Такое становішча не без падстаў хваля вала былую гімназістку. Яго справядліва канстатаваў і лічыў несправядлівым даска налы знаўца справаў нацыянальных меншасьцяў у Польшчы ў міжваенныя гады прафэсар Ежы Тамашэўскі. У сваёй кнізе «Айчына ня толькі палякаў. Нацыянальныя меншасьці ў Польшчы ў 1918 —1939 гадах». ён пісаў, што нацыянальная палітыка польскіх уладаў адбівала ахвоту ў беларусаў да якога небудзь супрацоўніцт ва».11 Спасылаючыся нааўтарытэтСэвэрына Выслоўха, гісторыка і грамадзкага дзеяча, зацікаўленага беларускім пытаньнем, прыводзіць ягоныя словы: «Вынікам такога становішча справаў было абсалютнае нявер’е і неахвота ў адносінах да польскай дзяржаўнасьці з боку беларусаў, неахвота, якую ўмела выкарыстоўвала савецкая палітыка».12 У гэты цяжкі час спачувальна і бескарысьліва да беларусаў (дарэчы, гэта было ужо традыцыяй) аднесьліся чэхі, якіясамі доўга змагаліся за сваю незалежнасьць ад чужацкага прыгнёту. Самастойнасьць яны страцілі пасьлябітвыляБелайГарыў 1620 годзе супроць войска Габсургаў. Толькі дзякуючы высілкам многіх пакаленьняў патрыётаў яны змагл і адрадзіць сваю дзяржаўнасьць у кастрычніку 1918 г. Вялікую ролю ў вырашэньні гэтага важнага нацыянальнага пытаньня адыграла Прагрэсыўная партыя, заснаваная Томашам Масарыкам у 1900 г., вядомым чэскім палітыкам, фі лосафам і гісторыкам. Ён стаў першым Прэзыдэнтам Чэхаславацкай Рэспублікі. 3 выключным разуменьнем і спагадлівасьцю паставіўся Томаш Масарык да беларускіх патрыётаў. Добра разумеючы важнасьць для кожнай нацыі фарміраваньня кагорты сваіх інтэлектуалаў і палітыкаў.па просьбе эміграпцкага ўраду БНР на чале з В.Лас тоўскім ў Коўне, ім ў 1920 г. былі выдзелены беларускім юнакам і дзяўчатам, выхадцам з Захсдняй Беларусі і Латвіі, дзяржаўныя стыпэндыі для вучобы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах краіны. Праз пару гадоў на вучобу ў Чэхаславакію выбраўся і зямляк Ларысы Міклашэвіч малады хлапец з Зэльвы Янка Геніюш. на дарогу каторага благаславіў сам Браніслаў Тарашкевіч як прадстаўнік Беларускай ШкольнайРады ўВільні. Да Чэхаславаччыны патрэбна было дабірацца Геніюшу праз Літву, дзе атрымаўйіы ад В.Ластоўскага з «сабою крыху грошаў, паехаў ён зь літоўскай візай праз Бэрлін у жаданую чэскую Прагу»13 . Вестка, што Прэзыдэнт Чэхаславацкай Рэспублікі Томаш Масарык бескарысна дапамагае беларускай моладзі атрымаць спэцыяльную адукацыю, хутка разыйшлася па гарадах, вёсках і мястэчках Заходняй Беларусі. I гэта выклікала ў насельніцтва глыбокую сымпатыю і ўдзячнасьць. «Вельмі хораша было з боку чэхаў даць нам хоць гэтыя магчымасьці, і я гэта запамятала назаўсёды. А хлопцы сьпяшаліся ў Прагу, не былі гэта Франьцішкі Скарыны, але ве рылася, што сьлед іх жыцьця і навукі не міне бяссьледна для дарагой нашай і пакутнай Айчыны», цешылася ад душы былая гімназістка Ларыса Міклашэвічанка14. Час у працы, вучобе праходзіў непрыкметна хутка. I Янка Геніюш, пражскі студэнт, «абсальвэнт медыцыны» Карлава ўні вэрсытэту, якому яшчэ належала ?д',рлці дзяржаўныя экзамены, пазнаёміўся з Ла рысай і папрасіў яе стаць ягонай жонкай. Ёй спадабаўся гэты высокі, стройны, элеганцкі «пражскі студэнт», з «шляхотнымі паводзінамі». «Такоеджэнтэльмэнствамя 36 37 не канчаткова паканала, — успамінала яна, — да таго цудоўная гутарка, беларуская шырокая нейкая нескупая натура гэтага беднага студэнта — усё раптам зрабілася мне несказана дарагім, і я падзякавала Богу ў душы за тое, што ён усякімі дзіў нымі дарогамі прывёў яго з далёкіх чэхаў і ў нашую хату. Неўзабаве згулялі вясельле»15 Памятны шлюбны дзень Ларысы й Янкі Геніюшаў. Фота з архіву Міхася Чарняўскага Пакуль муж павінен быў закончыць вучобу,Ларыса Геніюш жыла ў Зэльвеў яго бацькоў. У кастрычніку 1935 г. ў сям’і маладых Геніюшаў нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Юркам. Падгадаваўшы крышку яго, у канцы 1937 году Ларыса пераязджае зь ім да мужа ў Прагу, дзе ён змог уладкавацца на працу. Пераезд у Чэхаславаччыну стаўся для Ларысы Геніюш этапным перыядам у фарміраваньні яе сьветапогляду і творчай сталасьці як эмігранткі, галс навітай паэтэсы, шчырай патрыёткі сваёй Бацькаўшчыны. У Празе яна ўпе ршыню пазнаёмілася зьбеларускай палітычнай эмігра цыяй,якая сустрэла яе вельмі цёпла і шчыра, «як сваю, сардэчна і цёпла. ПаніКрэчэўская была ўдавой па памер шым Старшыні Бе ларускай Народнай Рэспублікі Пятру Антонавічу Крэчэўскім, была гэта старэйшая інтэлігентная і вельмі тактоўная дама. Жылі яны зь дзядзькам Васілём (Захаркам, таксама эмігрантам — Л.М.) у адным доме, але паасобку .У яе быў маленькі пакойчык, ледзь на адну асобу, а дзядзька меў два пакоі і кухню. Вось адзін пакой ён і адступіў нам»16. Характарызуючы былога міністра фінансаў ва ўрадзе БНР Васіля Захарку ЛарысаГеніюш зазначае, што гэта быў «вельмі паважаны чалавек з думкамі толькі пра Беларусь» ,якога цікавіла ўсё, што рабілася на беларускіх землях. Яна падкрэсьлівала, што палітычнай дзейнасьці ён больш ніякай не праводзіў, а пісаў толькі пратэсты су праць бяспраўя над беларусамі ў Лігу Нацыяў, падтрымліваў эміграцыю і сувязі з эмігранцкімі коламі іншых народаў, асабліва суседніх. Усё жыцьцё Васіль Захарка зьбіраў матэрыялы з гісторыі Беларусі, творча працаваў над кнігай, ахвотна чытаў сваім землякам урыўкі зь яе. Гаворачы пра галоўныя рысы гэтагапалітычнага дзеяча, яна зьвяртала ўвагу на ягоную беззаганную чэснасьць і сьціпласьць17. Прага і чэхі Ларысе Геніюш надзвычай спадабал іся. Таму яна па добраму ім крышку зайздросьціла, перш за ўсё іх высокай сьвядомасьці, і як яны умеюць «працаваць для сябе», як «цудоўна разбудавалі свае гарады, паставілі промысел амаль на ўзровень амэрыканскаму, вялі разумную і дэмакра тычную палітыку. Іх першы Прэзыдэнт быў даслоўна бацькам для народу. Яго так 1 называлі: «Тацічэк Масарык». Томаш Тарык Масарык (Тарык —прозьвішча па жонцы — амэрыканцы) быў лепшым прадстаўніком дэмакратыі і гуманізму ў Эўропе. Памёр ён у год, калі мы прыехалі з сынам. яшчэ перад нашым прыездам. Казалі, што народ не зыходзіў з вуліцаў і ноччу, каб пабачыць яшчэ, правесьці ў апошнюю дарогу свайго дарагога «Тацічка». Цяпербыў Прэзыдэнтам Эдуард Бэнэш паплечнік Масарыка, друг Заходніхдэмакрацыяў і вялікі славянафіл».18 Чэхі паказаліся ЛарысеГеніюшслаўнымі славянамі, пра якіх «ніколі не сьнілася». сапраўднымі патрыётамі свайго краю, людзьмі.якія моцна даражылі сваёй самабытнай культурай, адметнай высокай духоўнасьрю і талерантнасьцю, людзьмі, якія з глыбокай пашанай ставяцца да іншых сла вянскіх народаў. Славянства яны разглядаюць,—згадвае наша зямлячка,—як «роднае па крыві братства зь любоўю і вялікай надзеяй на яго ў будучыні».19 Гледзячы на чэхаў, на іх вялікія посьпехі ў розных галінах народнай гаспадаркі і культуры, высокую самасьвядомасьць, ёй верылася, што прыйдзе час, калі й яе народ беларускі адродзіць сваю самастойнасьць і зможа абараніць нацыянальнуюгоднасьць, за што заслужыць пашану ў цывілізаваных народаў. Найперш.лічыла яна, патрэбна ад радзіць родную мову, даць прастор яе разьвіцьцю— «маладыя крыльлі». 3 гэтым, відаць, зьвязана гісторыя стварэньня вер шагімна «Родная мова», які прасякнуты глыбокім чалавечым пачуцьцём. Яго радкі сталі сымбалічнымі для кожнага беларуса Мова родная, мова дзядоў! Іншай мовы мы сэрцам не чуем. Мілагучнасьцю любых нам слоў, Быццам музыкай, душы чаруеш... Мова наша—буйны цьветабой! Пралілася ў ёй першая радасьць... Словы матчыны сыпалісь ў ёй, Як пялёсткі з адцьвіўшага саду... 3пад вясковых прыветлівых стрэх Мілагучна зьвініш ад сьвітаньня, Бы дзявочы рассыпчаты сьмех, Быццам першае ў сэрцы каханьне!20 Прыхільныяадносінысуайчыньнікаў на эміграцыі і братэрскія пачуцьці чэхаў спрыялі добраму настрою і зааховчавалі для творчай працы. Можа таму Ларыса Геніюш шмат увагі ўдзяляе патрыятычнай лірыцы, у якой услаўляе «Краіну сваю», «дзе Нё мана хвалі зьвіняць» і «Народ Беларускі!», 38 39 бо ім шчыра аддана «дзявочае сэрца». У сваіх вершах пясьнярка апявае старанную працу сялян, аратых і жнеяў, тых дзяўчат, што «ткуць дываны, што з калосься аб долі варожаць», зычыць ім шчасьця, «як іхні ляны» і просіць боскай сілы даць «ім долю ясьнейшую»21. Думкамі паэтэса часта вяртаецца ў родныя мясьціны, і тады з пад яе пяра паўстаюць незабыўныя абразкі, навеяныя глыбокай, прывязанасьці да іх і пяшчотнасьцю. Нішто так не міла, як бацькавы кут, як гул калаўроткаў увечар, як гоман вясёлы цапоў на таку, як дзедава казка ля печы. Нішто так не міла, як шнур нашых хат, гасьцінныя нашы парогі і вербы, што сталі зялёныя ў рад ля стрункай, далёкай дарогі.22 Ларыса Геніюш з мужам і сынам у Празе. Фота з архіву Міхася Чарняўскага Ларыса Геніюш зь цікавасьцю вывучае жыцьцё і культуру чэхаў, іх багатую духоўную спадчыну. 3 прыемнасьцю імкнецца звычкі братняга народу прывіць сабе. A тым часам жыхарыПрагі занепакоіліся міжнародным становішчам. Маланкава абляцела зьвестка, што суседняя Аўстрыя за адну сакавіцкую ноч (1938 г.) была далучана А.Птлерам да ягонай імпэрыі. Чэхі прадчувалі,што такое можа здарыцца із іхняй краінай. Такую навіну з трывогай успрыняла і беларуская паэтэса.бо ніколі не была прыхільніцай дыктатарскага рэжыму. Птлера яназвала«нехрыстам»,якізганьбіў «старуюнямецкуюкультуру»,а на іншыя свабодалюбівыя народы нагнаў страх. Лічыла, што сярод вольных нацыяў «не было чала века.які нежадаўбы яму прадчаснай канчыны. Вялікае ўражаньне на Ларысу Геніюш зрабіў апошні сакольскі зьлёт чэшскай мо ладзі. якая на пражскім стадыёне дэманстравала патрыятызм, прыгажосьць, спар тыўнасьць і сілу. «Прага некалькі тыдняў непрачыналася і незасынала, — успамінала яна пазьней з спачуваньнем. —Прага проста не спала! Яна вітала, паіла, карміла і гасьціла чужых і айчынных гасьцей. Яна сьмяя лася і плакала, адчыняючы людзям насьцеж сваё чыстае сэрца і быццам просячы зра зуменьня, ратунку і помачы супраць таго, што маршыравала адмераным каваным кро кам з захаду і на цэлую Эўропу ўжо крычала: «ГэйльГітлер!».Так, паэтэсаэмігрантка з Заходняй Беларусі, буду іы шчырай па грыёткай свайго краю.ужо паі эпела шчыра палюбіць чэхаў, пранікнуцца і к інтарэсамі, горача перажываючы іх трывогі. Яна па кахала іх чароўную старонку. I в >сь цяпер, адчуваючы разам зь імі надыход ь збясьпекі моцна перажывала і пільна сачыла за па дзеямі, якія разгортваліся за меж; мі гэтай міралюбівай краіны. Яна цешылася, што на