Полацак №4, 1993

Полацак №4, 1993

43.18 МБ
26 Сакавіка разам зь іншымі беларусамі езьдзіў у Вільню на адкрыцьцё на могільніку Роса помніка братам Луцкевічам. Перад уваходам на могільнік нас сустрэла вялікая група беларусаў. Там я іпабачыўсязсваі мі былымі сябрамівайскоўцамі. Многія зь іх адбылі 25 гадоў ссылкі ў лягерох, ды і пазьней лёс нямала паматаў іх па сьвеце. Але яны былі гордыя за тую справу, за якую яны змагаліся.
На могілках было вельмі многа народу. Паніхіду пабеларуску адслужылі летувісцкі ксёндз і айцец Надсан. Пасьля над магілай братоў Луцкевічаў было сказана
55
54
некалькі прамоваў. Мнетаксамадалі слова. Я запрапанаваў прасьпяваць «Спі пад курганам герояў». Пасьля мітынгу на могіль ніку віленскія беларусы запрасілі нас на банкет у рэстаран. На банкеце прысутнічаў мэр г.Вільны і прадстаўнічка ад ўраду. Зноў былі выступленьні і сустрэчы збылымі сябрамі, гутаркі, якія зацягнуліся да позьняга вечара. Тадыж адбылазя мая другая гутарка з вайскоўцамі. А першая мая сустрэча з кіраўніцтвам ЗБВ была напярэдадні 25 Сакавіка. Сп. Статкевіч і ягоныя сябры расказвалі. як выглядае справа ў войску. Трэба сказаць, што вымалёўваецца сумная карціна. Міністр абароны Казлоўскі вельмі абыякава ставіцца да беларусізацыі. Афіцыйна ён не павінен падпарадкоўвацца Маскве, але на практыцы адбываецца ўсё наадварот. Ён знаходзіцца пад моцным наглядам Шапашнікава. Паранейшаму беларускіх хлапцоў пасылаюць на службу ў іншыя рэспублікі, вядомая Віцебская дывізыя, як і іншыя вайсковыя падразьдзяленьні—пад кантролем Масквы. Хаця групы афіцэраў Згуртаваньня Беларускіх Вайскоўцаў існуюць і ў Казахстане, і ў Расеі, і ў іншых месцах, але іх становішча яшчэ горшае.
Пасьля наведваньня Менску і Вільні я паехаў ў Баранавічы дасвайго пляменьніка, але доўга там не прабыў, бо даведаўся, што у Менску. на плошчы Незалежнасьці склікаецца дэманстрацыя з нагоды прыняцыдя Вярхоўным Саветам РБ рашэньня аб падтрымцы Расейскага ўраду. Мы прыехалі ў Менск, прыйшлі на плошчу Незалежнасьці, што перад Домам ураду. Было цікава паслухаць выступленьні прадстаўнікоў роз ных партыяў і канфэсіяў, пабачыць, чым жыве народ.Разам зь іншым маніфэстантамі дачаўкаўся зьяўленьня пасьля сэсіі дэпутатаў апазыцыі. якія выступілі перад народам
і паведамілі аб рашэньні парлямэнту.
Напярэдадні Вялікадня ў мяне адбылося першае спатканьне з мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам. У ходзе нашай гутаркі адбылася дыскусыя адносна беларусізацыі беларускай царквы. На маё пытаньне, чаму ў беларускіх цэрквах не чуваць беларускай мовы, Філарэт адказаў, што ня ўсё робіцца так проста. У працэсе беларусізацыі царквы ёсьць нямала перашкод, і нават самі людзі яшчэ не жадаюць богаслужэньня на бела рускай мове. Я, як праваслаўны вернік, аўтакефаліст хацеў абмеркаваць праблему нацыяналізацыі царквы. Таму нашая дыскусыя насіла востры характар. I ўсёж мітрапаліт Філарэт запрасіў мяне на Вя лікодны банкет, на які былі запрошаныя і сьвятары, і прадстаўнікі ўраду, і вядомыя беларусы. На жаль, я вымушаныбыў адмовіцца ад запрошаньня, бо меў жаданьне спаткаць Вялікдзень у сваім родным Наваградку з родзічамі.
У час сустрэчы з мітрапалітам Філарэтам
Наступнае нашае спатканьне з першаерахам Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося пры высьвячэньні храму Марыі Магдалены. Я стаяў ў сярэдзіне царквы, але Філарэт заўважыў мяне і, калі выйшаў на амбон, паклікаў да сябе. Я падыйшоў да яго, мы зь ім пахрыстосаваліся, а пасьля ён запрасіў мяне ў алтар. У гэты час людзі сабраліся пайсьці ў хрэстны ход. Філарэт узяў мяне за руку, і мы пайшлі разам з усімі хрэстным ходам. А пасьля у будынку Менскай епархіі адбылося прыняцьцё. Я таксама меў слова, але на гэты раз я ўжо не ўступаў у дыскусыі.
На Благавешчаньне я быў у Жыровіцкім манастыры. Народу ў царкве было многа, але пераважна старэйшага ўзросту.Па пра
вуюстарану ад уваходу стаялі сэмінарыс
ты ў чорнай форме. Яны ж і сьпявалі па стараславянску. Трэбаадзначыць, што партыі сьпеваў былі простыя па выкананьню.
Адной з самых незабыўных маіх паездак была паездка ў Наваградак.Мы пад’ехалі да Наваградку днём. Ужо здалёк пабачылі, як
на гары з аднаго боку велічна ўзвышаецца сабор.а з другога выступаюць рэшткі Наваградскага замка.
сей ская гаворка. Вось так сітуацыя зьмяні лася. Радуе толькі .тое, што ў Наваградку ўсе школы ўжо беларускія і нават зрабілі беларускія дзіцячыя садкі. Дай Божа, каб
На радзіме, у Наваградку
Наваградак вельмі зьмяніўся з часоў, калі я апошні раз бачыў яго. Няма ўжо тых дарагі> майму сэрцу мясьцінаў, якія не выходзяць з памяці і вядуць у дні маёй маладосьці. Усё старое разбурылі, новае набудазалі, і цяжка пазнаць родны мне горад. Нязьменным засталіся толькі, мабыць. Наваградскізамак і Мікалаеўскі сабор. У царкве нічога ня зьмянілася за 50 год. Тут быццамбы нехта прыпыніў час. А вось вялікая БарысаГлебаўская царква XII ст. поўнасьцю зьмяніла свой твар. Зараз у ёй вядзецца рэстаўрацыя.
У М калаеўскім саборы я быў якраз на Вялікдзень.Успомнілася, як у час вайны я вадзіў сюды сваіх жаўнераў. Памятаю. аднойчы мы выйшлі з царквы, дзе служба вя
лася пастараславянску, а дзяўчаткі, якія
ішлі наперадзе нас, адразу зашчабяталі папольску. Мы запыталіся іх: «А што, вы і да Дзевы Марыі папольску моліцеся?» Дзяўчаты сарамліва сказалі, што яны толькі паміж сабой так гавораць... Праз 50 год выйшаў я з гэтайжа царквы, а вакол—толькі ра
56
57
будучае пакаленьне пачула ў царкве слу ж бу пабеларуску і само загаварыла на роднай мове.
Такая ж сытуацыя з мовай і ў Лідзе. Хаця аднойчы бачыў па ТБ выступленьне мэра г. Ліды з нагоды нараджэньня стотысячнага жыхара горада. Так вось, ён гаварыў па беларуску, і гэта была прыемная нечаканасьць. Пабываў я таксама ў Горад ні.Слуцку, Любані, аб’езьдзіў амаль усю Заходнюю Беларусь. Усюль мяне вельмі добра сустракалі сваякі і незнаёмыя людзі. Я быў сярод свайго народу і меў мажлівасьць выказаць свае думку адносна беларускай мовы, беларусізацыі. Пабачыў я як народ наш жыве. Пахадзіў вуліцамі Савецкай. Камсамольскай. (Амаль кожны горад крыху далей ад Менску мае гэтыя вуліцы,таксама як помнікі Ленінуі.У Салігорску агледзеў, як працуюць беларускія шахцёры. Жудасна стала, калі пабачыў, у якіх умовах, дабываюць яны калійныя солі.
Жанчынышахцёркі, якія ўбачылі мяне ў шахце, і. мабыць, вырашылі, што я інспэк тар, зьвярнуліся да мяне з просьбай дапамагчы. Яны паказвалі нейкія сьвёрлы, якія закупілі у Польшчы і якія заржавелі, бо ніхто не дбаў аб інструмэнтах. Паказалі
5 час схсгрэчы  Ва< м Быкавым
дзіравую страху, зь якой у шахту сьцікае вада... Сэрца балела, калі бачыў тры вялічэзных гары адходаў, якія узвышаюцца над Салігорскам. Словам. у маёй паездке па Бацькаўшчыне былі ня толькі радасныя хвіліны, але нямала і сумных.
Перад самым ад’ездам зь Беларусі на кватэры дэпутата Голубева адбылося маё спатканьне з Пазьняком, Хадыкам, Трыгу бовіч. Яны расказалі мне аб сытуацыі ў Бе~ ларусі, прасілі, каб Рада БНР трымалася. Прасілі аб маральнай дапамозе. У час нашай гутаркі я запытаўся, ці гатуе БНФ кан дыдатаў на пост Прэзыдэнта Беларусі, a таксама ў дэпутаты парлямэнту. Запэўнілі, што такая праца вядзецца, але ёсьць вялікая затрымка з Канстытуцыяй, якую ўсё ніяк ня можа прыняцьурад.. Словам, размова была цікавай і патрэбнай для ўсіх.
Таксама памятнымі былі сустрэчы з пісьменьнікам Васілём Быкавым, міністрам замежных справаў Беларусі Пётрам Краўчанкам, беларускімі дэпутатамі, журналіс тамі, працаўнікамі радыё і тэлебачаньня. Я вельмі шчасьлівы, што збылася мая даўніш няя мара наведаць Беларусь. Шкадую толь кі, што зьдзейсьнілася яна толькі сёньня, а не 10, 15 гадоў назад.
Зянонам Пазьняком
Куды вядзе гэты шлях?
Сьвятлана Белая
Жахлівы сон, прыходзіць да мяне часамі. Здаецца, іду я вясновым гасьцінцам Па зямлі, убранай, як нявеста, У вэлюм зь белых пялёсткаў яблынь.
Бачу крыніцу. што на сонцы Іскрыцца, I поіць гэтую зямлю.
Ба чу цудоўныя кветкі, што пасагам раскрыліся, пахваляюцца прыгажосьцюбагацьцем. Хачу еарваць кветку, удыхнуць яе водар. Напіцца вады студзёнай, наталіць смагу. Прытуліцца да дрэва і як у дзяцінстве Паляцець на аблокахмарах далёкадалёка, Туды, куды вядзе гэты шлях.
He рві кветак, гаворыць жанчына ў чорнай хустцы. Ня пей вады, — папярэджваемалады мужчына з галавой сівою. He датыкайся да дрэва, — просіць хлопчык з абліччам анёла.
—Гэта мёртвая зямля, — тлума чаць яны мне. — Атручаны яе кветкі, крыніцы і дрэвы...
Гэта мёртвая зямля, хоць на ёй цьвятуць краскі, Гэта мёртвая зямля, хоць штогод яна шчодра родзіць пладамі.
Гэтая мёртвая зямля, хаця на ёй жывуць людзі.
Але ці жывыя яны на мёртвай зямлП
Хачу павярнуць назад, вярнуцца, адкуль прыйшла я.
Але шляху назад няма.
Доўгая дарога па прыгожай, але мёртвай Зямлі вядзе ў невядомасьць...
Прачынаюся з вачыма поўнымі сьлёз. Божа, няўжо, гэта быў толькі сонУ.
26 красавіка споўнілася 7 гадоў ад пачатку нашай агульнай трагедыі.
За гэтыя 7 гадоў мы ўжо дзесьці прывыклі да Чарнобыля, як прывыкаюць да доўгага няспыннага ні на хвіліну болю, які цяг нецца месяцамі, гадамі, дзесяцігодзьдзямі.
За гэтыя7 гадоў, мы нават неяк прымярылі ся да Чарнобыля,як, мабыць, на вайне людзі звыкаюцца з штодзённай смерцью. I самае жахлівае, за гэтыя 7 гадоў мы развучылі ся верыць ў лепшае. Мы церпім без надзеі на выратаваньне.
Апошні год не прынёс палёгкі.Больш та го, сытуацыя пагоршылася.
«За апошнія годдва ў Беларусі рэзка павялічылася колькасьць хворых дзяцей. Узраслі такія захворваньні, якрак шчытападобнай залозы, а таксама пачалі расьці іншыя яе патолёгіі, якія маюць алергічны характар. Ёсьць вялікая колькасьць дзяцей, уякіх назіраецца зьніжэньне функцыі шчы тападобнай залозы. Гэта вынік непасрэднага ўзьдзеяньня на дзіцячы арганізм радыяцыі. Назіраецца тэндэнцыя зьменаў у індакрэнной сыстэме ў агульным. Мы сталі часта рэгістраваць упадлеткаў дзяўчынак, зьмены ў яечніках. Сур’ёзнай праблемай зьяўляецца паталёгія страўнікавакішэчнага тракту. Нашыя дзеці у некаторых раёнах, напрыклад СтолінскІ р н. в. Альманы, жывуцьва ўмовах пастаяннага паступленьня нуклідаў у ежу. Калі раней, за 5 гадоў да Чарнобыля мыпраапэравалі толькі 7дзяцей, якія мелі рак шчытападобнай залозы, то сёньня ў нас праапэравана ўжо 200 дзяцей. I кожны дзень мы рэгіструем новых пацыентаў»,—казала ў час нашай сустрэчы дырэктар Рэспубліканскага інстытуту радыяцыйнай мэдыцыны Ларыса Астахава.