Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
Памілуй або лакарай, ад скверны нас ачысьці: Ім не патрэбны рай— зямлю зрабі вячыстай!
Вершы апошніх гадоў (кніга «А часу больш, чым вечнасьць») — гэта вод гульле перажытага жыцьця, якое увайшло ў сваю восеньскую пару паэта, які хацеў-бы:
Кароткія выслоўі з «Масеевай кнігі» Масей Сяднёў
Хаджу ў парк і заўсёды адтуль штонебудзь прыношу: вобраз, думку, ідэю.
Стаю ў парку, заўважаю —зламілася-б ад моцнага ветру адна верхавіна, каб ня ўмела гнуцца. Гэтак хіба і з ча лавекам.
Каб пры канцы шляхоў маіх далёкіх, што не ўкладаюцца ні ў вёрсты / ні ў мілі.
ня помнячы грахоў і крыўдаў лёгкіх, прыхільныя багі мяне благаславілі.
Ад лірычных вершаў, прысьвечаных роднай Беларусі, філясофскага напалу ў роздумах сталага паэта — да зусім даверлівага, спакойнага тону ў вершах 80-х гадоў—адчуваецца свая, толькі творчай індывідуальнасьці М.Сяднёва ўласьцівая сыстэма гармоніі, якая выліваецца ў суладзьдзе формы й эмацыянальнага, уну трана скандэнсаванага, напружанага зьместу.
3 гадамі да эмацыянальнасьці ў творчасьці Сяднёва дадалося рацыяна льна—аналітычнае, філясофскае асэнсаваньне рэчаіснасьці, душы чалавека. Вершы Сяднёва -гэта цэласныя творы, якім уласьціва завершанасыдь адлюстраванай у іх карціны жыцьця, што трымаецца на канфліктнасьці пачуцьцяў, руху думак, завостранасьці перажываньня.
Думаў над паэзіяй, у прыватнасьці, над беларускай, і нечакана, як нейкая формула, высьвецілася думка: у мудра гельстве няма і ня можа быць паэзіі.
Сьвятлана Белая
«Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог...»
Жар трымаўся без малага чатыры месяцы. Максім амаль не ўставаў. Ніхто акрамя хатніх і лекара не наведваў хворага. А ўначы да яго зноў прыходзілі маці, Вадзім. Аднекуль здалёк ляцела ў срэбранай збруі Старадаўняя Літоўская Пагоня... Прыходзіў дзень. Сонца заглядала ў яго пакой і начныя ценіпрывіды зьнікалі. Максім купаўся ў пяшчотных сонечных праменьнях, і на нейкі момант сілы вярталіся да яго. Тады ён даставаў схаваны ад бацькі алавік і пачынаў пісаць. Максім працаваў над кнігай і вельмі хацеў пасьпець скончыць яе. Ён пісаў пакуль хапала сілаў. Потым зноў упадаў у забыцьцё. Начныя жахі чаргаваліся зь цеплынёй сонца, блакітам неба, з надзеяй на папраўку. I вера перамагла. Трызьненьні адступалі. Яны зьяўляліся ўсё радзей.
Пачало прыходзіць узбуджэньне. I як ніколі раней —жаданьне працаваць. Максім пісаў ужо адкрыта, не хаваючыся ад бацькі, які, як і лекар, забараніў яму пісаць. Ён зразумеў, што толькі вершы выратаюць яго. Бо,
..Няма горш бяды, Як рыдаць ні з чаго, — Без надзей і нуды, У мяне шмат бяды.
Гэтыя словы Вэрлена часта прыходзілі яму на памяць у час хваро бы. Нарэшце, яна адступіла.
...Раніцай Максім прачнуўся і адчуў такі прыліў сіл, што ўстаў з ложка. Праз акно ўбачыў край узыходзячага сонца. Зямля пералівалася ўсімі колерамі і весяліла душу. Тады ён узяў пяро і пачаў пісаць у рэдакцыю «Нашай нівы».
«Дабрыдзень!
Вось ужо колькі дзён, як у мяне жару няма. На што я хварэў, чорт яго ведае, але думаюць, што на васпаленьне лёгкіх; два разы рабілі бактэрыялягічны агляд харкавіны ды адзін раз крыві, і кажуць, быццам нічога не знайшлі. Уставаць з ложка дасюль яшчэ няможна. Бацька атрымаў ад банка падмогу на лячэньне, так што я напэўне летам куды-небудзь паеду.
Украінцы дасюль не заплацілі мне за пераклад зь беларускага на расейскі. Напісаў 1м, каб яны выслалі грошы да Вас. Ці атрымалі? Гэта на зборнічак.
Карэктуру пасылайце мне на кварціру, а не на ліцэй, бо адтуль я цяпер нічога атрымліваць ня здолею.
Максім.
27/ІУ 1913 р.
P.S. Пасылаў Коршу на 70-цілецьце павіншаваньне па-беларуску ізвычайна, ад свайго імені). Ці пасылалі ВьР»
Максім скончыў і задумаўся. Бачыў праз акно, як пайшоў на працу бацька. Потым цётка Шура зь дзецьмі пакрочылі на Мытны двор за прадуктамі. Дзень быў надзвычайны, сонечны блакіт неба клікаў
да сябе. I тады ён ня вытрымаў. Максім ведаў, што гэта вар’яцтва, але інакш ня мог. За 4 месяцы хваробы без паветра, горада, сяброў ён настолькі засумаваў, што ня мог больш ўседзіць у хаце.
Выйшаў на надворак. Удыхнуў у поўную грудзь сьвежага ветрыка, што прыемна дзьмуў ў твар, і адчуў, як з вачэй пакаціліся сьлёзы. «Ці-ж не мінулае маленства, згадаўшыся, і ўсхвалявала ...грудзі, выціснула сьлёзы з вачэй? Можа і яно. А мо тое чыстае, мяккае паветра, што ціха шчакатала хілыя лёгкія, забіраючыся ў самыя далёкія, ужо адвыкшыя дыхаць, куткі; тая ўсё напаўняючая сьветласьць, каторая п’яніла вочы; тая бяскрайная хваля ясных калёраў і зыкаў, што лілася празь яго істэрычную душу, уздымала яе і з салодкім болем пракранывалася да чуткіх пасьля хваробы нэрваў? Хто скажа? Невядома з чаго, але пера поўнілася душа яго, і чуцьцё, успляснуўшы за край, вылілася празь сьлёзы.» («Вясной» М.Багдановіч) Божа мой, як добра! Сонца, неба, трава, птушкі—хацелася сьпяваць ад радасьці. He, ён ня пойдзе зараз у сваю камору...
Максім крочыў па вясеньняй зямлі, «успаёнай растануўшым сьнегам, поўнай жыцьцёвых сокаў, каторыя так і выпіралі зь яе, наліваючы кожную гібкую галіну, кожны ярка-зялёны сьцебель». Ён ішоў да былога Спаса—Праабражэнскага манастыра.
Гэта было, мабыць, самае прыгожае месца ў Яраслаўлі. Магутныя сьцены абрамлялі белакаменныя вежы, на якіх некалі разьмяшчаліся вартавыя вышкі, прыгожую сьвятую браму. За ёю ўзьнімаліся саборы. Іх залатыя купалы зьзялі на сонцы, быццам шаломы магутных воінаў, што сталі на гераічнай заставе. I над усімі імі ўзвышалася званіца
Званіца Спаса-Праабражэнскага манастыра
Максім заўважыў яе у першы-ж дзень прыезду ў Яраслаўль. Потым ён напісаў у сваім апавяданьні «Шаман»: «На высокім, змрочным берагу чорным зломам падымалася званіца». Такой яна прадстала яму ўпершыню. Зараз-жа званіца іншая. Белакаменная, высокая, урачыстая. Сонца адбіваецца ў яе званах, у іх мілагучных галасах, што зьберагаюць згадкі манастыра.
Адзін з паважанейшых Максімам настаўнікаў Яраслаўскай гімазіі—Пар фірый Мізінаў— расказваў, што манастыр, які з 1787 года пераўтварыўся у рэзыдэнцыю Яраслаўскіх архіяпіскапаў, быў заснаваны ў канцы XII стагодзьдзя. Доўгі час ён быў адным з буйнешых ў Маскоўскай дзяржаве. Тут захоўваліся зброя, дзяржаўная казна і дзяржаўныя тайны. У манастыр ссылаліся апальныя вольнадумцы і няўрымсьлівыя праўдашукальнікі. Потым, калі ў канцы ХУІ стагодзьдзя пабудавалі каменныя сьцены і
вежы, манастыр стаў захоўваць і дзяржаўных асобаў. Нават Іван Грозны хаваўся тут, калі ў 1517 годзе войска крымскага хана Гірэя падыйшло да Масквы.
Але самыя вялікія таямніцы таіла манастырская рызьніца, у якой ва ўсе часы захоўваліся старадрукі. У ёй і знайшоў яраслаўскі памешчык, дасьледчык расейскіх старажытнасьцей граф Мусін-Пушкін зборнік са «Словам аб палку Ігаравым». У 1792 годзе (а па некаторым крыніцам у 1795 г.) ён набыў яго ў архімандрыта манастыра Іоіля Быкоўскага. А ў 1800 годзе апублікаваў тэкст і пераклад «Слова».
Максім яшчэ ў дзяцінстве пазнаёміўся з гэтым помнікам славянскай культуры. To была адна зь першых кніжак са мастойна ім прачытаная. Гераічны эпас надоўга запаў у яго ўражлівую душу. Асабліва запомніліся два паданьні. Адно пра князя Ізяслава, які «пазваніў мячамі аб шаломы літоўскія ... а сам, ізрублены, пад чырвонымі шчытамі, на крывавай траве, усхапіў на гэтае ложка славу і прамовіў: «Дружыну тваю, княжа, скрыдлы птах прыадзелі і зьвяры кроў палізалі».
У другой казцы песьні апавядалася пра князя Ўсяслава, што «атварыў вароты Ноўгарада, расшыб славу Яраслававу і датаркнуўся кап’ём да залатога трону Кіеўскага». Ужо потым, у яраслаўскай гімназіі, рыхтуючыся да рэферату для літаратурнага гуртка, Максім захапіўся вобразамі і параўнаньнямі, якія сус трэў у «Слове». Яго, безумоўна, пісаў сам народ. «Толькі народ,—разважаў Максім,—усімі думкамі, усім рухам жыцьця свайго прыкуты да хлебаробства, мог апісаць бітву ў такіх словах: «На Нямізе (рацэ) снапы сьцелюць галавамі, малоцяць цапамі харалужнымі, на таку
жыцьцё кладуць, веюць душу ад цела.Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі па сеяны—пасеяны касьцямі рускіх сыноў».
Настаўнік Мізінаў, вядомы яраслаўскі калекцыянер рукапісаў і стара жытных кніг (у яго бібліятэцы налічвалася больш за паўтары тысячы рэдкіх экзэмпляраў), аднойчы павёў сваіх гімназыстаў у рызьніцу былога манастыра. Максім быў у захапленьні ад той экскурсіі. Нарэшце, ён глытнуў «як сіняваты дым нявідзімых кадзіл» прыгожы, лёгкі пыл старадрукаў, адчуў заха ваўшыйся пах манастырскага жыцьця. «Тут ціша, тут спакой,—ні шуму, ні клапот». Тут цяжкія псалтыры, пакрытыя няжорсткай бурай кожай. Некалі тут шла негароп кая праца. Летапісец, годны веры СЬВедак, пісаў «...Што тут чынілася ў даўнія гады, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся, як баранілі веру... »
А яшчэ Максім вынес з манастыра для сябе адну загадку. Мізінаў сказаў, што Быкоўскі паходзіў аднекуль з захаду Расейскай дзяржавы. Усе кнігі, якія набыў у яго Мусін—Пушкін, ён прынёс з сабой. Заходняй часткай Расеі у тыя часы магла быць толькі Беларусь. Выходзіла, Быкоўскі, «душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах», прыйшоў канчадь свой век у манастырскіх мурах Спаса Праабражэнскага манастыра менаві та зь Беларусі.. I «Слова» тады ён пры нёс адтуль. Значыць... значыць, «Слова аб палку Ігаравым» доўгі час знаходзілася на Максімавай Бацькаўшчыне. A можа і напі'Сана яно было там?
Гэтая думка доўгі час непакоіла Максіма. I, быць можа, пад яе ўражань нем ён аднойчы ўзяў чысты аркуш і напісаў песьню пра князя Ізяслава.
Ізяслаў, сын Васількоў,
Даўнымі часамі
Аб літоўскія шаломы Пазваніў мячамі;
Адняў славу ў сваго
Дзеда, у Ўсяслава, I улёгся нерухома На траве крывавай Пад чырвонымі сваімі Роднымі шчытамі, Ўвесь ісьсечаны, ізьбіты Ворагаў мячамі.
Усхапіў ён тую славу
I прад сьмерцю кажа:
«Скрыдлы птах тваю дружыну
Прыадзелі, княжа,
I зьвяры кроў палізалі...»
У баі крывавым
He было ні Ўсевалода,
Ані Брачыслава,
Ураніў самотна зь цела Ён душу ўдалую Цераз пацерку на шыі. Цераз залатую.
Засмуцілася вясёласць, Песьні замаўкаюць, I жалобна, сумна трубы У Гародні граюць.
Максім прыгадаў гэта, ідучы па наберажнай Волгі. Грава мякка паддава лася пад нагамі. «Незьлічонымі, нявідзімымі воку дзірачкамі дыхалі маладыя, шчэ не запыленыя лісьцікі дзярэўяў, а пад імі на зямлі былі кінуты лахмоцьці ценяў, хаваўшых, чыстае золата, каторае ясна блішчэла праз кожную іх дзіру».3ьзялі купалы сабораў, адбівалі час званы манастыра . Каля Сямёнаўскага спуску ён зьвярнуў улева. To быў яго любімы маршрут: ад Спасаўскага манастыра да гімназіі