З-і будынак Яраелаўскай мужчынскай гімнзіі Сьветлы трохпавярховы будынак мужчынскай гімназіі вылучаўся ад іншых на Сямёнаўскім пляцы бездакорнасьцю клясічных формаў. Але нейкім холадам цягнула ад яго мураваных сьцен. Такім стылым быў ён і ў сярэдзіне. Строгі распарадак, зубрэньне і нія кага вальнадумства. Калі Максім ужо скончыў гімназію, у адным з нумароў яраслаўскай газэты «Голас» ён прачытаў правілы паводзінаў вучняў, выкладзеныя дырэктарам вучылішчаў Яраслаўскай губэрні ў1835 г. У іх значылася, што навучэнцы павінны заўсёды мець страх божы, Кніг, якія не належалі да выкладаемых навук, зусім не чытаць. А тыя, што датычыліся сьвяшчэннага пісаньня —толькі пасьля пісьмовага дазволу інспэктара. Вечарам у адным месьце вучням не дазвалялася схадзіцца ні пад якой падставай, нават для сумеснай падрыхтоўкі заняткаў. Каб выйсьці за горад, у лес, патраба ваўся асабісты дазвол дырэктара. На шчасьце, у гады вучобы Маскіма тыя парадкі адмянілі. Гімназія вярнулася да тых прагрэсыўных асноў, якія закладваліся ў першыя гады яе існаваньня. А заснавальнікамі былі прафэсары Маскоўскага ўнівэрсытэта. Менавіта яны адабралі ў жніўні 1805 года на экзамэнах 50 самых падрыхтаваных юнакоў. Выкладчыкаў падбіралі таксама старанна. Гэта былі людзі перадавых поглядаў. Таму нядзіўным было тое, што на лекцыях гаворка ішла ня толькі аб навуковых законах і адкрыцьцях, але выказваліся погляды на літаратуру, тэатральныя пастаноўкі Яраслаўскага тэатра і ,нават, на парадкі, якія існавалі ў царскай Расеі. Якраз гэта і не спада балася імпэратару Аляксандру I, які ў 1823 годзе наведаў гімнзію. Ён застаўся незадаволены станам справаў, аб чым і паведаміў дырэктару й інспэктару гімнзіі. Тыя, перапужаныя, пачалі выпраўляць становішча. Адразу паменьшылася колькасьць гадзінаў, адведзеных на вы вучэньне матэматыкі, фізыкі, гісторыі. Палітычную эканомію наогул выключылі з праграмы. А вось часу на старажытна клясычныя мовы, наадварот, павялічылі. Амаль кожны дзень у раскладзе заняткаў стаялі латынь або грэчаскі. Потым да іх далучылі і царкоўнаславянскую мову. А тут без зубрэньня ніяк не абыйсьціся. Прасякнутая вернаподанніцкім духам, гімназія згубіла свой прагрэсыўны характар, што спадабалася імпэратару Мікалаю, які праз восем га доў пасьля свайго папярэдніка, наведаў яе. Ён пабачыў строгасьць, паслухмян ства, беспярэчнае выкананьне загадаў выкладчыкаў і дырэктара. Усё як і належыла быць узорнай гімназіі яго імпэратарскай сьветласьці. У выніку гэтага прыезду гімназія хутка набыла новы статут. Ён стаў больш вышэйшым. Разам зь ім зьмяніўся і тэрмін навучаньня. Ужо не чатыры, а восем гадоў пакутвалі вучні. Адзінае, што давала гімназія, дык гэта права паступленьня ва ўсе ўнівэрсытэты Расейскай імпэрыі. Але, як кажуць, час лепшы лекар. Хутка наказы імпэратараў забылі, і гімназія стала самай звычайнай: зь не паслухмянымі, але кемлівымі вучнямі і добрымі, ўсё разумеючымі выкладчыкамі. I адразу гімназія набыла славу. Сапраўды, ёй было чым ганарыцца. У 1832—1837 гг. тут займаўся вядомы расейскі паэт Мікалай Някрасаў. У 1881 1890— славуты опэрны сьпявак Леанід Собінаў. Атрымалася, што вучыліся яны ў розных будынках гімназіі. У Ярас лаўлі іх так і называлі: някрасаўскі і собінаўскі. Максіму Багдановічу давялося хадзіць у трэці, новы будынак гімназіі. Яго збудавалі на сродкі земства ў1901 годзе. Калі Максім упершыню ўвайшоў у яго, ні ён сам, ніхто наогул нават і не здагадваліся, што гэты русавалосы з блакітымі вачыма хлапец, вельмі сьціплы і сарамлівы ў прысутнасьці незнаёмых людзей, будзе гонарам і легендай трэцяй гімназіі. Што праз 48 гадоў на яе будынку зьявіцца мемарыяльная дошка: I • ЗДЕСЬ.В БЫВШЕЕ • I МУЖСКОЙ ГММНАЗНЛ, I в 1908 -1911 ГОДАХ I УЧМАСЯ МЗВЕСТНЫЁ | БЕАОРУССКНЙ ПОЭТ I МАКСММ |.БОГДАНОВМЧ. Максіму гімназія падабалася перш за ўсё сваімі настаўнікамі. Асабліва запалі ў душу два выкладчыкі: Уладзімір Белавусаў, клясны настаўнік і латы ніст і Парфірый Мізінаў, кіраўнік літа ратурнага гуртка і гімназысцкага тэат ру, славіст, гісторык і географ. Уладзімір Белавусаў ведаў некаль кі моваў, цікавіўся літаратурай і мас тацкімі перакладамі. Цудоўны меў ён і характар. To быў вельмі добры, чулы чалавек. Трохі летуценьнік, узвышаная натура, якому чорная рэчаіснасьць не давала перадыху. Свае сумныя думкі ён спрабаваў схаваць у віне. Але, нават ведаючы гэтую слабінку настаўніка, вучні паважалі яго. Складаны вурок латыні ён пераўтвараў у цікавы аповяд. Настаўнік мог адказаць на любое пытаньне па літаратуры і мовазнаўству. Акрамя таго ніколі ня ставіў дрэнных адзнак (а гэта так любяць вучні)! Калі Белавусаў даведаўся, што Максім піша вершы і наогул займаецца літаратурай, ён параіў яму больш углыблённа вывучаць грэчаскую, італьянскую і фран цузскую мовы. А потым, убачыўшы зацікаўленасьць Максіма, стаў кіраваць яго заняткамі. Настаўнік увесь час паў тараў, што літаратуру лепш ведаць у арыгіналах, чым у перакладах. Максім, пад яго ўплывам, настолькі захапіўся мовамі, што пачаў перакладаць на беларускую мову Гэйне, Вэрлена, Гарцыя, Вэрхарна. Ён марыў вывучыць акрамя заходнеэўрапейскіх ўсе славян скія мовы. «Беларусы павінны быць знаёмы з мовамі славянскіх народаў. I беларусам гэтае лягчэй даецца»,— лічыў ён. У свабодны ад заняткаў час ён чытаў Евангельле й яго пераклады.Так займаўся чэшскай і сербскай мовамі. Пазьней, калі ўжо скончыў гімназію думаў вывучыць польскую. У адным зь лістоў у рэдакцыю «Нашай нівы» ён па прасіў, каб яму выслалі кнігу Васілеўскага «Літва і Беларусь», а таксама польска расейскі слоўнік. «Па Васілеўскаму я і хачу вучыцца. Маю надзею, што за лета здолею-такі яго прачы таць»,— пісаў Максім сваім сябрам. Другім настаўнікам, які аказаў на Максіма моцны ўплыў, быў Парфірый Мізінаў. Калісьці ён сам вучыўся ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі й усе «радасьці» яе жыцьця пазнаў на сабе. Пасьля заканчэньня гімназіі з залатым медалём, ён паступіў у Маскоўскі ўнівэрсытэт на гісторыка-філёлягічны факультэт. А калі скончыў яго, пайшоў працаваць настаўнікам у тую-ж Яраслаўскую мужчынскую гімназію. Пэўна, што праца не магла задаволіць гэтага адукаванага чалавека з надзвычай шы рокім колаглядам. Дванаццаць гадоў ён чытаў публічныя лекцыі пад агульнай назвай «Гісторыя і паэзія»: «Пушкін, як гістарычны бэлетрыст», «Рускія за мяжой у ХУП стагодзьдзі», «І.А.Ганчароў і яго галоўныя творы», «Пушкін—сын стагодзьдзя». Потым гэтыя гістарычна літаратурныя лекцыі-нарысы ўвайшлі ў яго зборнік аб паэзіі. Другой навуковай працай стала кніга «Зь мінулага Яраслаўскай мужчынскай гімназіі», якую ён напісаў на падставе сваіх архіўных знаходак. Максім быў у захапленьні ад Парфірыя Мізінава, свайго старэйшага сябра і дарадчыка. На яго вуроках не патрабавалася зубрыць. He бяздумнае завучваньне сьпісу імёнаў і прозьвішчаў, лічбаў і падзей падтрабаваў ён ад сваіх вучняў, а стройнае ўяўленьне аб законах гістарычнага разьвіцьця народаў і дзяржавы, аб іх узаемных уплывах. Падабалася і тое, што Мізінаў ніколі не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў. Калі хто-небудзь зь гімназыстаў пачынаў па падручніку хваліць манархічны лад, ён заўсёды стараўся перавесьці гэтае выступленьне ў іншы кірунак. Безумоўна, такому чалавеку дырэкцыя гімназіі шмат у чым перашка джала. Неаднойчы яна выказвала сваё незадаволеньне літаратурным гуртком старшаклясьнікаў. На яго пасяджэньнях разглядаліся пытаньні клясічнай літаратуры, абмяркоўвалася новая паэзія, сучасныя літаратурныя плыні. Максім наведваў гурток пастаянна. Часамі чытаў рэфераты Ня гледзячы на тое, што ён прысьвяціў сябе вывучэньню беларусіцы, па многіх пытаньнях расейскай літаратуры ён быў больш дасьвед чаны, чым даўнія аматары гурка. Яго даклады заўсёды зьдзіўлялі слухачоў сваёй глыбінёй, трапнасьцю назіраньняў. Максім знаёміў гурткоўцаў з апошнімі павевамі ў літаратуры. Выказваў свой погляд на прыгажосьць твораў, мастац- кае майстэрства Талстога, Пушкіна, Лермантава. Думкі яго былі даволі сьмелыя, часам рызыкоўныя. Максім наогул любіў спрачацца. Прычым атрымоўвалася ў яго гэта вельмі эмацыянальна. Ён размахваў рукамі, жэстыкуліраваў, гарачыўся. Адна спрэчка разгарэлася на гуртку з-за Лермантава. Мізінаў чамусьці не ўспрымаў яго паэзію сурьёзна і лічыў, што сумныя вобразы лермантаўскіх вершаў— гэта даніна модзе. Такое меркаваньне склалася ў яго пасьля знаёмства з успамінамі нейкай сучасьніцы паэта, якая не пашкадавала чорных фарбаў, апісваючы асабістае жыцьцё Лермантава. Максім-жа лічыў, што вартасьць паэта вызначаецца не наяўнасьцю ўспамінаў, якія да таго-ж вызываюць сумненьні, a тым, якую спадчыну пакінуў ён на шчадкам. Бо, ня гледзячы на кароткае жыцьцё, дараванае лёсам, Лермантаў напісаў па-сапраўднаму цудоўныя творы. У іх багата такога, што зрабілася радасьцю жыцьця для многіх людзей. I таму яны з пачуцьцём жывой удзячнасьці ўспамінаюць гэтага геніяльнага, але адзінокага, на самога сябе пакінутага чалавека. Лермантаў быў, як месяц, адзінокі. Гэта Максім адчуваў сэрцам. Аднойчы, пры гартаньні томіка вершаў, яго ўразіла рэдкасная, амаль непарушаемая ад народнасьць лермантаўскіх эпітэтаў. Амаль у кожным вершы ён знаходзіў «халодны розум», «магільную цемру», «злобы атруту», «крывавую клятву», «адскія сьлёзы». Максім прыглядаўся да яго тропаў, эпітэтаў і раптам яму пачало здавацца, што ўся кніжка напоўнена толькі імі. Пад уражаньнем нечаканага адкрыцьця ён пачаў праглядаць тамы акадэмічных выданьняў. I перад ім зноў пачалі праходзіць доўгім ланцужком знаёмыя вобразы: «лёсавыя буры», «нябё- сная гарачыня», «халодны погляд», «сар дэчная атрута», «атрута пакут». Ён адчуў, што сумныя вобразы напаўняюць усю спадчыну паэта. Максім бачыў, як білася адзінокая душа Лермантава ў коле розных хваляваньняў, якія ператварылі ягоную творчасьць у нейкі «паўтор пройдзенага». Якім вялікім было адзіноцтва Лермантава і наколькі моцны яе уплыў, што нават вялікая сіла талецта ня здолела зламіць яе. Як Макісім размеў паэта! Яму, таксама рана асірацеламу, пачуцьцё адзіноты добра вядома. Асабліва ўзмацнялася яно, калі ён хварэў і нікуды не выходзіў. Кола падзей тады звужалася і дзень казаўся доўгім-доўгім. Адчувалася, як сумным натоўпам праходзяць у яго галаве надакучлівыя вобразы, круцяцца неадчэпныя, ужо тысячу разоў перадуманыя думкі. Яны прыхо дзілі ўчора. 1 зноў прыйдуць заўтра. Максім не аднойчы разважаў, што патрэбна, каб даць імпульс такому застыламу жыцьцю? Шукаць новыя сродкі для прымяненьня сваёй сілы? Абагаціць жыцьцё сьвежымі ўражань нямР Але гэтага якраз і няма ў адзі нокага чалавека. I таму вяртаецца ён ужо на знаёмыя шляхі, узьнімаецца ў неба на аблокі сваіх летуценьняў. Думае, марыць аб тым-жа, што і раней. Нарастае ў яго душы сум, які гняце яго I не дапамагаюць тады нават любімыя кнігі, музыка, творы мастацтва. Тады патрэбна толькі жывая, чулая душа. Але ў Маскіма такога чалавека, хто-б мог разьвеяць яго жахлівы сум адзіноты, цёмныя хмары змрочных дум, ужо не было. Памерлі маці і Вадзім, разыйшліся кожны сваёй дарогай гімназысцкія сябры, настала доўгае растаньне з Аняй.