Полацак №4, 1993

Полацак №4, 1993

43.18 МБ
Міхась Белямук: Ці праўда, што ўНясьвіжы мае адбыцца зьезд Палоніі?
Пётр Краўчанка: У Нясьвіжы ніякага зьезду Палоніі не рыхтуецца. Мы аб гэтым нічога ня ведаем. Мы ведаем, што ў Нясь
віжы будзе ўрачыстасьць, першы раз зьедуц ца беларусы сьвету ,і гэтызьезд уключыць усе этнічныя групоўкі, якія некалі жылі ў Беларусі. Мы таксама запрашаем на зьезд беларускіх арыстакратаў—Радзівілаў, Ці ханавецкіх, Мірскіх ды іншых, якія жывуць ў Эўропе, а большасьць іх ў Англіі. Вось гэтыя 20 прадстаўнікоў магнацкіх родаў і зьбіраюцца напярэдадні зьезду ў Нясьвіжы. Але гэта ні зьезд Палоніі, а сустрэча беларускіх арыстакратаў у Беларусі, якія на наступны дзень прымуць удзел ў зьезьдзе беларусаў сьвету.
Міхась Белямук: Ці не баіцеся Вы, што гэты зьезд магнатаў вынясе рэзалюцыю супраць Беларусі?
Пётр Краўчнка: Мы даўно перасталі нечага баяцца. Мы дэмакратычная дзяржава і нам нічога не пагражае. Ня выключана, што могуць знайсьціся асобы, прыкладам Прушынскага, прапольска настроеныя... Але паміж магнатамі ёсьць асобы, якія настроеныя прыхільна і зь імі трэба супрацоўнічаць. Я магу сказаць, што мы ў нейкім сэньсе такі дыялёг, такое супрацоўніцтва пачалі зь Ціханавецкім. Ён залічвае сябе да палякоў, але даволі прыхільна і спаўчувальна ставіцца да Беларусі. Мы няможамадсябе адштурхнуць людзей, якія спрыяюць Беларусі, прынялі ўдзел у канфэрэнцыі ў Падуі і Венецыі. Між іншым, Ціханавецкі падрыхтаваў вельмі цікавую працу адносна гісторыі Нясьвіжу, і мы пастараемся некаторыя часткі яе выкарыс таць.
Мікола Прускі: Як выглядае справа з прыняцьцём Канстытуцыі?
Краўчанка: Канстытуцыя ў першым чы ганьні вельмі актыўна дапрацоўвалася. Спа чатку плянавалася, што пасьля другога чытаньня будзе галасаваньне і прыняцьцё Канстытуцыі, але галасаваньне адлажылі
да восеньскай сэсыі. Апошнім часам ёсьць такая думка, каб на сэсыі, якая пачнецца 18 травеня, паставіць Канстытуцыю на гала саваньне. Я не сумняваюся, што за некалькі месяцаў мы атрымаем дэмакратычны лад з сваёй дэмакратычнай Канстытуцыяй,
Іван Цярэшка: Канстытуцыя дапрацаваная й адданаястаршыні юрыдычнайкамісіі для перагляду. Таму я сумняваюся, каб у травені яна была зацьверджана, але без сумніву, у канцы гэтага году яна будзе прынята парлямэнтарыямі, і ў наступным годзе мы будзем мець беларускую Канстытуцыю.
Сяргей Карніловіч: Як выглядае справа з двухмоўем? Ці сапраўды ёсьць пагроза аб прыняцьці такога закону, што беларуская і расейская мовы будуць дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі?
Пётр Краўчанка: За апошнія Згады, калі прынялі закон аб беларускай мове як мове дзяржаўнай, нічога не зьмянілася ані на кропку. 1 я ня думаю, каб нешта памяня лася. Ніякая дзяржаўная структура, ані ўрад, ані парлямэнт нідзе не сказалі, што ў нас патрэбнае двухмоўе. Затое ў прэсе такая думка выказваецца, дыскутуецца. Аднак апошнім часам прапанова аб двухмоўі не знайшла моцнае падтрымкі і заціхае. Нядаўна адбыўся III зьезд ТБМ і там вельмі рашуча запратэставалі супраць двухмоўя. Я асабіста лічу, што прыняцьцё ўхвалы аб двухмоўі ёсьць немагчымае, бо гэта былаб вялікая пагроза беларускай мове. Наколькі мне ведама, беларускія парлямэнтарыі перакананыя, што калі такая прапанова і паступіць, то яна ніколі ня пройдзе і яе ня будуць абмяркоўваць.
Сяргей Карніловіч: Ужо тры гады мінула, як прынялі закон аб беларускай мове, але ў Вярхоўным Савеце Беларусі парлямэнтарыі карыстаюцца толькірасейскаймовай.
Каліж яны загавораць пабеларуску?
ПётэКраўчанака: Я падзяляю вашую заклапочанасьць, але магу толькі паведаміць, што ў травені на сэсыі будзе разглядацца спріва дзяржаўнае структуры аб выкананьні закону аб беларускай мове. Гэта ёсьць пастанова Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету і трэба спадзяваццаў пазытыўнасьці ягоных рашэньняў. Я спакладаю надзею, што працэс беларусізацыі прысьпешыцца.
Янка Ханенка: Раскажыце, калі ласка, аб законе аб прыватызацыі і законе аб інвэстыцыях замежнымі фірмамі ў Беларусі.
Пётр Краўчанка: Працэс прыватызацыі ідзе, але ідзе ён не такімі тэмпамі якбы хацеласяб нам. Дарэчы, амэрыканскі сэнатар Лугер запрапанаваў стварыць спэцыяльны фонд ў справе прыватызацыі й ін дустрыалізацыі, падобна як гэта былозроблена ў Польшчы і Венгрыі. Грошы фонду будуць перадавацца дробным прадпры німальнікам памерам 2030 тысячаў даляраў, і яны будуць беспасрэдна пераводзіцца людзям, што займаюцца бізьнесам.
Вацлава Вярбоўская:УКанадзе жыў нейкі граф Прушынскі, які цяпер у Беларусі выстаўляе сваю кандыда туру ў Прэзыдэнты Беларусі.Ці магчыма гэта, кабёнбыўкандыдатам у прэзыдэнты Беларусі?
Пётр Краўчанка: Прушынскага ў Беларусі сур’ёзна не ўспрымаюць. Гэта ёсьць той са мы правакатар, які год назад з групай палякаў зьявіўся на вуліцах Менску з польскім сьцягам, выкарыстаўшы каталіцкае сьвята. Ён падаў заяву на атрыманьне беларускага грамадзянства, I ягоная заява будзе разглядаццаафіцыйнымі беларускімі ўстановамі, але я сумняваюся, каб ён змог атрымаць беларускае грамадзянства,бо нашае законадаўства не дапускае мець падвойнае грамадзянства. Так што графПрушынскі ня зможа паставіць сваю канды
датуру ў прэзыдэнгы
Уладзімір Грыб: У нас выпрацоўваецца закон адносна прэзыдэнцтва іі адносна грамадзянст ва Сёныія, паводля нашага за конадаўства. каб быць кандыдатам у прэзыдэнты трэба быць грамадзянінам Беларусі і мець 10 гадоў пасгаяннага жыхарства.
Вера Рамух: Ці магчыма беларусу мець падвойнае грамадзянства?
Уладзімір Грыб: Можа такая магчы масьць і будзе ў далейшым, але пакуль што закон не дазваляе мець два грамадзянства.
Пётр Краўчанка: Мая асабістая думка, што закону аб падвойным грамадзянстве ня будзе, такі закон ня пройдзе, бо тут узьнікаюць пытаньні маёмасныя.
Уладзімір Грыб: Пытаньне аб падвойным грамадзянстве вельмі* сэнсатыўнае. Мы маем40000беларускіх афіцэраў замежамі нашае Бацькаўшчыны, яны не па сваёй волі апынуліся ў далечыні ад Беларусі. Сотні тысяч маладых людзей выязджалі на розныя працы ў іншыя рэспублікі і засталіся там, але ўсе яны хочуць быць беларускімі грамадзянамі I тут трэба ўсёперадумаць. усіх узяць на ўлік, каб нікога не пакрыўдзіць.
МіхасьБелямук: Паступіла інфармадыя, што заразз Ра дзівіламі вядуцца перамовы аб звароце бібліягакі, карцінаў ды іншых каштоўнасьцяў а ў замен Радзівілам абяцаюць зьвярнуць Нясьвіжскі замак. Колькі ў гэтай інфармацыі ёсьць праўды?
Пётр Краўчанка: Папершае, бібліятэка Радзівілаў знаходзіцца ў СанктПецярбургу. Другое. штоў нас няма закону аб вяртаньні, які ёсьць у Польшчы. Дарэчы, палякі апы нуліся ў складанай сытуацыі, калі Патоцкі паспрабаваў вярнуць адзін з сваіх палацаў. Паколькі ў нас няма закону аб рэстаўрацыі маёмасьці, зямлі, то гэтае пытаньне ня можа разглядацца. Тым больш. што нека
торыя польскія арганізацыі ўжо ставяць пытаньне пра зваротбудынкаў, прыкладам, у Пінску, Слоніме, Наваградку ды ў іншых гарадох.
Цяпер наконт самой бібліятэкі Радзіві лаў. Мы маем вельмі цікавую інфармацыю, што Расея прапанавала некаторым польскім колам, каб польскія навукоўцы прыехалі і пачалі вывучаць і сьпісываць гэтую бібліятэку. Выглядае, што расейцы ня супраць аддаць яе палякам. Мы дзеля гэтага ў самым бліжэйшым часе прымем стараньні аб звароце гэтае бібліятэкі з СанктПецяр бургу ў Беларусь, адкуль яна была вывезена.
Міхась Белямук: А што будзе зь біблія тэкай Хрэбтовічаў, якая знаходзіцца ў Харкаве або Кіеве?
Пётр Краўчанка: Бібліятэка Хрэбтовічаў знаходзіцца ў Кіеве ў фоньдзе Украінскай Акадэміі Навук. У 1925 г. Савет народных камісараў Украіны прыняў рашэньне аб звароце гэтае бібліятэкі Беларусі.але ра шэньне не было выкананае, і мы будзем патрабаваць ягонага выкананьня.
Міхась Сенька: Хачу запытацца пра пошукі крыжа сьв. Еўфрасіньні. Цімаеценешта новае ў гэтай справе?
Пётр Краўчанка: Пытаньне хвалюючае і Сяргей Мартынаў ужо зьвязаўся з аднымі людзьмі ў ЗША, на якіх указала вядомая балгарская прадракальніца Ванда. На жаль, тыя людзі катэгарычна запярэчылі, што яны нешта ведаюць пра крыж. Нядаўна я меў размову зь цікавай асобай, сьвятаром, які назваў канкрэтны адрас знаходжаньня крыжа. Адрас ў ЗША. Прабачце, што паў стрымліваюся падаць больш інфармацыі, бо мы зараз правяраем яе верагоднасьць. Мы не губляем надзеі адшукаць крыж, толькі патрэбны час.
Міхась Белямук: Шукаючы крыж, ці пра вераліся архівы і зборы Цанавы і Бэрый
Пётр Краўчанка: Я зрабіў запыт уКамі тэт народнай бясьпекі ў ліпені 1990 г., каб яны перадалі матэрыялы магілёўскай справы. КДБ ў 1948 г. праводзіў допыт магілёўскіх працаўнікоў, менавіта дырэктара музэю. Па матэрыялах, якія маюцца ў КДБ 1 якія нам былі перададзеныя, а іх было вельмі мала, некалькі лістоў, цяжка сказаць канкрэтна, што сталася з крыжам. Сярод навукоўцаў існуе думка, што шукаць крыж ў Амэрыцы, як мы рабілі, ёсьць тупік, трэба пачынаць пошукі з Расеі.
Васіль Мельяновіч: Як ідзе справа адносна ўзброеных сілаў, ці біудзе ў гэтай справе рэфэрзндум. як патрабуе Шушкевіч?
Пётр Краўчнака: Пытаньне рэфэрэндума, пастаўленае Шушкевічам на апошняй сэсыі, будзе разглядацца 18 травеня і будзе ўключанае ў павестку дня. У гэтым сумніву няма, бо «за» прагаласавалі 234 дэпутатаў. Гэта дае падставы да высновы, што большасьць дэпутатаў прагаласуюць за рэфэрэндум.Што датычыцца галоўнага пытаньня—калектыўнай абароны, то яно будзе ўключана ў бюлетэнь рэфэрэндума. У гэты бюлетэнь будуць уключаныя й іншыя пытаньні: прыватная ўласнасьць на зямлю, пытаньне прэзыдэнцкай улады, суадносіны да СНГ ды іншыя. А як людзі прагаласуюць, цяжка прадбачыць. Нават, калі наш парлямэнт ня прыме рашэньня аб правядзеньні рэфэрэндума, то С.Шушкевіч сваёй прэзыдэнцкай уладай можа запатрабаваць на ягонае правядзеньне. Я думаю, што ў Беларусі хутчэй за ўсё будзе рэфэрэндум. Што да расейскіх войскаў, то практычна ў нас іх няма, большасьць іх выведзена. У Беларусі цяпер 140 тысячнае войска, але яно ўзятае пад наш кантроль. Мы ствараем сваю армію. Маем 30.000 расейскіх афіцэраў і прапаршчыкаў. Яны знаходзяцца ў 79 вайсковых гарадках. у якіх знаходзіцца
стра гэгічная зброя. якая па дагаворы мае быць выведзеная не пазьней наступнага году. калі на гэта будзе воля парлямэнту.
А чатоль Лукьянчык: Амэрыка дае шмат гродаў для Расеі, а ці атрымоўвае нешта Беларусь?
Пётр Краўчанка: Ніхто, ні Расея, ні Украіна, не атрымалі яшчэ грошаў. Грошы атрымала Беларусь. Амэрыканскі кангрэс вызначыў 800 мільёнаў даляраў на лікві дацы ю атамнай зброі. Атамную зброю маюць Беларусь, Казахстан, Расея й Украіна. 3 гэтых чатырох дзяржаваў толькі Беларусь атрымала 9,7 мільёна даляраў, і іх мы рэалізавалі для ўстанаўленьня тэхнічных лініяў сувязі паміж Менскам і Вашынгтонам. Калі мы прынялі пастанову абліквіда цыі стратэгічнае зброі, амэрыканскі бок выдзеліў нам 65 мільёнаў даляраў. У тра вені мы падпісываем з ЗША некалькі пагадненьняў і зноў атрымоўваем прыблізна 148,5 мільёнаў даляраў. Разам на наш рахунак прыпадае 223 мільёнаў даляраў.