікай Шабялінкі без прыгодаў. На краі сяла, ў садку, задраўшы ў неба жэрлы, стаялі, засыпаныя сьнегам, чатыры гаўбіцы. Гэта, як пазьней стала вядома, была чацьвёртая гаўбічная батарэя тысяча першага артылерыйскага палка. Камандаваў батарэяй Шаўчэнка, а камісарам быў Іваненка. Абодва ўкраінцы.
На падыходзе да гаўбіцаў часавы спытаў: «Пароль». Хахлоў адказаў:«3ьвязда». Дайшлі да калгасанга гумна. Там, усярэдзіне, дыміла кухня. Прыемны пах смажанай цыбулі і непрыемны дух падгарэлага мяса казлытаў ноздры,,прабег па глытаўцы ў страў нік і вярнуўся ў рот сьліною. Пракаўтнуў сьліну і Буглак. На Хахлова Язэп не пасьпеў паглядзець, бо той падаваў каптанармусу запіску Грубнікава. Неўзабаве Буглаку ў мех паклалі тры боханы чорнага чорствага
хлеба, а Лабачу ў паходны вялікі бачок на лілі гарачага украінскага баршчу. Ускінуўшы на плечы ношы, а Хахлоў з правага на левае плячо вінтоўку, накіраваліся ў Ма лую Шабялінку. Там, грызучы жылістае сьмярдзючае мяса, Язэп успамінаў канц лягер.
Каля кітайскае мяжы, ў сяле Імань, бла цакі падпалілі калгасну ю канюшню. Пагарэлі коні, і старшыня калгасу дазволіў зэкам пажывіцца канінай. Язэп Лабач адрэзаў добры кус сьцягна. Калі стаў смажыць на скавародцы ў калгаснай сталоўцы, ад смуроду ледзь не вырвала ў яго вантробы. Сьмярдзела мяса конскім потам. Сьмярдзела і франтавая каніна. Алеж «голад ня цётка», —глытаў Язэп і канцлягерную, і франтавую каніну, ажно давіўся. Чмыхаў носам і Янка Буглай.
Толькі Хахлоў і «хахол» Іван Таран ды Грубнікаў чаўкалі, як ні ў чым не бывала. Прызвычаіліся да франтавога пайка.
Калі Язэп расправіўся з канінай і баршчом, Грубінкаў сказаў яму: «Следуй за мной». Выйшлі на панадворак, камандзір даў яму вінтоўку, якую ўзяў у Івана Тарана, і, паказваючы рукою на паўночнызахад, спытаў: «Бачыш той гай?» Язэп адказаў: «Бачу». Возьмеш бачок з баршчом і аднясеш у той гай, там знойдзеш таварыша Канькова і аддасі яму боршч. Будзь ась цярожны, Можаш напароцца на міну, a то і на нямецкую разьведку. Так што не зявай». 1 Язэп Лабач пайшоў выконваць першае «баявое заданьне».Ад МалоеШабялінкі да гаю было кіламэтраў тры напрасткі. Нава кол, як вокам акінуць, іскрыцца белым
сьнегам стэп. Толькі гай тырчыць на не вялікім пагорку, як чуб у гайдамака. Сьнегу за ноч насыпала ўдоваль. Ніякай ні дарогі, нісьнежкі усёзасыпаў, зраўняўсьнег ды яшчэ падмарозіў Дзед Мароз. Ступіш хрумсане пад ботам, і нага амаль да калена правальваецца ў белыя іскры. Каб і была дзенебудзь закапаная міна, дроцік ня ўбачыш. А ісьці трэба, назад ня вернеш ся: за невыкананьне заданьня па галоўцы не пагладзяць. Могуць «пагладзіць» так, што і дзясятаму закажаш. I Язэп рашыў «пляваць на міны», а крочыць наперад. «Няўжо ж і немцы такія багатыры, — супакойваў і падбадзёрваў сябе Язэп развагай, ~ што панатыкалі тых мінаў па ўсёй Украіне? Брахня. адна брахня і болей нічога». Брахня гэта, ці не брахня, але ступаў Язэп і чакаў выбуху. Прайшоў ён амаль палову адлегласьці і раптам спыніўся. Перад ім ляжаў прысыпаны сьнегам конь.Язэп ажно страсянуўся ад нечаканасьці. Ён адскочыў у бок, каб абмінуць нябожчыка, але напароўся на руку, якая тырчала із сьнегу. Рука была ў белай рукавівы. Язэп, хоць і спалохаўся гэтых мерцьвякоў, але ўсё ж асьмеліўся пацікавіцца. чыя гэта рука: немца ці чырвонаармейца. Нагою таўхануў туды сюды сьнег і ўбачыў блакітнаватую ўніформу. Успомніўшы словы Хахлова: «нямецкая зброя ляжыць пад сьнегам. Трэба яезнайсьці»,—укленчыў перад «фрыцам» і пачаў яго абмацваць. Немец выставіў левую руку, а правая ляжала на аўтамаце. Язэп выцягнуў аўтамат, зьняў з папругі патранташ і падняўся. Аўтамат узяў у левую руку. У правую вінтоўку, паправіў на плячах каністру і казырнуў «фрыцу» са словам «Данкішэ!». Гэтае «данкішэ» выскачыла ў яго нечакана, бо даўно ён у сямігодцы вучыў нямецку ю мову, шмат слоў пазабываў, а вось «данкішэ» незабылася. Яно нарадзіла