10 сакавіка ў Гародні мы затрымалі 33 кг урану, а крыху раней у Берасьці затрымалі 100 кг. Гэта занепакоіла нас і амэрыканцаў, бо праз Беларусь з Pace! ў Поль шчу 1 Нямеччыну ідзе транзітная таргоў ля ўранам. Амэрыканцы асыгнавалі нам 7 мільёнаў для закупкі адпаведнае апара туры, каб мы лягчэй маглі справіцца з кантрабандай урану, каторы крадзецца ў Pace! й адпраўляецца на Бліжні Ўсход. Наступная праграма—гэта экалогія, і мы запрасілі на яе 100 мільёнаў. Трэцяя праграма датычыцца ракетнага пэрсаналу. які складаецца з 30 000 афіцэраў, і мы запрасілі ў амэрыканцаў 30 мільёнаў даляраў. Чаць вёртай пРагРамайссьць канвэрсыя заводаў у Гомелі, на якую мы запрасілі 9 мільёнаў.На пятую праграму, нашую абарону, запрасілі 5 мільёнаў. Практычна, да гэтага часу ні Украіна, ні Казахстанз Расеяй неатрымалі даляраў ад ураду ЗША. Такім чанам, мы ідзем наперадзе ўсіх, стараемся быць памяркоўнымі, і таму мыўжосёньняатрымалі 34 млн. даляраў. Анатоль Лукьянчык: Што Вы можаце сказаць пра асобу Ельцына? Пётр Краўчанка: Мы зацікаўленыя, каб Ельцын перамог, каб рэфэрэндум быў у яго карысьць, бо больш гарантыяў, што дэмакратыя ў Расеі ўстабілізуецца. Дэмакратычная Расея дасьць магчымасьць нам устабілізаваць эканоміку і падняць у Беларусі ўзровень жыцьця. Нестабільная палітычная сытуацыя не спрыяе эканоміцы, таму мы за добрасуседзкія ўзаемаадносіны, за тое, каб нашая беларуская эканоміка стала на моцныя ногі. Расьціслаў Завістовіч: Вы сказалі, што няма пагадненьня з Расеяй пра звароткаштоўнасьцяў, а ці Беларусь мае расейскія каштоўнасьці? Пётр Краўчанка: Беларусь мае расейскія каштоўнасьці і даволі вялікія. У Бярэсьці затрымана на сотні мільёнаў даляраў кантрабанда, якая вывозілася з Расеі на Захад. Гэтыя каштоўнасьці затрымалі нашыя мытнікі. Расея патрабуе звароту, мы не сьпяшымся, бо гэта пераважна старыя іконы ды іншыя культавыя рэчы. Вера Рамук: А як адносна алмазнага фонду^ Пётр Краўчанка: Мы ня можам прэтэндаваць ня толькі на алмазы, але на ніякія фонды, бо з Расеяй падпісалі нулявое пагадненьне. Мы адмовіліся ад тых запазычанасьцей, якія былі зробленыя былым СССР, пазьней Расеяй. Такім чынам, ні мы Расеі, ні Расея нам не вінаватыя. Сяргей Карніловіч: Вы, спадар міністр, назвалі лік 30 000 афіцэраў, якія абслугоўваюць стратэгічную зброю. Ці ёсьць мажлівым замяніць іх нашымі афіцэрамі, якія служаць паза межамі Беларусі? Пётр Краўчанка: Вельмі цяжка зрабіць гэта, бо ў кожнага афіцэра ёсьць спэцыялізацыя. Кабзамяніць гэтых афіцэраў, трэба мець сваіх спэцыялістаў. СяргейКарніловіч: А ці такзваная ўзаемная абарона не стварае пагрозы страты нашай незалежнасьці? Пётр Краўчанка: Праўда, у гэтым пагадненьні ёсьць небясьпека, і яна не малая, але, думаю, што дзьверы на глуха не зачыненыя. СяргейКарніловіч: Каліласка, скажыце, ад каго Беларусь бароніцца, з чыёй стараны пагражае небясьпека, што патрэбная дапамога Расеі? Пётр Краўчанка:У нас афіцыйна на сёньняшні дзень ворагаў няма, нам нічога не пагражае, але нашая нацыянальная вытворчасьць для забесьпячэньня нашае нацыянальнае арміі мае 57%. Мы цяпер у сытуацыі, што праз год нашыя вайсковыя самалёты ня змогуць падняцца ў паветра, калі не даставіць Расея запасных частак. Калі мы хочам мець сваю армію, нам патрэбен адпаведны час, каб забясьпечыць сваю тэхніку сваімі часткамі. Узаемнае пагадненьне аб абароне ня ёсьць калектыўнай узаемаабаронай, такога рашэньня няма. Парлямэнт прагаласаваў, што Беларусь мае сваю армію—140.000 вайскоўцаў. Міністр абароны Казлоўскі атрымаў 45% бюджэту на яе ўтрыманьне, а дзе ўзяць астатнія 55%, хто зафінансуе? Мы маем вельмі супярэчлівую сытуацыю і няпро стую, ёсьць над чым падумаць. Я думаю, што мы трагічнай памылкі не зрабілі. Нам патрэбны час, каб даць нашай эканоміцы падмацавацца. Мы чакаем вынікаў рэфэ рэндума ў Расеі. Калі перамогуць рэак цыйныя сілы, то і мовы ня можа быць аб нейкім вайсковым пагадненьні. Расьціслаў Завістовіч: Здаецца, ВСпрыняў пастанову аб нэйтралітэце, ці не пярэчыць тут адно другому? Пётр Краўчанка: У дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце гаворыцца, што Беларусь будзе імкнуцца да нэйтралітэту. Зразумела, што пра нейтралітэт гаворыцца як аб нашай мэце. Сёньня нейтралітэту ня ма, бо на нашай тэрыторыі чужыя расейскія войскі й ядзерная зброя. Шлях да нейтралітэту Беларусі зойме 57 гадоў, мажліва, нават 10 год. Вось у нас такая рэчаіснасьць, яна сумная, вельмі непрыемная, але так ёсьць. Трэба памятаць, што ідэальнага нейтралітэту няма, што Беларусь павінна вяртацца ў Эўропу і быць сябрам эўрапей Каля пасольства Рэспублікі Беларусь: (зьлева направа) М.Бахар, Р. Завістовіч, С. Ьелая, Л. Завістовіч, М.Сенька, Л. Высоцкі, Ул. Адашкевіч. скае сунольнасьці. Васі."Ь Русак: Як абстаіць справа зь бе ларускімі пашпартамі? Пётр Краўчанка: На апошнім паседжань ні валютнага камітэту было пастаноўлена закупіць абсталяваньне і пачаць рабіць пашпарты на сваім прадпрыемстве ў Менску. Першыя грамадзянскія пашпарты будуць надрукаваныя, і мы агрымаем у пер шым квартале 1994 г. Зразумела, шго нам непрыемна, што толькі ў 1994 г. будуцьбе ларускія пашпарты, але тыя людзі, якім была даручана справа пашпартоў, падвялі дзяржаву. Наконт дыпляматычных і службовых пашпартоў, то за 23 месяцы такія пашпраты будуць. На іх будзе ішш іерб Пагоня. 25 Міхась Белямук: Дазвольце яшчэ раз закрануць справу зьезду, менавіта, як мы маем выпаўняць візавую анкету, дзе ёсьць пытаньне аб запросінах і мэце паездкі? Краўчанка: Тыя, што едуць на зьезд, не патрабуюць ніякіх запросінаў. На пытаньне аб мэце паездкі трэба пісаць : «На зьезд». Мы ў наступным месяцы адкрываем свой кансулят ў Нью Ёрку, узначаліць яго Л. Каравайка. Ён будзе таксама выдаваць ві зы, a 26 красавіка адкрываем кансулят ў Лёндане, узначаліць яго Алег Якавіцкі, Нашыя беларусы даюць яму закватэраваньне, і памешканьне пад кансулят. Адкрыем мы таксама кансуляты ў Франкфурце і Рыме ў травені, а ў канцы чэрвеня адкрыем кансулят ў Атаве. Праўда, ён ня зможа выдаць візы нашым беларусам, што будуць ехаць на зьезд, бо пачне працу ў ліпені. Такім чынам, памалу, нашыя рэпрэзэнтанты будуць абслугоўваць беларусаў і Пад час «прэсканфэрэнцыі» (зьлева направа) П. Краўчанка, Л.Завістовіч, Я.Ханенка, Р. Завістовіч, М.Белямук, В.Мельяновіч рэпрэзэнтаваць Беларусь. У час размовы з Пятром Краўчанкам і дэпутатамі былі паднятыя і іншыя пытаньні. На завяршэньне сустрэчы сп ва Рамукі ад імя Чыкагскай арганізацыі Беларусаў падарылі паверанаму ў справах Рэспублікі Беларусь Сяргею Мартынаву пераклад у ангельскуюі мову Ш Устаўной граматы і іншыя беларускія рэліквіі. ...Нясьпешна пакідалі беларусы гасьцінны Беларускі Дом Амэрыкі. Над на чным небам Вашынгтона лунаў белчырвонабелы сцьягБеларусі. Над Бацькаўшчынай уставаў новыдзень. Першая сустрэча ў Беларускім ДомеАмэрыкі закончылася, алегэта толькі пачатак. Няхайжа споўняцца пажаданьні міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пятра Краўчанкі: беларусы маюць свой Дом у Амэрыцы, і няхай ён будзе на многія, многія гады і нава т стагодзьдзі. Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча Езавітаў Канстантын Барысавіч 3 генералам БулакБалаховічам я пазнаёміўся ў лістападзе 1919 г. калі па даручэньню тагачаснага ўраду БНР запрасіў яго на беларускую службу. Сустрэча нашая адбылася ў частакназываемайканфэрэнцыі балтыйскіх краінаў, Украіны і Беларусі ў г.Юр’еве. Я запытаўся Балаховіча, ці згодны ён з сваім атрадам, які ўваходзіў тады ў склад арміі Юдзеніча і дзейнічаў па паўднёвым беразе Фінскай затокі, перайсьці ў веданьне ўраду БНР. Балаховіч адказаў, што ён лічыць сябе беларусам і што ў ягоным атрадзе шмат беларусаў, што ідэя барацьбы за не Заканчэньне. Пачатак у № 6(16) 1992,3(23), 1993 залежную Беларусь яму больш родная і бліжэйшая, чым удзел у пачынаньнях Юдзеніча й іншых расейскіх контррэвалюцыйных генералаў. Я папрасіў яго напісаць заяву аб пера водзе ў веданьне ўраду БНР і паведаміў аб гэтым урад. Для канчатковага прыёму Балаховіча й яго атраду ў Эстоню прыехаў надзвычайны пасол ураду БНР інжынер Клаўдзій ДужДушнеўскі. Юдзеніч ня мог цярпець Балаховіча і нічога ня меў супраць ягонага ўходу, але нё жадаў выпусьціць з складу сваёй арміі атрад Балаховіча, які лічыўся давол і рухомым і баявым. Балаховіч забраў свой полк і пяхоту і увёў іх з фронту ад Гдова на поўдзень Чудзкага возера ў раён г. Ізборска. Так як Юдзеніч затрымаў артылерыю Балаховіча, тоБалаховіч вярнуўся у Рэвель і з групай сваіх афіцэраў арыштаваў Юдзеніча і вывез яго за горад. Толькі тады, калі генерал Юдзеніч падпісаў загад аб звароце артылерыі Балаховіча, ён быў адпушчаны, a батарэі перайшлі ў Ізборск. У Ізборску БулакБалаховіч заняў невялікую пазыцыю фронту паміж эстонскімі і латышскім арміямі. Заданьнем яго было прайсьці на Апочку—Невель—Себеж, Полацак—Дрісу, каб стварыць ураду БНР тэрыторыю, зь якой БНР магла змагацца за незалежнасьць Беларусі як з РСФСР, так і з Польшчай. Каб забясьпечыць атрад Балаховіча зброяй і абмундзіраваньнем, я ўступіў у перамовы з камандзірам ангельскае эскадры, якая стаяла ў Рэвелі й аказывала 26 дапамогу эстонцам і Юдзенічу. Першая сустрэча з прадстаўніком ангельцаў была ў эстонскім штабе, а затым я зрабіў візыт на камандзірскі крэйсер. Ангельцы ня мелі ніякага ўяўленьня аб Беларусі. Таму я перадаў ім брашуру Доўнар Запольскага «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі» на французкай і нямецкай мовах (пазьней яна была надрукавана і ў ангель скай мове;. Даведаўшыся аб тым, што бе ларусы зьяўляюцца 16.000.000 народам. ангельцы зацікавіліся і абяцалі падтрымку, але жадалі заключыць і весьці перамовы з урадам БНР. Я даў адрас пражскай місыі. У часемаіх перамоваў прысутнічаў і ген. Ба лаховіч. Так як атрад Балаховіча трэба было ўтрымоўваць. а ў маім веданьні не было сро дкаў, я дамовіўся зэстонскімкамандаваньнем, што яно будзе выплачываць утрымань не і дастаўляць харчаваньне атраду Балаховіча, да таго часу, пакуль гэта зможа пераняць на сябе ўрад БНР. Эстонскі штаб і я падпісалі асобы дагавор аб тым, што затрачаныя сумы будуць лічыцца займам Беларусі і належаць вяртаньню ў будучым. Дагавор гэты падпісаны быў і Клаўдзіем Душэўскім. Эстонцы дагавор выканалі добрасумленна, і атрад Балаховіча атрымоўваў харчаваньне акуратна да падпі саньня Эстоніяй мірнага дагавору з РСФСР.