Полацак №4, 1993

Полацак №4, 1993

43.18 МБ
віць дзяцей з паталёгіяй. Стаў на ногі наш спэцыялізаваны дыспансер. Ён мае тры выяздныя брыгады, якія выязджаюць у раёны й абслугоўваюць дарослых і дзяцей. Функ цыянуе такі дыспансер ў Гомелі. Таксама нашыя філіялы працуюць у Гомелі і Ма гілёве. Але ўсё гэта вельмі мала, гэта кропля ў моры.
Міжнародная грамадзкасьць яшчэ поўнасьцю не асэнсавала таго, што адбылося на самой справе ў Беларусі. Навукоўцы ўсяго сусьвету мусяць аб’ядноўвацца. Настала неабходнасьць у стварэньні міжнароднага мэдычнага цэнтру ў Беларусі, які ня толькі аказваўбы дапамогу хворым, але й арганізоўваў на сучасным узроўні дасьледваньне насельніцтва. У стварэньні такога цэнтру павінны прыняць удзел усе: і урад, і бізьнесмэны, і мэдыкі, і эміграцыя. Толькі тады мы зможам нечага дабіцца, пераадолець нашую трагедыю. Кожны з нас мусіць унесьці сваю лепту.
—Якую дапамогу вам можа прынесьці эміграцыя.'—запытаўся Янка Ханенка ў час нашай сустрэчы зь беларускімі дактарамі.
—Тая замежная дапамога, якая ідзе ў Беларусь,—гавораць Васіль Казакоў і рэктар Беларускага мэдычнага інстытуту Аляксей Кубарка,— нажаль, разрозненая. Але ёсьць адна мэта, якую мы мусім пачынаць рабіць ужо сёньня. Мы павінны зьмяніць сыстэму падрыхтоўкі дактароў, падняць узровень іх навучаньня. Нашыя мэдыкі мусяць выйсьці на сусьветны ўзровень . I тут нам патрэбная дапамога. Мы мусім стварыць навучальную базу. А база ўпіраецца ў абсталяваньне, мэдычныя прэпараты. Я ведаю, што Вы, беларуская эміграцыя, зьбіраеце мэдыцыну. Але няхай вы зьбярэце мэдыцыны на мільён даляраў, мы яе ўсё роўна праядзім, яе ня будзе. Каліб вы аказалі нам дапамогу ў фарміраваньні навуковай базы, то гэта была рэальная дапамога эміграцыі ў падрыхтоўцы кадраў. Падругое, хацеўбы вас прасіць, каб вы падшукалі нам партнёраў, каб стварыць сумеснае прадпрыемства ў галіне фарма калёгіі,зборкімэдычнайапаратуры. Таксама ў нас ёсьць цікавыя распрацоўкі, якія магліб зацікавіць замежных партнёраў, напрыклад, у галіне стаматалёгіі, плястыч
най аперацыі, фізіялёгіі, хірургіі. Таксама мы просім эміграцыю дапамагчы нам наладзіць сувязі з амэрыканскімі бізьнесмэнамі. Каліб вы маглі такую праграму падняць. тозрабілі вялікуюсправу. Мымусім думаць пра будучае, закладываць асновы заўтрашняга дня.
1 закладываць гэтыя асновы мы мусім усе разам. Толькі тады, калі кожны адчуе Чарнобыль, як свой асабісты боль, мы зможам выбрацца зь яго, знайсьці ратунак.
—Сёньня ў Амэрыцы, —кажа Ларыса Астахава,— стала вастрэй адчувацца праблема Чарнобыля.У Пітсбургу зьявіліся новыя інтузіясты.і яны. як спэцыялісты, могуць ляг чэй пераканаць амэрыканскую грамадзкасьць у нашай праваце. Адчуваецца, што тут ўсе хварэюць нашай хваробай. I каб такія ўзаемаадносіны, такое жаданьне дапамагчы былі ўсюль, нашая справа пачалаб рушыцца.
—Ці ёсьць будучыня ў гэтай праграмы?
— запыталіся мы ў Томаса Фолі. Будучыня мае быць добрай. Мы маем
дарога па прыгожай, яшчэ нямёртвай зямлі вядзе да ратунку.
У час сустрэчы кліўлендцаў зь беларускімі дактарамі. Зьлева направа сядзяць: Вацлава Вярбоўская, Васіль Казакоў, Марыя Дэмковіч, Аляксей Кубарка Стаяць Янка Ханенка, Васіль Ягаўдзік.
ся атрымаець яе ў наступныя гады. Але мы мусім шукаць і дадатковыя фонды, бо праблемаў вельмі многа, і ўсе іх трэба вырашаць сёньня, бо заўтра будзе ўжо позна.
Будучыня Беларусі ў нашых руках. Кожны з нас мусіць несьці гэтую дапамогу сваёй сьцяжынкай. Адны, як міністр здра
вааховы Васіль Казакоў, які на свой страх і рызыку вывез усіх дзяцейзСлаўгарадзкага, Чэрыкаўскага раёнаў, у той час, калі гэта была яшчэ так званая чыстая зона,~праз уласную адказнасьць н непасрэдны ўдзел упадзеях, другія, якдоктарФолі, дыржгар дзіцячага шпіталя г.Пітсбурга Вільям Доналдсон, доктар Марыя Дэмковіч, праз наладжваньне сумеснай праграмы, трэція, як сьвятар Пол Мур, беларуская эміграцыя, праз збор мэдыцыны й адпраўкі яе ў Беларусь. Дарогі кожнага з насмусяць зьліцца ў адзіны шлях, які вывядзенашуюБеларусь з Чарнобыльскага пеклу.
Іншага шляху ў наспроста няма. Доўгая
63
3 ЖЫО ЭЫЦЬЦ
Хроніка нашага жыцьця
Хрыстос ўваскросіВіталіся прыхажане парафіі Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўленьдзе, а пасьля сьв. Літургіі пайшлі ў царкоўную залю, дзе стаялі сьвяточныя кошыкі, прыкрытыя вышыванымі ручнікамі, каб асьвяціць іх. Пасьля таго, яка.МіхасьСтрапко асьвяціў сьвяцёнкі, многія засталіся для разгаўленьня. Супольнае разгаўленьне было пачата ў парафіі гадоў 15 назад і стала ўжо традыцыйным. Асьвятіўшы пасху. заселі за супольны стол. а адведаўшы асьвянчоных прысмакаў забыліся на стомленасьць. За сяброўскай гутаркай прасядзелі да сьвітаньня.
«^•«^«^
У нядзелю, 2 травеня, адбылося вясельле Любы Блізьнюк і Валодзі Сергіевіча. Люба прыехала 4 гады назад зь Беласточчны ў Кліўленд і адразу ўключылася ў жыцьцё нашае беларускае калёніі. Маючы прыгожы голас Люба стала сьпяваць ў царкоўным хоры і жаночымансамблі «Васілёк». Валодзя, нарадзіўся ў Бэльгіі, пасьля пераехаў з бацькамі ў Кліўленд, закончыў мастацкую школу. У залі «Полацака» адбылося прыняцьцё, на якое сабраліся беларусы, каб па жадаць маладым усягонайлепшага ў жыцьці. Прыняцьцё было зроблена па ўсіх беларускіх абрадах: здобрай закускай, жартамі, танцамі і прыгожымі беларускімі песьнямі, якія сьпявалі разам з Любай пад акампанімент акардэаніста Федзі Паўлаўца жанчыны з ансамбля «Васілёк».

Гасьцямі «Полацака» 2 травеня былі Язэп Сажыч, старшыня Рады БНР, Пол Мур, сьвятар, Паўла Данейка, адзін з стваральнікаў Незалежнага сацыяльнаэканамічнага і палітычнага інстытуту.
Язэп Сажыч, які прыехаў ў Кліўленд, неўзабаве пасьля наведваньня Беларусі, дзе сьвяткаваў 75годзьдзе абвешчаньня БНР падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад паездкі, расказаў некалькі эпізодаў з сваёй вандроўкі, адказаў на пытаньні, паказаў здымкі.
Пол Мур, які сістэматычна езьдзіць у Беларусьз гуманітарным грузам, расказаў аб праблемах белару скіх шпіталёў, аб тым, якая дапамога патрабуецца Беларусі сёньня. 23 травеня Пол Мур едзе зноў, 33 раз у Беларусь і вязе 12000 тон харчаваньня і больш за 100 тон мэдыкамэнтаў. Для суправаджэньня грузаў, для размеркаваньня іх па абласьцях і раёнах Беларусі неабходны дапаможцы. Янка Раковіч і Алесь Міраеўскі згадзіліся паехаць разам з Полам Мурам, каб дапамагчы яму ў дастаўцы грузаў.
Паўла Данейка прыехаў у ЗША на запрашэньне саюзу амэрыканскіх бізьнесовых арганізацыяў, для месячнай вучобы па арганізацыі малага бізьнесу. Паколькі П.Данейка ёсьць адным з арганізатараў Аб’еднанай дэмакратычнай партыі Беларусі, ён пазнаёміў кліўлендцаў з праграмай і дзейнасьцю партыі, а таксама расказаў, як праходзіць на Бацькаўшчына прыватызацыя.
Часовы павераны Рэспублкі Беларусь ў Вашынгтоне Сяргей Мартынаў паведаміў, штоатрымаў паведамленьне, што Прэзыдэнт ЗНІА Б.Клінтан хоча запрасіць у Белы Дом Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча. Пачатыя дыскусыі аб вызначэньню даты прыезду. праграмы на радаў, цырымоніі прыняцьця. Праўдападобна, што Станіслаў Шушкевіч прыедзе ў ЗША у кастрычніку пачатку лістапада гэтага году і ня выключана, што наведае Кліўленд, наш «Полацак».
64