Паколькі пыталіся аб сплаце кошту перасяленьня апрача Харытановіча, Дубаневічы, Кузьміцкія, Ламакі я зьвярнуўся ў гэтай справе да Дэмара. Ён мне паясьніў, што за перавозку з Эўропы ў 3U1A кошты аплачвае дзяржава. Кошты пераезду зь Нью Ёрку да спонсара — ар ганізацыя, якой можна беспасрэдна сплачываць зь любога месца, неабавязкова каб фэрмер быў пасрэднікам. Фэр мер ня мае права прымушаць заставац ца, калі працаўнік не задаволены і хоча зьмяніць працадаўцу. Працаўнік мае права пераехаць у Кліўленд, калі яму ёсьць памяшканьне і праца. Ягонае паясьненьне дадало энэргію ў пошуках кватэраў тым, хто выказаў зычэньне пераехаць у Кліўленд. Пайшоў адведаць старога эмігранта, земляка Дубягу. Ён меў два дамы. У адным жыў сам , другі здаваў у арэнду. Дубяга ска заў, што ў пачатку ліпеня будзе вольнае памяшканьне з дзьвюма спальнямі .Я прапанаваў яму Харытановічаў. Той пагадзіўся ўзяць іх і 2 месяцы ня браць платы. Тады напісаў Харытановічу ліст, што ў ліпені могуць прыехаць. Ён 25 га травеня пісаў, што «Падлічваю дні, яны зрабіліся даўжэзныя, не магу дачакацца таго дня, калі зь пекла вылезу, каб сустрэцца з Вамі і пачаць супольна праца ваць у дапамозе нашым людзям, каб сабраць грамаду і залажыць беларускую арганізацыю... і працягваць змаганьне за вызваленьне нашае Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь! У травені прыехаў Кастусь Калоша, якога я з радасьцю сустрэў, бо ведаў яго як шчырага патрыёта, працавітага, ураўнаважанага. на якога можна поўна сыдю спакласьціся. Я быў упэўнены, калі даручыць яму нейкую працу, ён выканае яе безадказна. Пакой мой быў невялі кі, але дамовіліся, што будзем жыць у ім, каб дзяліцца кожнай вестка, дыскута ваць праблему дапамогі нашым людзям і паступова зьбіраць у Кліўленд моладзь. Кастусь Калоша Тыдзень пасьля прыезду К.Калошы атрымаў ліст ад Хведзі Пагуды. У Нямеччыне ён быў энэргічным скаўтам, заўзя тым спартсмэнам, асабліва любіў футбол, (амэрыканцы называюць футбол сакер). Хведар быў шчырым. Ня гледзячы, што я быў ад яго на гадоў 6 ста рэйшы, мы сябравалі. Любое скаўцкае В» СЛ08Л даручэньне выконваў сумленна і не ад неківаўся. Тон ягонага ліста быў у агульным бадзёры, ён пісаў: «Міхась, чакаю на сыгнал. чакаю і хвалююся, што братву зьбіраеш, а мяне ня клічаш, няўжо я Табе ня патрэбны? Ты ведаеш маіх бацькоў і іх погляды, я глядзеў на справы інакш. Яны ня вераць. што Беларусь можа быць незалежнай, я веру і гатоў аддаць жыцьцё за незалежнасьць Беларусі. Мы ў міжнародных скаўцкіх спаборніцтвах з заціснутымі зубамі зма галіся й здабывалі першыя месцы. Расейцы і палякі не маглі выстаяць супроць нас, бо мы змагаліся за гонар беларускага скаўтынгу, за гонар нашага на роду і нашай Бацькаўшчыны Беларусі... Я чакаю на загад, я гатоў заўтра прыехаць, каб быць разам з Табой.» Я выслаў ліст Хведару, каб прыязд жаў сам, бацькі няхай застануцца, па куль знойдзем памяшканьне. Х.Пагуда, калі атрымаў мой ліст, злажыў свае ас абістыя рэчы ў рукзак і паехаў .У суботу 23 травеня застаў Хведзю перад хатай на лавачцы, На запытаньне, калі й як прыехаў, Хведзя пасьміхаючыся, пачаў расказваць, што выйшаў на дарогау і пачаў махаць рукой, каб падабралі. Знайшліся добрыя людзі, прывезьлі ў Кліўленд. Тады купіў карту горада, расшукаў маю вулачку, наглядзеў галоўныя вуліцы, купіў білет на трамвай і «прыблукаў на месца пастою, каб паказаць, што Хведзя кемлівы скаўт.» Мне і Кастую было вельмі прыемна бачыць Хведзю. Мы пачалі прасіць бабку, каб ён пажыў з намі. Яна пабурчала, але згадзілася. У гутарках з старой эміграцыяй прыйшоў да высновы, што яны спачу ваюць нам, але чуюцца бездапаможны мі. Што ад ашурансаў, то баяцца пярэчыць а.Капанадзі і Баранавай. Аднак, ка лі мы ў нядзелю пайшлі ў царкву і сказалі, што Хведзя Пагуда шукае кватэру сабе і бацькам, а бацькі паходзяць з былой Віленскай губэрні, яго акружылі віленчукі. Пачалі распытваць зь якой вёскі. Знайшліся зычлівыя, за прапанавалі кватэраваньне і харчаваньне Сп. Сіляўка сказаў, што за тыдняў два ў ягоным доме будзе вольная кватэра, але яна неўмэбляваная. Тут-жа знайшліся асобы, якія паабяцалі аддаць мэблю: ложкі, матрацы. стол, крэслы, сафу і г.д. Калі ў пачатку ліпеня прыехалі Харытановічы, старая беларуская эміграцыя адгукнуласля і прывезла ня толькі мэблю, але фіранкні, посуд на кухню. Прыкра, але Лявон Харытановіч аказаўся ня тым, каго чакаў. Ён пісаў, што вучыўся ў інстытуце, і я спадзяваўся сустрэць патрыёта і грамадзкага працаўніка, але аказалася, што такім ён ня ёсьць. Калі знаходзілася бутылачка—быў сяброўскім, ахвочым да грама дзкае працы. He было—мяняўся настрой, погляды. (Але пра ягоную маці і сясьцёр ніхто нічога дрэннага ня мог ска заць). Хведзя Пагуда аднойчы заўважыў : «Шкада, што Дуда застаўся ў Нямеччыне.Зьвясьці яго і Харытановіча ды на йграць кружэлку іх размовы. Кружэлку для разрадкі кожны купіў-бы і мелі-б грошы на грамадзкія выдаткі». А. Апацкі пераслаў ліст А.Дубаневіча з просьбаю, каб дапамог ім пераехаць у Кліўленд. Яны былі ў фэрмера ў штаце Іліной. Апацкі пісаў, што Дубаневіча пазнаў у Нямеччыне. Пасябраваў зь ім, але лёс разлучыў. Я напісаў ліст Дубаневічам, каб падрыхтаваліся да пераезду. Па колькі яны не мелі дастаткова грошаў на білеты, я правёў зборку сярод бела русаў Кліўленда, а Апацкі у Мэнтары. Грошы выслалі і Дубаневічы: Тацьцяна, Аляксандр і дачка Воля, якой было каля 3 гадкоў,— прыехалі да мяне. Бабка спачатку накрычала, але калі я і Кастусь сказалі, што аддаём Дубаневічам свой пакой, а самі будзем спаць часова на падлозе ў сталовай, прыціхла і прыня ла Дубаневічаў. Яны пражылі пара тыд няў, пакуль не знайшлі ім памяшканьня, бо з дзіцём неахвотна бралі на кватэру. «Міжагнёўе» Міхася Кавыля Сьвятлана Анатольева Вядомаму на эміграцыі паэту Міхасю Кавылю споўнілася 75 гадоў. 3 гэтай нагоды ў Саўт-Рывэры, дзе жыве паэт, адбыўся ўрачысты вечар, прысьвечаны юбілею і выхаду ў сьвет зборніка выбраных твораў «Міжагнёўе». Кніга выдадзеная Беларускім інстытутам на вукі і мастацтва пад рэдакцыяй Зоры Кіпель і Янкі Запрудніка. Бібліяграфію твораў Міхася Кавыля і літаратуру пра яго ды ягоную творчасыдь апрацавала Зора Кіпель. Сам аўтар напісаў цікавы аўтабіяграфічны нарыс «Мой шлях». Прапануем чытачам некалькі штрыхоў да біяграфіі Міхася Кавыля. Нарадзіўся Язэп Лешчанка СМІхась Кавыль) 1-га сьнежня 1915 г. ў вёсцы Покаршаў на Случчыне ў звычайнай сялянскай сям’і, дзе шмат дзяцей і мала хлеба. Бацька быў забіты на 1-й сусьвет- най вайне, а маці сама не магла даць рады з гаспадаркай. Але ня гледзячы на ўсе цяжкасьці.таленавіты юнак ўІЭЗО г. скончыў Грэскую сямігодку і паступіў у Менскі пэдагагічны тэхнікум імя У.Ігнатоўскага на пазашкольны аддзел. У тэхнікуме быў літаратурны гурток, які Міхась пачаў наведваць. Выступалі там вядомыя ўжо тады Максім Лужанін, якога называлі «беларускім Маякоўскім», Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Лукаш Калюга, Уладзімер Сядура, Сяргей Астрэй ка, Франьцішак Гінтаўт, Сяргей Гайка, Сяргей Русаковіч, Алесь Кучар і інш. Міхась Кавыль таксама пісаў сугучныя вершы і пасылаў іх у літартурны дадатак да бабруйскае абласное газэты «Камунар» і «Піянер Беларусі». Пад кожным вершам стаяла: «Сябра літаратурнага згуртаваньня «Маладняк» Язэп Маёвы». Усе гурткоўцы былі летуценьнікамі, неспрактыкаванымі ў палітыцы. Яны шчыра верылі ў «свабоду друку» у СССР. Самым неаглядным быў Сяргей Астрэйка. Ён напісаў паэму «Бэнгалія», у якой апісаў цяжкое жыцьцё Бэнгальцаў пад ангельскай акупацыяй. «Аднойчы вечарам Сяржук запрасіў Сядуру, Гуцьку, Русаковіча, Гайку, Гінтаўта, Кавыля, Калюгу і, папярэдзіўшы, «каб гэта засталося між намі», пра чытаў паэму. Нехта з прысутных зазначыў: «Дык гэта толькі трэба замяніць слова «Бэнгалія» на «Беларусь»' і..» Пачуліся іншыя галасы: «Дык праўда...» «Памрэш, а лепей ня скажаш...» На сваю бяду, Астрэйка не запярэчыў». Акрамя таго, усе гурткоўцы насілі на шгрэфелях значкі СВБ (Саюз ваяўнічых бязбожнікаў). Але Сяргей Астрэйка аднойчы, пэўна жартуючы, расшыфраваў абрывэатуру СВБ як «Саюз вызваленьня Беларусі». Пры сустрэчы зь сябрамі, якія насілі значок, ён заўсёды паўтараў сваё «вынаходства». Усё гэта была юнацкая гульня ў «дзекабрыстаў», за якой пільна сачыла «нядрэмлючае вока» і ра біла «оргвыводы». Хутка з імі пазнаёміўся і Міхась Кавыль. Ён пазнаў, што такое ГПУ, увосень 1932 г. Сьледчы Браткоўскі,які вёў справу, цікавіўся пытаньнем «варожых вылазак» былых навучэнцаў тэхнікума Сядуры, Астрэйкі, Калюгі, Русаковіча, Гінтаўта, Гайкі. Ён загадаў Міхасю давс дацца аб тым, дзе яны знаходзяцца і прымусіў падпісаць паперы аб «неразгалошваньні». Але хлапец паступіў інакш. Ён у той-жа дзень папярэдзіў сяброў аб небясьпецы, аб чым стала хутка вядома сьледчаму. 23 лютага 1933 г. Міхася арыштавалі. «Чорная дама» Надзея Навіцкая ад нойчы паказала яму на допыце картку, на якой быў адбітак дзяржаўнага гербу Вялікага княства Літоўскага. «Зь гіроніяй сказала: «Цяпер Ты ня будзеш мне болей адбрыквацца: «ня знаю, не я... Прызнавайся, буржуйскі прыхвасьцень: «Пагоня твая'. Мы знайшлі у цябе пад падушкаю... Ня сьмейся, дурак' Ты ня быў яшчэ, мабыць, пад мушкаю? Кажы, што ды як!» Я «паздравіў» яе зь перамогаю. Ці сон быў, ці яў7. Адказаў я ёй словамі строгімі: «Пагоня» мая... Расьмяялася: ~Цябе мы вылечым Ад уяў, праяў...» Перад сьледчай тады нехта велічны. А ня я стаяў.» («Пагоня») Абвінавачваньне Міхасю вынесьлі наступнае: «Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі СВБ (Саюз Вызваленьня Беларусі) і котррэвалюцыйная агітацыя». Па справе СВБ 23 лютага 1933 г. разам зь ім былі арыштаваныя Калюга, Лужанін, Астрэйка, Русаковіч, Сядура, Гайка, Пнтаўт і шмат іншых. Праз 6 месяцаў яны сустрэліся ўсе разам у адной камэры. Прысуд ім абвесьцілі на карыдоры. Хто іх судзіў завочна, застаецца загад кай і па сёняшні дзень. Міхасю Кавылю далі 3 гады канцэнтрацыйных лягероў. У этап ехаў разам з Лужаніным, Сядурай, Гінтаўтам, Гайкай. Але ў Новасібірску СВБ разагналі па розных лягерах. Міхась Кавыль апынуўся на Далёкім Усходзе, на Сяданстрое. Узімку 1936 г. ён вярнуўся да хаты, але жыць яму там не дазволілі, бо вёска знаходзілася на паграніччы. Потым былі Варонеж, дзе працаваў на заводзе «Камінтэрн», Арол, дзе спрабаваў пайсь ці вучыцца ў пэдінстытут, зноў Варонеж, дзе нейкім цудам удалося ўладкавацца ў школе настаўнікам. Калі немцы прыблізіліся да Варонежу, яго мабілізавалі ў войска, але хутка пад Харкавам іх полк трапіў у палон. Адтуль выратавалі прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў. У сакавіку 1943 г. ён апынуўся ў Менску. Але жыцьцё ў сталіцы было неспакойнае. Хутка давялося ўцякаць.