Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
1905 годзе, у перакладзе А.Стэповіча, які адыграў важную ролю ў прапагандзе беларускай мовы і песьні ў славянскім сьвеце.
Папулярнасьць «Крыніцы» надавалі розныя матэрыялы, зьмешчаныя пад рубрыкамі «Аб чым гамоняць сяляне7», «Вольная трыбуна», «3 Радавай Беларусі», «Беларусы ў Латвіі», «Беларусы на эміграцыі». У аддзеле для дзяцей «Зорка» падаваліся байкі, замалёўкі, песьні на выхаваўчыя тэмы, запазыча ныя з славянскага фальклёру і школь ных чытанак братніх народаў. Газэта прысьвячала ўвагу пытаньням фізычнага і культурнага выхаваньня моладзі, зьмяшчала матэрыялы аб гігіене дзяцей, асьвятляла студэнцкае жыцьцё ў краі і за мяжой.
3	дапамогай «Крыніцы» беларуская вучнёўская й студэнцкая моладзь і атрымлівала неабходныя прафэсіі ў амэрыканскіх сярэдніх і вышэйшых школах. Газэта стала прапагандавала веды па гісторыі і культуры свайго народа, яго традыцыях і звычаях, рэгулярна публікавала літаратурна-мастацкія творы сваіх аўтараў. Тут друкавалі вершы А.Зязюля, К.Сваяк, Г.Леўчык, А.Бартуль, Ф.Грышкевіч, Я.Быліна, С.Новік, А.Ананіч, С. Шыманоўскі, Ф.Субоч, Я.Сьвятазар, Н.Жальба, Т.Кондэль і інш. У розныя гады рэдактарамі «Крыніцы» зьяўляліся В.Грыневіч, М.Грэчанік, А.Васілеўскі, У. Знамяроўскі, Т. Вайцеховіч, Л.Сярмяга, А.Станкевіч, В.Туронак, Я.Пазьняк і інш.
Патрыятычная накіраванасьць «Кры ніцы» і крытычныя ацэнкі ёю існуючага ладу ў міжваеннай Польшчы і ў краі выклікалі часта незадаволенасьць мясцовых уладаў. Гэта зьявілася пры чынай таго, што газэта толькі ў першай палове 20-х гадоў 9 разоў канфіскоў-
валася і 17 разоў прыцягвалася да судовай адказнасьці, а за ўвесь пэрыяд выданьня ў Вільні яна 3 разы закрывалася і 58 нумароў яе было канфіскавана. За час свайго існаваньня «Крыніца» з годнасьцю выконвала ролю трыбуны бе ларускай эміграцыі. У ёй часта зьмяшчаліся карэспандэнцыі аб яе грамадзкім жыцьці, сувязях з родным краем. Патрэбна адзначыць, што «Крыніца» пасьлядоўна прывівала беларускаму чытачу пачуцьці патрыятычнага абавязку перад сваёй Бацькаўшчынай, якой кожны зь іх павінен служыць добрымі ўчынкамі і справамі, быць верным прынцыпа хрысьціянска—дэмакратычнай маралі.
Айцец Адам Станкевіч (24.ХІІ. 1891—1955 ?) Пасьля сканчэньня пасольскае кадэнцыі 1926 г. а.Адам Станкевіч заснаваў у Вільні беларускую друкарню ім.Фр.Скарыны, якая стала найболыв плённым цэнтрам беларускага друкаванага слова ў Заходняй Беларусі. Адтуль штогод выхо дзіла некалькі беларускіх кніжак, друкавалася пзрыёдыка: «Беларуская крыніца», «Хрысьціянская думка» пад рэдакцыяй самога а.Адама, «Шлях моладзі» ад 1932 г., «Самапомач» ад 1935 г„ «Калосьсе» ад 1937 г. 3-пад пяра а.А.Станкевіча выйшла каля двух тысяч артыкулаў у розных газэтах і часопісах, больш дзесятка ўступных разьдзелаў да розных кніжак, якія ён падрыхтаваў да выданьня. 17 уласных кніжак.
25 сакавіка 1918 г. у гісторыі самавызначэньня Беларусі.
Вадзім Круталевіч
Сучаснаму чытачу будзе цікава ацэнка, якую давалі Радзе БНР яе новыя апанэнты ў барацьбе за ўладу. Вось што гаварылася ў звароце Выканаўчага камітэту, які быў надрукаваны ў газэце «Дело труда» 19 лістапада 1918 г..«Жаждушнх властн много. Захватчмкй всегда найдутся. Первый йз нмх уже налмцо. Это Белорусская рада. Та Рада, которая еіде неделю тому назад пополняла свой состав помеідйкамн, нх прйслужнмкамй й другммй врагамн рабочнх н крестьян. Та Рада, которая йзменмла первому Всебелорусскому сьезду, отвергнувшему власть помеідмка над крестьяннном, фабрйканта над рабочнм. Та Рада, которая обьявмла свое полное отделенне от Россййской Федератмвной Республнкй... Та Рада, которая нйзкопоклонннчала перед оккупацмонной властыо й в своей прнветственной телеграмме благодармла Внльгельма второго за прмход его войск в Белоруссмю. Та Рада, которая теперь прйкядывается другом народа й, прмспоса блнваясь к духу временм, готова надеть соцналнстмческмй плаіц. He эта Рада может быть временной Белорусской властыо, не ей довернт трудовой белорусскмй народ созыв Учреднтельного собраНЙЯ».
Чырвоная Армія заняла Менск 10 сьнежня 1918 г. і перашкодзіла зьдзяй сьненьню заплянаваных эсэрамі й іх саюзьнікамі плянаў. Псторыкі спрачаюцца адносна юрыдычнай прыроды устаноўчых грамат, палітычных структур, якія былі створаны на іх аснове. Пачынаючы з 30-х гадоў БНР называлі марыанеткавай дзяржавай. Яе стваральнікі выходзілі з таго, што адбыўся гістарычны акт са мавызначэньня народу і была створана рэспубліка. Да гэтага вываду сьхіляюцца некаторыя сучасныя аўтары.
Але факты гавораць, што рэспубліка, як рэальнае ўтварэньне, ня склалася. Нацыянальнае самавызначэньне як гістарычны працэс патрабуе ня толькі дэкля
Заканчэньне, Пачатак у № 3-4.
рацыі, але і рэальную дзейнасьць па арганізацыі дзяржаўнага апарагу ўстанаўленьню сыстэмы органаў улады і рэалізацыю закоўнаў у жыцьцё, падтрымку насельніцтвам акта самавызначэньня. Без усяго гэтага заявы аб самавызначэньні застаюцца толькі выяўленьнем поглядаў некаторых партыяў і арганіза цыяў. Такім чынам БНР не склалася. Але нельга абмінуць адзін істотны момант. У асобе Рады БНР была створана палітычная структура, свайго роду цэнтр, які прэтэндаваў быць прадстаўніко.м інтарэсаў беларускага народу. Зьвязваў сваё паходжаньне з нацыянальным рухам, зь Беларускім зьездам, ён выступіў у ролі абаронцы інтарэсаў нацыі, яе правоў на самастойную дзяржаўнасьць. Называючы сябе дзяржаўным органам, Рада БНР і Народны сакратарыят зьвярталіся непасрэдна да ўрадаў замежных дзяржаваў з заявамі, мемарандумамі, нотамі і г.д.
Адміністрацыйны цэнтр Заходняй вобласьці, які апынуўся ў сувязі зь нямец кай акупацыяй у Смаленску, ня мог спакойна глядзець на палітычныя акцыі Рады. Тым больш, што не выключалася мажлівасьць таго, што Нямеччына насуперак мірнаму дагавору прызнае БНР у якасьці дзяржаўнага ўтварэньня.
Адказныя дзеі абласнога цэнтру цікавы тым, што раскрываюць яго ра зуменьне склаўшыйся сітуацыі. адносіны да нацыянальных праблемаў. Другі зьезд Саветаў Западнай вобласьці, які са браўся ў красавіку 1918 г. У Смаленску, у заяве «К белорусскіім рабочнм н кре стьянам» клейміў Раду БНР і яе «позо-
рные замыслы м действня буржуазных наймнтов». ЗьеЗД заявіў, ШТО «белорусская рада представляет собой группу самозванцев, а не народных представнтелей».ЗаяўЛЯЛйСЯ, ШТО ЗЬбЗД »не предает ннкакого значення тем шагам н обязательстам, которые будут сделаны нлн заключены от йх мменй белорусской радой».
Деклярацыя Другога зьезду Саветаў вобласьці, як і рашэньні Трэцьяга зьез ду ў верасьні 1918 г, замоўчвалі пытаньне аб ўтварэньні Савецкай беларускай дзяржаўнасьці. У друку прапагандавалася ідэя зьліцьця нацыяў,ліквідацыі нацыянальных перапонак, так як яны перашкаджаюць інтэрнацыянальнаму згуртаваньню працоўных Расеі. У на цыяналізме абвінавачваўся нават Беларускі нацыянальны камісарыят — аддзел пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасьцей РСФСР, ня гледзячы на тое, што яго патрабаваньні ня йшлі далей стварэньня аўтаномнай беларускай (беларуска-літоўскай) вобласьці.
Зараз нярэдкі абвінавачваньні ў ад рас «бальшавіцкіх гісторыкаў» у неаб’ яктыўнасьці, у скажэньні гістарычнай рэчаіснасьці. Усяк было. У мінулым не было нават ўмоваў для таго, каб гісторык мог свабодна выказаць у друку свой погляд па таму ці іншаму пытаньню. Факты прасяваліся праз «клясавае сіта». Перабольшывалася адно, замоўчы валася другое, скажалася трэцяе. Адыход ад стэрэатыпаў караўся. У асьвяі леньні дзяржаўнага будаўніцтва ў Бе ларусі ў пасьлярэвалюцыйныя гады кі раваліся «жалезным прынцыпам»: усё, што прадпрынімаў Выканкам Саветаў Западнай вобласьці і абкам РКП(б) у сфэры нацыянальнай палітыкі—абсалютна пра вільна, хаця гэтая дзейнасьць была па мылковая, вяла да нацыянальнага нігі лізму. Погляд на гісторыю праз такую прызму ня мог даць сапраўднага ўяўленьня працэсаў, дзейнасьці асобаў і
арганізацыяў. Але палітычная заўзя тасьць працягваецца. Абвешчаны Кастрычніцкай рэвалюцыяй прынцып права нацыяў на самавызначэньне, нават да абасабленьня й утварэньня самастойнай дзяржавы, лагічна ставіў пытаньне аб кірунках рэалізацыі гэтага права.
У канцы 1918 г. паўстала пытаньне аб стварэньні Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі. 1 сьнежня Часовы рабо ча-сялянскі ўрад Беларусі, абвясьціў сувярэнную Беларускую Сацыялістычную Рэспубліку. Незалежнасьць БССР была прызнана РСФСР.
Некалькі раней былі абвешчаны Літоўская, Латвійская й Эстонская савец кія рэспублікі. Была адноўленая Украінская Савецкая Рэспубліка. Ці мае БНР дачыненьне да стварэньня БССР? Пэўна, так. Прыхільнікі БНР прапагандавалі ідэю нацыянальнай дзяржаўнасьці. Будзілі цікавасьць народу да адраджэньня беларускай культуры. Усё гэта ўплывала на фарміраваньне нацыянальнай самасьвядомасьці. Але будзе перабольшань нем, калі казаць, што не было-б БНР, не было-б і БССР. БНР толькі адзін з фактараў, які ўплываў на ход нацыянальнага самавызначэньня.
Абвяшчэньне Беларускай савецкай рэспублікі, здавалася-б, павінна было нейкім чынам зьблізіць прыхільнікаў са мавызначэньня Беларусі. Але грамадзянская вайна ўнесла вяліую лютасьць. Гэта знайшло адлюстраваньне і ў Мані фэсьце Часовага ўраду Беларусі. Мані фэст, які абвяшчаў аднаўленьне ўлады Саветаў у Беларусі, ня мог абмінуць сваіх адносінаў да беларускіх аргані зацыяў, што стварылі Радны БНР і Народны сакратарыят. У Маніфэсце казалася: «Продажная буржуазная Белорусская Рада с ее так называемымн «народнымн мнннстрамн»,обьявляется вне закона». ВорагамІ ГірацОўНЫХ Беларусі і ўсяго сьвету, якія заслужылі
бязьлітасную рэвалюцыйную кару, аб’яў ляліся й яе паплечнікі. Кіраўнікі Заходняй вобласьці лічылі, што ўтварэньне БССР выклікана не патрабаваньнямі вырашэньня нацыянальнага пытаньня, a чыста тактычнымі патрабаваньнямі вон кавай палітыкі. Сябраў ураду рэспублікі ад беларускіх камуністычных сэкцыяў інакш не называлі як сацыялшавіністамі. Першы зьезд Саветаў Беларусі выгнаў іх з ураду і ЦВК рэспублікі.
У сьнежні 1919 г. (у гэты час Бе ларусь знаходзілася пад польскай акупацыяй) Рада БНР апынулася перад новым выпрабаваньнем. Утварылася дзьве Рады: Найвышэйшая Рада і Народная Ра да, з рознымі вонкава—палітычнымі арыен тацыямі. Адна Рада не прызнавала другую і тым самым падрывала свой прэстыж, як орган нацыянальнага прадстаўніцтва. Але ў 1921 г. засталася адна Рада зь яе першапачатковай назвай. У 1925 г. быў самароспуск ўрада БНР, частка яго дзеячоў вярнулася ў БССР, дзе хутка была рэпрэсаваная.