Полацак №5, 1991

Полацак №5, 1991

21.14 МБ
(Аб вобыску ў Доме спэцыялістаў я ўжо пісаў 20 гадоў назад у часопісе «Маладосьць». Але артыкул тады так моцна «пераапрацавалі», што засталося ўражаньне, быццам-бы Галубок памёр сваёй сьмерцью ад гіпэртанічнай хваробы ў 1942 годзе, аб чым паведамілі ў даведцы дачок Галубка. У ёй таксама гаварылася, што дзеці змогуць атрымаць за бацьку яго зарплату ў падвойным
памеры. Усё гэта рабілся, калі ўжо ня было ў жывых ні жонкі Галубка, ні зьвестак аб лёсе трох сыноў, што загінулі на франтах вайны. Але болей усяго было агідна тое, што чэкісты засакрэцілі мес ца пахаваньня Галубка. Сёньня мы робім высновы, што тыя сталінскія «сокалы» не вельмі шукалі сабе працы, каб палітычных вязьняў некуды высылаць. He хацелі яны таксама марна траціць грошы на тых ахоўнікаў, што суправаджалі арыштаваных ў Салаўкі або ў Магадап. Можа тут, пад Менскам, у Курапатах, знайшла куля народнага артыста, можа, ў іншым месцы. Але ці пазнаеш зараз яго па тых чэрапах бязпрозьвішных смяронтікаў?.. Таму мне прыйдзецца зараз перажываць зноў тыя шэсьць гадзінаў, каб паказаць на прыкладзе Галубка, як праходзілі ў той час вобыскі).
Адзін з чэкістаў у шынэлі зь вінтоўкай застаўся пры дзьвярох у хаце. Астатнія ў розных вайсковых вопратках пры наганах зганяюць усіх у адзін з большых пакояў, а з трэцяга паверха цягнуць заспанага суседа настаўніка ў якасьці панятога. Чэкісты чытаюць услых ордэр на вобыск у прысутнасьці аднаго ці двух членаў сям’і Галубка.
Мая жонка Галубок ( у доме Люся) з трохмесячным Генікам на руках сядзіць у крэсле, а нкусавец нешта шукае ў дзіцячым ложку—перабірае падушкі, пады мае матрац, затым роецца ў чамаданах, трасе кожную кнігу, гартае часопісы. Раптам з «Огонька» выпадаюць фотазды мкі партрэтаў Галадзеда і Чарвякова.
Гэтыя фота былі першымі і апошнімі рэчывымі доказамі ў нашым пакоі. Вобыск у ім скончыўся, бо шукаць больш няма чаго. Але чаму чэкіст нясе фотапартрэты ў залю Галубка, дзе нерухома, як у сне, сядзіць паняты, і кладзе іх на вялікі пісьмовы стол? Я пратэстую, кажу, што гэтыя партрэты мае і да Га лубка не маюць ніякага дачыненьня. «Вось глядзіце, на іх разьлінаваныя клет кі да павялічэньня, да паказу на фасадах установаў, дзеля дэманстрацыі на сьвятах». Але чэкіст на мяне ўжо не глядзіць і нават ня слухае. Ён пераходзіць у другі пакой і дапамагае іншым
рабіць вэрхал. 1м трэба сьпяшацца. Да раніцы трэба ўсё пасьпець, а засталося яшчэ тры пакоі.
Ужо было вядома, што Галадзеда ськінулі з чацьвёртага паверха ва ўнутраны двор НКУСа. Гэта было так бяс прэчна, што ніхто не даваў веры тым плёткам, быццам бы Галадзед «не вынес тяжестн предьявленных ему обвнненнй» і пакончыў з жыцыдём — выкінуўся з вакна. Бо тыя пакоі, дзе вяліся допыты, а тым больш мардаваліся палітычныя зьняволеныя, мелі на вокнах краты, a лесьвічная клетка дротавую сетку. Даз вольце не паверыць таксама і тым «дакумэнтам», па якіх Чарвякоў застрэ ліўся, бо ён таксама «не вынес тяжестн предьявленных ему обвнненнй». Чарвякова застралілі ў яго маленькім кабі неце, што быў побач зь вялікай заляй пасяджэньняў Вярхоўнага Савета ў До ме ўраду. Таму нават спасылкі на яго дачку не праясьняюць сутнасьці факта, а толькі дапамагаюць, тым, чыі рукі ў крыві, заставіць думаць усіх, што Чар вякоў сам хацеў такой сьмерці.
Труна зь целам Чярвякова стаяла на другім паверсе Дома настаўнікаў па Камуністычнай вуліцы. (Зараз вуліцы там няма Яна адным канцом упіралася ў Ленінскую, другім—сходзіла ўніз да Сьвіслачы. На гэтай вуліцы быў у той час і Дом мастакоў). Мы з маім сябрам, мастаком ішлі каля Дома настаўніка, там чамусьці сабраліся людзі. У паўголаса чулася прозьвішча: Чарвякоў...
Падняліся на другі паверх Дома настаўніка. Там ў цесным покойчыку ўбачылі труну зь целам нябожчыка. Галава яго была зь белаю павязкаю. Чатыры чалавекі з чорнымі стужкамі на рукавах стаялі ў пакоі. Яны, відаць, мелі даручэньне, пахаваць «самагубцу», як звычайнага настаўніка, а не як старшыню Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета. Але вось што кідалася ў вочы. Калі-б не цы вільнае адзеньне гэтых людзей, то можна было падумаць, што перад намі стаялі выканаўцы той чорнай справы.
якім у давяршэньне ўсяго даручана яшчэ і пахаваньне. Бо ні той узрост, ні тыя выразы на тварах, нішто іншае не давалі ніякай падставы думаць інакш. Праз поўгадзіны ля таго Дома ўжо нікога не было. Казалі, што натоўп людзей, якія станавіліся ў чаргу, каб разьвітацца зь нябожчыкам, быў спыне ны. Зьявілася палутарка і хутка, безь ніякіх працэдур труну ўськінулі туды. Машына дала газу ў твары людзей, што нейкі час беглі за ёй. Чаму, куды, і навошта так хутка павезьлі нябожчыка, ніхто ня ведаў.
Што датычыцца першага сакратара ЦК КПБ Гікалы, які таксама зьнік, мы ведалі настолькі мала, што нават байкі не было чутна ніякай. У народзе яго любілі. «У калгасах стала многа сала —вінават Пкала»,—казалі людзі. I сапраўды, гэта быў надзвычай цікавы і добры чалавек. Я пераканаўся ў гэтым, калі афармляў так званае «Пнсьмо белорусского народа велнкому Сталнну».
У 1935 годзе была нейкая мода складаць оды вялікаму правадыру. Ся рэднеазыяцкія рэспублікі пачалі з акынаў—Джамбула, Сулеймана-Отальскага. Чарга ўнесьці сваю лепту з калектыўнай творчасьці лепшых паэтаў дакацілася і да нас, беларусаў. Прымалі ўдзел Купа ла, Колас, Броўка, Глебка, Аляксандровіч, Харык, празаікі, шмат людзей з апарата аддзела агітацыі і прапаганды ЦК. Чытаньне тэксту праходзіліа на дачы цк у Альтанцы, куды прывозілі ўсіх удзельнікаў гэтай на дзіва недарэчнай, калектыўна—прымусовай (паспрабуй толькі адмовіцца) творчасьці. Між тым афармленьне пісьма шло адначасова з напісаньнем тэксту. У эськізе я прапанаваў беларускі куфар, выкананы у тэхніцы інкрустацыі па дрэву. Куфар з усіх бакоў аздабляўся арнамэнтам зь беларускай народнай творчасьці. зь лінейнай і расліннай, а больш за ўсё з фрагмэнтаў слуцкіх паясоў. Для гэтага падбіралася натуральнае каляровае дрэва. Былі там і чатыры малюнкі на
тэмы аховы межаў СССР, уручэньня актаў на вечнае карыстаньне зямлёй, калгасамі. Прамысловасьць БССР прадстаўляў Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат, культуру Беларусі прадстаўлялася ў выглядзе народнага танца «Лявоніха». На крышцы куфра — ордэн Леніна ў аб’ёмным выкананьні. Замок са звонам. Гэты куфар, як скрыня, служыў сховішчам альбома, на якім вышыты крыжам тэскт пісьма. Вядома, вонкавы бок пісьма быў выключна важны і кожны працэс выкананьня патрабаваў згоды з ЦК самім Гікалам ў асабістасьці. Памятаю, як я разам з Андрэям Аляксандровічам былі на прыёме ў ЦК па ўзгадненьню малюнкаў. Гэта быў, можа, чацьвёрты прыём, але не ў такім складзе. Пкала быў вышэй сярэдняга ўзросту, моцны, кражысты, валасатая грудзь. Чорныя акуляры і валасы пад вожыка. Я чуў раней, што ён вельмі патрабавальны ча лавек, не шкадаваў тых партыйцаў, якія шмат гавораць і мала працуюць. He павышаючы голасу, ён мог так дапячы, што лепей было больш не паказвацца яму на вочы.
Пкала сустрэў нас вельмі ветліва. Шмат гаварыў аб беларускім народзе, як шматпакутным у гісторыі, але вось зараз вольным з усіх бакоў, які робіць новую гісторыю. Разглядзеўшы нашыя малюнкі, ужо перад разьвітаньнем, ён абняў нас, як малых дзяцей, і сказаў: «Беларусаў трэба маляваць прыгожымі, яны заслугоўваюць таго, каб і ў мастацкіх творах яны былі такімі, якімі зьяўляюцца ў жыцьці і працы. А лепш паглядзіце на сябе ў люстэрка, вось вам жывыя партрэты». Што на гэтае адкажаш? Мне тады было дваццаць чатыры, а Андрэю —дваццаць дзевяць гадоў.
...На апошнюю частку чыткі зьеха лася шмат людзей. Усе згадзіліся з тым, што пісьмо адпавядае сваёй ідэі і ўздымае беларускі народ на добрую працу, як абавязацельства перад вялікім і мудрым таварышам Сталіным. Як самое пісьмо ня мела аднаго аўтара і афар
міцеля, то лічылася, што ўсё гэта рабіў сам народ. Мабыць таму, загадчык аддзелу агітацыі і прапаганды ЦК Ткачэвіч тры гадзіны даўбіў мне, што аўтарам куфра зьяўляецца беларускі народ, а не мастак Яўген Ціхановіч.
Той, хто быў у Маскве, пераказваў мне, як Ларыса Александроўская пера давала Сталіну той куфар. Яна пачала сваю прамову на расейскай мове. Сталін паволі прыпыніў яе і запытаўся : «А не моглн бы вы на языке белорусском?» Вядома, яна хутка перайшла на родную мову, бо яна была надзвычай таленавітай, прыгожай артысткай. Яна пранесла нашу мову праз народныя сьпевы, бе ларускую опэру і ў рэшце аддала сваё жыцьцё за беларускую культуру.
Яшчэ праз год я убачыў наш куфар ў Маскве, у Цэнтральным музэі рэвалюцыі. Там на шкляным століку стаяў экспанат вельмі цікавы па выкананьню і па народнасьці тых паясоў і арнамэнтэў, які быў выкананы «тал~ енавітым беларускім народам». Але вернемся ў кватэру Галубка, дзе працягваўся вобыск.
Ужо за поўнач, але раптам гаеьне сьвятло. Чэкісіы нэрвуюцца, патрабуюць сьвечкі. У тым пакоі, дзе жонка Галубка Ядзьвіга, адчыняе ўсе шафы і шуфлядкі рыжы чэкіст. Ён весь час нешта мармы ча. Трымаючы ў руках хлебныя карткі і каператыўныя кніжкі, ён зазначае: «Вот сохраняете, не вернте, что карточкн больше не нужны, чего-то ждете». Сыпле на стол сем манэтаў, дзе ёсьць нейкі працэнт срэбра. «Почему не сдалн государству этн полтннннкн? Мы сделаем это за вас». Дзіўна мне было ўсё гэта, манэты савецай чаканкі не зьнятыя з абароту, а трэба здаваць. Аднак рыжы далучае іх да іншых рэчавых доказаў і нясе ў залю Галубка. Потым цягне некалькі шэкспыраўскіх кніг і зазначае пры гэтым: «держнте кннгм буржуазного драматурга». Цяжка было глядзець на жонку Галубка, бо на тыя папрокі, што ідуць з вуснаў гэтага дзяржыморды, трэба нешта адказваць, але ні да таго.
Праглядалася ўсё. Здымаліся рамы з
карцінамі, прастукваліся сьцены. Нават у кухні пераглядаліся талеркі, усяму даваліся брыдкія ацэнкі ў перамежку з матам. У тры гадзіны пачалі вобыск ў залі Галубка. (Так мы называлі той пакой, дзе на мальбэрце стаяў партрэт жонкі Га лубка, работы мастака Кругера, і наверсе знаходзіўся надзіва вялікі куфар зь бе ларускай посьцілкай. Ён служыў як сховішча або як сямейны тэатральны архіў). 3 куфра даставалі амаль усё, што ў ім было: альбомы з фотакарткамі тэатральных пастановак, групавыя здымкі артыстаў і асобных сцэн, альбомы з выразкамі газэт, водгукі гледачоў, пагранічных заставаў і воінскіх часыдей, перапіска зь дзеячамі культуры Расеі й Украіны, дзёньнікі і ўспаміны, рукапісы п’ес і вершы нашаніўскіх часоў, рукапіс амаль закончанай п’есы пад назвай «Несьцерка», пастановы СНК БССР аб наданьні званьня народнага артыста БССР, аб прэміраваньні Галубка пэрсанальнай аўтамашынай М-1, зборнік апавяданьняў, надрукаваны ў Пецярбурзе ў 1913 годзе, малюнкі «тыпаў» і эськізы да дэкарацыяў, эськізы касьцюмаў, крэмнёвая стрэльба і шабля пана Сурынты й яшчэ некаторыя рэчы бутафорыяў, без чаго не абходзіўся тэатральны калектыў ў пачатку сваёй дзейнасьці.