Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
Я не хачу, каб склалася думка, што я нічога не бачу каштоўнага ў кнізе Ляткоўскага. He! У ёй багаты фактычны матэрыял. Так некаторыя папскія булы мне былі невядомыя, як I іншыя факты. Бяда ў тым, што ўсё гэта падганяецца пад загатаваную схэму. Я лічу, што роля Міндоўга непамерна перабольшана як Ляткоўскім, так і ўсёй гісторыяграфіяй і перавялічаная за кошт Войшалка, які ўвесь час пакідаецца ў цяні.
Ад 10 студзеня 1979 г.
«Дзякую за добрыя словы пра мае працы... Mae справы не так ужо добра ідуць, вось мінулы год прайшоў без маіх
публікацыяў, невядома, ці будуць яны сёлета. А працы кладзецца шмат, шмат высілкаў. Я пісаў, што жыву ў Маладэчна, але кожны дзень езджу ў Менск ў Дзяржаўную бібліятэку, дзе праседжваю з 10-й да 18-й гадзіны. Вяртаюся дамоў I замест адпачынку іду працаваць у таварыства сьляпых, дзе працую 5 гадзін, склейваю каробкі. Без гэтага немагчыма было-б пражыць, бо дзеці мае інваліды, трэба на іх зарабляць. Цяжкое маё жыцьцё. Аднак усё ж ня гледзячы на вялікія жыцьцёвыя цяжкасыді й ігнараваньне, я не здаюся, вяду дось леды, вяду пошукі й, як кажа васпан, —выяўляю стойкась крывіча. Калі вочы канчаткова не адмовяць, я маю надзею, што сёе-тое зраблю, напішу, каб ведалі нашчадкі. Праўда, разблытываць нашую вельмі заблытаную гісторыю вельмі цяжка. Зьвесткі вельмі супярэчлівыя, думак і тэорыяў шмат.
Уся наша гісторыя, каб зразумець яе, трэба працерабіць джунглі фальсыфікацыі, якія пакінулі пасьля сябе розныя «дасьледчыкі» тыпу Стрыйкоўскага, Каяловіча, не гаворачы пра пазь нейшых. Літоўскі гісторык Батуры ў сваёй манаграфіі пра барацьбу Літвы з Залатой Ардой (выдадзенай у 1975 г.) паспрачаўся са мною. Ён згаджаецца з тым, што Літва сапраўды была там, дзе я яе паказваю, але ня згодзен ў тым, што назва «Літва» толькі пазьней перайшла на Аўкштоцію, бо, маўляў, паказаная мною Літва была працягам той Літвы, якая нібыта была тады на месцы сучаснай Літвы. Ён даказвае гэтае спасылкамі на граматы Міндоўга, добра ве даючы, што яны былі падробленыя нямецкім ордэнам у ХІУ ст. Што I казаць: калі няма чым біць, то бі бубнам. Але яго й яго калегаў можна зразумець. Прызнаць, што Літвы не было на месцы
Аўкштойціі, гэта значыць адрачыся ад гістарычанага свайго «вялічча».
Ад 23 сакавіка 1979 г.
«Вялілікі дзякуй за дасланую кнігу «The Useslav epos» , якую я сёньня заб раў на пошце. Кнігу з большага праглядзеў, знайшоў тое месца, дзе гаво рыцца пра Брачыслава як кіеўскага князя. I ўсё-такі аб гэтым паведамляе Эймундава сага. Як ні фантастычныя яе зьвесткі пра падзеі ўсяго Гардарыка, паводле якіх Брачыслаў атрымаў Кенугард, Яраслаў— Хольмгард, а Эймунд —Палтэск. Тым ня меней нейкая праўда ў іх ёсьць. асабліва ў адносінах князя ваньня Брачыславаі ў Кіеве. Бо адкуль тады там быў «Брачыславаў двор», які ўспамінаецца пры апісаньні падзей, зьвязаных з вызваленьнем Усяслава зь цямніцы ў 1068 г. Апроч таго, кіяўляне мелі нейкую падставу пасадзіць Усяслава на кіеўскі стол і ёю, відаць, было тое, што яго бацька займаў гэтае месца. Але з другога боку, як мог княжыць Эймунд, а пасьля Рагнар у Полацку, калі летапісцы яўна сьведчаць, што там да самай сьмерці ў 1044 г. быў Брачыслаў. Усё гэта вельмі цяжка разблытаць, як і многае з нашай гісторыі...
Сагі вельмі добра перадаюць першапачатковую назву Полацка — Палтэск, Palltesjuborg. Сапраўды, так называўся ён спачатку. Назва паходзіць ад назвы ракі Палаты, якая ў сваю чаргу выводзіцца ад латышскага Palte або Palts, што азначае «лужына». Гэта адзначылі 1 найбольш старажытныя летапісы, называючы Полацак — Палтескам».
Ад 1 красавіка 1979 г.
«Наконт перакладу працы пра эпас Усяслава — не турбуйцеся. Усё гэта можна зрабіць у нас, ды сам я крыху «вачыма» чытаю, як кажуць, пятае праз дзясятае. Тое самое-ж адносна Эймун давай сагі. У канцы мінулага году выйш ла кніга Рыдзеўскай «Древняя Русь м Скандннавня». Дык вось, у ёй маецца перакалад сагі, відаць, высока кваліфР каваны. Як я Вам і пісаў, пераклад гэтай сагі быў зроблены яшчэ А.Сапуновым. Аднак параўнаў першы з другім і бачу істотныя адрозьненьні. Мусіць, перак лад Рыдзеўскай больш дакладны.
Я прытрымліваюся думкі, што назва «крывічы»—патранімічная і паходзіць ад імя, толькі не ад «Крнвь», бо такога не было. Яго відаць, прыдумаў Фасмэр, бо не прывёў дакумэнтальных пацьвержань няў, а за ім паўтарылі іншыя. Было імя «Крэў», яно пацьвярджаецца дакумэнтамі й ужывалася яшчэ ў ХУІ ст. Магчы ма, што спачатку яно мела форму «скрэў», але пры зьбегу трох зычных пер шы гук адпаў. Род Крэвы (ці Скрэвы), відаць, быў найбольш магуны, і яго імя паступова перайшло на іншыя блізкія ці падначаленыя роды. Выводзіць назву «крывічы» ад слова «крэўныя», г. зн. блізкія па крыві, як гэта зрабіў Г.ІНты хаў у «Очерках...» зьяўялецца нацяжкай, але бачу, што ён зрабіў пад Вашым уплывам. Ва ўсякім выпадку назва «крывічы» (спачатку «Крэвічы») існавала здаў на, як прыйшло гэта племя ў Беларусь».
(Працяг у№б>
л&й «Убернте солнышко!»
& або Дакумэнтальная гісторыя & аб сьвяткаваньні «Гуканьня вясны»
Анатоль Казловіч
«Я, Ськіцеў Андрэй, у нядзелю 20 красавіка 1986 г., у 10 раніцы, прыехаў у Троецкае прадмесьце, каб дапамагчы падрыхтаваць выстаўку, а потым прыняць удзел у правядзеньні сьвята «Гуканьне вясны». Каля 11 гадзінаў прыехалі нашыя хлопцы. Мы пайшлі да ракі, дзе павінен быў адбывацца абрад. Нас сабралося асобаў трыццаць, у асноўным дзяўчаты. Мы пачалі сьпяваць беларускія абрадавыя песьні, вадзіць карагоды. Да нас пачалі падыходзіць людзі. Тут я заўважыў, што на сьхіле ракі стаяць незнаёмыя хлопцы (чалавек 70). Гэта былі яўна не аматары мастацтва. Потым частка зь іх пачала спускацца да нас.
Мы вадзілі карагод. У цэнтры стаяў Віктар з папяровай птушкай у руках. У сярэдзіну карагода ўварваўся незнаёмы хлапец і сарваў з Віктара лентачку зь беларускім арнамэнтам, выхапіў з рук птушку. Падбеглі яшчэ некалькі хлапцоў. Віктара штурхнулі ў натоўп і там адразу пачалі біць. Адначасова астатнія хлопцы пачалі зрываць з ўсіх нас лен тачкі, яны тапталі нагамі беларускі ар намэнт. Нашыя хлопцы стаялі па аднаму, па два. Вакол кожнага — па некалькі асілкаў, многіх нашых білі.
У мяне на галаве не было лентачкі, і да мяне ніхто не падыходзіў. Я бачыў, як білі Карабліна Валерыя, Стэльмашонка Сяргея, Бондаровіча Ігара, Костку Алеся. Білі за беларускую мову, за тое, што сьпяваем народныя песьні. Многія з нападаўшых былі п’яныя, ўсе лаяліся матам.
Потым усе нашы пайшлі наверх, а я застаўся. Бачыў, як ірвалі нашую па пяровую птушку — сымбаль вясны. Я пайшоў наверх. Там мяне і Мінко Віктара адвялі ў міліцэйскую машыну. У машы
не з намі размаўляў чалавек ў цывільным, які сказаў, што ён супрацоўнік міліцыі. Ён нас абвінавачваў, я толкам не зразумеў, у чым.Яго размова была бессэнсоўная. «Нднте отсюда, a то тут рабочне парнн нз Афганнстана вам костн поломают», — так ён скончыў. Калі мы сядзелі ў машыне, пачуўся званок. Пыталіся. як ідуць справы. Адзін з працаўнікоў міліцыі адказаў, што ўсё ідзе нармальна. Калі мы выйшлі з машы ны апошняе пытаньне: «Вы понялн, куда вам нужно йдтй?» Мы паехалі ў школу».
«Я, Мінко Віктар , па запрашэньню Саюза мастакоў БССР паехаў у нядзелю, 20 красавіка, у Троецкае прадмесьце на «Выстаўку аднаго дня». Я прыехаў туды з сваімі аднаклясьнікамі ўі 1 гадзінаў. Там ужо знаходзіліся нашыя навучэнцы, якія выстаўлялі свае творы. Як заўсёды, на гэтым сьвяце праходзіла «Гуканьне вясны» — народнае сьвята. У нас на га лавах былі лентачкі з нацыянальным арнамэнтам, а ў мяне ў руках была вя лікая абрадавая птушка — «Жаваро нак». Мы спусьціліся да Сьвіслачы, каб не перашкаджаць выстаўляць творы. Мы вадзілі карагоды і сьпявалі народныя песьні. Калі да нас пачалі спускацца хлопцы, я спачатку нічога не зразумеў. Яны адразу пачалі зрываць павязкі, нічога не растлумачыўшы. 1х было чала век 70. Адзін падыйшоў да мяне і выха піў з рук птушку, а нехта ззаду штурх нуў мяне ў гурт іэтых хлапцоў. Мяне адразу ўдарылі кулаком ў твар і пайшлі
да іншай групы сваіх таварышоў. У гэтай групе якісьці хлапец спрабаваў ім штосьці растлумачыць ( па-мойму, ён з тэатральна-мастацкага інстытута), але тут адзін хлапец выкрыкнуў: «Что нх слушать, нх бнть надо!» I яны пачалі біць таго хлапца зь інстытута.
Весь гэты так называемы «разбор» праходзіў хвіліну або дзьве. Потым яны пачалі казаць, каб мы ўцякалі адсюль. Калі мы казалі што-небудзь па-беларуску, яны крычалі, каб замаўчалі, бо яны не разумеюць і ненавідзяць гэтую мову. Потым, як высьветлілася ( a высьветлілася гэта ад гэтых хлапцоў«афганцаў» —яны так сябе называлі), напярэдадні іх выклікалі у гаркам камсамола і далі ім указаньне. Сярод іх было шмат п’яных, яны вельмі моцна лаяліся матам, учынілі расправу, на што органы міліцыі адрэагавалі вельмі спакойна. Ніхто зь міліцыянераў не паспрабаваў прыпыніць гэтай сцэны. Калі я размаўляў з адным міліцыянерам (не ведаю яго званьня, так як ён быў у цывільным, але так ён прадставіў ся, што супрацоўнічае ў міліцыі, і завёў мяне з Андрэям Ськіцевым ў міліцэйскую машыну), то ён сказаў нам: «Ребята, еслн вы не хотмте кончнть дело больннцей, то уезжайте быстро домой». Пасьля гэтага нам нічога не засталося, як паехаць падабру-паздарову. Пацьвяржэньне таму, што іх зьбіралі у гаркаме камсамола, сьцьвердзілася ў міліцыі.»
«Я прыехала ла сьвята вясны пазьней... Нашыя ўжо вадзілі карагод і сьпявалі беларускую народную песню. Я далучылася да іх. He пасьпелі мы пра сьпяваць гэтую песьню. як раптам з гор кі зьбеглі нейкія хлопцы і кінуліся зрываць з нас лентачкі зь беларускім арнамэнтам і піхаць нас. «Снпмайте повязкн!»—крычалі яны і дабаўлялі матам. Многія былі п’яныя. Я толькі што прые-
хала і яшчэ не пасьпела павязаць лентачку, але мяне таксама добра піхнулі. Мы запыталі ў іх, што гэта значыць, чаму яны бьюць нас, асабліва хлапцоў. Яны адказалі, што прыйшлі з Афганістана, іх зьбіралі спэцыяльна у гаркаме камсамола для барацьбы з фашыстамі, якія ў гэтыя дні павінны былі адзначаць дзень народзінаў Птлера. Ім сказалі, што моладзь спачатку будзе сьпяваць беларускія песні, а потым крычаць лёзунгі. Яны і ня сталі чакаць, убачылі, што мы сьпяваем народныя песьні і кінуліся нас біць.
Мы сталі тлумачыць, што мы не фашысты, а з мастацкай школы, што мы сюды запрошаныя. Мы казалі па-беларуску. «Говорнте по-русскн, по-человеческн, давайте!»—крычалі яны. Крычалі, што «еіце одно слово на белорусском ~ н по реке поплывете». Потым адзін глядзіць на мяне і гаворыць: «Еслн хотнте жнть, то забернте свонх шлюх н отправляйтесь отсюда!» Я абурылася, тады адзін хлапец схапіў мяне за паліто і разам з матам растлумачыў, што калі дзе сустрэне, то ні ражаць, ні жыць болын ня буду. Карацей кажучы, нас пабілі, абразілі, сапсавалі сьвята, на якім была і выстаўка нашых вучняў. Белавокая Наташа».