Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
Канфіскаваны быў фактычна ўвесь тэатральны музэй Галубка, што азначала ліквідацыю часткі здабыткаў нашай нацыянальнай культуры. (Як мы ведаем, нічога не вярнулася з таго, што забралі чэкісты пад выглядам рэчавых доказаў). Зараз мы толькі здагадваемся^аму было даручана пераглядаць тэатральныя матэрыялы, каб вінаваціць Галубка ў здрадзе Радзіме, чаму аўтарам п’есы «Несьцерка» раптам стаў драматург і пісьменьнік Віталь Вольскі-Зэйдэль.
Здагадкі мае будуюцца ня толькі на адных эмацыянальных пачуцьцях, а пераносяць мяне ў1929-1930 гг„ калі я паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум. Я адвучыўся два месяцы, і мяне, як сына служачага царскага рэжыму, звольніў дырэктар тэхнікума В.Вольскі. Але на маё шчасьце, ў Нарка-
масьвеце было ўведзенае адзінайачальле і, дзякуючы Язэпу Дыле, мяне вярнулі да заня ■ гкаў, а таксама аддалі мой тапчан у інтэрнаце. Дык вось, у 1930 годзе ў Віцебску праходзіла чыстка партыі. Мы. студэнтьі прысутнічалі на пасяджэньні камісіі, калі праходзіў чыстку наш дырэктар Вольскі. Засталося ў памяці, як ён сябе трымаў. Тое, што Вольскі пагардліва глядзеў на сябраў камісіі, нас ня дзівіла. Але калі ён адмаўляўся адказваць на пытаньні, спасылаючыся на тое, што ён былы чэкіст, а таму ня мае права агалошваць тут сакрэты, бо яны дзяржаўныя, нас вельмі зацікавіла. Бадай таму, што слова «чэкіст» гучала ня столькі рамантычна. ьолькі дзіўна: наш дырэктар— і вось чэкіст У рэшце ён паволі дастаў зь кішэні свой гадзіньнік і аб’явіў, што зараз час такі, калі ён прымае страву. Павярнуўся і пайшоў на выхад. Дакладна ня ведаем мы, што рабіў Вольскі тады, а вось што пісаў ён аб Галубку потым, гэта нам вельмі добра вядома.
...Ужо пачынала днець ў вокнах, a вобыск яшчэ няскончаны. Чэкісты стаміліся, але застаўся апошні пакой Эдуарда Галубка. Пакойчык той маленькі і шукаць у ім няма чаго, але вось нейкі чамаданчык, ён на замку. Яго трасуць па чарзе, патрабуюць ключоў, пытаюцца, што ў ім. Эдуард ня ведае сам, што казаць, відаць, вельмі зьбянтэжаны. Узарвалі замок, і што гэта? У рушнікі завёрнуты браунінг. Эдзік зьбялеў, рукі трасуцца. Ён пачынае хутка тлумачыць, што гэтая зброя была выдана бацьку яшчэ ў 1924 годзе, дзеля самаабароны. Што былі выпадкі, калі ў бацьку стралялі, што бацька забыўся пра яго, калі не здаў зброю. На Эдуарда болей ніхто не глядзеў і нават не слухаў. Наад варорт, было відаць па тварах чэкістаў, што такая знаходка каштуе больш за ўсё, што дагэтуль было знойдзена. Bopar народу, ды яшчэ з зборяй... Лепшых доказаў ужо больш не патрабавалася.
Роўна а шостай раніцы ўсё, што было забрана, а хутчэй нарабавана, было пагружана на фордзік і адвезена на рассьледваньне ў НКУС. Я не памятаю, каб нехта зь сям’і Галубка падпісваў той
акт, дзе-б усё было пералічана і названа, што канфіскавалася.
Праходзілі дні, а нам пра бацьку, як і раней, не было нічога вядома. Арышты ў Доме спэцыялістаў працягваліся. Што ні дзень кагосьці бралі, арыштоўвалі й адвозілі. Кожную ноч да раніцы гарэла сьвятло ў вокнах нашага дома. Учора арыштавалі Андрэя Аляксандровіча, які жыў у правым крыле. Праз тыдзень— нашага суседа Рафальскага, галоўнага рэжысёра яўрэйскага тэатра ў Менску. Назаўтра схапілі яго жонку, а кватэру апячаталі. Неўзабаве ўвесь яўрэйскі тэатр перастаў існаваць. Артысты шукалі працы ў драмгуртках ці кідалі сваю прафэсію. У другім канцы горада арыштавалі Эдуарда Багінскага — дырэк тара польскага тэатра, што працаваў у Чырвоным касьцёле. Праз нейкі час арыштавалі жонку Багінскага, якая была актрысай польскага тэатра. У Менску зачынілі польскі пэдагагічны тэхнікум, у Віцебску —яўрэйскі. На ўсіх пячатках дзяржаўных устаноў, якія мелі раней назвы на 4 мовах—скасавалі яўрэйскую і польскую. На дзяржаўным Беларускім гербе таксама скасавалі дзьве стужкі —на мове яўрэйскай і польскай.
У сям’і Галубка ўсе падаўленыя да крайнасьці, ня могуць адзін адному глядзець у вочы. Нейкае пачуцьцё ві ноўнасьці ляжыць на ўсіх. Ядзьвіга Аляксандраўна ня сьпіць, бесьперапынку курыць або ходзіць узад і ўперад. Нэрвы напружаныя да крайняй мяжы. Яна просіць мяне пайсьці ў НКУС. «Жэня, схадзіце, туды, вы-ж там працавалі. Можа даведаецеся нешта. Гэтак-жа нельга жыць— трэба нешта рабіць». Ісьці не хацелася, але я іду ў бюро пра пускоў, стукаю ў вакенца. Там сядзяць каменныя твары. Яны ведаюць мяне, але на маё запытаньне ніякага адказу. Я ва рочаюся ні з чым. Жах і разгубленасыдь у кожнага з нас. Пазнаём, што нам паг ражае высяленьне з кватэры, ў якой жыве сем чалавек. Я іду зноў, але ў гэты раз да старшыні гарсавета Бударына.
Сакратары ведаюць прычыну візіта і замінаюць уваход да старшыні. Я чакаю, сяжу іцярпліва., уваходзіць вялікая група інжынэраў зь Ленінграда. Я карыстаюся выпадкам і прама крочу да старшыні. Адказ быў ясны і вельмі кароткі: «Ннчем не могу помочь, плохо быть родственннком врага народа».
Бяда за бядой навальваюцца на плечы жонкі Галубка, немаладой ужо жанчыны. I яна, не бачыўшы аніякага выйсьця з таго становішча, якое агар нула ўсю сям’ю—рэжа вены. Яе знайшлі ў парку Чэлюськінцаў і ледзь выратавалі. Рэпрэсіі распаўсюдзіліся на ўсю ся м’ю Галубка. Гэтак Эдуарду — навуковаму супрацоўніку Акадэміі навук БССР —не далі абараніць дысэртацыю па бела рускай драматургіі. Старэйшую дачку —Багуславу, якая скончыла мэдінстытут, у другі раз па загаду пракурора Гін збурга, прымусілі ехаць на вёску— дачцы ворага народу няма месца ў сталіцы. Двум сынам—сярэдняму Леапольду, шафёру грузавой аўтамашыны, ды малодшаму— Сыгізмунду, электрыку, не забаранілі працаваць, а толькі выключылР з камсамолу, як дзяцей ворага народу.
Зараз многім цяжка паверыць, у якім становішчы апынуліся дзеці Галубка (якія ўжо мелі сваіх дзяцей). Хоць і існаваў сталінскі «абараняльны закон»: дзеці не адказваюць за сваіх бацькоў. Сакратар партарганізацыі Саюза маста коў П.Гаўрыленка раіў мне найхутчэй пакінуць сям’ю Галубка, бо гэта можа адбіцца на маім стане. Каб увесьці ў брыгаду мастакоў па афармленьню выстаўкі мясцовай прамысловасьці, якую меліся разгарнуць у Доме ўраду за мяне даваў паручыцельства галоўны мастак В.Алтуф’еў.
У рэшце, захапілі палову кватэры (два пакоі) Галубка, а ў двух астатніх зрабілі «уплотненне». Мяне з жонакй і трохмесячым Генкам наогул выкінулі прэч — як субкватарантаў. «Шукайце сябе прытулак, дзе хаціце!».
(Працяг у наступным нумары).
Лісты ад Міколы Ермаловіча
Міхась Белямук
Ад 22 студзеня 1974 г.
«Для мяне было вялікім сюрпрызам атрымаць ад вас копію кнігі Ю. Ляткоўскага «Mendog krol litewski». За гэтыя два дні я пасьпеў перагартаць яе і з большага пераканаўся, што менавіта яна і зьявілася той фундамэнтальнай «пра цай», зь якой сьпісываюць усе... Кніга В.Пашуты «Образованне Лнтовского государства» таксама «фундамэнтальная», але цалком запазычывае схэму, аргумэнты і фразеялёгію Ю.Ляткоўскага. У бліжэйшы час я вам дам разгорнутую характарыстыку кнігі Ляткоўскага й асабліва тых навуковых прыёмаў, якія ў ёй ужыты.
Ад 20 чэрвеня 1974 г.
«Цяпер наконт манаграфіі Ляткоўска га. Мушу сказаць, што ніякай арыгінальнай канцэпцыі ў пытаньні ўтварэнь ня Вялікага княства Літоўскага ў яго няма. Гэта паўтарэньне таго, што было сказана яшчэ ў ХУІ ст. у «Хроніцы Стрыйкоўскага», дзе гістарычны працэс быў скажоны да непазнавальнасыді і па сутнасьці пастаўлены з ног на галаву. Гэтак-жа ў працы Ляткоўскага выступае закладзеная схэма пад якую тэндэнцыйна павінны падпарадкавацца ўсе факты, менавіта, што «стопнёвы взрост тэрыторыяльны коштэм зем рускіх». Галоўная памылка Ляткоўскага, як і другіх гісторыкаў у тым, што ён прымае сучасную Літву за Літву XII—ХПІ стст., а гэта ляжыць у аснове фальсыфікацыі пытань ня ўтварэньня Вялікага княства Літоў скага. Гаворачы аб тым, што «Litwini prezekroczyli granice etnograficzne swego (Працяг. Пачатак у №4)
kra/u», ён нават не падазрае, што ў той час пад Літвой разумелася зусім іншая тэрыторыя. Менавіта тэрыторыя, якая пачыналася недалёка на захад ад Менску. Вось прыклад, які вельмі добра ха рактарызуе «навуковыя прыёмы Ляткоўскага, так і другіх польскіх дасьледчыкаў (правільней фальсыфікатараў). На стар. 5 не згадажаючыся з думкай, што «litwini pierwsze porobili zdobycze na RusiCzamej», ён кажа, што «pierwsze kroki stawila Litwa na Rusi BiaTej». У пацьвярджэньне ён прыводзіць сьведчаньне Галіцка—Валынскага летапісу пад 1159 г„ дзе гаворыцца, што адзін з менскіх князёў Валадар Глебавіч не захацеў мірыцца з сваімі ворагамі і таму «не цкловал хр^ста тЬмь оже ходяше подь Лнтвою в л'ЁС'кх'Ь». Аднак Ляткоўскі вырывае з кантэксту словы «ходяше под Лнтвою в лясех» I тлумачыць іх у тым сэнсе, што яны паказываюць на залежнасьць Валадара ад Літвы. Хаця ўсё было наадварот. Валадар таму й ад мовіўся мірыцца, бо ведаў, што ён набярэ войска ў Літве, якая была ў яго пад бокам, «в лесех» пад Менскам. I сапраўды ў 1162 г. ён з гэтай «Лнтвою» перамог Рагвалода Полацкага. Ляткоўскаму нават і неўдамёк, што гэты факт, як I многія іншыя, сьведчылі аб усё большым падначаленьні Літвы бела рускім землям, аб усё большым пранг кненьні беларускага насельніцтва ў Літву. Гэта дало магчымасьць менскім і полацкім князям ня толькі браць дань з Літвы, але выкарыстоўваць яе як крыніцу сваёй вайсковай сілы. Вось гэтага таксама не заўважае Ляткоўскі, га ворачы аб шматлікіх нападах Літвы ў
канцы XII і ў XIII стст. на рускія землі I трактуючы гэта як узрастаючай моцы, ён прапускае па-за ўвагай такі важны факт, як тое, што ўсе гэтыя набегі канчаліся паражэньнем. Гэта азначае, што набегі былі не ў карысьць Літвы, яна слабела ад гэтага. Літва зрабіла два набегі ў 1258 г. на наўгародзкія землі. Відавочна, што гэтыя набегі рабіла пад націскам Полацка, які гэтым самым аслабляў сваіх суседзяў і Літву.
Адным зь «кітоў», на якім трымаец ца канцэпцыя, якую падзяляе I Ляткоў скі — гэта раздробленасьць беларусіх земляў у XII—XIII стст., якія, маўляў, пагразьлі ў міжусобіцах, аслабелі і таму былі захоплены ўзмоцненай Літвой. Няма нічога больш недарэчнага за гэта. Калі і была ў сярэдзіне XII ст. барацьба паміж некаторымі полацка-менскімі кня зямі, то, як я ўжо казаў у артыкуле «Беларускія летапісы й іх лёс», гэта была не сэпаратысцкая барацьба, а барацьба за Полацак, ды й яна паступова заціхла да 80 гг. XII ст.