Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
Наступным днём адбылося перанясеньне мошчаў з Сафійскага сабора ў царкву Спаса... Фронт знаходзіўся ў 36 кіламэтрах ад Полацка на станцыі Дрэтунь. Таму спачатку камэндант дазволіў, каб працэсія складалася з пару дзесяткаў асобаў,.. пазьней пагадзіўся на болып колькасную працэсію. Замест шматлікіх сьвятароў, ішлі ў сваіх пасха льных рызах толькі айцы Антоній і Мадэст. Невялічкі дзявочы хор Сафійскага сабора сьпяваў «Сёньня сьвятло красуецца старажытны горад Полацак».
Вернікаў, нават у поўразбураным вайной Полацку, сабралося больш чым меркавалася, між імі шлі я і мая маці, якая час ад часу шаптала:
—Дазволіў Гасподзь і мне грэшнай спадарожнічаць Цябе, слаўная маці нашая Еўфрасіньня...
Калі мы падыйшлі да манастыра, у каторым не званілі званы, бо іх разьбілі балылавікі, то пабачылі, што па стара даўняму беларускаму звычаю дарожку да царквы Спаса выслалі льняною тканінаю, а насустрач нам выйшлі манашкі Еўпраксія і Леаніла. Іх падтрымоўвалі пад рукі, а яны зь сьлязьмі... галасілі:
—Дамоў варочаешся нашая маці ігуменья. Дзякуем табе Госпадзі Ісусе Хрысьце, што дазоліў нам дажыць да гэтага радаваньня...»
Тэатр Галубка—гэта цэлая эпоха. Ён існаваў 17 гадоў і зьгінуў разам зь яго заснавальнікам ў самы страшэнны год развою сталінскага тэрору. Таму нядзіўна зьяўленьне ў друку артыкулаў «рэвалюцыйнай прэсы», якія друкаваліся напярэдадні і пасьля тых жахлівых па дзей і фарміравалі «сьвядомасьць» працоўных масаў. Аб чым былі яны—гавораць назвы: «Зьнішчыць рэшткі нацыяналізму ў сцэнічным мастацтве», «Супраць вульгарызатарства, прышываньня ярлыкоў і шкоднага пустазвонства» (В.Вольскі—Зэйдэль, «Звязда» ад 19 студзеня 1934 г. і «Полымя рэвалюцыі» №5 за 1934 г.), «Вораг народу пад маскай драматурга» (А.Есакоў, «ЛІМ», ад 30 ліпеня 1937л)
Тэатральны крытык М.Модэль не шкадаваў чорных фарбаў, каб крытыкаваць драматургію Галубка за яе меладрамнасьць, у якой ён бачыў толькі нацдэмаў і нацыяналізм. I такіх прыкладаў нямала. Нават сёньня ў прэсе зьяуляюцца артыкулы, у якіх сярод правільнай ацэнкі творчасьці вялікага драматурга ў агульным, праглядаецца неразуменьне некаторых бакоў яго шматграннай дзейнасьці.
Таму вельмі каштоўным будзе для нашчадкаў кожная рысачка з успамінаў тых людзей, хто працаваў з Галубком, добра ведаў яго. Думаецца, што чы тачам часопіса будзе цікава пазнаёміцца з успамінамі зяця Галубка, якія мы з гэтага нумара пачынаем друкаваць. Гэтыя ўспаміны ня толькі пра нацыянальнага драматурга, артыста, мастака Галубка й эпоху, у якой ён жыў і тварыў, але і пра складаны лёс беларускай інтэлігенцыі наогул. Яны ахопліваюць пэрыяд з 30 гадоў па сёняшні дзень.
Яўген ЦІхановіч. Аўтапартрэт.
Аўтар успамінаў — вядомы беларускі мастак Яўген Ціхановіч. Нарадзіўся ён 25 лістапада 1911 года ў Казахстане, на станцыі Джусалы Таінкенцкай чыгункі. Бацька паходзіў з Рэчыцы, маці зь вёскі Карытніца Барысаўскага ўезду. Пасьля семягодкі Яўген Ціхановіч вучыўся ў прафэсыйна-тэхнічнай школе будаўнікоў, потым у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, які скончыў у 1932 годзе. У 1933 годзе ён уступіў у Саюз мастакоў.
Яўген Ціхановіч — аўтар жывапісных партрэтаў У.Галубка (1968,	1973),
А.Пашкевіч ( Цёткі 1976), Ф.Скарыны і Ф.Багушэв/ча ( 1977), Я.Коласа й Я, Купа лы (1978) 1 многіх іншых твораў, прысьвечаных славутым дзеячам беларускай культуры 1 нашай гісторыі.
Дваццаць гадоў назад, калі я ўпершыню вырашыў выставіць партрэт Галубка ў Дзяржаўным мастацкім музэі БССР, яго было цяжка правесьці праз шматлікія выставачныя камітэты, мастацкія саветы, экспэртна закупачныя камісіі. Партрэт быў незаказным (не было дагавору). Па-другое, Галубкоўскія афі шы, на фоне якіх стаяў вялікі артыст і драматург, з назвамі «Суд», «Бязьвінная кроў», «Душагубы», «Госьць з катаргі», «Праменьчык шчасьця» ды й іншыя не давалі спакою ні Савіцкаму, ні Данцыгу, ні Вярсоцкаму ды, мабыць, іншым сябрам экспэртна-закупачнай камісіі, якая несла адказнасьць за палітычны зьмест карціны, можа нават болей, чым сам ма стак, аўтар гэтага твора. Партрэт праходзіў па выставачнаму камітэту Саюза мастакоў, бо міністэрскі выстаўкам на такія работы, як партрэт Галубка, дагавораў не заключаў.
Звычайна, на вернісажах мастакі прысутнічаюць заўсёды— ім самім цікава ведаць, як успрымаюцца гледачамі іхнія творы. Так вось і я ўбачыў, каля партрэта Галубка стаяць два пісьмень нікі: Янка Брыль і Васіль Вітка. Мы
прывіталіся. Янка Брыль зрабіў пару заўваг. Потым пасьля маўчаньня цяжка ўздыхнуў і сказаў: «Такога чалавека за губілі, але няма адказных».
I так гэта было слушна на той час, бо ўсе ведалі, хто адказны быў, але ўслых сказаць аб гэтым ніхто не рызы каваў. Баяліся нават самога партрэта, назваў яго п’ес, позірку вачэй, якія быц цам-бы пыталіся: «За што вы мяне па каралі, за што?..»
...На допыце па справе мастака Кіпніса, якога затрымалі ў Берасьці па дарозе ў Ізраіль, следчы КДБ, падпал коўнік Сьцепаненка задаў мне пытаньне: —Чаму на партрэце Галубка ёсьць надпісы, якія выклікаюць сумненьне? Ці патрэбны яны наогул?»
Давялося мне тлумачыць, што гэта толькі афішы тых п’ес, аўтарам якіх зьяўляецца Галубок. «Суд»—гэта камэдыя, «Ганка» — драма. А ўсе афішы ра зам — гэта творчая біяграфія былога народнага артыста БССР Ул. Галубка, зараз ворага народа, хаця і рэабілітаванага.
—Мы стараемся забыть этн трндца тые годы», было адказам на маё тлумачэньне. Падпалкоўнік прывёў прыклады з маршаламі, што былі замардаваныя або, як казалі тады, рэпрэсаваныя. Ён быццамбы хацеў падкрэсьліць, наколькі дробна гучыць прозьвішча Галубка побач з прозьвішчам маршала Тухачэўскага.
Той допыт у яго кабінэце пряцяг ваўся амаль дзесяць гадзінаў зь перапынкам на абед. I калі я зноў падымаўся па прыступках параднага ўваходу ў КДБ, мае ногі дрыжалі, быццам я сам павінен ў нечым. Зусім нядзіўна, што такія думкі лезуць у галаву. Гэты дом мне вядомы яшчэ задоўга да арышту Галубка, калі наркамам НКУС быў Бэрман.
Тады вакол гэтага дома ўзад і ўперад хадзілі вартавыя зь вінтоўкамі. Яны час ад часу пакрыквалі на прахожых, што, сустрэўшы знаёмага, спыня ліся ля дома. «Проходн! Проходіі!»—чулася звычайна. Быў такі час, што нічога не здавалася дзіўным. Усе ведалі, што ахова павінна быць пільнай, бо ў пад вале сядзяць ворагі народу.
Зараз мы ужо ня бачым тых вокнаў, што паловай сваёй глядзелі на тратуар. Зімою зь іх валіла смуродня пара, якая цягнулася ў твар прахожых. Трэба толь кі ўявіць сабе, колькі ў падвале сядзела, а хутчэй стаяла тых «ворагаў» народу, якіх трэба было трымаць ня толькі ў турме ці «амэрыканцы», якая знаходзілася ў цэнтры двара, але і ў падвале галоўнага корпуса НКУСа, што выходзіў фасадам на Савецкую вуліцу (цяпер Ленінскі праспэкт).
Будынак гэты захаваўся і зараз, але на ім ужо няма добрай скульптурнай групы ў клясычным стылі, дзе рымская матрона абдымала з абодвух бакоў двух анёлаў. Скулыттурная група над уваходам, мабыць, нагадвала Бэрману «очную ставку». Бо нездарма з усіх бакоў чуліся сьмяшкі, што мастацкі твор не адпавядае сваёй фрывольнай формай зьместу будынка.
Народны камісар НКУС БССР Бэрман адзначыўся яшчэ тым, што па яго загаду ў менскай турме замуравалі вокны. Зас таліся толькі верхнія фрамугі, а звонку зрабілі «наморднікі», каб вязень ня бачыў нават неба.
Па загаду Наркама ўзарвалі царкву на пляцу Волі, ля заходняга маста — так званую чыгуначную царкву, прычым вельмі ганарыліся сваім сапёрскім майстэрствам, бо не пашкодзілі ніводнае шыбы Дома ўраду. Так ў тыя часы йшла барацьба з рэлігіяй.
Менавіта пры Бэрмане мне давялося разам з мастаком Давідовічам афармляць у 1937 годзе фасад НКУСа да першамайскіх сьвяткаваньняў. Мы працава лі не ў памяшканьні, а на двары, каля «амэрыканкі» —круглай турмы бяз вокнаў, вышынёй каля пяці паверхаў. Па другі бок «амэрыканкі» вязьні паволі рухаліся па кругу. Гэта «прагулка» вельмі нагадвала карціну Ван Гога, дзе таксама ў турэмным двары, як у глыбокай студні, вязьні йшлі па ак ружнасьці.
Праца была скончаная, але застава лася работа электрыка. Ён чамусьці ўсё не прыходзіў.
—Чаму яго няма?»— запыталіся мы ў камэнданта Ключанкова.
—Ён сядзіць у мяне ў падвале, бо застраліў сваю жонку ад рэўнасьці, — сказаў той.
Пры гэтым яго правае вока шырако расчынілася некалькі разоў (відаць, у камэнданта ня ўсё было ў парадку зь нэрвоваў сыстэмай). На разьвітаньні ён папрасіў мяне зрабіць яму карціну «Ленін у шалашы» і даў запрашальны білет на вайсковы парад, што меўся быць ля помніка Леніну каля Дома ўраду. 3 гэтай ласкі я зразумеў, што Ключанкоў ведаў, што я зяць народнага артыста.
На вайсковым парадзе я быў, а вось карціну «Ленін у шалашы» не зрабіў, бо становішча з арыштамі пашыралася так хутка, што захапіла кіраўніцтва па спра
хутка, што захапіла кіраўніцтва па спра вах мастацтва пры СНК БССР. Спачатку зьнік Патапейка, потым Ткачэвіч. У Доме ўраду, што ні дзень кагосьці забіралі. Чуткі плылі адна за адной, называліся прозьвішчы, бо сваякі ці суседзі не хава лі праўды якой бы яна ні была цяжкай
У пачатку сакавіка 1937 г. ў Менск прыехаў Сяргей Асановіч, малодшы брат Уладзіслава Галубка па маці. Бацька Сяргея быў таксама чыгуначнікам. Ён часта хварэў і неўзабаве памёр, а ў сям’і Галубка прыбавілася яшчэ сёмае дзіцё з прозьвішчам Асановіч. Зараз Сяргей Асановіч, ехаў па выкліку Ягады ў Маскву і мусіў заехаць да брата. У яго на пэтліцах шынэлі было тры ром бы, бо працаваў ён у палітаддзелах КВЖД у Блюхера, а потым у Растоўскім транспартным ГПУ. Чалавек ён быў быва лы, знаходзіўся на розных пасадах і заўсёды па ахове дзяржавы. Так, яшчэ ў 20-я гады ён удзельнічаў у разгроме белапалякаў у Менску, служыў у войсках ЧОНа, у Беларусі. Вядома, гэта быў разьвітальны прыезд. Трэба было павідацца з Галубком, яго жонкай Ядзьвігай, дзяцьмі. Пабываць на Кальварыйскіх могілках, дзе пахавана маці. Добра. што тады мы жылі не на Праводнай вуліцы, а ў Доме спэцыялістаў, дзе было трохі прасторней. Там мы маглі ўсе разам сабрацца і пагутарыць.
Наступіў час разьвітаньня. Што ка заць — усё зразумела... Ужо ў купэ мяккага вагона браты абняліся, і тут я ўпершыню ўбачыў слёзы Галубка. Болып ніколі ня чулі мы аб дзядзі Сярожы...
Прайшло некалькі месяцаў. Восеньню 1937 года a 12 гадзіне ўначы у нашу кватэру ўварваліся 5 чалавек