Што горад то нораў, што госьць—то навінаў воз. Асабліва, калі госьць прыехаў з Бацькаўшчыны. Цёпла сустрэлі кліўлендцы ў царкве Жыровіцкай Божай Маці 23 чэрвеня маці і роднага брата старшыні Кліўлендзкага аддзелу БАЗА Янкі Ханенкі, якія прыехалі з Гомельшчыны. Радасна было вітаць сп-ю Еўфрасіньню Ханенку, працавітую, сьціплую жанчыну, якая ня гледзячы на амаль 70-гадовы ўзрост рашылася на такую няблізкую дарогу, каб пабачыць дарагога сына Янку, яго мілую жонку Лідзію і прыгожага ўнука маленькага Янку. Сп-я Еўфрасіньня Ханенка працавала ўсё жыццьё ў калгасе, зараз на пэнсіі. Яе сын Аляксей— настаўнік Асташкавіцкай сярэдняй школы. Выкладае геаграфію і ваенную справу.Жонка яго таксама настаўніца. Разам выхоўваюць траіх дзяцей. Кліўлендцам прыйшліся па душы сваякі Янкі Ханекі. Яны зычаць ім усяго найлепшага і спадзяюцца на далейшыя сустрэчы і працяг сяброўства. Новую ўправу <Полацка> выбралі яе сябры 23 чэрвеня на агульным сходзе. Старшынёй «Полацка» стаў Янка Ханенка, яго заступнікам —Андрэй Канончук, сакратаром—Крыстына Каваленка, скарбнікам—Янка Каваленка. Сябрамі выбраны Вольга Дубаневіч (МакДермат), Уладзімір Дітвінка і Віктар Патапенка. Мы жадаем новай управе «Полацка» посьпехаў, ажыцьцяўленьня ўсіх плянаў 1 ідэяў. Life gives baby another chanse Так называецца артыкул, зьмешчаны ў газэце <'The sun star » 27 чэрвеня. У ім, як і артыкуле «Victim of Chernobyl doing well after clinic treatment-», які быў надрукаваны ў газэце «Lakewood Sun» расказваецца пра 21-месячнага Рамана Дзільдзіна, які жыве на «Полацку» і лечыцца ў Cleveland Clinik. Раман разам з мамай Верай прыехаў з Рэчыцы, што на Гомелынчыные, амаль тры месяцы назад. Дагэтуль яны шмат часу ляжалі ў бальніцах Гомеля, Менска і Масквы. Хлопчык з 4 месяцаў хварэе на лейкемію, якая, як вядома, амаль невылячымая на Бацькаў шчыне. Адразу апеку над хлопчыкам і яго мамай ўзялі Эва Яраховіч, Сяргей Карніловіч, Кастусь Калоша. Кожны панядзелак яны вязуць Рамана ў клініку, якая ўзялася бясплатна лячыць яго. Дактары Earnest C.Jacobs, Donald G.Norris вядуць нагляд за станам хлопчыка, назначаюць лекі. Яны кажуць, што ў ЗША 80% хворых на лейкемію вылечваюцца. Дай Божа, і наш Раман, які палюбіўся ўсім, перарасьце сваю хваробу і вернецца на Бацькаўшчыну здаро вым і вясёлым. Навіны з Чыкага даслаў у рэдакцыю «Полацка» сакратар Царкоўнай управы парафіі «Сьв.Юрыя» Мікалай Латушкін. Ня гледзячы на тое, што прыход «Сьв.Юрыя» ў Чыкага невялікі і не заўсёды спраўляецца з фінансавымі патрэбамі свайго ўнутранага жыцьця, ён прьь-слухоўваецца да патрэбаў іншых і стараецца па мажлівасьці дапамагчы. Прыход чынна адгукнуўся на ліст просьбу а. пратаярэя С.Жалязьняковіча аб дапамозе ў будове Сьвята— Духаўскай праваслаўнай царквы ў Беластоку. Па ініцыятыце П.Агальца ды сёстраў Ніны і Марыі Кулагіных, якія арганізавалі калядоўшчы каў, было сабрана S 930 і пераслана а.Серафіму ў будаўляны фонд. Пазьней было пераслана для а. Серафіма S 275 на ўпардкаваньне набытай зямлі для парафіяльных магілак. Прыход ад правіў для матушкі Ірэны Папаляўскай S 200 пасьля таго, як даведаўся пра трагічную сьмерць настаяцеля прыхода ў вёсцы Нараева а.Паплаўскага, які быў закагаваны і павешаны без прычыны. Мікалай Нікалаюк і Уладзімір Мельнічук правялі збор грошаў на дапамогу будаўнікам Беларускага музэю ў Гайнаўцы і сабраныя S 657 былі перасланыя Дырэкцыі музэя. На дапамогу Беларускаму студэнцкаму Абьяднаньню—БАСу было пераказанаЛ 535. Каля S 700 было перададзена перавыбарчай кампаніі ў Гмінныя Ўправы Беласточчыны. Праз рэдакцыйную калегію «Полацак»— $ 100 на помнік М.Багдановіча ў Яраслаўлі. Для парафіі Ага Сафія ў Беластоку перададзена S 500, Для парафіі Сьв Духа Аніонюк, Беласток — S 400. На пабудову спаленай царквы на сьв.Гары Грабарка Зіна Мельнічук сабрала і пераслала S 872, а яшчэ раней было адпраўлена $ 600. На арганізацыю летняга лягеру адпачынку ў Беласточчыне для чарнобыльскіх дзяцей зь Беларусі пераслана Беларускаму Дэмакратычнаму Аб’яднаньню праз др. А.МІрановіча S 2050. На арганізацыю X фэстываля царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы праз сп. М.Бушко S 200. Праз сп. Хадыку, які ў 1990 г. пасьля XIX сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі наведаў Чыкага, Міхасём Каленікам перададзена 5 500 на камітэт «Дзеці Чарнобыля». 1«