Пасьля доўгіх блуканьняў трапіў у Нямеччыну, у беларускі лягер Бакнанг. Там рэдагаваў газэту «Беларускае слова», затым «Беларускую трыбуну». Адтуль паехаў у Амэрыку і Ў сакавіку 1950 г. апынуўся ў Саўт Рывэры.Праца ваў рабочым у розных кампаніях. У 1980 г. пайшоў на пэнсію. Зьявілася шмат вольнага часу, які ён поўнасьцю прысьвяціў літаратурнай творчасьці, Міхась Кавыль працуе ў розных жанрах. Ёсьць ў яго карона санэтаў, два вянкі, некалькі паэмаў, апавяданьняў, раман, творы драмы і публіцыстыкі. Для усіх яго паэтычных твораў характэрна мілагучнасьць і музычнасьць. Можа таму, на словы яго вершаў на пісана столькі песьняў. Прапануем ва шай увазе адну зь іх. 1tJ11 Сыны Беларусі Сыны Беларусі Ня здрадзяць да скону Старонку сваю. У джунглях Бразыліі, У краі Вашынгтона Галосна пяюць: Пра вялікі Сакавік, Усенародны сход, Пра сваю Беларусь. Слаўны свой народ. Іх песьня, як лава, Грыміць над зарою У няродных краёх Пра вечную славу Нязнаных гэрояу, Што ўпалі ў баёх— За вялікі Сакавік, Усенародны сход, За сваю Беларусь, Слаўны свой народ. Нясуць тую песьню Магутныя хвалі. Хутчэй хай нясуць Туды, дзе балесьне Душу закавалі, Забілі красу. Хай бушуе Сакавік, Пярунамі б’е. Беларусь, Беларусь, Мы—сыны твае. 6.ХІІ. 1965 «Ніхто з радзімай Беларусі не прачытае маіх дум...» Лідзія Савік Штрыхі да творчага партрэта Масея Сяднёва' Ад сына твайго, што не здрадзіў табе Што зь імём тваім непахісна стаяў, як стаю Прымі ў тваёй цяжкай, сьвятой барацьбе Ад шчырага сэрца прызнанасьць маю... Беларускае пісьменьніцкае замежжа— амаль невядомая для нашай Бацькаўшчыны зямля... Адкрыцьцём для на шага чытача сталі сёньня вершы, паэмы, раманы Масея Сяднёва — аднаго з найбольш таленавітых прадстаўнікоў бела рускай пісьменьніцкай эміграцыі. Яго кнігі паэзіі «Птушыныя зоры» (1975), «Ачышчэньне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасьць» (1989), раманы «Раман Корзюк» (1985), «I той дзень надыйшоў» (1987) уведзены ў адкрыты фонд нашай нацыянальнай бібліятэкій іх легальна ўжо можна прачытаць. Як цяж Артыкул кандыдата філёлягічных навук, ст. навуковага супрацоўніка інстытута літаратуры АН БССР Л. Савік друкуем у скарачэньні ка ўсьведамляць, што мы наогул былі пазбаўлены магчымасьці своечасова пазнаёміцца зь лепшымі дасягненьнямі твор чага, філясофскага, паэтычнага мысьленьня, зрабіць іх сваім духоўным здабыткам, ня кажучы пра хараство роднага слова, якое столькі год гучыць за межамі Бацькаўшчыны! Упэўненая,творчасьць Масея Сяднёва захопіць чытача сьвятлом простай чалавечнасьці, хоць сам паэт сумняваўся: «Ну што каму да твайго слова?.. He патрабуем тонкіх мы тваіх сугуччаў». Праз усё, што створана Сяднёвым, прахо дзіць нязьменны матыў адданасьці і любові да матчынай мовы, роднай зямлі, якая была такой няласкавай да паэта «Як мне цябе, радзіма, не хапала: Якою я згараў журбой». У творах Масея Сяднёва, напоўненых унутраным эмацыянальным напалам, шмат аўтабіяграфічнага, аса біста перажытага, але гэты аўтабіягра фізм успрымаецца ў шырокім сэнсе, ня толькі як асноўныя вехі жыцьцёвага шляху, а як глыбока мастацкае, эстэтыч нае самавыяўленьне духоўнага сьвету. Паэт заўсёды больш цэласны і значны, чым яго біяграфія, таму што ён—гэта цэлы сьвет— радасьць і смутак, шчасьце і трагедыя, гармонія і супярэчнасьць. Паэзія і проза Масея Сяднёва раскрываецца глыбей з улікам яго складанага жыцьцёвага лёсу, насычанага драматычнымі падзеямі. Сялянскі сын з глыбіннай Магілёўшчыны, студэнт Менскага Вышэйшага пэдінстытута, тале навіты паэт, вершы якога ў 30-я гады пачалі друкаваць «ЛІМ», «Полымя Рэва люцыі», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная зьмена», «Беларуская работніца і сялянка», альманах «Аднагодкі», узрастаў, як і многія нашы паэты, сярод прыгажосьці беларускай прыроды, сьвету, што вабіў «адзінствам хараства». Натхнёны мілагучнасьцю роднага слова, ён пачаў «сьпяваць хвалу сонцу, вясьне, дажджу і грому». Ягоныя вершы былі заўважаны літаратурнай грамадзкасьцю, што акрыліла маладога паэта, надало яму сілы, творчага імпэнту. Вершы Сяднёва краналі душу чытача адухоўленасьцю, нацыянальным калярытам, веданьнем багацьця роднага слова. Як і многіх іншых пісьменьнікаў, прадстаўнікоў таленавітай моладзі, Ся днёва рэпрэсіравалі ў кастрычніку 1936 г., абвінаваціўшы ў нацдэмаўшчыне й іншых грахох. Пачаліся змрочныя турэмныя дні, допыты, а пазьней — цэлыя гады выгнаньня. Вершы гэтага часу на бываюць зусім іншую эмацыянальную танальнасьць, іншыя фарбы ў адрозь неньне ад узьнёслых лірычных матываў, што пісаліся «на досьвітку». Глыбокія перажываньні раскрываюцца ў формах балюча падкрэсьленага кантрасту. Ра дасьць жыцьця абрываецца цяжкай рэ чаіснасьцю. Паэт бачыць сваю музу зь зьвязанымі назад рукамі, ягоны верш «ахрып на цэмэнце ў казэмаце», «хруснуў касьцьмі». Ня гледзячы на жорсткую рэчаіснасьць, у сваім вершы «Сьледам за песьняй» пра сваю музу паэт гаворыць: Дармо: хоць білі у цішы і пхалі нанач у задуху— ня выбілі зь яе душы і песеннага духу. Ці йна была на Калыме, ці ў камэры вільготнай, цеснай, ці сьмерць была ў яе наўме— яна была заўсёды песьняй. Можа за гэты паэтычны дар лёс быў літасьцівы да М.Сяднёва. Прывезены з Калымы ў Менск напярэдадні вайны на паўторнае сьледтва, ён атрымаў неспадзяваную свабоду... дзякуючы вайне. I гэтае вызваленьне ён вітаў «сваіх радкоў лірычнейшым салютам». Лёс Сяднёва, дарэчы, паслужыў жыцьцёвай асновай для мастацкага ўвасабленьня лёсу рэпрэсіраванага сына Зазыбы — Масея, у трылёгіі Івана Чыгрынава. Гнаны вайной, Сяднёў апыняецца на чужыне. Стан паэта ў гэты момант — раздвоенасьць, супярэчлівыя пачуцьці, балючыя пытаньні. «Дзьве душы ў маёй душы аднэй між сабой змагаюцца бесыіерастанку». Унутраны голас, быццам, староньні дарадца, прамаўляе словы, якія сам ён баіцца выказаць: «Паэтам Бацькаўшчыне застанешся, хоць на свабоду Бацькаўшчыну прамяняў ты, за вызваленьне ейнае загінуць баючыся» («Урывак»), Ці-ж лягчэй стала сэрцу паэта ад таго, uno ягоная песьня стала вандроўнай? Вёрсты шлях мой далёкі пакрылі. боль у сэрцы маім, што гадамі насіў, не заціх. Нібы птушка пярынкі з крылья, разгубляў я па сьвеце самых родных і дарагіх. У 1946 г. Сяднёў піша паэму «Мая вайна» (першапачатковая назва «На край сьвятла»), пазьней «Цень Янкі Купалы», яшчэ пазьней трагічную паэму «Мікола Бугроў». Балючыя ўражаньні вайны глу шылі напачатку тугу па родных, пакінутай Бацькаўшчыне, але потым матывы смутку, тугі па радзіме пачынаюць пра рывацца амаль у кожным вершы, жывуць у паэтавай душы пастаянна, дзе-б ён ні жыў, пра што-б ні пісаў. Як адчувае сябе чалавек, які выпаў зь гісторыі сваёй краіны? Ён стварае сваю асабістую гісторыю, жыве інтэнсыўным унутраным жыцьцём. У М. Сяднёва гэтая духоўная перапоўненасьць знаходзіла выйсьце ў мастацкай творчасьці, дзякуючы якой лёс яго на чужыне зь цягам часу станавіўся не такім горкім і цяжкім. Ды ўсё-ж паэт востра адчувае сваё адзіноцтва. Слых яго «аглушаны чужою гаворкай», «ночы цьвітуць снамі» аб далёкім родным краі. У вершах «Хусьцінкі», «Сум», «Вечар», «Сон», «Адзіноцтва», «Відзеньне Бацькаўшчыны», «Боль», «Сум», «Сьмерць малітваў» раскрываецца сьветаадчу ваньне чалавека, для якога страта айчыны раўназначна страце ўсяго леп шага ў жыцьці, нават паэтычнага натхненьня. Усё найбольш значнае, што створана Сяднёвым, прысьвечана Беларусі. Гэта творы, вершы, паэмы, што сабраны ў кнізе «Ачышчэньне агнём». Яны напісаны рукой сталага, шмат перажыўшага, пера думаўшага чалавека, які і ў сваёй жыцьцёвай уладкаванасьці прызнаецца: «Калі я гэты бераг і абраў, ня значыць, што забыў я іншы бераг». Сяднёў неяк пісаў, што адзіным сродкам выяўленьня сябе была для яго родная мова. 1 сапраўды, можа таму выклікае моцнае ўражаньне. пачуцьцё суперажываньня лёс лірычнага героя ў творчасьці М.Сяднёва, што раскрываецца ён менавіта беларускім словам, якому падуладны самыя разнастайныя адценьні эмацыянальнай палітры нацыі. Цяпер на бацькаўшчыне ўжо марозы кладуць узор на раншшім лядку. Падпаленыя восеняй бярозы, усьцяж гараць на бальшаку. У полі бацьку я ў падмозе, гляджу жывёлу, бульбіны пяку. I ўсё гляджу чамусьці, як бярозы гараць на нашым бальшаку. Я восеняй жыву ў трывозе, забудуся, ды зноў кране: падпалёныя восеняй бярозы, гараць пякучай ранай у мяне. Пякучай ранай гараць яго ўспаміны пра маці, пра яе нястомныя рукі («Кросны»), пра бацьку і сясьцёр, родную вёску. «Журботныя ў мяне матывы / згадак шмат пра Беларусь... Макранскія прыпамінаў я нівы і матчын на стале абрус* («Паэма «Беларусь»). Усе вершы, прысьвечаныя Беларусі, поўняцца адным пытаньнем: «Нашто-ж, скажы, між Захадам і Ўсходам вачыма сінімі ты прарасла?». У паэзіі Сяднёва, дарэчы, няма ніякіх ідэялягічных напластаваньняў, прысьвячэньня нейкім зададзеным тэмам. Паэт Сяднёў ідэйны ў той ступэні , як ідэйны М.Багдановіч, які не прыймаў павярхоўна тэндэнцыйнай «ідэйнасьці», што не бярэ ў разьлік узвышаць чалавечае ў чалавеку. Сяднёў надзвычайна патраба вальны да сябе, як паэта. Яго ахопліваюць сумненьні, незадаволенасьць зробленым: Я не паэт, калі душы маёй малітваў ня шэпча ў грозныя часы народ. Я не паэт, калі рашчуленыя рытмы ня плавяць абыякавасьці лёд. Я не паэт— ня ўзьнёсься я над часам, наш век не задрамаў у радкох маіх паэм. ..У вершах Сяднёва, народжаных у «муках гворчасьці», мы адчуваем праявы высокай духоўнасьці, здольнай глыбока ўзьдзейнічаць на чалавека. Паэта непакоіць, што слова ў наш век перастала «быць словам Божым адкрыцьця», абясцэнілася, страляе маной, стала страшней за атам. Ён бачыць сваю задачу — «ад пустазельля ніву прапа лоць, каб ажыло нанова слова, як дзеяньне. як адкрыцьцё і плоць». Ён верыць, што час Божага натхненьня, час паэта не мінуў, і цепліцца ў яго надзея, што «можа ўведаюць яны, чым жыў паэта іх нязнаны». Грамадзянскае, чалавечае сумленьне паэта глыбока трывожаць супярэчнасьці сьвету той факт, што «над сьветам грэшным, вінаватым запанаваў няўмольны атам». Паэт, адмаўляючы гэту пагрозу, піша аб прыгажосьці сьвету, са шчырым захапленьнем апавядае аб сваіх вандра ваньнях, апісвае сваю палескую Лёрэляй, услухоўваецца ў скаргу хва ляў, слухае песьцю жаўрука, заўважае, як з «бетону і каменю пачынае вылазіць вясна», захапляецца жаночай прыгажосьцю, ён моліць Бога за людзей: