ніколі ае ўспамянуў аб сваім удзеле ў перамовах, калі гутарыў са мною ў Бэрліне ў 1944 г. He сустракаўся я зь ім, ні з баронам Энгельгардам і ў тыя часы, так як ні разу ў атрад не выязджаў. Гэтыя адносіны Балаховіча былі прад метам абмеркаваньня на Беларускай кан фэрэнцыі ў Празе, дзе была вынесена рэзалюцыя лічыць Балаховіча ворагам бела рускага народу. Даклад аб яго дзеяньнях зрабіў я, прычым выкарыстаў тыя траску чыя даклады аб перамогах Балаховіча, якія мне старанна дасылаў «для накіраваньня саюзьнікам», яго прадстаўнік, палкоўнік Мінгрэльскі. У гэтых рэляцыях асабліва радасна падкрэсьлівалася аб забойствах і здрадах яўрэяў. У 1925 г. распаўсюдзіліся чуткі, што БулакБалаховіч забіты ў Палесьсі, але яны не пацьвердзіліся, і забітым аказаўся ягоны брат —палкоўнік Балаховіч. У 1930 г. зноўзьявіліся газэтныязацемкі аб забойстве Балаховіча, але пацьверджаньня гэтыя слухі не атрымалі. Так як палякі іх не пацьвярджалі і не адмаўлялі, а проста маўчалі, то стваралася такое ўражаньне, што БулакБалаховіч сапраўды забіты, і што палякі хаваюць гэта, тым больш, што было вядома, што ён незадаволены. Распаўсюджваліся падобныя чуткі і ў 1942 годзе. Подпіс 30 №іЯ ЭМІІЙШЫІ Жыцьцё для Айчыны Ларыса Геніюш у гімназісцкія гады. Фота з архіву Міхася Чарняўскага Эмігранцкі лёс Ларысы Геніюш. Жыцьцё славутых людзей поўнае зага дак, нечаканасьцяў і адкрыцьцяў. Яно даволі працягла прыкоўвае да сябе ўвагу. наводзіць на роздум. які паступова дапа магае высьвятліць асаблівасьці й адмет насьці справаў і ўчынкаў асобаў, у якіх патрэбна разабрацца, асэнсаваць, каб даць ім праўдзівую ацэнку. Толькі тады да нас наблізіцца сапраўдная і цэласная постаць, вакол якой павінна застацца як найменш загадак і таямніц. Постаць пясьняркі Ларысы Геніюш, яе эмігранцкі лёс надзвычай складаны і драматычны, такіж складаны як і час, у які яна жыла для каханай Бацькаўшчыны, пакутавала, працавала, каб пакінуць нам сваё ўспрыманьне навакольнага сьвету, гісторыю Мерачыцкі народу ў прадзівых мастацкіх вобразах, свае думкі ў паэзіі, прозе, публіцыстыцы, мемуарах і ў лістах пасланьнях, якія мы называем эпісталярнай спадчынай. На шляху да ісьціны цяжка зразумець тых уладароў, якія ўзнагародзілі яе, падданую іншай дзяржавы сваім «магутным» прысудам: «25 гадоў нечалавечай няволі...»1 Адначасова ўзьнікае шмат пытаньняў, напрыклад, за што? Ці вінавата яна, шго нарадзілася ў краі, які горача пакахала, і гэтае чыс іае,сьвеглае пачуцьцё ўзмац нела, асабліва наэміграцыі. Гак, яна шчыра, неўтаймавана любіла сваю Айчыну. Мела свае палітычныя пагляды і грамадзянскія перакананьні, не ўспрымала сутнасьць таталітарнай сыстэмы дзяржаўнага кіра ваньня і яе «жыватворчыя ідэі»2. Таму і не магла верыць ім, бо верыла й аддана была толькі свайму народу і краю роднаму: Пакуль аж сьмерць мне не закрые вочы, зямля не спыніць мой апошні дых, буду ісьці, буду змагацца моўчкі за Край мой родны і цярпець за ўсіх3. Да тагож жанчынамаці, ці магла яна зьмяніць ход падзеяў у Эўропе, якія ў 30я гады патаемна распрацоўваліся дыпляматычнымі службамі таталітарных дзяржаваў4, на чале каторых стаялі спрактыкаваныя і самаўпэўненыя ў сваёй беспамылко васьці правадыры—стратэгі? А яны не спыняліся ні перад чым, каб абгрунтаваць свае ўчынкі, накіраваныя для дасягненьня мэтаў, каб «ашчасьлівіць» народы, як ім казалася, у імя «светлай будучыні» і «новага парадку ў Эўропе» і ў цэлым сьвеце5. Ларыса Геніюш (9 УІП. 1910—7.ІУ. 1983) паходзіла з роду Міклашэвічаў. Яе бацькі мелі сялянскую гаспадарку тыпу «фальва рачка» (хутару). Жлобаўцы пад Валкавыскам (зараз Горадзенская вобласьць). Тут будучая паэтэса нарадзілася. Продкі далі мне калісьці жыцьцё ў Жлобаўцах ціхіх і мілых Сэрцу з каханай зямлёю зьліцьцё Душы маёй сьмелыя крыльлі.6 Пра свой фамілійны род яна пісала, што паходзіць ёнз Крынак (зараз на тэрыторыі Польшчы) зроднены «з старымі лесунамі, чамялямі і інш., што ёй з часоў Першай сусьветнай вайны засталося ў памяці «суровае ўцякацтва і паварот у 1919 г. у родныя Жлобаўцы. Пачатковая польская школа і польская гуманістычная гімназія ў Ваўкавыску. «Беларускай школай паэтэсы, па яе азначэньню, былі сяляне і вёска, асабліва моладзь». Ад яе яна пачула народныя песьні і такую слынную як «жыў на сьвеце Лявон». Долю вясковай моладзі «перажывала я ў сваім, можа, крыху дзікім, але вельмі гарачым сэрцы. Супроць строгіх, часта нават, актыўных пратэстаў бацькоў, якія ўважалі сябе «панамі», нейкая салодкая, незразумелая сіла цягнула маё сэрца ў сёлы. Пах торпы і лёну, якія чула, праязджаючы праз вёску, вабіў мяне за стол да сваіх. Кожная нашая сялянка была для мяне як маці, кожная дзяўчына —сястра. Пачуцьцё маё мне шчыра адплачвалі»7. 3 благаславеньнем і прачулай душою ўспамінае Ларыса Геніюшсваёмаленства, якое прайшло ў родных мясьцінах. У яе памяці ня раз на жыцьцёвых дарогах суплывалі воблікі бацькоў, якія, самі паказваючы сваім дзецям добры прыклад сялянскай працавітасьці, імкнуліся вывесьці іх у людзі. Ёю згадвалася добрая, чулая матуля з спрацаванымі рукамі, якімі часта ласкава туліла яе да свайго сэрца. Бацька яе, горды дапытлівы чалавек, любіў падзяліцца з дачкою свамі думкамі. Ну, вось. хацяб гакімі: «Полацкае княства сёньня зрабілі непапулярным са страху, каб не сэпаравалася па праву ад імпэрыяў, але ці ты думаеш, што твая Беларусь утрымаецца эканамічна, каліб была самастойнай?»8 Бацька аварыў так, бо добра ведаў. чым жыве я'оная дачка Ларыса, зачытваючыся заходнебеларускай прэсай, гістарычнымі працамі аб роднай старонцы. А яшчэ Ларыса Міклашэвічанка марыла аб вышэйшай адукацыі, але неставала матэрыяльных сродкаў, каб яе атрымаць, бо ў сям’і апрача яе былі тры сястры —Ксенія. Ніна і Людміла, а таксама—трое братоў: Рась ціслаў, Аркадзь і Аляксей. Браты былі вельмі дружнымі, згадвае яна, «любілі коней і мелі свае хлапцоўскія забавы.Але яны былі яшчэ дзеці, вучыліся, і найбольшым «хлопцам»дома былая. Усе справыз падаткамі, урадамі, даўгамі, крэдытамі ўскладаў тата на мае плечы, ён не любіў такіх справаў. I я іх нелюбіла, але памагала тату, як толькі магла».9 У вёсках час пралятаў хутка. Людзі та ды шмат працавалі. А вечарамі было надзвычай весела, бо адусюль чуліся песьні. Сьпявлі пры кожнай нагодзе. Таму дзяўчыну з клясычнай гімназіяльнай адукацыяй моцназахапляла вясковае жыцьцё—адвечная стыхія беларускасьці, скажа яна пазьней. Да яе ўражлівай натуры яно шмат аб чым гаварыла. Да маладой паэтэсы «яно прамаўляла больш шырока, чым толькі ўсьведамленьнем сваёй роднай зямлі, якая на лежала народу, бо была для яго ўсім»: калыскай, хлебам, песьняй, магілай». Згадвалася й адчуваньне крыўды, якую яму даводзілася цярпець праз доўгі час. Менавіта яна, гэтая крыўда, спараджала ад’езд 34 35 суродізчаў на чужыну. 1м даводзілася ня лёгка, прыходзілася шмат і цяжка працаваць. А яшчэ былую гімназістку непа коіла, што нацыянальная сьвядомасьць у асяродзьдзі беларусаў пранікае надта паволі, што няма патрэбнай згуртаванасьці. Хлопцы, што былі актывістамі Беларускай сялянскаработніцкай грамады, часта не вярталіся ў родныямясьціны, альбозаставаліся безздароўя. «Адзін з маіх дзядзькоў —успамінае паэтэса, — Сьцяпан Міклашэвіч, ідэйны камуніст? Далі яму за гэта палякі ўжо 3 гады, але ён не сунімаецца. Уцякаў у Саветы, скуль прывёз жонку, ен ня вельмі чэсны з слугамі і зь людзьмі, алеж камуніст і марыць пра арцелі і калгасы, хоць у самога нешта да 40 га зямлі. Дзядзьку гэтага бачу наскрозь — ён з такіх людзей, да якіх не адношуся добра, ён любіць жэсты, але праўды і дабрыні ў яго няма. Мяне ён ня любіць, бо я гавару тое, што думаю. Жыве там побач дзяцькоў жанчына, якой муж уцёк у СССР. Яна вышывае нам сьцягі, агітуе. Я бываю ў яе, але нічога няма ў яе беларускага, такога дарагога і вечнага, а без гэтага ўсё для мяне чужое: калі ня будзе такіх сардэчных людзей на вярхах, усяроўна на гэтай зямлі нашай ня будзе шчасьця, бо ня будзе паўнаты творчай беларускай стыхіі».10 Моцна ўражлівая натура, дзяўчына на выданьні засяроджана асэнсоўвае заходнебеларускае жыцьцётагачаснай вёскі, скарбы народнай паэзіі, песьні роднага краю, паданьні і легенды, звычаі і традыцыі, убірае ў сябе несказана чароўнае духоўнае багацьце, высока ацэньваючы яго вартасьці. 1 толькі ў гэтай народнай стыхіі яна адчувала сябе шчасьлівай. На жаль, рэальнае жыцьцё было супярэчлівым. Яго яна імкнулася зразуемць. Таму зьвяртаецца да кнігі, шмат чытае твораў славянскіх наро даў, пераважна кнігі польскіх, украінскіх, рускіх, чэшскіх аўтараў. Зь беларускіх паэтаў ёй асабліва падабалася паэзія Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Алеся Га руна, Якуба Коласа. Зь цікавасьцю пазнаёмілася з творамі Зьмітрака Бядулі, Вацлава Ластоўскага, Уладзіслава Галубка, Канстанцыі Буйло, Франьцішка Аляхновіча, Казіміра Сваяка, Андрэя Зязюлі, Язэпа Лёсіка, што былі зьмешчаны на старонках хрэстаматыі Ігната Дварчаніна па бела рускай літаратуры нашаніўскай пары (Вільна, 1927). Для росту нацыянальнай самасьвядомасьці і культурнага калагляду паэтэсы шмат спрычынілася кніга Максіма Гарэц кага «Псторыя беларускай літаратуры», якая выйшла ў Вільні і Менску некалькімі выданьнямі, ягож хрэстаматыя па беларускай літаратуры (Вільня, 1922) «ГеаграфіяБеларусі» Аркадзя СмолічаіВільня, 1922), падручнік Усевалада Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (Вільня, 1927). I вось, аднойчы, трапіла ёй у рукі кніжачка вершаў Міхася Васілька «Шум баравы» (Вільня, 1929). Крытычнаставячыся да грамадзянскай лірыкі папулярнага заходнебеларускага паэта, яна прызнаецца, што гэты зборнічак вершаў, ягоны зьмест і майстэрства не задаволіў яе. Паэтэса лічыла, што зьмест народнай паэзіі шмат глыбейшы і цікавейшы. Высока цаніўшы навуку, яна прызнаецца, што веды дапамагаюць ёй адчыніць вочы на чароўныя скарбы народу. У яе вачох асабліва выдзяляліся сяляне, у асяродзьдзі якіх даводзіцца жыць. Яна шкадуе, што «сапраўды разумных людзей я тады яшчэ не сустрэла. Трагічна адна я йшла нейк вобнацкам, інтуіцыяй да сваіх праўд, а якія яны—я добра ведала зь ідэалаў франзускай рэвалюцыі, зь вясны народаў з канстытуцыі Амэрыкі.І рвала мне сэрца нацыянальная і сацыяльная несправядлівасьць»,— скажа паэтэсы пазьней.