Полацак №4, 1993

Полацак №4, 1993

43.18 МБ
Гэта ўсё так, але галоўнае наперадзе. Аднойчы, раскрыўшы чарговы нумар газэты. мы прачыталі вельмі сур’ёзны артыкул.
Загаловак ў памяціне захавауся, але зьмест і чатыры вершаваныя радкі — назаўсёды.
Калыма ты, Калыма,
Дзіўная планета!
Дванаццаць месяцаў зіма,
Астатняе лета.
Аўтарам гэтага артыкула быў Масей Сяднёў. Уражаньне ад артыкула было вельмі моцнае, бо ў ім ў такой мастацкай форме было апісана тое, аб чым у паўголаса гаварылі дарослыя. Але дзеці на вёсцы рана ўсё ведаюць і добра разумеюць. A геаграфічныя назвы «Калыма», «Салаўкі», «Беламорканал» насілі злоснае адценьне.
Лёс вязьня Калымы глыбока крануў дзіцячае сэрца. Масей Сяднёў стаў маім добрым героем у летуценнай казцы пра дабро і зло. А дрэнным героем, ворагам стала (ні ў чым не павінная) рака Калыма. I мне трэба было бараніць свайго героя, ратаваць з розных пастак. якія ставіла на яго шляху гэтая рака. На занятках па геаграфіі вочы самі адшуквалі на карце Калыму, да дробязі знаёмыя яе абрысы і пачыналася захапляючая работа ў думках. Было многа прыгод, захапляючых сітуацыяў, але мы заўсёды перамагалі і вярталіся дадому. Я хавала свайго героя у самых надзейных месцах, дзе сьцішна сама сядзела, калі гулялі зь дзецьмі ў хованкі, такіх гісторыяў было многа, бы ў сучасных «мульціках» пра Воўка і Зайца. Гэта было да 1944 году і пасьля, каля фронт адкаціўся на захад, калі забралі нашага настаўніка, толькі не ў сьнягі і марозы Калымы, а паслалі пад пякучае сонца ў пяскі Казахстана. Цяпер ужо й яго мне прыходзілася бараніць, ук лючаць у нашую «каманду». Дзе ў
сапраўднасьці быў мой настаўнік, я ведала, а пра Масея Сяднёва — нічога.
Вось у такім даволі ўзрушаным ў дзяцінстве стане я ўвайшла ў дарослае жыць цё. Дзесьці ў думках час ад часу паўставалі пытаньні: «Дзе цяпергэты чалавек? Ці выжыў у такой калацечы? Як склаўся ягоны лёс?»
Прайшоў час, адбыліся зьмены. Трымаю ў руках кніжку ў мяккай вокладцы, надрукаваную на газэтнай паперы. Гэта аповесьць Салжыніцына «Адзні дзень Івана Дзянісавіча». 0 ,Божа! Там з кожнай старонкі паўставаў вобраз Масея Сяднёва, яго сяброў па няшчасьцю, юнакоў і дзяўчат з нашайвёскі, якіяў 19311932 гг. «пайшлі ў Расею» да сваіх у пошуках лепшай долі і прапалі нямаведама куды.Ітыяж даўнія пытаньні: «Дзе? Што зь ім? Ці жыве?»
Жыцьцё склалася так, што прамога дачыненьня да літаратуры ў мяне не было (мая спэцыяльнасьць зьвязана з матэматыкай), і я ня вельмі сачыла за тым новым, што зьяўлялася у друку. Але можна зразумець тое, амаль дзіцячае хваляваньне ад пра чытаннага радка ў «Ліме». Першае пытаньне: «Ці гэты М.Сяднёў той самы аўтар артыкула ў «Новай дарозе?». Калі эмігрант, тоў якой краіне жыве?»
Відаць прыйшоў час, каб атрымаць адка зы на тыя даўнія заклапочаныя пытаньні.
Прыехаў з Амэрыкі прыгожы хлапец з голасам анёла са сваёй маці сп.Юліяй, і засьпяваў, засьпяваў пабеларуску, і так, што раўнадушных не было. Ён зрабіў тое, што не пад сілу цэламу корпусу дыпляматаў, вучоных і др. Ён вярнуў люду Беларусі веру ў прыгажосьць, годнасьць нашай мовы. Пабачыўшы перадачы канцэрта Данчыка бабуля ў далёкай вёсцы кажа: «Алеж і добра сьпявае гэты артыст! I гаворыць так, як і мы ўсе тут». I ўжо ведае, як адка
заць чыноўніку, які спрабуе абразіцьчала века за «тутэйшае слова» «Няпраўду, ты, чалавеча, кажаш! Вунь у Амэрыцы нашую мову па важаюць, на ёй так хораша гавораць і сьпяваюць!» I з замілаваньнем усьміхнецца і кончыкам белай хусьцінкі вытрэ губы.
Зьявіласяпублікацыя ў «Ліме», што сем’я Данчыка і Масея Сяднёва сустракаюцца ў Нью Ёрку. Потым быў матэрыял ў часопісе «Спадчына», а затым і Вашыя артыкулы ў Ліме. I больш сумненьняў небыло: чалавек знайшоўся, нялёгкі лёс яго неяк выправіўся, ён застаўся сынам Беларусі. Ужо недзе летам, улючыўшы праграму «Крок» я ўбачыла на экране ужо немаладога чалавека, чымсьці ўнутрана і нават трошкі зьнешне падобнага дамайго настаўніка 1943 году, такога свайго, намаляванага калісьці ў маім летуценьні, што адразу сэрца падказала: гэта Масей Сяднёў,— што і пацьвердзіла вядучая праграмы. Вы тады прачыталі вершы пра месяц, які выглядае аднекуль. I вось тады я адчапілася ад Вашага вобраза тае Калымы, я яе рэабіл ітавала. Цяпер я з большай асалодай гляджу на месяц (як калісьці Максім Багдановіч на зорку Вэнеру), асабліва ў час поўня і па сылаю прывітаньне зь Беларусі ў далёкую Амэрыку свайму герою, зь якім калісьці так аднабакова пасябравала.
Да нас паступова даходзяць весткі аб людзях беларускай эміграцыі, аб іх таленце, адданасьці Беларусі, іх грамадзянскім духу. Гэта нібы жураўліны шнурочак, які ў думках цягнецца на Радзіму, а шлях даўгі і няпросты. I гэта ня проста журавы, а вялі кія птахі, якіх калісьці ліхалецьце сарвала з наседжаных гнёздаў і раскідала па сьвеце. А яны працягваюць крылы да роднае ста ронкі, да сваіх калісьці неўзгадаваных недавыхаваных птушанят, каб вярнуць ім памяць, дапамагчы ў цяжкі іас. Так ужо
52
53
здарылася, што для мяне ў вяршыне гэтага жураўлінага кліна ляціць Масей Сяднёў. Восьтакі, можна сказаць, даволі шчасьлівы працягмаіх дзіцячых казак, але сум застаецца . Чаму так доўга Вы былі далёка ад нас? Чаму не знайшлося месца на Радзіме, для такіх сыноў? I вось нядаўні Ваш прыезд у Менск яшчэ раз пацьвердзіў, што Вы такі свой, тутэйшы. вельмі патрэбны нашаму грамадзству паэт. Я ўважліва сачыла за вы разам твараў слухачоў на сустрэчы ў Менску, калі вы чыталі свае вершы. Як цёпла і трапятка, асабліва людзі больш сталага ўзросту, успрыймалі карціны жыцьця ў сялянскай хаце, басаногае, але заўсёды шчасьлівае дзяцінства, самаадданасьць ма ці, жая заўсёды безаглядкі кінеццабараніць сваё дзіця са словамі «Жыжа! КусяІ», He, відаць не памерла Вашая маці, а ўпрасіла Бога захаваць жыцьцё свайму сыну, калі, як расказваў Сяргей Грахоўскі, з таго вагона вязьняў засталося вас толькі трое. A можа ў лёсе дапамагалі малітвы тых нягрэжных яшчэ дзетак, у сэрцы якіх трапіла добрае зярнятка, каб прарасло дабро, працавітасьць, спачуваньне, сумленнасьць. 3 тых вучняў, што вучыў наш настаўнік, выйшлі добрыя спэцыялісты, сумленныя людзі: выкладчыкі ВНУ,медыкі, інжынеры, спэцыялісты сельскай гаспадаркі. Сёлета мы адзна чалі чарговы юбілей гэтай школы. Успаміналі той час, калі «выходзілі ў людзі», тых, хто нас выводзіў і сьвет, хто пакінуў добры сьлед, запаліў агеньчык. Вы былі між нас. Вам таксама будзе цікава ведаць, што на беларускай ніве шумяць каласкі і з Вашага зярнятка. Асяйба вашая шчодрая. Дай, Божа, каб яна як мага даўжэй была поўнай!
Ужо ў многіх прыёмікі душ накіраваны на ўсё лепшае, што даходзіць сюды. Было вельмі прыемна ўвечары каля агню ў пячы пачуць вашае віншаваньне з Новым годам,
што перадала беларуская праграма радыё «Свабода». Тады мы выйшлі на вуліцу, паглядзелі ў зімовае неба і даручылі тамуж месяцу данесьці далёкім сябрам падзяку і свае віншаваньне, бо ён і над Амэрыкай сьвеціць. А сяброў становіцца ўсё больш. Час, нібы старажытны рэстаўратар, зпад белых плямаў забыцьця, уваскрашае ўсё новыя імёны сыноў і дачок Беларусі. Наша падзяка Натальлі Арсеньневай. Гэта  яе малітву «Магутны Божа» мы чыталі ў той школе 1943 г. перад і пасьля заняткаў, малітву, якая цяпер прэтэндуе стаць гімнам Беларусі. Яе так прыгожа прасьпяваў Дан чык. Гэтыя людзі ў той цяжкі час адчынялі школы, дбалі аб дзецях, каб выратаваць дзіцячыя душы, каб яны не ачарствелі, каб вучыліся любіць і ствараць, а не разбураць і ненавідзець. Лёс іх цяжкі, у многіх тра гічны, але не дарэмна затрачаны сілы рунь зазелянее, зашуміць ніва
Хачу сказацьасобнаеслова аб жанчынах — жонках, маці, эмігрантаў, як гэта бачыцца адсюль і, асаблівы нізкі паклон, ад Беларусі. Бо заўсёды жанчына стварае тое асяродзьдзе, дзе нараджаецца выношваецца, захоўваецца, самае надзейнае, вечнае ў чалавеку. Каліб не Вольга Філіпаўна, то напэўна не былоб такога Масея Сяднёва, а гэта быўбы іншы чалавек, іншы паэт. A калібнеспадарыня Юляцібабця Данчыка, якія на чужой глебе выгадавалі такое прыгожае дрэўца, напаілі яго врдырам зямлі Беларускай, абмылі белымі росамі сьвітанкаў пад рэчкай, не прыклалі патрабавальны талент педагогаў, то не атрымаліб людзі такога багатага ўраджаю, якім так шчодра адорвае іх гэты Богам да ны чалавек. Хачу закончыць ліст словамі надзеі зь песьні Данчыка :«Мы ячшэ сустрэнемся...»
Я.А.
♦ кшшшм
«Я быў сярод сваііго народу»
Язэп Сажыч
Недзе за 10 дзён да сьвяткаваньня 75гадавіны БНР я вырашыў ехаць у Беларусь, каб разам з сваімі суайчыньнікамі, на Бацькаўшчыне, адзначыць гэты выдатны юбілей. Пэўна, што гэтае рашэньне прыйшло не адразу, я доўга думаў, перабіраў у памяці мінулае. радзіўся з доктарам і, нарэшце, паехаў.
Хаця я ведаў, што мяне будуць сустракаць сваякі і сябры, але я ніколі не спадзяваўся на тое, што адбылося на самой справе. У Менскім аэрапорце мяне спаткала вялікая грамада беларусаў зьбеларускімі й амэрыканскімі сьцягамі, харугвамі, Пагоняй. Незнаёмыя людзі, даведаўшыся нейкім чынам аб маім прыезьдзе, прыехалі ў аэрапорт, каб прывітацца. Гэта вельмі расчуліла мяне. Пасьля 50 гадоў расстаньня з Радзімай я зноў ступіў на радную землю. Я стаў на калені на ледзь прыкметную сакавіцкую траву і, паколькі я крыху сэнтыментальны, сьлёзы самі паліліся з маіх вачэй. Цяжка перадаць словамі, што я перажыў у той момант...
Час на Бацькаўшчыне ляцеў вельмі хутка. За некалькі дзён да 25 Сакавіка я з большага агледзіў Менск, пабываў у Курапатах. Прысутнічаў на паседжаньні Аргка мітэту сьвяткаваньня 25 Сакавіка, дзе абмяркоўваліся дэталі правядзеньня ўрачыстасьці. Калі запыталіся маёй думкі, як лепш правесьці сьвяточную акадэмію, я парадзіў, кабна яезапрасілі якмагаболей прадстаўнікоў замежных дзяржаваў. Няхай яны пабачаць, як мы шануем і помнім сваю нацыянальную гісторыю. 1 сапраўды, на
акадэміі 25 Сакавіка ў філярмоніі пры сутнічала некалькі прадстаўнікоў замеж ных дзяржаваў.
25 Сакавіка 1993 г. я ніколі не забуду. Вечарам,пасьля багатага на ўражаньні дня, мы прыехалі ў Беларускую Дзяржаўную філярмонію, дземусіла адбыцца ўрачыстая акадэмія.Заля філярмоніі была ўжо пера поўненая. Хаця ўсе месцы былі загадзя распісаныя і вольных білетаў не было, многія настойлівыя беларусы ўсё роўна праціснуліся, дзякуючы знаёмым. Таму ў залі не было месца ня толькі, дзе сядзець, але нават і стаяць. Атмасфэра была надзвычайная. Людзі ўвесьчасскандыравалі: «ЖывеБеларусь! Жыве БНР!» Калі ў антракце перад канцэртам я выйшаў у хол, мяне аркужыла беларуская моладзь. Прасілі, каб я даў ім аўтограф. Я ледзь прабіўся да свайго месца, каб пабачыць канцэрт, у якім прынялі ўдзел багата прафэсыйных і самадзейных калектываў.