Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
«20 красавіка 1986 г. у рамках Усесаюзнага тыдня выяўленчага масгац тва ў Менску, у Троецкім прадмесьці плянавалася правядзеньне заключнай часткі сьвята —традыцыйнай Выстаўкі аднаго дня. Выстаўка была сплянаваная Саюзам мастакоў БССР і зацьверджаная сакратарыятам Саюза мастакоў і Міністэрствам культуры БССР. Былі выпушчаныя плякат, афіша, запрашальны білет, мэдалі. С мэтай забесьпячэньня належнага парадку на сьвятце, Саюз мастакоў зьвярнуўся зь лістом у Цэнтральны раённы аддзел міліцыі г. Менска з належнай просьбай.
На выстаўцы плянаваліся выступленьні мастацкіх калектываў рэспублікі, паэтаў, кампазытараў. На сьвята былі запрошаныя вучні Менскага мастацкага вучылішча і Рэспубліканскай школы—інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.Ахрэмчыка. Павінны былі выступіць калектывы Менскага і Маладэчанскага музычных вучылішчаў, студэнты Менскага інстытута культуры й іншыя. Увэрцюрай ўсяго сьвята перад адкрыцьцём выстаўкі плянавалася «Гуканьне вясны» ў выкананьні вучняў школы-інтэрната. Гэта—старажытны беларускі народны абрад зь песьнямі і карагодамі.
Калі вучні наладзілі карагод... на іх напала вялікая група (50-60) невядомых людзей (20-25 гадоў). Яны зь нецэнзурным матам і пагрозамі сталі зрываць зь дзяўчатак лентачкі зь беларускім арнамэнтам, хапаць за валасы, душыць, груба піхаць іх, сталі біць хлапчукоў, патрабуючы, каб яны не сьпявалі беларускія песьні і не размаўлялі па-беларуску. Білі ў пяльчатках...
Гэты арганізаваны бандыцкі напад, які адбываўся ў прысутнасьці соцень людзей, сярод якіх былі дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР, народныя мастакі СССР і БССР М. Савіцкі, А. Анікейчык. За пагромам абыякава назірала міліцыя, аднак ні адзін хуліган ня быў затрыманы. Больш таго, калі пэдагогі й акры ваўленыя дзеці папрасілі міліцыю ўціхамірыць хуліганаў, прыпыніць іх прэс тупныя дзеяньні, супрацоўнікі міліцыі і тады не выканалі сваіх абавязкаў. Па громшчыкамі кіраваў чалавек сярэдняга ўзросту у цывільным. Ён ўступаў у кантакт зь некаторымі супрацоўнікамі міліцыі, якія прысутнічалі пры зьбіваньні падлеткаў. Усе гэта наводзіць на думку аб прэступных сувязях пагромшчыкаў з міліцыяй Цэнтральнага раёна.
Сябры аргкамітэту Выстаўкі аднаго дня
Аляксей Марачкін
Мікола Купава».
«Марачкнну А.А., Купаве Н.Н.
На Ваше заявленне сообіцается, што у Прокуратуре БССР нзучен матернал проверкн па факту ннцндента, промсшед шего вТронцкомпредместье в Мннске.
Установлено, что 20 апреля 1986 г. в Тронцком предместье проводнлась выставка «Одного дня», где находнлнсь учаіцнеся Республнканской школы ннтерната по музыке н мзобразнтельному нскусству. Пользуясь бесконтрольностью co строрны устронтелей выстав кн н руководста школы, группа учаіцнхся самовольно вышла на набережную рекн Свнслочь н начала воднть хоровод, мсполнять старннные белорусскне песнн о весне. В это время туда по собствен ной яннцнатнве подошлн бывшне вонны ограннченного контннгента советскнх войск в Афганнстане для охраны обіцественного порядка. Увмдев в руках учаіцнхся деревянный крест н нзготовлен ный нз грязнога ватмана макет птлцы н полагая, что молодежь отмечает день рождення Гнтлера, онн потребовалн убрать указанную снмволнку. Получнв отказ, бывшне военнослужаіцне отнялн крест н макет птнцы, прн этом во время потасовкн некоторым учаіцнмся былн прнчннены ушнбы.
По данному факту следственным отделом Управлення внутренннх дел (УВД) Мннгормсполкома проведена про верка н вынесено постановленне об отказе в возбужденнн уголовного дела, так как ннцндент пронзошел нз-за недостаточной подготвкн н органнзацнн культурно-массовых меропрнятнй в Тронцком предместье.
Результаты проверкн обсуждены на партнйном комнтете УВД Мннгорнсполкома, партнйном бюро партнйной органнзацнн Центрального районного отдела внутренннх дел (РОВД) г. Мннска, бюро Мннского ГК КПБ н бюро ЦК КПБ. Внновные лнца, допустнвшне нарушенмя, получнлн сторгне партнйные взыскання.
Заместнтель начальннка следственного управлення Р.А.Каблянов»,
У мяне ёсьць фотаздымак, на якім дзяўчынкі і хлапчукі выпускнога 11-б кляса Рэспубліканскай шлолы-інтэрната, якія атрымалі ў наказ на дарогу ў жыцьцё жорсткі вурок Сыстэмы. Дзяўчынкі з букетамі бэзу, у белых школьных фартушках. Хлапчукі ў строгіх касьцюмах. I разам зь імі вялікая папяровая птушка як сымбаль вясны. Яны не пакарыліся — зрабілі новую. Паднялі з бруду сваю растоптаную нацыянальную годнасьць. Дзе яны зараз, я не ведаю. Мне прасьцей адказаць, дзе іх няма пэўна: у Вышэйшай партшколе пры ЦК КПБ. Школу таталітарызму яны прайшлі за адзін дзень 20 красавіка 1986 года.
Гісторыя «Гуканьня вясны», на жаль.
неадзіночная. Гэта толькі адзін з прык ладаў «пашаны» ў рэспубліцы да нашай нацыянальнай культуры. Вось аб чым напісаў былы студэнт Менскага тэатра льна-мастацкага інстытута Генік Лойка.
1991г. Сьвяткаваньне «Гуканьня вясны» ў Троецкім прадмесьці.
«... Мы йшлі па гораду, сьпявалі калядкі, несьлі калядную зорку. Яна была фанэрная, жоўтая, нават сьвяцілася ў ве чаровым горадзе. Натуральна, тут-жа міліцыя. Пішу «натуральна», з сумам. Мы нават не ўяўлялі, што беларускія песьні выклічуць такую рэакцыю ўладаў. Здавалася.што можа быць небясьпечнага ў тым, што мы прынясём у нейкую кватэру радасьць’ Бо людзі хацяць вырвацца з руціннага існаваньня. Міліцыя-ж лічыць сябе выразьнікам жаданьняў насельніцтва.
Затрымаў нас тады, мабыць, палкоўнік, не памятаю. Між іншым, ён сказаў у адрас нашай зоркі такую фразу, якая шакіравала мяне і ўрэзалася ў
памяць на ўсё жыцьцё:
«Это ваш снмвол.
Это ваше солнышко.
Убернте солнышко!»
наішст
Вялікі пасад у Полацку
Сяргей Тарасаў
Гандлёварамесны пасад—неабходная састаўная частка кожнага фэўдальнага горада1. Існуюць розныя погляды на гісторыю ўзьнікненьня першых гарадоў на тэрыторыі Русі. Але так ці інакш горадам у поўным сэнсе гэтага слова пачынае лічыцца толькі такое паселішча, якое акрамя ўмацаванага цэнтра — дзя дзінца — мае йакольны горад — пасад. У гісторыі Полацка— старэйшага фэўдаль нага горада Беларусі — пасад адыгрываў важную ролю.
Архэолягічныя
раскопкі ў былым
Вялікім пасадзе Полацка. 1987/1988гг.
Падчас узьнікненьня горада ў IX ст., калі яго ўмацаваны цэнтр знаходзіўся на гарадзішчы памерамі каля 1 га, плошча акольнага горада складала каля 5-6 га. 3 XI ст. дзядзінец быў перанесены на Верхні замак, дзе быў збудаваны Сафійскі сабор. 3 гэтага-ж часу паўстае цэласная сыстэма гарадзкіх пасадаў, да якой належалі ўласна Вялікі пасад, Запалоцьце, а ў ХІУ — ХУІ стст. —Крыўцоў пасад, Слабада, Экімань і, магчыма, некаторыя іншыя.
Галоўная роля ў гэтай сыстэме, безумоўна, належала Вялікаму пасаду, які паўстаў у выніку разьвіцьця першапачатковага ўмацаванага гарадзішча. У XI — XIII стст. менавіта тут жыла асноўная частка вольных палачан: рамесьнікі, ган дляры, купцы і г.д. Гэта была ня толькі галоўная эканамічная моц горада. але і палітычная, бо вольныя гараджане на вечы супольна вырашалі асноўныя пы таньні вонкавый і ўнутранай палітыкі
Архэолягічнае дасьледаваньне по лацкага Вялікага пасада абяцала шмат цікавага па старажытнай гісторыі горада, тым больш, што ў іншых буйных фэўдальных гарадах Кіеўскай Русі (у першую чаргу ў Кіўве і Ноўгарадзе) рамесныя пасады вывучаны шырока і ўяўляюць найбольш дасканала дасьледаваныя раёны фэўдальнага горада2.
Вучонымі АН БССР і супрацоўнікамі Полацкага гісторыка-архэолягічнага запаведніка былі заплянаваныя дасьледваньні полацкага пасада, але зьбег абставінаў прымусіў навукоўцаў паскорыць гэтыя працы. Вясною 1987 г. у самым цэнтры старажытнага пасада на сучаснай пл. Леніна было распачата будаўніцтва 52-кватэрнага жылога дома. Узгоднены з усімі ўстановамі, праэкт абмінуў беларускіх архэолягаў, што ў сваю чаргу прымусіла АН БССР і Міністэрства культуры БССР прыняць экстранныя захады. Будаўніцтва было спыненае да поўнага архэолягічнага вывучэньня плошчы, якая падпадала пад забудову. На жаль, значная частка культурнага слоя, магутнасьць якога складае тут каля 3 м, была зьнішчаная. Няўмольны коўш экскаватара пасыіеў зьнішчыць слой на плошчы больш за 300 м . Як потым паказалі раскопкі, тут пад жалезнымі зубамі, канула ў Лету амаль цэлая вуліца, адна з галоўных на пасадзе, і частка сядзібы рамесьніка XII ст.
Ахапіўшы падмурак будучага дома, на пл. Леніна быў разьбіты раскоп плошчай болей 1100 кв. м Для параўнаньня варта нагадаць, што за ўсю гісторыю
архэолягічанага вывучэньня Полацка з канца 20-х гг. самае дасьледаванае месца—Верхні замак, дзе раскапана каля 1500 м . Новыя раскопкі ў самым цэнтры Вялікага пасада абяцалі цікавыя знаходкі. I вучоныя не памыліліся.
Стратыграфічныя напластаваньні Вялікага пасада на пл. Леніна падзяляюцца на чатыры часткі і прадмацерыковы слой. Верхні слой XIX —XX стст. складаецца з развалаў бітай цэглы, пяску асфальту і рэшты сучасных драўляных пабудоў. Наступны слой шэравата— чорнага колеру з крапінамі гліны, парахні датуецца ХУІІ — ХУІП стст. Тут знойдзеная вялікая колькасьць кафлі паліхромнай, мураўлёнай, таракотавай, абутковых падковак, вырабаў з скуры, паліванага і непаліванага посуду й іншых рэчаў. Ніжэй знаходзіўся слой інтэнсыўнага чорнага колеру, які хара ктарызуецца зьнікненьнем паліванага посуду і кафлі, тытунёвых люлек. У гэтым слаі, які датуецца ХІУ—ХУІ стст. прысутнічае тыповы ганчарны посуд і дэкаратыўна-будаўнічая кераміка таго часу. Чацьвёрты слой мае характэрны карычневы колер. Ён насычаны друзам, дрэвам, гноем і датуецца XII—XIII стст. У прадмацерыку вылучаецца бедны на знаходкі слой сьветла -шэрага колеру зь невялікімі дамешкамі друзу. Сустракаецца ў нязначнай колькасьці ляпны посуд, але пераважаюць матэрыялы XI ст. Канцом X XI стст. можна пазначыць гэтыя напластаваньні. Мацярык — сьветлы, насычаны вадою суглінак.
Як сказана вышэй, агульная магутнасьць напластаваньняў склала каля 3 м. Сярод іх найболыв выразна прадстаўленыя слаі: XII—XIII і ХУІ—ХУІІ стст. Раскопкамі выяўлена тры будаўнічыя гарызонты. першы зь якіх адносіцца да ХУІІ— ХУІІІ стст., другі XII—XIII стст. трэці — XI — пачатку XII стст. Прадмацерыковыя напластаваньні Вялікага княства Літоўскага даюць магчымасьць даволі ўпэўнена сьцьвярджаць, што пер шыя насельнікі прыйшлі сюды недзе на