Полацак №4, 1993

Полацак №4, 1993

43.18 МБ
У гэты ж часу Беларусісклаліся вялікія цяжкасьці зь мэдыцынай, мэдычнай апаратурай і прэпаратамі.
«Нехапае элементарнага: шоўнага матэрыялу, пяльчатак. У некаторых выпадках мы перасталі рабіць плянавыя апэрацыі,— дзяліўся сваімі думкамі міністр здравааховы Беларусі Васіль Казакоў,— Мыробім толькі экстранныя, бо ня маем самых неабходных рэчаў, ня кажучы ўжо пра апаратуру. Нам трэба ў тэрміновым парадку зра 
58
59
біць перасадку 200 ніярак, алена сёньнягэта немажліва».
«У маім шпіталі ііяма добрага кардыографа. Той, на якім мы зараз працуем, мае ўжо 12год. Ікалі ён, нядайБожа, зламаецца, я ня ведаю што мы будзем рабіць,—дзялілася сваімі праблемамі дырэктар дзіцячага шпіталя №4 Валянтына Стругач./ такая сытуацыя ня толькі ў маёй клініцы. Усю Бела русь трэба лічыць зонай павышанай увагі».
Дзе шукаць ратунку? Хто возьме гэты боль і верне надзею нашым дзецям? 7 гадоў мы старанна чакалі на дапамогу: ад Масквы. ад ураду, ад замежных краінаў. Надзеі споўніліся напалову. Ці трэба чакаць яшчэ?
1 сакавіка 1993 году, у Менску паміж дзіцячым шпіталем №4, Рэспубліканскім інстытутам мэдычнайрадыяцыі і дзіцячым шпіталем г.Пітсбургу (ЗША) была падпісана спэцыяльная праграма аб супрацоўніцтве й дапамозе. Згодна ёй амэрыканскі ўрад выдзеліў для Беларусі 270 тысяч даляраў, якія будуць выкарыстаны на абсталяваньне сучаснай мэдычнай лябараторыі, укамплек таваньнемэдычнай бібліятэкі, усталяваньне сатылітнай сувязі з мэдычнай бібліятэкай Вашынгтона, абмену спэцыялістаў і паездкі у Беларусь амэрыканскіх кансультантаў. Таксама амэрыканскі ўрад перадасьць для гэтых мэдычных установаў камп’ютэры ,факсы, іншую оргтэхніку, якая неаоходна для апэратыўнай працы мэдпэрсаналу.
Падпісаньне гэтай праграмы—гэта не падарунак лёсу з боку Амэрыкі, а сьведчаньне таго, што толькі сумесныя намаганьні змогуць дапамагчы нам. Толькі мы самі, толькі праз саміх сябе, толькі аб’яднаўшыся, мы зможам выйсьці на шлях выратаваньня.
Па шчасьлівай акалічнасьці сярод людзей, якія спрыялі падпісаньню гэтай праграмы была беларуска, доктар Марыя Дэм ковіч. Паляшучка, з Мотэля, яна скончыла Познаньскую мэдычную акадэмію, працавала дзіцячым доктарам у Польшчы, а пазьней у г. Пітсбургу. УПітсбургу доктарМарыя Дэмковіч і пазнаёмілася зь вядучым спэцыялістам дзіцячага шпіталя, прафэсарам педыятрыі, дырэктарам аддзелу эн дакрыналёгіі, метабалізму і дыябету док
тарам Томасам Фолі. Доктар Фолі, такіж альтруіст як і доктар Марыя, прысьвяціў 20 год працы праекту «Надзея» ("Hope"), які аказвае дапамогу краінам Эўропы. Чарно быльскаятрагедыя настолькі ўсхвалявала яго, што ён напісаў верш «Чарнобыль», у якім ёсьць такія радкі:
....Якія пакуты людзям,
/х сем’ям, сябрам, дзецям, родным
Нясуць дэкады наступных гадоў.
Ці будзелейкімія і рак чорнай плямай заўсёды Ці будуць яны жыць у міры і шчасьці ізноў.
(Пераклад з ангсльскай мовы)
Доктар Фолі добра разумеў, якія вынікі могуць чакаць беларускі народ пасьля катастрофы. У свой час яму давялося вывучаць гісторыі хваробаў дзяцей, якія нарадзіліся пасьля іспытаў атамнай бомбы ў штатах Нявада й Юта. Як мэдык ён прадчуваў страшэнныя вынікі Чарнобыльскага выбуху, аб чым і пісаў у сваім вершы.
Доктар Марыя ведала, што доктар Фолі, працуючы ў рамках праграмы«Надзея», езьдзіць у Польшчу, дзе выступаезьлекцыямі ў шпіталях.Аднойчы яна сказала яму: «Томас.ты езьдзіш у Польшчу.якая вельмі блізка ад Беларусі. Чамуб табе не заехаць у Беларусь і не паглядзець, што робіцца ў шпіталях, якая дапамога патрэбна».
«Чаму не,— адказаў доктарФолі, —аба вязкова зраблю гэта».
Пасьля наведваньня летам 1992 году беларускіх шпіталяў, дзе ён вачыма спэцыя ліста пабачыў усю катастрафічнасьць становішча, адсутнасьць элементарных рэчаў, безь якіх немажліва дыягностыка і лячэньне ракавых пухлінаў, доктар Фолі сказаў Марыі Дэмковіч: «Трэба дапамагчы Беларусі. Неабходна шукаць дапамогу ад афіцыйных уладаў і амэрыканскага ўраду,бо тая гума нітарная дапамога, тая мэдыцына, якую ты зьбіраеш па шпіталях і перасылаеш праз беларусаў ў Беларусь ідоктар Марыя к гэтаму часу пераслала на Бацькаўшчыну на 100.000 даляраў мэдыцыны)—гэта ня выхад з становішча».
Дапамогу ад амерыканскага ўраду а і рымоўвалі многія народы Эўропы. У Пітс бургскі ўніверсытэт, дзіцячы шпіталь прыяз джалі на перападрыхтоўку і вучобу мэдыкі з Расеі, Украіны, Польшчы, іншых краінаў
былога СССР. АмэрыканскаІнтэрнацыянальны Саюз Здароўя (A1C3) падпісаў спэцыяльныя праграмы аб супрацоўніцтве з Арменіяй, Грузіяй, Кіргізіяй, Расеяй, Украі най, Узбекістанам і г.д. і выдзеліў на кожны праэкт па S300.000 на першыя 12 месяцаў. Беларусь жа была забыта.
ТомасФолі зьвярнуўсяў АІСЗзпрось бай уключыць Беларусь ва ўрадавую праг раму дапамогі (шпіталь шпіталю), якая дапамаглаб ажыцьцявіць супрацоўніцтва паміж амэрыканскімі і беларускімі мэдычнымі ўстановамі. Тым больш. што кантакты зьбеларускімі шпіталямібылі ўжо наладжа ныя. У кастрычніку 1991 году Пітсбургскі дзіцячы шпіталь наведалі 4 беларускія дактарыз Рэспубліканскага інстытуту мэдычнай радыяцыі На працягу месяца яны ня толькі знаёміліся з навейшымі дасягненьнямі амэрыканскай мэдыцыны ў галіне лячэньня захворваньняў ракавых пухлінаў, але і навязалі лучнасьць з дактарамі, а так сама падпісалі мемарандум паразуменьня паміж дзьвюмя істытуцыямі: Пітсбургскім дзіцячым шпіталем і Рэспубліканскім інстытутам медычнай радыяцыі.
У сваім звароце да АІСЗ доктар Фолі пісаў, што Беларусі неабходная фінансавая дапамога для набыцьця шпітальнага абсталяваньня, павялічэньня бібліятэчнага фонду навейшаймэдыцынскай літаратурай, ажыцьцяўленьня праграмаў па дасьлед ваньню, адукацыі, пабудовыновага дзіцячага шпіталю. Пэўна, разьлічваць, што АІСЗ выдзеліць фонды на поўнае пакрыцьцё гэтай праграмы, было цяжка.Па сьціплых падліках яе ажыцьцяўленьне патрабуемінімум 2.000 млн. даляраў. Але каліб АІСЗ апрабавала зварот, для адшуканьня дадатковых фондаў можна было зьвяртацца да пры ватных арганізацыяў і фундацыяў.
19 кастрычніка 1992 году ад Джэмса Сміта, выканаўчага дырэктара A1C3, прыйШОў адкаЗ:«...Наш фонд ужо размеркаваны, хаця мы можам дазволіць зрабіць 5 дадатковых размеркаваньняў. Як і ў выпадку першых 11 размеркаваньняў, прэарытэт будзе адданы ў рэспубліку былога СССР, прыкладам Беларусь, зь якой яшчэ няма супрацоўніцтва».
Быць або не быць партнёрству паміж амэрыканскай і беларускай мэдычнымі ўста
новамі залежала ад рашэньня АІСЗ, якое пасьля мусіў зацьвердзіць Дзяржаўны дэпарт.імент ЗША. Доктар Марыя зьвярну лася да беларусаў, што жывуць ў Амэрыцы з просібай пісаць лісты да кангрэсмэнаў, сэнатараў свайго штату, каб тыя падтрымалі праграму.
«Я п шу гэты ліст у парадку просьбы ў ака заньні дапамогі ў зьдзяйсьненьні партнёрства паміж Дзіцячым шпіталем Пітсбурга і дзіцячым шпіталем №4 г. Менску, Рэспубліканскім інстытутам мэдычнай радыяцыі. Дапамога амерыканцаў у раньняй дыягностыцы раку шчытапа добнай залозы можа паменшыць пакуты і захавае жыцьцё дзяцей, якія апынуліся пад узьдзеяньнем радыяцыі пасьля Чарнобыльскай аварыі...У Амэ рыцы існуе 10 аналягічных праграмаў для бы лога СССР, але не адна для Беларусі. Калі ласка, дапамажыце нам апрабаваць гэтую праграму праз дырэктара Сміта»,—пісала доктар Марыя да кангрэсмэна Р. Сенторума.
Янка Ханенка,старшыня культурнаась ветніцкага цэнтру «Полацак», таксама пад ключыўся да гэтай працы. Беларусы зьвярталіся да амэрыканскіх палітыкаў, працаў нікоў Белага Дому, а таксама да дырэктара АІСЗ Сміта, якога літаральна засыпалі лістамі, факсамі, тэлефоннымі званкамі.
Гэтыя сумесныя стараньні дапамаглі. Арганізацыя АІСЗ апрабавала праграму для Беларусі. 1 сакавіка 1993 году група амэрыканскіх мэдыкаў, сярод якіх былі Томас Фолі і Марыя Дэмковіч, падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве.
3 19 красавіка па 2 травеня, у рамках гэтай праграмы ў Пітсбургскім дзіцячым шпіталі знаходзілася 8 беларускіх дактароў на чале з міністрам аховы здароўя Рэспбулікі Беларусь Васілём Казаковым
На працягу двух тыдняў ішлі перамовы аб супрацоўніцтве паміж ійстытуцыямі, a таксама аб сумеснай працы ў галінах мэдычнай генэтыкі, вывучэньня гамакамэры, дзіцячай алергіі. Беларускія дактары выступалі перад сваімі амэрыканскімі калегамі з дакладамі, лекцыямі, каб найбольш адлюстраваць карціну Чарнобыльскай трагедыі.
—Мэта нашай паездкі,—сказаў у час нашай гутаркі міністр здравааховы Васіль Казакоў, была напоўніць рэальным зьмес
там супрацоўніцтва паміж Беларускім мэдычным інстытутам і Пітсбургскім унівэрсытэтам, паміж Пітсбургскім дзіцячым шпіталем і клінічным шпіталем №4 у Менску, a таксама рашыць пытаньне арганізацыі су* меснай працы паміж Інстытутам радыяцыйнай мэдыцыні і кафэдрай педыятрыі Пітсбургскага ўніверсытэту. Я лічу, што ўсе задачы, якія стаялі перад намі ў агуль ным выкананыя. Мы падпісалі пратакол пагадненьня аб супрацоўніцтве, адзін экзэмпляр якога будзе накіраваны ва Усеамэрыканскую Асацыяцыю Здароўя. А тая ў сваю чаргу перадасьць яго ў Амэрыканскі сэнат для рашэньня фінансавага пытаньня. Амэрыканцы разьлічваюць, што падпісаньне дагавору дазвол іць прыцягнуць ўвагу амэрыканскіх уладаў па выдзяленьню дадатковай сумы за кошт Амэрыканскай Асацыяцыі Здароўя. I па другое, яны разьлічваюць здабыць гуманітарную дапамогу за кошт прадстаўнікаў фармацэптычных і іншых карпарацыяў.Думаю, што гэтае супрацоўніцтва будзе працягвацца і ў наступныя гады. Таксама з Амэрыканскім цэнтрам здароўя мы распрацавал і сумесную праграму па вывучэньню паталёгіі шчытападобнай залозы. Яна разьлічаная ня менш чым на 30 гадоў. Будзем распрацоўваць і сумесную праграму па вывучэньню дыябету, які зараз стаўвельмі пашыранай хваробай уБеларусі. Толькі аб’яднаўшы нашыя агульныя намаганьні, мы зможам нечага дасягнуць.
Ларыса Астахава, дырэктар Рэспубл іканскага інстытуту па радыяцыйнай мэдыцыне, два гады назад у складзе групы беларускіх дактароў наведала Пітсбург і падпісала дэклярацыю паразуменьня паміж Рэспубліканскім інстытутам па радыяцыйнай мэдыцыне і дзіцячым шпіталем г. Пітсбурга. Пы таюся, якія зьмены адбыліся ў яе інстытуце за гэтыя два гады.
—На жаль, гаворыць яна,— наш інсты тут разьвіваецца павольна. Мы атрымалі некаторую апаратуру, у нас зьявілася ня мала добрых спэцыялістаў, якія вучаць ін шых. Ствараецца цэнтр пацыетнаў шчытападобнай залозы, праўда ён пакуль што дрэнна абсталяваны. Мы маем ультразвукавыя апараты ў раёнах з павышаным утрыманьнем радыяцыі. якія дазваляюць выя