На новай пазыцыі атраду займацца баявымі апэрацыямізначнага памеру не прыйшлося. так як першы час адбывалася перамяшчэньне фронту зь ініцыятывы штабу РСФСР. які здымаў вайска для накіраваньня супраць Юдзеніча, а затым Балаховіч даў зброю і нраьіянт для сваёй арміі і насельніцтва. Нямалае значэньне мела так сама і тое. што ў ягоным штабе былі два немцы: барон Энгельгардт і барон Тантэльбаум. ды і сам Балаховіч быў жанаты на баранесе, маёнтак якой знаходзіўся каля Юр’ева. Немцы не радзілі пачынаць баявых апэрацыяў да атрыманьня зброі, грошаў і харчаваньня, хаця сам Балаховіч і яго «мальцы» лічылі, што ўсе гэта яны могуць лёгка атрымаць хуткімі ўдарамі па тылу і захопам спачатку невялікіх вёсак, a затым і «опочкн». Пасьля прыняцьця Балаховіча на беларускуюслужбу, я і Дуж Душеўскі выехалі у Рыгу. Праз некаторы час мы вырашылі даведацца ў Рыжскай ангельскай місіі аб выніках просьбаў у Рэвелі, але ангельскі прадстаўнік палкоўнік Талент адмовіўся мяне прыняць, бо: «Нічога новага для абмеркаваньня ня маецца». Мне і Душэўскаму былі незразумелы падобныя адносіны, але ангельскае мініс тэрства замежных справаў, відаць, праінфармавала свае прадстаўніцтвы аб тым. што адбылося ў Празе. Я аб гэтым даведаўся толькі летам 1920 г„ калі ў госьці з Коўна прыехаў міністр беларускіх справаў у Ле туве Язэп Варонка. За абедам ён мяне за пытаўся, чаму я даў адрас у Празе, а не ў Бэрліне. Я адказаў, што такія былі дырэк тывы ўраду БНР, які катэгарычна забараніў даваць бэрлінскі адрас пад тым выгля дам, што ён «пераехаў» у Прагу. Тады Ва ронка растлумачыў мне, што адбылося ў сапраўднасьці, і які палітычны скандал па чаўся вакол ўраду БНР. Вяршынін жыў у Празе на вельмі добрай вуліцы, у добрым доме з прыгожым пад’ездам 1 займай не вялікую квагэру з двух пакояў і кухняй (фактычна ў адным з гэтых пакояў была кухня, але там ставіліся шырмы, і тут сем’я вячэрала і прыймала гасьцей). Калі ангельскае пасольства ў Празе, ат рымала тэрміновую телеграму скамунікавацца зь беларускім урадам й уступіць зь ім у перамовы, то пасольства накіравала на вул. Вендзідава 4, дзе жыў Вяршынін, свай го прадстаўніка. Кал і той выйшаў з аўта, то на пад’езьдзе ўбачыў дошку місіі БНР у Празе, на французскай і чэскай мовах. На парозе ён сустрэўся з жонкай Вяршыніна, якая закончыла мыць падлогу ў кватэры і выходзіла ў карыдор з анучай, каб і тут, перад сваёй кватэрай, навесьці парадак. На пытаньне прадстаўніка, ці тут беларуская місія, яна адказала сцьвярджальна, але калі ён накіраваўся ў сярэдзіну, яна яго спрабавала затрымаць, бо ня ведала, з кім (мае —Рэд.) справу. Акрамя таго, яна вельмі хвалявалася, каб нязваны госьць не сапсаваў толькі што вымытую падлогу. Адбы лася некаторая тузаніна, але англічанін увайшаў у першы пакой, каб тут знайсьці служыцеля, якіб паведаміўбы аб ягоным прыходзе. Служыцеля ў пакоі з ачагом, на якім рыхтавалі ежу (не камін) ён не знайшоў і таму пайшоў далей. Там быў сьціплы кабінэт настаўніка зь пісьмовым сталом, паліцамі і кнігамі. Немажліва было паверыць, што тут пражывае дыплямат. У сваіх уражаньнях ён маляўніча рас казаваў, што жонка Вяршыніна, якая ішла за ім усьлед, дакарала яго (крычала на ўвесь карыдор) у тым, што ён насьлядзіў на падлозе. Яна паказвала на падлогу, але так як гэта было пасьля гнеўнага крыку, што тут ніякага дыплямата няма, то гэтае настойлівае паказваньне пальцам ён зразумеў як новае пацьверджаньне хлусьні і даволі рашуча націскаў на Вяршыніну, каб яна «прызналася».Той, нічога не разумеўшай па ангельску і з прыкрасьцю назіраўшай, як з аднаго месца ён перабягае на другое і натаптывае падлогу, нічога больш не прыйшло ў галаву, як паказаць яму на дзьверы. Даклад гэты праз некалькі дзён быў вядомы і ў Коўна. Англічане расказвал і яго французам, французы—Варонку. Усе вельм. весяліліся і думалі, што ў Бэрліне будуцэ атрыманыя іншыя ўражаньні. Але іншых уражаньняў небыло.такякбэрлінскі адрасбеларускага прадстаўніцтва трымаўся ў сакрэце. Пакуль адбываліся гэтыя падзеі, я ў Рызе працягваў арганізацыю дапамогі атра ду Булак Балаховіча, дакладней «Асобнаму атраду БНР у Балтыцы». Ад амэрыканскай місыі Чырвонага Крыжа ў Рызе змаглі атрымаць некалькі яшчыкаў мэдыкамэнтаў, кансерваў; ложкі, коўдры і бялізну для шпіталя «Асобнага атраду». Шпіталю было перададзена і даволі абсталяванае памеш каньне ў Марыенбурзе на Латвійскай тэ рыторыі. Тут, у Марыенбурзе, была арганізавана беларуская пошта, якая перасылала лісты ў раён размяшчэньня атрада, а таксама з атрада ў Латвію. Для гэтай пошты я замовіў вядомаму графіку прафэсаруЗарыню, які працаваў калісьці ўрасейскай экспэдыцыі, падрыхтоўку дзяржаўных папераў. Ніхто больш не аказаў дапамогі БулакБалаховічу, нават вясёлы француз выцягнуў твар і сказаў, што «пры склаўшыхся абставінах» ангельцы прымуць гэта як выклік. Хаця ён цудоўна ведаў, што французскі ўрад цудоўна інфармаваны аб станові шчы ўраду БНР і ахвотна дапамогб яму і Булак Булаховічу нaзлocьць«нeдaльнaбaчным» ангельцам, якія незмалі разабрацца. Але ў французаў сядзелі на шыі палякі, якія патрабавалі, каб уся барацьба на ўсходзе была перададзена толькі ў іх рукі, т.як «некаторыя мясцовыя народнасьці», папершае, настроены прабальшавіцкі — паляць польскія маёнткі і нападаюць на польскія атрады й абозы, а падругое, спаўчуваюць немцам, супрацоўнічалі зь імі ў 1918 — 1919 гадах, а зараз падрымліваюць цесны палітычны кантакт. Нават сам урад БНР пра жывае ў Бэрліне на Мотціштрасе 21, у чым лёгка ўпэўніцца. паслаўшы туды свайго агента, які валодае нямецкай мовай, або нават проста праверыць тэлефонам. Фран цузы палякам асабліва ня верылі, калі тыя плакалі, што іх забівае мясцовае пасельніцтва, так як французы былі цудоўна інфармаваны аб польскіх зверствах. У 1918 і 1919 гадах прэса «мясцовых народнасьцей», ды і ня толькі яна, але і расейскія, і французскія газэты, дастатковазьмясьцілі аб гэтым зацемак. Выйшлі таксама кнігі і брашуры. Мною асабіста ў 1919 годзе была выдадзена кніга «Беларусы і палякі», у якой зьмяшчаліся афіцыйныя допыты пацярпеўшых, а таксама правераны газэтны матэрыял. Такім чынам, справа арганізацыі дапамогі генералу Станіславу БулакБалаховічу затрымалася на мёртвай кропцы. Балаховіч нэрваваўся і прысылаў запіскіз пытаньнем «штоновага?»Я адказваў, што «навінаў пакульняма».Ёншалеў і піў. Аб гэтым вельмі паклапаціўся польскі ваенныатаіііэ, які «выпадкова» пазнаёміўся з Балаховічам і вельмі ўсьцешыўся, што знайвіоўся беларускі генерал, які, пры яго згодзе могбы ўзначаліць і аб’яднаць тыя беларускія атрады, якія ствараюцца ў Менску, а таксама існуюць у некаторых іншых гарадах і мястэчках, але ня маюць кіраўніцтва, якое ведае вайсковую справу . Кіраўніцтва гэтае часта само настроена прабальшавіцкі, бо «былі выпадкі», нападзеньня на польскіх салдат і падпалы маёнгкаў мясцовых вядомых і ўсімі паважаных грамадзянаў. Даведаўшыся, што Балаховіч не атрымоўвае зарплаты ад ураду БНР, ата шэ тутжа прапанаваў аванс, які генерал зьверне, калі пажадаўбы перайсьці на бок палякаў і менскіх беларусаў. Балаховіч заявіў, што ён «падумае», а сам праз свайго прадстаўніка пры місіі БНР у Латвіі, пад палкоўніка Мінгрэльскага пажадаў даведацца, ці сапраўды замежныя беларусы ня маюць агульнай мовы з тым Беларускім Нацыянальным Камітэтам, які створаны ў Менску, і ці сапраўды беларускія дзеячы настроены прабальшавісцкі. Прадстаўнік паведаміў Балаховічу, што ў Рызе пражывае кіраўнікбеларускагаўраду Вацлаў Ластоўскі, і што ён пацьвердзіў, што менскіх дзей нічаючых беларускіх дзеячоў беларусы за мяжой разглядаюць як здраднікаў. Так як грошаў ад БНР не было, а эстон цы прыпынілі выдачу грошаў і харчаваньня, так як гэтага патрабаваў ?? (??—так ў тэксце) заключаны з РСФСР мірны дагавор, то Балаховіч выкарыстаў прадастаўлены яму тэрмін, сабраў свой атрад, пагрузіў у эшалон і пераехаў у Захаднюю Беларусь. Трапіць у Менск яму не ўдалося, бо там у гэты час знаходзілася савецкая армія. Ба лаховічу далі вучастак фронту ў Палесьсі і прапанавалі арганізавацьтутатрады, якія можна былоб перакінуць у савецкі тыл. Такія атрады былі на месьце зь ліку беларускіх нацыянальных фарміраваньняў. Балаховіч узначаліў гэтыя атрады і патрабаваў ад палякў зброі. Атрады рухаліся уздоўж р. Прыпяць, узялі Пінск і падыйшлі да Гомеля, дзе Балаховіч учыніў яўрэйскі пагром. Далей атрады адступалі на Захад пад напорам савецкіх войскаў, на Варшаву, але яны захаваліся на Палесьсі ў лясох і дзейнічалі адтуль супраць савецкіх войскаў. Пры новым наступленьні Балаховіч пайшоў старым шляхам на Гомель і зноў дайшоў да Гомеля, дзе і «паўтарыў праграму» і зрабіў новы пагром. Палітычным кіраўніком пры атрадзе быў адвакат Алексюк, які стварыў Часовы ўрад БНР і запрасіў у ягоны склад Булак Балаховіча ў якасьці ваеннага міністра. Ураду гэтага палякі «не заўважалі» і зь ім не кантактаваліся, спа дзяючыся расправіцца далей. Кал і пачаўся новы наступ савецкіх вой скаў на Менск і Гомель, Балаховіч адступіў на Захад. Палякамі ён ужо быў незадаволены, так як грошы яны выплачвалі скупа, зброі не давалі і за яўрэйскія пагромы пры слалі нават вымовуз пагрозаміаб мажлівасьці раззбраеньня такіх атрадаў. Балаховіч адказаў, што ў горадзе многа бальшавікоў, і не ягоная віна, што гэтыя бальшавікі яўрэйскай нацыянальнасьці, аб тым цудоўна вядома і польскім разьведвальным ворганам, ды яны бяруць хабар і вызваляюць бальшавікоў, што каліб ён меў зброю, атрад яго адразу павялічыўсяб у 10 раз, бо з усіх бакоў далучаюцца добраахвотнікі.Зь імі мог бы ўжо павярнуць на Магілёў,а таксама рухацца далей на Бранск . 12 лютага 1945 г. Менск Подпіс У выніку такой дыпляматычнай перапіс кі, «таксама і за непатрэбнасьцю», палякі абязэброілі атрад БулакБалаховіча, інтэр навалі ў вялікім лягеры ў Картуз—Бярозе. 3 гэтым генералам палякі хутка прымірыліся і далі яму канцэсію на рубку і распілоўку лесу ў Белавежскай пушчы. Ён узяў да сябе частку свайго атраду, які ў яго і працаваў надалей некалькі год. За гэты час сувязі Балаховіча з урадам БНР былі канчаткова парваны, тым больш, што створаны ім дыпляматычны корпус, які палякі ў супрацьвагу беларускай місіі згадзіліся накіраваць у Парыж на мірную канфэрэнцыю, далучыўшы да складу сваёй місіі, усюду перашкаджаў дыпляматычным выступленьням ураду БНР. Выступалі яны як польскія саюзьнікі і на мірных перамовах паміж палякамі і савецкай дэлегацыяй. У Парыжы быў барон Тэнтэльбаум, але ён