зшкі Бацьтаыны Адродзімся зь верай Яўген Лецка У Беларусі, як і паўсюль, дзе яшчэ нядаўна ўсеўладна панавала камуністычная ідэялёгія, яе здавалася-б разьлічаныя на тысячагодзьдзі жалезабетонныя збудаваньні рушацца зь незвычайнай хуткасьцю. Ад былога аўтарытэту партыі па сутнасьці не засталося нічога. Таму казаць аб прыцягальнасьці ідэялаў каму нізму, жыцьцёвасьці так званага маральнага кодэксу будаўніка новага грамадзта не адважваюцца сёньня і самыя палкія яго прыхільнілі. Паўстае пытаньне: чым замяніць тое, што няўхільна адыходзіць у нябыт, ро біцца зьявай гісторыі, якую незадоўга пачнуць вывучаць навукоўцы, паказваць, што ўчарашняя ідэялёгія дала людзям, чым ашчасьлівіла чалавецтва... Ня будзем забываць, што ў 20-я гады камунізм у Беларусі меў досыць значны посьпех, бо зь ім зьвязвалася на цыянальнае адраджэньне народу. Нездарма-ж былыя дзеячы БНР, убачаўшы посьпехі палітыкі, што набыла назву бе ларусізацыі, вярнуліся з эміграцыі на Бацькаўшчыну. Быў гэты ўнікальны для ўсёй савецкай пасьлярэвалюцыйнай рэчаіснасьці прыклад нацыянальнага яднаньня. Ён вельмі шмат даў для куль туры і гаспадаркі, але куды больш могбы даць, каб Беларусь і далей ішла па шляху самасьцьвяржэньня й інтэграцыі ў Эўропу. Працэс той быў гвалтоўна перяпынены сталінскімі рэпрэсіямі. 1 ў моры беларускай крыві захлынуліся і нацыянал-дэмакраты, і нацыянал-камуністы. Ад тых часоў мы і дасюць ня можам акрыняць. Уплыў постнацыянальнага камуністычнага панаваньня ў Беларусі, бадай, адчу ваецца вастрэй і трагічней, чым дзе. Да агульных бедаў дадаюцца свае адмысло выя-амаль татальная зрусыфікаванасьць гарадоў, адсутнасьць нацыянальнай шко лы, безнацыянальна-бязмоўны парля мэнт, агульны ўпадак культуры, ды горкая спадчына Чарнобыля, ад якой мы невядома калі ачуняем. Пытаньне стаіць рубам: быць або ня быць, здолеем сябе захаваць як нацыя, адрадзіцца, ці адыдзем бязмоўнымі ў нябыт? Пра ўсё гэтае павінен думаць кожны, хто ў сваім сэрцы адчувае любасьць да роднага краю, яго пакутніцкага народу, незалежна ад таго, жыве чалавек на Бацькаўшчыне ці ў далёкай ростані зь ёю, зьбярог родную мову, ці паддаўшыся ціску абствін, вымушаны быў перайсьці на іншую. Аднак падзеньне ў бездань спынена. Сёньня беларусы, як і ў часы Купалы, гучна заяўляюць пра сваё жаданьне «людзьмі звацца». Паказальна, што гэтае патрабаваньне рашуча загуча ла з вуснаў беларускіх рабочыхтых, на каго многія ўжо махнулі рукою, як на цалком дэнацыяналізаваную, пазбаўленую клопатаў пра Маці-Беларусь, яе нацыянальны сувэрэнітэт масу... Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» бачыць сваё высокае прызначэньне ў адраджэньні й яднаньні нацыі, у вяртаньні людзей да роднай мовы, культуры, традыцыяў, у далучэнь ні людзей да гістрычнага мінулага, з тым, каб усё гэта спрыяла адказнасьці за ўсё, што пройдзена і здабыта за ты сячагадовы шлях разьвіцьця. Каб народ урэшце адчуў сябе поўнамоцным гаспадаром на роднай зямлі. Але каб зьдзейсьніць усё гэта, па трэбна стаяць на цьвёрдым маральным грунце. На што абапромся, мы, адмовіў шыся ад камуністычнай ідэялёгіі? Перш за ўсё на тое лепшае, што адклалася ў нашым народзе за стагодзьдзі свабоднага і паднявольнага існаваньня: на яго дабрыню, шчырасьць, памяркоўнасьць, разважлівасьць, спагадлівасьць, працавітасьць, цярпімасьць, шмат таго, чым беларус высокамаральна заявіў сябе сярод людзей, што з ахвотай здольны сябраваць зь ім у радасьці і горы. Другім, ня меньш істотным, стымулам Адраджэньня зьяўляецца рэлігія і вера, што дораць радасьць далучэньня да агульначалавечых духоўных каш тоўнасьцяў, якія выпрабоўваліся на жы цьцёвасьць тысячагодзьдзямі, у тым ліку і самым цяжкім, бальшавіцкім, калі ператвараліся ў сьвірны сьвятыні, зьні шчаліся творы рэлігійнага мастацтва... Пакуль што нацыянальнае і рэлігій нае Адраджэньне ў Беларусі разьвіваец ца амаль незалежна. Калі мы заглянем у гісторыю, дык убачым, што ва ўсіх славянскіх народаў у часы іх нацыянальнага Адраджэньня абедзьве ракі зьліваліся ў магутную плынь, якая станавіла ся гарантам жыцьцястойкасьці рэлігіі і нацыі. Каб пераканацца ў гэтым, далёка хадзіць ня трэба: нашы суседзі, палякі і літоўцы, жывучы ў амаль аднолькавых з намі умовах, здолелі куды больш годна захаваць сваю веру і сваю нацыю. Але ці ёсьць яна ў нас, свая рэлігія? Ці-ж не вядома, што люд беларускі па водле свайго веравызнаньня дзеліцца на некалькі канфэсій: праваслаўных, католікаў, пратэстантаў, да якіх апошнім ча сам далучаецца голас вуніятаў. Апрача хрысьціянскай, хоць іх і няшмат, ёсьць прадстаўнікі іншых веравызнаньняў. Мабыць, былі-б марнымі спробы адну з канфэсій узьвесьці ў ранг «нацыяналь на-дзяржаўнай», а іншыя паставіць у падпарадкаванае становішча, нічога до брага, апрача гвалту, нам гэта не далоб. Між тым, маем унікальныя прыклады талерантнасьці, што, напрыклад, праяўляліся ў Вялікім княстве Літоўскім. Абапіраючыся на лепшыя традыцыі, трэба зрабіць усё належнае, каб адмовіцца ад недарэчнасьцяў паднявольнага існаванызя, калі рэлігія станаві лася палітыкай і выкарыстоўвалася для дэнацыяналізацыі насельніцтва. Вось чаму «Бацькаўшчына» хоча, каб родная мова вярнулася ва ўсе канфэсіі, што існуюць ў Беларусі. каб паміж імі запанавала нацыянальная і хрысьціянская згода. Гэтаму і былі прысьвечаны дзьве вечарыны—Калядная і Вялікодная. На першай з прачулымі словамі хрысьціянскай веры выступілі сьвя тарьг. Георгій Латушка ад праваслаўных, Міхаіл Сапель ад католікаў, Эрнэст Сабіла ад пратэстантаў і Ян Матусевіч ад вуніятаў. Да іх казаньняў хораша да пасавалася маўленьне сусьветна вя домага пратэстанцкага сьвятара з ЗША Пауля Мора, які шмат зрабіў дла дапа могі пацярпелым ад Чарнобыля. Пасьля кожнага сьвятарскага выступленьня гучалі адпадведныя гэтай канфэсіі сьпевы. Парадак гэты быў перайначаны на Вялікоднай вечарыне. Словы сьвятяроў урачыста гучалі пад высокімі столямі прасторнай вітальні палаца, дзе, як і ў царкве, людзі стаялі. Хрысьціянскія сьпевы выконвалі царкоўныя сьвецкія і народныя калектывы. Менавіта ў такім—нацыянальным і хрысьціянскім—яднаньні і бачыцца шлях Адраджэньня нашага народу. ЧЛРнОБЖКІ шлях Чарнобылы спроба аналізу сітуацыі Ірына Кісялёва На пасяджэньні ад 2 лютага 1989 г. В.Бурак сказаў, што насельніцтва забруджаных раёнаў бяз чыстых прадуктаў атрымае за 70 гадоў жыцьця 100 бэр. Па савецкіх разьліках—гэта ў 3 разы больш, а па замежных — болей чым у 10 разоў, (усе цывілізаваныя краіны прынялі канцэпцыю 7-10 бэр за жыцьцё) «устаноўленай нормы» — 35 бэр, што сталі асновай канцэпцыі. Той бесчалвеч най канцэпцыі, у якую пакладзены прынцып захаваньня сельскагаспадарчай дзейнасьці на забруджанай зямлі, а не клопаты аб здароўі людзей. Таму нядзіўнымі здаюцца лічбы дасягненьняў, якія прагучалі ў Справаздачным дакладзе XXXI зьедзда КПБ: у параўнаньні з 11-й пяцігодкай у рэспубліцы павялічылася. вытворчасьць мяса — на 33%, а мала ка— на 42 %. I гэта пры сотнях загубленых гэкатарах (га) у зоне, пры забруджаньні 1 261,2 тыс. га зямлі цэзіям і каля 500 тыс га. стронцыям! У студзені 1990 г. на пасяджэньні навукова тэхнічнай сэкцыі, якая праводзілася ў Магілёўскім абкаме КПБ, I. Нікітчэнка прапанаваў на працягу двух месяцаў застаўбіць тэрыторыю з шчыльнасьцю забруджаньня звыш 40 кюры на км і перадаць яе лясной гаспадарцы, каб забараніць усялякую сельскагаспадарчую дзейнасьць. На думку I. Нікіт чэнкі, на тэрыторыях з шчыльнасьцю забруджаньня 15—40 кюры на км2 неабходна спыніць жывёлагадоўлю, бо гэты ўзровень забруджанасьці адмоўна адбіваецца на здароўі жывёлаў. У Веткаўскім, Хойніцкім. Нараўлянскім раёнах павялічыліся колькасць кароў, якія не прыносяць прыплоду, ў 1,5 раза выродлівасьць, назіраецца падзеньне ў крыві жывёлаў глюкозы, зьмяненьні у косным мозгу і г.д. Каровы хварэюць лейкозам і тубэркулёзам. Таму косьці, з атрыманага на гэтых тэрыторыях мяса, не павінны ісьці на косную муку. Яны павінны захоўвацца ў магільніках — так лічаць вучоныя рэспублікі. Але на гэтых касьцях на працягу амаль 4 пасьля* чарнобыльскіх гадоў у дзіцячых садках штодзённа гатавалі ўсе першыя стравы. Калі пад націскам грамадзкасьці мінздраў БССР у сьнежні1989 г. косныя бульёны забараніў, у Менску іх выключылі зь меню толькі пасьля 20 студзеня 1990 г„ бо мэр горада В.Міхасёў не сьпяшаўся выдзяляць для дзяцей бяскоснае мяса. У некаторых гарадах і вёсках (напрыклад, у Кобрыне) гэтымі супамі кармілі дзяцей і летам 90-га года. Сёньня косьці ідуць на косную муку і разам з забруджаным збожжам дабаўляюцца ў кармах. Так стронцый, які не выводзіцца з арганізму, а наза пашліваецца і прыводзіць да ракавых захворваньняў, праз малочныя прадукты (1,10 'п), мяса (5,10 10) зноў трапляе ў арганізм нашых дзяцей. Нас запэўніваюць, што рагачоўскае згушчанае малако, для якога закуплена французская лінія, чыстае, бо яно праходзіць трайны кантроль. Але выкладчык кафэдры ядзернай фізыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта А.Люцко расказваў: «У нас на кафэдры на рага чоўскай згушчонцы была пастаўлена (Працяг. Пачатак № 2-4) 59 нават спэцыяльная лябараторная праца для студэнтаў. Згушчонку выкарыс тоўвалі, як эталён радыеактыўнасьці» . На якія толькі ахвяры не ідзе наш урад на чале з ЦК КПБ, каб затрымаць вытворцаў сельскагаспадарчай прадук цыі ў зоне. Спачатку іх 3 гады ўпэўнівалі, што прычынаў для хваляваньняў няма. Потым абвінавацілі сотні тысяч людзей у псыхічных адхіленьнях і нават дыягназ паставілі-«радыяфобія». Нарэшце, зьвярнуліся да самага эфэктыўнага з мэтадаў—сталі падкупляць народ. Да льготаў і «грабавых» дабаўляліся тавары—сокавыціскалкі і кавамолкі, міксэры і дываны, магнітафоны і машыны. Бед ныя нашы людзі, якія звыкліся з поўжабрацтвам, на нейкі час забыліся аб тым, што пагражае іх жыцьцю. Аднак з стану разгубленасьці іх выводзяць цём ныя авалы пад вачыма дзяцей. Ёсьць яшчэ адзін аспэкт Чар нобыльскай катастрофы — маральны. «Многія прыязджалі да нас паву* чаць, —казаў на нарадзе Магілёўскага абкама партыі15 травеня 1989 г. дырэктар саўгаса «Знамя» Черыкаўскага раёна І.Максіменка,— Што гэта за камісія (па ліквідацыі вынікаў— І.К.), якая не кантралюе сваіх рашэньняў? Пастанавілі адсяліць Чудзяны, потым вырашылі паглядзець, што будзе. Асудзілі людзей на пагібель і 25% зарплаты кінулі... Таразевіч у красавіку прыеязд жаў (17—18 красавіка 1989г. І.К.), усе пытаньні абяцаў вырашыць. Слова камуніста даваў, казаў: «Калі за месяц ня вырашу, падам ў адстаўку». Чагож не падаў: месяц прайшоў. Хусаінаў прыязд жаў, павучаў, як гаспадарку весьці, рэкамэндаваў. Таксама абяцаў і зноў нічога не рашыў. Пазьней я да яго 4 разы езьдзіў, 3 разы пісаў— няма адказу... Быў я і ў Кавалёва (былы старшыня