канцы X—пачатку XI стст. Нязначая колькасьць ляпнога і загладжанага на коле посуду (меньш 3% усёй тэрыторыі з прадмацерыковых пластоў) ня можа сьведчыць аб пастаянным тут жыхарстве палачан у IX—пачатку X стст. Наадварот, у ніжніх напластаваньнях—найвя лікшая колькасьць тыповага для XI ст. посуду. Тут-жа знойдзены аднабаковыя касьцяныя грабеньчыкі, падвескі-браз готкі грушападобнай формы, пацеркі—лімонкі. Засяленьне палачанамі Верхняга пасада супадае зь вядомай дынамікай разьвіцьця горада ў канцы X — сярэдзіне ХІстст., калі на падставе адпадведных сацыяльна-эканамічных палітычных умоваў Полацак мацьнее I пашырае свае тэрытарыяльныя межы. Вонкавым вынікам перамен зьявілася перанясеньне дзядзінца з гарадзішча на Верхні замак, збудаваньне Сафійскага сабора пры Ўсяславе Брачыслававічы (1044—1101 )3. Гэтым-жа пераменам адпавядае і значнае тэрытарыяльнае пашырэньне асноўнага гарадзкога пасада. У XII Вялікі пасад займае міжрэчча Палаты і Дзьвіны, на плошчы каля 50 га. Ня выйшаў ён з гэтых памераў і ў XIII ст. 3 найбольш цікавых матэрыялаў, што знойдзеныя і вывучаныя ў раскопе на пл. Леніна, трэба адзначыць рэшткі комплексу пабудоў, якія належалі сядзібе полацкіх ювэліраў. Былі дасьледаваныя тры зрубы, зь якіх адзін (памерам 6 на 4,5 м) зьяўляўся, відаць, жылой будовай. а два іншыя (памерам 6 на 4 м і 3,5 на 3,5) майстэрнямі. Непасрэдна ў іх і побач было знойдзена больш за 400 кавалкаў апрацаванага і неапрацаванага бурштыну, больш 60 фрагмэнтаў і цэлых тыгляў, нарыхтоўкі бронзавых вырабаў (у асноўным бранзалетаў і бронзавага дроту), ювэлірны пінцэнт. У гэтых-жа напластаваньнях зной дзена больш за 20 пацерак, сярод якіх шмат пазалочаных і пасярэбраных, шкляныя бранзалеты, у тым ліку выраб леныя ў Полацку. Знаходкі на Вялікім пасадзе Комплекс знаходак зь сядзібы ювэ ліраў гаворыць аб тым, што ў Полацку існавала свая ювэлірная школа I трады цыя. Таму зьяўленьне ў другой пал. XII ст. у Полацку такога выдатнага майстра, як Богша —аўтара знакамітага крыжа Еўфрасіньні Полацкай —невыпадковасьць. Апрача таго, дасьледаваньне сядзібы дало некаторыя падставы меркаваць аб сацыяльным статусе рамесьнікаў, якія жылі на Вялікім пасадзе. Калі на Верхнім замку дасьледаваныя сядзібы мясьці ліся цесна, з малымі адлегласьцямі паміж асобнымі будынкамі4, то сядзіба ювэліра Вялікага пасада, абнесеная з трох бакоў плятнём, займала плошчу ня меньш 300 кв. м, што набліжаецца да памераў сядзіб Вялікага Ноўгарада5. Пабудовы тут цягнуліся ня як на Верх нім замку, углыб ад вуліц, а ўздоўж вуліцы. Гэта дае права лічыць, што ня толькі памеры пасада, зь яго практычна неабмежаванымі магчымасьцямі тэрыта рыяльнага росту, але і незалежны ад князя статус пасадзкага рамесьніка дазволіў яму з гэткім «размахам» пасяліцца на пасадзе. Побач зь сядзібаю ювэліра знахо дзілася яшчэ адна сядзіба, якая трапіла ў раскоп часткова. Тут, на мяжы XIII — ХІУ стст. жылі I працавалі майстры па 24 Шахматны ферзь апрацоўцы чорнага мэталу. Яны пакінулі пасьля сябе вялікую колькасьць мэталічных шлакаў, больш за 500 фрагмэнтаў і амаль цэлых соплаў, празь якія ў печы падавалася паветра й і ншыя рэчы. Вялікую цікавасьць у раскопках на Вялікім пасадзе ўяўляюць напластаваньні ХУІ—пачатку ХУПІ стст. Гэтыя культурныя пласты дасьледваліся ў По лацку ўпершыню. Як і ў іншых гарадах Беларусі, архэолягічныя знаходкі гэтага часу надзвычай багатыя. Тут шкляныя вырабы—бутэлькі, штофы, кварты, кухонны і сталовы посуд, мэталічныя вырабы, скураныя і многае іншае. Ня меньш паловы ўсіх знаходак (а іх агульная колькасьць складае больш за 21 тыс.) прыпадае на рэчы гэтага часу. Асобна трэба адзначыць дзьвюхбаковую пячатку, зробленую з каменя-пескавіка, вытачаную з рогу фігурку шахматнага ферзя. Надзвычай складаныя падложныя пліткі, значную колькасьць паліхромнай кафлі. Найвялікшая каштоўнасьць, вядо ма, — пячатка. Яна знойдзеная ў слаі, які датуецца канцом ХУІ —перш. паловай ХУІІ стст. Пячатка мае дзьве выявы: з аднаго боку герб Вялікага княства Літоўскага «Пагоня», з другога «Алень сьвятога Г уберта ». Каму належала гэтая пячатка—адказаць пакуль цяжка. Вядомы навукоўцам горадзенскі герб з выяваю «Аленя» крыху адрозьніваецца ад знойдзенага ў Полацку6. Раскоп на пл. Леніна даў каштоўныя матэрыялы і па мікратапаграфіі фэаўдальнага Полацка. Былі дасьледаваныя рэшткі некалькіх вуліц. Акрамя таго што гэтыя вуліцы захавалі канструктыўныя асаблівасьці з XII ст. па ХУН, яны ў агульных рысах паўтарылі асноўныя накірункі сучасных гарадзкіх вуліц. Гэта сьведчыць аб тым, што ў сыстэме горада будаўнічай структурай Полацка най болып істотныя, падмурковыя законы разьвіцьця горада былі закладзеныя зь першых часоў яго заснаваньня. Трэба памінуць, што той праэкт забудовы пл. Леніна прадугледжваў будаўніцтва 4 жылых дамоў (у т. ліку і 12 павярховай вежы;, цалкам пярэчыў гістарычна складзенай архітэктуры цэнтра горада. Пад уплывам жыхароў, навукоўцаў, якія патрабавлі перагледзіць праэкт, гарвыканкам прыняў пастанову адмя ніць гэты праэкт. Як будзе выглядаць пл.Леніна —вырашаць палачанам. Архэолягічныя дасьледаваньні на Вялікім пасадзе працягваюцца. Можна быць упэўненым: старажытная зямля падорыць навуцы і нашай культуры яшчэ шмат цікавага і каштоўнага. 1 . Дубов Н.В. Проблема возннкновенмя городов на Русн по матеряалам отечественной археологнн, Сб. Становленне н развмтае раннеклассовых обіцеств. Л-д, 1986, с. 312—330. 2 .Фроянов Н.Я. Кневская Русь. Л., 1980, с. 166, 176-177. Колчнн Б.А. Яннн В.Л. Археологнн Новгорода 50 лет. Новгородскйй сборняк М.,1982. с.5-6. З.Раппорі II. А. Зодчесіво Древней Руся. Л-д, 1986, с.ЗО Д.Штыхов Г.В. Древннй Полоцк. Мн.-75. с.50 б.Колчнн Г.В; Яннн В.Л. Археологня Новгорода 50 лет. М., 1982, с. 72. б.Цітоў А.К.Гербы беларускіх гарадоў Мн„ 1983, 6.14-19. «Крыніца» ў лёсе беларусаў Леў Мірачыцкі Прыйдуць людзі з Усходу, Прыйдуць з Захаду людзі I спытаюцца ў нас: Скуль, якога вы роду, Дзе зямля ваша, Дзе Айчына ў вас? (Янка Купала) — КРЫНІЦД Палітычная. грамадзкая t літаратурная газэта У гісторыі кожнага народа ёсьць падзеі, якія сталі знамянальнымі, бо будзілі да новага, лепшага жыцьця і пакінулі значны сьлед у разьвіцьці яго нацыянальнай сьвядомасьці, узбагацілі духоўна, узвысілі ў вачах цывілізаваных людзей сьвету. Такая пачэсная роля выпала на долю газэты «Крыніца», якая была заснавана групай студэнцкай мо ладзі Петраградзкай каталіцкай Акадэміі ў пачатку кастрычніка 1917 года. Да 1936 года газэта зьяўлялася органам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД), затым беларускага народнага аб’яднаньня (БНА). Выдавалася на беларускай мове ў Петраградзе ( 1917), Менску (1918) і Вільні (зь верасьня 1919 па красавік 1937 года; зь лістапада 1939 па ліпень 1940 гОда). Да 1925 года і зь сярэдзіны лістапада 1939 года называлася «Крыніца», а ў астатнія гады мела назву «Беларуская крыніца». Друкавалася пераважна лацінкай, а ў 1934—1939 гадах і кірыліцай. Разьлічана была на сялян і інтэлігенцыю, жыхароў Заходняй Беларусі і беларусаў на эмі грацыі. Зь першых выпускаў газэта зьвяр нулася з заклікам да ўсіх беларусаў і ўсяго насельніцтва краю ўзяцца за адбудову Бацькаўшчыны. У той час, пісала яна, «калі развалілася царская імпэрыя ўсе прыгнечаныя, загнаныя і паняволеныя народы пачалі будзіцца да новага жыцьця і з надзеямі спазіраюць у будучыню, калі сыны вёскі нашай і места, пакінуўшы доўгавечны сон, заявілі, што й яны хочуць людзьмі звацца, a народы, стогнучыя пад чужацкім ярмом, сказалі, што хочуць быць вольнымі, нарадзілася на сьвет «Крыніца» (1918, №1, 24.8). Калектыў рэдакцыі прыкладаў намаганьні, каб абектыўна асьвятляць і тлумачыць зьявы грамадзкага і культурнага жыцьця ў краі і за мяжой. У аснову выданьня былі пакладзены прагрэсыўныя традыцыі «Нашай нівы» (1906—1914) і газэты «Беларус» (1913—1915). «Крыніца» пасьлядоўна адстайвала агульнадэмакратычныя патрабаваньні: свабоды слова, друку, дэманстрацыяў, 8 мі гадзіннага рабочага дня, перадачы ва ўласнасьць бязьзямельным і малазямельным сялянам памешчыцкай зямлі. Шмат увагі надавалася нацыянальнаму пытаньню. Газэта настойліва вяла працу па кансалідацыі беларусаў-католікаў і беларусаў-праваслаўных як членаў адной нацыі, народа, у процівагу саста рэлай канцэпцыі, паводле якой лічылася, што ўсе праваслаўныя — гэта рускія, a католікі — палякі. «Крыніца» пасьля доўна падтрымлівала разьвіцьцё беларускай літаратуры і мастацтва, гістарычнай навукі, асьветы, шырокае ўжываньне беларускай мовы ў грамадзкім жыцьці, адпраўленьне на ёй богаслужэньняў у цэрквах і касьцёлах краю. Згодна заявы Браніслава Туронка, аднаго з рэдактараў газэты, «Крыніца» ніколі не здраджвала сваім хрысьціянска-дэмакратычным ідэялам, што яна і надалей будзе выступаць «за палітычную, кулыурную і грамадзкую волю беларускага народу, за брацкае сужыцьцё ўсіх народаў, засяляючых наш край!» ( 1926, № 37, 24.10). Так, у 20 х гадах на старонках газэты ўсё часьцей апрача патрыятычнага, нацыянальна рэ лігійнага накірунку выказваюцца думкі на тэмы сацыяльна-грамадзкія, а таксама выразна палітычныя. Газэта асьвятляла дзейнасьць гурткоў Таварыства беларускай школы і Беларускага інстытута гаспадаркі і куль туры, падтрымлівала пазыцыю Белару скай сялянска работніцкай грамады ў змаганьні за зямлю для працоўных сялянаў, за правы беларускай мовы й культуры ў родным краі, але крытычна ставілася да яе пралетарскай праграмы аб вядучай ролі адной партыі Ў грамадзтве. «Крыніца» знаёміла зь беларускім рухам у Смаленску, які пачаўся з ар ганізацыі пры унівэрсытэце студэнцкага зямляцтва, а ў сярэдзіне 20 х гадоў значна пашырыўся, ахапіўшы тры тэхнікумы, партыйную школу і налічваў каля 250 сяброў. Дзейнасьць Смаленскага зямляцтва беларусаў паглыбілася з адкрыцьцём у 1926—1927 навучальным годзе пры пэдагагічным факультэце унівэрсытэта кафедры беларусазнаўства, а пры рабфаку — Беларускага аддзела. Газэта прыхільна спаткала вестку аб адкрыцыді ў Менску Беларускай Акадэміі навук, зьмясьціла з гэтай нагоды прывітаньні праф. Ул. Пічэты, В.Ластоў скага, Б.Эпімах—Шыпілы (1928, № 52). Адстайваючы ідэі хрысьціянскай гуманнасьці, пашаны да духоўных набыткаў іншых народаў, асабліва славянскіх, «Крыніца» рэклямавала на сваіх ста ронках штомесячны ўкраінскі часопіс «Сільскі сьвіт», які выходзіў у Львове ў міжваенныя гады, зьмяшчала хрыстаматыйныя творы М.Канапніцкай, А. міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, І.Франка, Л. Талстога, А.Чэхава, Я.Неруды, О.Жупанчыча, С.Енкі й інш. У газэце ўпершыню ( 1926, № 35) быў апублікаваны верш В.Гамуліцкага «На Белай Русі», напісаны ім у