Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
Саўміна БССР— І.К.) , ён паслаў мяне падалей — да Еўтуха.«Я,кажа, радыяцыяй не займаюся...»
Парторгі калгасаў і саўгасаў Магілёўшчыны з болем казалі: яны бачаць слёзы мацярок, абыякавасьць ўраду нават да дзяцей, якія жывуць у зоне жорсткага кантролю. Дзеці, якія сядзяць бязь сьвежага паветра, адвучыліся ад працы, адвыклі ад нармальных ад носінаў. У іх назіраюцца адхіленьні ў псыхіцы. Яны перасталі ўсьміхацца.
1 гэта ня проста словы. Мы былі ў дзіцячым садку вёсак Малінаўка, спрабававалі расьсмяшыць дзяцей. Але ўсе было дарэмна. Жахліва глядзець на патухлыя вочкі дзяцей, на аўтаматычныя рухі. Есьць лі ў іх і дзяцей дзіцячых садкоў вёсак Ломачы, Ветухна, Дзеряжно, Высокі Барок і інш., якіх налічваец ца, па афіцыйных дадзеных 86, і дзе шчыльнасьць забруджаньня звыш 80 кюры на км2, будучыня?
Партыйнае кіраўніцтва з той нарады ніякіх вурокаў ня вынесла. Калі віцэпрэзыдэнт АН БССР А. Спэпаненка зачытаў на ёй погляд вучоных Беларусі на склаўшуюся сітуацыю, аб непрыняцьці 35-бэрнай канцэпцыі (Спраўку падпісалі 10 прафэсароў і 8 кандыдатаў навую, то ў адказ пачулі ад намесьніка старшыні Урадавай камісіі (на час аварыі загад чык аддзелам атамнай энэргетыкі пры ЦК КПСС) В. Марыіна, што вучоныя Бе ларусі не аўтарытэт. «Вось Саўмін СССР даручыць AH СССР і Мінздраву СССР, яны правераць і дакажуць, што вучоныя з АН БССР некампэтэнтныя». He прыслухаліся прадстаўнікі ўраду да людзей, якія са браліся ў красавіку 1990 г. у Гомелі на канферэнцыі «Чарнобыль».
«Усе нашыя печы,— расказваў дырэктар аднаго з саўгасаў у Хойніцкім раёне т. Садчэнка, — маленькія рэакта-
ры. Наш саўгас мяжуе з калючай агароджай зоны, а палівам карыстаемся мы мясцовым. У нашай вёсцы Ломачы ёсьць і плутоній, і стронцый... Гадуем мы трусаў, самі іх ядзім і гораду пастаўляем. 53 двары чакаюць свайго адсяленьня. Але каму мы, чумныя, патрэбыя?..»
У той жа в. Ломачы, дзе прыплод 1989 г. у 1990 г. быў забруджаны ў 200 разоў больш нормы (па сьведчаньнях дырэктара саўгаса). дзяцей(387!) абсьле двалі 4 сакавіка 1990 г. уйершыню. Выяўлена 565 захворваньняў, зь іх на шчытападобную залозу хварэе—131, на сардэчна-сасудзістыя хваробы — 55 дзяцей.
«Нашых дзяцей трымаюць па 14 гадзінаў у школах. Малако нам прывозяць вельмі рэдка. Ужо 3 гады жывём ва ўмовах, калі адна крама на 18 населеных пунктаў,— расказвала парторг саўгаса «Краснопольскнй» В.Петухова. —Падворка ў нас няма: нельга. Уяўляеце, прыхо дзіць маці зь фэрмы да хаты, дзіцятка бледнае, увесь час соннае, з носа кроў цячэ. Выйдзе ва двор — пуста. Куды падзець прывыкшыя да кароўкі, парсючака рукі? Жанчыны ў нас сьпіваюцца!»
7 сьнежня 1989 г. камуністы Я.Сакалоў і М.Каваленка падпісалі пастанову, у якой абавязваліся да 1 красавіка 1990 г. перасяліць (за 4 месяцы) усе сем’і зь дзяцьмі да 14 гадоў, якія пражывалі на тэрыторыі з шчыльнасыдю забруджаньня звыш 40 кюры на км2.
Гэтую пастанову адразу ўспрынялі як безатказную, абсурдную, невыкананую. На працягу 4 месяцаў неабходна было перасяліць 2 927 сямей. Вобласьцям рэспублікі раптоўна трэба было вы дзяліць каля 3 тысяч кватэраў або, іншымі словамі, забраць іх у тых, хто стаяў па 10—15 гадоў на чарзе. Забраць для тых каму, як увесь час унушалі, акрамя радыяфобіі нічога не пагражае.
(Па сьведчаньню В.Яшчука, начальніка ўпраўленьня па будаўніцтву для перасяленьня чарнобыльцаў, на сьнежань 1990 г. было ўведзена толькі 30% жыль ля, у тым ліку на забруджанай зямлі.
20 травеня 1990 г. з тырбуны Вярхоўнага Савета БССР ужо Дземяньцей дае цьвёрдае абяцаньне да 1 красавіка 1991 г. людзей з тэрыторыяў, забруджанасьць якіх звыш 15 кюры на км2, перасяліць. Гісторыя паўтарылася зноў.
У ААН П.Краўчанка ад імя ўраду з спазьненьнем на 4 гады зьвярнуўся за дапамогаю да ўсіх краінаў сьсвету. Ён сказаў фразу, якая абляцела ўвесь сусьвет: «Цяжка сказаць, што было пярвічным у гэтай сітуацыі: падман, які базыраваўся на сакрэтнасьці або сакрэтнасьць, асновай якой быў падман. Бе счалавечна адно 1 другое».
Бетонную сьцяну той сакрэктнасьціпадмана і хацела зламаць грамадзкасьць, якая выйшла 29 травеня 1989г. на мітынг, прысьвечаны Чарнобылю. Краўчанка, які быў тады галоўным ідэёлягам горада і прысутнічаў на тым мітынгу, даў слова, што адно з выступленьняў, якое яго асабліва ўразіла, будзе апублікаванае ў газэце «Вячэрні Мінск». Аднак падпісанае да набору, яно так і не зьвілася ў друку. А шкода, можа быць, сыдяна падману рухнула-б яшчэ раней.
He Мінздраў БССР, а грамадзкасьць выступіла супроць косных бульёнаў, у той час як супрацоўнікаў інстытута радыяцыйнай мэдыцыны, зь сьцен якога выйшла гэта інфармацыя, выклікалі на дыван, відаць, за разгалошваньне «тай ны». Грамадзкасьць узяла пад кантроль аздараўленьне дзяцей, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях. Гэта й яе заслуга, што на лета 1990 г. Белсаўпроф арганізаваў не 106 тыс. пуцёвак (як у 1989 г.), a 316 тысячы. Але і сёньня гра
мадзкасьць спрабуюць не падпусьціць да глухой сьцяны сакрэтнасьці, выліваюць бруд, Нй тых, хто сапраўды дапамагае ў гэтай важнай справе.
Любая экалягічная катастрофа —вынік амаральнасьці. Найперш усяго амаральных плянаў так называемага разьвіцьця патэнцыялу ў імя чалавека. У імя «эканамічнай мэтазгоднасьці», а ў сапраўднасьці, каб пакінуць на забруджанай зямлі людзей (800 тыс. дзяцей!), колькі канцэпцыяў выстаўлялася: 90 бэрная, 70і 50-бэрная. У імя чаго абясьцэненае так жыцьцё соцен тысяч людзей, якіх пакінулі працаваць у Зоне жорсткага кантролю? Зоне, якая расшыфроўваецца як «Зямля непрыгодная для пражываньня»? (Заключенне экспертной под комнснн Госпалана СССР от 27. 02 90.)
Нам нярэдка кажуць: цяжка адразу ўсіх перасяліць, бо столькі грошаў няма. Але-ж сотні тысяч рублёў кідалі на дэзактывацыю, спадзяючыся, што можна зьняць слой зямлі з 2 261 тыс га, тым больш вымыць яго. За чатыры пасьлячарнобыльскіх гады на Гомель шчыну затрачана звыш 1 млрд. 400 млн. рублёў. Што ў гэтай вобласьці мы маем сёньня? Рост захворваньняў крыві, шчытападобнайі залозы, ворганаў стра ваваньня, тубэркулёза, інваліднасьці, паталёгіі немаўлятак. У вобласьці. дзе толькі ў зоне жорсткага кантролю жыве 25 тыс. дзяцей, не хапае больш 1 тыс. лекараў, 2,5 тыс. сярэдняга медцьрнскага пэрсанала, медабсталяваньня...
«Чырвоная змена» у лютым 90-га года папрасіла міністра фінансаў БССР Б.Янчука расказаць, куды ідуць грошы, якія вызначаюцца для вырашэньня чарнобыльскіх праблемаў. За 4 гады з 2 млрд. рублёў капітальных укладаньняў пайшло на будаўніцтва новых пасёлкаў для перасяленцаў —1,1 млрд. рублёў, на
дабаўкі да зарплаты —732, 6 млн, на будаўніцтва і рамонт унутрыгаспадарчых дарог, зьмену выбракаванага статку, на быцьцё дазымэтраў, складаньне картаў— 182 млн. рублёў. Далей міністр назваў суммы розных фондаў, але канкрэтна не тлумачыў, куды пайшлі грошы ў іх.
На гэтае пытаньне адказавае ў «Лнтературной газете» Анатоль Казловіч : у Гомельскай вобласьці чарнобыльскія грошы ідцуць на сумніўныя мерапрыемствы. Так, у 1990 г. на гэта было выдаткавана 23 млн. рублёў, на здабычу сапранэляў у радыактыўным возеры Ревучем—266 тыс. рублёў, на закладку плянтацыі журавінаў у Лельчыцкім раёне—402 тыс., на набыцьцё мэліяратыўнай тэхнікі—1 млн. рублёў. Многае, што вы дзяляецца для чарнобыльцаў,—піша А.Казловіч, -зьнікае наогул. Так, у Магілёўскай вобласьці Зоніклі сотні фінскіх хатак, тысячы тонаў цэглы, ліставой сталі, цэмэнта.
У сумна вядомай гісторыі круіза па скандынаўскіх краінах таксама няма крыміналу. Тое, што кіраўнікамі групы паехалі туды людзі, якія да турызму ніякіх адносінаў ня мелі, а сябры групы былі на 80% з «сваіх людзей» і супрацоўнікаў гандлю—зьява для нашай са вецкай рэчаіснасьці звычайная. Але тое, што кіраўнікі гэтага мерапрыемства зь білетамі членаў КПСС адкрыта пайшлі на падман, выпрасіўшы больш за 100 тысяч валюты, быццам-бы на аздараўленьне людзей з чарнобыльскіх раёнаў— амаральна. He прыйшло -ж у галаву Са ляніку, купіць на гэтыя грошы перасовачную лябараторыю, якой няма і якая менавіта столькі і каштуе.
Так што грошаў траціцца шмат, але што з таго, калі людзі па-ранейшаму губляюць здароўе, а вынікі аварыі толькі павялічваюцца.
ЗЬ ЖЫЦІУЯ ЭііШрЛ ЦЫІ
Ой, сваты, дый малады, ды качалі бочку
Выкруцілі, вымуцілі ў папашы дочку... Маладая дзяўчыночка ды на воз сядае. на воз сядае, да Бога ручкі ўзьнімае: Паздароў, Божа, Івася мога
I мяне каля ёга.
I адбылося Божае благаслаўленьне Васіля Каваленкі з Донай Л.Тод, якія 1 чэрвеня ўзялі шлюб у Царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. Вянчаў настаяцель парафіі пратаярэй Міхась Страпко з сваім вікарным ераманахам Якубам.
Бацька Васіля, Іван Каваленка быў вельмі разважным, спакойным, шчырым, рэлігійным, шчодрым чалавекам. Шкада, што не дачакаўся ён вясельля сына, памёр 24 верасьня 1989 г., пакінуўшы ў суме жонку Надзею і дзяцей. Васіль Каваленка сваім характарам падобны да бацькі. Калі ў 1956 г. арганізавалася ў Кліўлендзе беларуская суботняя школка, Вася быў яе вучням і вучыўся старанна. Любіў сьпяваць, ахвоча браў удзел у дзіцячых сьпектаклях, ганарыўся, што ведае апрача ангельскай беларускую мову. У амэрыканскіх школах (сярэдняй і вышэйшай) быў выдатнікам. Атрымаў дыплём інжынера. Ягоная жонка Дона таксама з вышэйшай асьветай, яна сымпатычная, мілая асоба.
Пасьля вянчаньня а.Міхась узьвёў маладых на салею, каб перад іконамі Ісуса Хрыста і Божае Маці яны памаліліся. Пазьней благаславіў іконай Божай Маці, даў пастырскае настаўленьне. Прадставіў прысутным у царкве людзям маладую пару, папрасіў павіншаваць маладых. Ад свайго імя й сваёй сям’і а.Міхась Страпко жадае маладым шчасьлівага сужэнства. Рэдакцыя часопіса «Полацак»' таксама вітае і зычыць здароўя ішчасьця Доне і Васілю Каваленкам! Як кажуць: дай, Божа, маладым добру долю абаім.
Дзень Бацькі
урачыста адзначылі 16 чэрвеня парафіяне царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе. На пачатку сьвята старшыня царкоўнага камітэту Сяргей Карніловіч павіншаваў усіх мужчын зь сьвятам, пажадаў здароўя, посьпехаў на карысьць Бацькаўшчыны, шчасьця ў кожны дом. Пасьля цёплых віншаваньняў жанчыны прыкалолі да лацканаў пінжакоў бел-чырвоныя 1 ружовыя гвазьдзікі ды запрасілі ўсіх сабраўшыхся адведаць пачастунак, які спэцыяльна быў прыгатаваны з гэтай нагоды.